Падо́л ’ніжні край сукенкі, кашулі і пад.’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Шат., Касп., Юрч.), подо́л ’тс’ (ТС), ’плыткае месца ў рэчцы, дзе мыюць бялізну’ (Касп., Юрч., Янк., Сцяшк. Сл.), падо́л, паддо́л ’прыпол; падол’ (Сл. ПЗБ). Рус. подо́л ’край адзежы; падэшва гары; нізкае месца пабліз ракі’, укр. поді́л ’нізкае месца; падол жаночай кашулі’, польск. podołek ’падол адзежы’, чэш. podol застар. ’доўгая даліна’, podolek ’падол адзежы’, padolдоўгая даліна’. Да po‑ і dolъ (Фасмер, 3, 299; Махэк, 134).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́льма ’жаночая доўгая накідка без рукавоў’ (ТСБМ). Відаць, праз рускую мову ад уласнага імя Та́льма — прозвішча французскага акцёра Francois-Joseph Talma (ЕСУМ, 5, 510; Фасмер, 4, 16).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лучы́на, ‑ы, ж.

Тонкая сухая, звычайна доўгая сасновая шчэпка, якой даўней асвятлялі сялянскія хаты. У Камуне школа, Электрычнасць, яслі, Дымныя лучыны Назаўсёды згаслі. Купала. У адных хатах гарэлі лямпы, а ў другіх дыміла сасновая лучына. Машара. [Тэафіл] прынёс ... пук лучыны і паклаў на вуголле. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́танка ’рыбалоўная сетка’ (гом., нараўл., Мат. Гом.), путанка ’хустка’ (ДАБМ, камент., 946), параўн. таксама рус. смал. пу́таніцадоўгая сетка’ (Мат. Смал.), пу́тка, пу́танка ’тонкая сетка’. Да пу́таць ’блытаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гі́чка 1, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Абл. Верхняя частка завязанага мяшка, торбы. Ігнаціха трымалася рукамі за гічку мяшка. Капыловіч.

гі́чка 2, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Вузкая і доўгая спартыўная шлюпка з нізкімі бартамі. У гічцы — дужыя грабцы. Лужанін.

[Англ. gig.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Літоўка1 ’від касы’ (лід., Сцяшк.), зах.- і паўн.-рус. литовка ’розныя віды кос’. Названа (першапачаткова) паводле месца выпуску. Да літва́ (гл.). Іншыя матывацыі гл. Непакупны, Связи, 155–157. Параўн. таксама Слаўскі, 4, 300–301.

Літоўка2доўгая сцірта сена’ (гродз., Сцяшк.). Рус. цвяр., наўг. литви́н ’сцірта аўса’, ’доўгая сцірта аўса’. Да літва́ (гл.). Аналагічна палес. ляшок ’укладка з 10 снапоў’ — лях ’паляк’ (паводле этноніма).

Літоўка3 ’літаванне, пайка’ (Нас.). Да літава́ць (гл.). Насовіч (269) памылкова адносіць да літ. laitus ’клей’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прале́сак ’сцежка, паласа паміж лесам’ (Касп.), проле́сак ’пералесак’ (Мат. Гом.). Рус. дыял. проле́сокдоўгая прагаліна ў лесе’, укр. пролі́сок ’прагаліна, паляна’, польск. przelasek ’лясок сярод поля’. Конфіксны дэрыват пра- + ‑ак адлес.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хіто́н, ‑а, м.

1. Мужчынскае і жаночае адзенне старажытных грэкаў — доўгая і шырокая сарочка часцей без рукавоў, якая падпяразвалася з напускам. [Юстын] насіў белую доўгую палатняную світку, якая нагадвала хітон афінян. Бядуля. / Разм. Пра шырокую, свабодную адзежу. Апрануў нейкі хітон.

2. Касцюм танцоўшчыцы класічнага балета з глыбокімі разрэзамі па баках.

[Грэч. chitōn.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шабля / менш выгнутая: шашка / простая і доўгая, з шырокім лязом: палаш (уст.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Страхо́мадоўгая вейка’: надо вырваті страхому, каб … нэ лэкалосо дітя (пін., Шатал.). Няясна, відаць, да страха́цца ‘баяцца’ (ад страх, гл.), параўн. прыслоўе славен. strahoma ‘са страхам, баючыся’. Збліжана з трахома ‘хвароба вачэй’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)