збіра́нне ср.
1. собира́ние; сосредото́чение; скола́чивание; взы́скивание, взима́ние; снаряже́ние; подбира́ние;
2. нака́пливание;
3. убо́рка ж.;
4. снима́ние;
1-4 см. збіра́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Напіцава́ць ’натаптаць, напхаць, набіць’ (слонім., Жыв. сл., Сцяц., стаўбц., Нар. сл., Янк. 2). Да піцава́ць ’піхаць і інш.’, відаць, спачатку ’збіраць фураж, корм’ з польск. picować ’тс’ ад pica ’корм, яда’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нягну́ткі, ‑ая, ‑ае.
Які не можа згінацца, гнуцца. На кароткіх прывалах [салдаты] падалі ў снег, скручвалі нягнуткімі пальцамі цыгаркі. Марціновіч. Нават дзядзька Каленік з маўклівым Фрэдам знялі чорныя, нягнуткія, быццам бляшаныя, фартухі і дапамагалі збіраць сцены дома. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канструява́ць, ‑руюю, ‑руюеш, ‑руюе; незак., што.
1. Ствараць план, канструкцыю чаго‑н.; распрацоўваць канструкцыю і збіраць, вырабляць механізмы, машыны і інш. Канструяваць аўтамабілі. Канструяваць фізічныя прыборы. Канструяваць радыёпрыёмнік.
2. Кніжн. Ствараць у пэўным саставе. Канструяваць прэзідыум міжнароднага кангрэса.
[Ад лац. construere — будаваць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шалупі́на, ‑ы, ж.
1. Вонкавая мяккая прыродная абалонка (якога‑н. плода, бульбы і пад.); скурка. [Хлопчык] дастаў адну [бульбіну] і пачаў абдзіраць шалупіну... П. Ткачоў.
2. толькі мн. (шалупі́ны, ‑пін). Адходы пасля ачысткі пладоў, бульбы. Збіраць шалупіны на корм свінням.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлуна́ ’непатрэбныя рэчы’ (чэрв., Жд. 3). Відаць, аддзеяслоўны назоўнік, параўн. тлу́ніць ’збіраць грошы’ (ТС). Да тлум 1, тлуміць (гл.) з менай м > н, як у клумак/клунак, параўн. польск. tłum ’вялікая колькасць, мноства’, tłumić ’заціскаць’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кве́тка ж., в разн. знач. цвето́к м.;
збіра́ць ~кі — собира́ть цветы́;
шту́чныя ~кі — иску́сственные цветы́;
жывы́я ~кі — живы́е цветы́;
~кі красамо́ўства — цветы́ красноре́чия
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Прызбіро́к ’невялікі кошык для ягад’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Суфіксальнае ўтварэнне ад разм. прызбіра́ць < збіра́ць < прасл. *sъbirati, гл. браць. Не выключана ўсходнеславянскае паходжанне прэфіксальных дзеясловаў, параўн. рус. дыял. присбира́ть ’назбіраць (ягад, грыбоў і пад.)’, укр. призбира́ти ’паступова назбіраць; назапасіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падахво́ціцца, ‑вочуся, ‑воцішся, ‑воціцца; зак., з інф. і без дап.
Разм. Добраахвотна ўзяць на сябе выкананне якой‑н. справы, працы і пад. Падахвоціцца схадзіць у магазін. □ Двое пяцікласнікаў падахвоціліся збіраць калекцыі жучкоў і насякомых. Краўчанка. Паказваць дарогу напрасткі цераз лес падахвоціўся Грыцук. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жабрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
Збіраць міласціну. Не ўмеў шанаваць — ідзі жабраваць. Прыказка. Хто з маладосці ні працуе, той на старасці жабруе. Прыказка. // што і чаго. Разм. Выпрошваць; дакучаць просьбамі. Селядцоў за суткі прапіваў .. заробак і пасля жабраваў махоркі ў рабочых. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)