хіто́н, ‑а,
1. Мужчынскае і жаночае адзенне старажытных грэкаў — доўгая і шырокая сарочка часцей без рукавоў, якая падпяразвалася з напускам.
2. Касцюм танцоўшчыцы класічнага балета з глыбокімі разрэзамі па баках.
[Грэч. chitōn.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)