машына для ўборкі каранёў цукр. буракоў або інш. караняплодаў і пагрузкі іх у трансп. сродкі. Можа таксама збіраць карані ў бункер або ўкладваць іх у валок. Мае дыскавыя капачы, шнэкавыя ачышчальнікі каранёў і камяказдрабняльнік. Працуе ў комплексе з бацвіннеўборачнай машынай. Гл. таксама Буракаўборачная машына.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬЯ́НС САЦЫЯЛІСТЫ́ЧНАЙ ДЭМАКРА́ТЫІ, Міжнародны альянс сацыялістычнай дэмакратыі,
анархічная арг-цыя, створаная ў 1868 у Жэневе М.А.Бакуніным, Ж.Рэклю, А.Рышарам і інш. У 1869 фармальна распушчаны, але фактычна працягваў дзейнасць у складзе 1-га Інтэрнацыянала як Жэнеўская секцыя (пад назвай альянс сацыялістычнай дэмакратыі — Цэнтр. секцыя). Члены альянсу сацыялістычнай дэмакратыі не прызналі выключэння Бакуніна і яго прыхільнікаў з Інтэрнацыянала (1872) і да 1877 працягвалі збіраць уласныя міжнар. кангрэсы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСПЫ́ЛЕНАЯ РЫ́ФМА,
рыфма, пры якой заключныя словы аднаго вершаванага радка сугучныя не толькі клаўзуле, але і двум ці больш словам другога радка. Р.р. з’явілася своеасаблівай рэакцыяй на шырокае ўжыванне ў паэзіі недакладных рыфмаў: гукавая беднасць сугуччаў у клаўзулах кампенсавалася багаццем гукавых супадзенняў у пераднаціскной частцы слоў-рыфмаў і нават у цэлых радках. Прыклад Р.р. з кнігі М.Танка «Глыток вады»; збіра́ць сабе кра́скі — рыбакоў нарача́нскіх; Васілікі — чайкі віталі кры́кам; паралелі — прале́глі туне́лі; вамі — вачэй часа́мі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́РЫ (Loriinae),
шчоткаязычныя папугаі, падсямейства птушак атр. папугаепадобных. 14 родаў, 62 віды. Пашыраны ад Філіпінскіх а-воў да Паўд. Аўстраліі і Тасманіі, у Палінезіі. Жывуць у лясах. Найб. вядомыя лорыкет вастрахвосты (Trichoglossus haematodus), Л. стракаты (T. novaehollandiae), Л. чырвоны (Eos squamata).
Даўж. да 40 см. Апярэнне яркае, пераважна чырв. і зялёнае. Хвост доўгі. Дзюба доўгая, вузкая. На канцы мясістага языка шчотачка, утвораная тонкімі шчацінкамі, што дапамагае збіраць з кветак пылок і нектар. Кормяцца таксама ягадамі, пладамі, сокам дрэў, часам дробнымі насякомымі. Нясуць 2—4 яйцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГРЭГА́ТНАЯ УНІФІКАВА́НАЯ СІСТЭ́МА (АУС),
тэхнічная сістэма са стандартнымі блокамі кіравання вытворчымі працэсамі. Уваходныя і выхадныя параметры блокаў уніфікаваныя, таму ў схемах аўтаматыкі яны могуць выкарыстоўвацца ў розных спалучэннях і колькасцях. Гэта дазваляе збіраць розныя па прызначэнні сістэмы аўтам. кіравання і кантролю.
У залежнасці ад віду энергіі для перадачы сігналаў АУС падзяляюцца на электрычныя, пнеўматычныя, гідраўлічныя і камбінаваныя. Найб. пашыраны пнеўматычныя, у якія ўваходзяць блокі вымярэння, рэгулявання, суматары, задатчыкі, функцыянальныя пераўтваральнікі, узмацняльнікі, блокі для выканання лагічных аперацый, сігнальныя прыстасаванні, прыборы кантролю, выканаўчыя механізмы і інш. АУС выкарыстоўваюцца пры аўтаматызацыі вытв-сці ў розных галінах прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́НДЗІН (Мікалай Мікалаевіч) (н. 28.10.1950, в. Чырвоны Бор Чавускага Р-на Магілёўскай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў маст.-графічны ф-т Віцебскага пед. ін-та (1971). Адзін з заснавальнікаў творчага аб’яднання «Квадрат» (1987). Сярод асн. твораў: серыі «Ікар» (1975—77), «Гараскоп» (1985), «Індыйскі цыкл» (1989—95), «Хрысціянскі цыкл» (1989), «Час збіраць камяні» (1992—93), трыпціх «Веліч» (1993), дыпціх «Песня песняў Саламонавых» (1996) і інш. Пераважаюць філас.-метафарычныя і сімвалічныя вобразы, біблейскія і гіст. матывы, складаная архітэктоніка, спалучэнне рэальных і ўмоўных форм. Творам уласціва экспрэсіўнасць і чысціня колеру. Аўтар экспазіцый у Бярэзінскім запаведніку (1983), віцебскіх музеях, маст. афармлення Палаца шлюбаў у Барысаве (1996).
М.Л.Цыбульскі.
М.Дундзін. «Я прыйшоў у сад мой...» З дыпціха «Песня песняў Саламонавых». 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСАШКО́Ў (Іван Ціханавіч) (1652, с. Пакроўскае, Маскоўская вобл. — 1.2.1726),
расійскі эканаміст і публіцыст. Асн. яго праца «Кніга аб беднасці і багацці» (1724; выд. ў 1842). У ёй, у адрозненне ад прыхільнікаў меркантылізму, П. прызнаваў магчымасць атрымання прыбытку ўнутры краіны і ставіў яго велічыню ў залежнасць ад прадукцыйнасці працы і ўзроўню заработнай платы. Падкрэсліваў выгаднасць выкарыстання наёмнай працы і здзельнай аплаты. Гал. прычынай беднасці дзяржавы лічыў адсталасць сельскай гаспадаркі і жорсткую эксплуатацыю селяніна. Прыхільнік пераўтварэнняў Пятра I (выступаў за развіццё прам-сці, гандлю, даследаванне радовішчаў карысных выкапняў). Прапаноўваў збіраць падаткі з усіх саслоўяў (акрамя духавенства) з улікам маёмаснага становішча, сфармуляваў ідэю фармальнай роўнасці перад законам і судом. Пасля смерці Пятра I зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць, дзе і памёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКАНО́ВІЧ-СА́ХАРАВА (Вольга Фёдараўна) (28.6.1884, в. Казаноўка Чашніцкага р-на Віцебскай вобл. — 13.3.1943),
бел. пісьменніца. Жонка С.П.Сахарава. Скончыла Полацкую гімназію (1900). Настаўнічала ў Люцыне (цяпер г. Лудза, Латвія), з 1907 у г. Юр’еў (Тарту, Эстонія). З 1917 зноў у Люцыне. Удзельнічала ў працы культ.-асветнага т-ва беларусаў Латгаліі «Бацькаўшчына». У 1925—32 працавала ў Бел. гімназіі ў Дзвінску (цяпер Даўгаўпілс, Латвія), з 1935 у мяст. Краслава. Памагала мужу збірацьбел. фальклор. Літ. дзейнасць пачала ў 1917. Паводле матываў паэмы Я.Купалы «Сон на кургане» напісала п’есу — казачную феерыю «На Полацкім замчышчы» (паст. 1927, выд. 1928), да якой К.М.Галкоўскі напісаў 6 муз. ілюстрацый (хары і сольныя нумары). П’еса «Птушка на волі» (1932, пра жыццё на вёсцы) нагадвала «Паўлінку» Я.Купалы. Яе п’есы «Маладыя пабегі», «Ліст да Прэзідэнта», «Аксюткіна ёлка» ставіліся ў Дзвінскай гімназіі. Пісала вершы (зб. «Водгукі сэрца»; рукапіс у Цэнтр. б-цы АН Літвы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАВЯ́ЗАК ДАКА́ЗВАЦЬ (лац. onus probandi) у судаводстве, патрабаванне да ўдзельнікаў працэсу даказаць і абгрунтаваць наяўнасць тых ці інш. акалічнасцяў, істотных для вырашэння справы. На Беларусі абавязак даказваць у крымін. працэсе ляжыць на дзярж. органах і службовых асобах, якія абвінавачваюць асобу ў злачынстве. Суд, пракурор, следчы і асоба, якая праводзіць дазнанне, абавязаны выявіць акалічнасці, што выкрываюць ці апраўдваюць абвінавачанага, а таксама абцяжваюць ці змякчаюць яго віну. Яны не маюць права перакладваць абавязак даказваць на абвінавачанага (падсуднага), і ён не павінен даказваць сваю невінаватасць. У цывільным працэсе кожны бок павінен даказаць акалічнасці, на якія ён спасылаецца як на падставу сваіх патрабаванняў і пярэчанняў. Напр., ісцец абавязаны даказаць і абгрунтаваць факты, якія складаюць падставу іску. Адказчык абавязаны даказаць факты, якія пацвярджаюць яго пярэчанні супраць іску. Характэрная рыса суд. даказвання ў цывільным працэсе — тое, што не толькі бакі і інш. асобы, якія ўдзельнічаюць у справе, абавязаны прадстаўляць доказы ў пацвярджэнне сваіх патрабаванняў і пярэчанняў, але і суд з мэтай высвятлення аб’ектыўнай ісціны і вынясення правасуднага рашэння ў неабходных выпадках павінен збіраць доказы па сваёй ініцыятыве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКО́ЎСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1682,
«Хаваншчына» (ад прозвішча кіраўніка кн. І.А.Хаванскага). Выклікана злоўжываннямі баярска-дваранскай адміністрацыі і ўціскам стральцоў з боку начальнікаў. Пачалося пасля смерці цара Фёдара Аляксеевіча (7.5.1682). Па патрабаванні стральцоў былі пакараны ненавісныя ім палкоўнікі. 25—27 мая стральцы, салдаты і гараджане, якіх падбухторвалі сваякі першай жонкі цара Аляксея Міхайлавіча баяры Міласлаўскія, расправіліся з прыхільнікамі Нарышкіных (сваякоў другой жонкі Аляксея Міхайлавіча — маці новага цара малалетняга Пятра I) і інш. асобамі, якіх лічылі віноўнікамі злоўжыванняў. Малалетні Іван V (сын Аляксея Міхайлавіча ад першага шлюбу) быў абвешчаны «першым царом», Пётр I — «другім царом», а іх сястра Соф я Аляксееўна — рэгенткай. Стральцы дамагліся ад ўрада значных прывілеяў, але працягвалі патрабаваць новых уступак. У 2-й пал. верасня Соф’я разам з абодвума царамі пакінула Маскву і накіравалася ва ўмацаваную Троіца-Сергіеву лаўру, дзе пачала збіраць дваранскае апалчэнне. Паўстанцы хацелі абвясціць царом кн. І.А.Хаванскага, але, пасля таго як той быў схоплены і пакараны смерцю (27 вер.), пагадзіліся на прапанаваную ўрадам амністыю і капітулявалі.