ВЕРАМЕ́ЙЧЫК (Уладзімір Міхайлавіч) (н. 1.11.1937, в. Петрыцкае Брагінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1964). З 1955 на пед. рабоце. Друкуецца з 1955. Аўтар зб-каў вершаў і паэм «Прыпяць» (1973), «Яснасць» (1978), «Люблю!» (1981), «Клянуся Прыпяццю» (1988), кнігі публіцыстыкі «Гарызонты сельскіх педагогаў: Запіскі дырэктара школы» (1984). Выступае і як сатырык. Творы Верамейчыка прысвечаны роднаму Палессю, жыццю і працы калгаснікаў, вясковых настаўнікаў, чарнобыльскай трагедыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РСТЭНС ((Carstens) Асмус Якаб) (10.5.1754, г. Шлезвіг, Германія — 25.5.1798),
нямецкі жывапісец і рысавальшчык; прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў АМ у Капенгагене (паміж 1776—83). Працаваў у Любеку (1783—87), Берліне (1787—92), Рыме (1792), у 1790—92 праф. Берлінскай АМ. Творчасці ўласцівы строгая веліч і манум.яснасць кампазіцый, уплывы ант. мастацтва і жывапісу Мікеланджэла. Сярод работ: картоны «Грэчаскія правадыры ў палатцы Ахіла» (1794), «Ноч і яе дзеці» (1795), «Нараджэнне святла» і інш.
рус. пісьменніца. У 1922—87 у эміграцыі. Аўтар зб-каў лірычных вершаў «Двор цудаў» (1922), «Кантрапункт» (1950), «Залаты ланцуг» (1970) і інш.; аповесцяў і раманаў, у т. л. «Пакінь надзею назаўсёды» (1954) пра жыццё ў СССР у 1930-я г. Апублікавала кн. ўспамінаў «На берагах Нявы» (1967), «На берагах Сены» (1978—81, абедзве выд. ў СССР, 1988). Адметныя рысы творчай манеры — яснасць, класічная прастата і дакладнасць, у ёй выразна адчуваецца літ. школа акмеізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́МЕР, Крэймер (Kramer) Стэнлі (н. 29.9.1913, Нью-Йорк), амерыканскі кінарэжысёр і прадзюсер. Скончыў Нью-Йоркскі ун-т (1933). Стваральнік вострасюжэтных фільмаў актуальнай тэматыкі: «Не схіліўшыя галавы» (1958, у пракаце «Скаваныя адным ланцугом»), «На апошнім беразе» (1959), «Пажнеш буру» (1960), «Нюрнбергскі працэс» (1961), «Гэты шалёны, шалёны, шалёны, шалёны свет» (1963), «Карабель дурняў» (1965), «Благаславі звяроў і дзяцей» (1971), «Прынцып «Даміно» (1977), «І спатыкаецца той, хто бяжыць...» (1979) і інш. Фільмы К. адпавядаюць традыц. драматургічным і жанравым схемам, для іх характэрна яснасць думкі. выказанай з максімальнай публіцыст. даступнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМА́І (Тадасі) (8.1.1912, Токіо — 1991),
японскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Пачынальнік японскага неарэалізму. Вучыўся ў Такійскім ун-це. Дэбютаваў фільмам «Кадэцкі корпус у Нумадзу» (1939). Паставіў фільмы: «Вёска Тадзінка» (1940), «Ворагі народа», «Блакітная града гор» (абодва 1946), «Мы яшчэ сустрэнемся» (1950), «А ўсё-ж такі мы жывём!» (1951), «Змрок сярод дня» (1956, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Карлавых Варах), «Аповесць пра чыстае каханне» (1957), «Аповесць пра жорсткасць бусіда» (1963, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Зах. Берліне), «Брат і сястра» (1976), «Юкі» (1981) і інш. Творчай манеры характэрны дэмакр. накіраванасць, востры погляд на рэчаіснасць, дакумент.яснасць стылю. Прэмія Міру 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНАМАРО́Ў (Мікалай Афанасьевіч) (17.2.1918, г. Шахты Растоўскай вобл., Расія — 1997),
расійскі графік. Нар.маст. Расіі (1968). Нар.маст.СССР (1977). Правадз.чл.АМСССР (1973). Вучыўся ў Маскоўскім маст. ін-це (1940—50), з 1949 выкладаў у ім. У 1973—88 старшыня праўлення Саюза мастакоў СССР. У 1991—92 прэзідэнт АМСССР. Творам уласцівы тонкасць каларыту, выразная рытміка буйных каляровых плоскасцей, архітэктанічная яснасць кампазіцыі: серыі «Шахцёры Данбаса» (1949—50), «Паўночны В’етнам» (1957, 1958), «Па Індыі» (1961), «Дарогі да Асуана» (1966—67), «Ветразі Падмаскоўя» (1969), «На Доне» (1980—81). Дзярж. прэмія СССР 1951.
М.Панамароў Шахцёры Хан-гая. З серыі «Паўночны В’етнам». 1957.
рускі скульптар, прадстаўнік класіцызму. Скончыў Пецярбургскую АМ (1803; пенсіянер у 1803—07), у 1809—30 выкладаў у ёй (з 1814 праф.). У 1809—30 узначальваў скульпт. частку імператарскага фарфоравага з-да. Паводле яго мадэляў вырабляліся вазы, посуд, статуэткі. Аўтар дэкар. скульптуры для Казанскага сабора (1804—11), Горнага ін-та (1809), Гал. штаба (1827—29; з В.Дэмут-Маліноўскім), Александрынскага т-ра (1831—32), на Нарвенскіх трыумфальных варотах (1830—33; усе ў Пецярбургу), праекта надмагілля М.Казлоўскаму (1802). Для твораў характэрны яснасць кампазіцыі, часам рамант. патэтыка рытмаў і жэстаў, арган. адзінства з архітэктурай.
С.Піменаў. Праект надмагілля М.Казлоўскаму. 1802.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНТА́ЛЕ ((Montale) Эўджэніо) (12.10. 1896, г. Генуя, Італія — 12.9.1981),
італьянскі паэт. Першыя зб-кі «Ракавіны каракаціцы» (1925), «Выпадковасці» (1939) створаны пад уплывам герметызму з яго матывамі тугі, трывогі, адчужанасці і адзіноты. Пошукі выйсця за межы песімізму, антыфаш. і грамадз. тэматыка ў цэнтры зб-каў «Фіністэрэ» (1943), «Бура і іншыя вершы» (1956). У зб-ках «Сатура» (1972) і «Сшытак за чатыры гады» (1977) спалучэнне гуманіст. матываў з сац. іроніяй. Паэтыцы М. ўласціва яснасць і канкрэтнасць, нетрадыц. вобразнасць, лірычны ўнутр. маналог. На бел. мову асобныя яго творы перакладалі Р.Барадулін, М.Стральцоў, А.Шаўня. Нобелеўская прэмія 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЛЬЕ́ ((Meslier) Жан) (15.6.1664, Мазерні, Францыя — паміж 28.6 і 6.7.1729),
французскі філосаф, атэіст, заснавальнік рэв. кірунку ў франц. утапічным сацыялізме. Свае погляды выклаў у творы «Завяшчанне», які ў 18 ст. распаўсюджваўся ў рукапісах сярод розных прадстаўнікоў франц. грамадскасці (выд. 1864). У ім М. крытыкаваў рэлігію, сац. няроўнасць, абсалютызм і феад.-прыгонніцкі лад Францыі. Лічыў, што аб’яднанне працоўных і паўстанне супраць прыгнятальнікаў з’яўляецца зыходнай перадумовай пабудовы ідэальнага камуніст. грамадства, заснаванага на сумесным валоданні ўсімі дабротамі і абавязковай для ўсіх працы. У тэорыі пазнання ён зыходзіў з таго, што існуюць вечныя ісціны, якім не патрэбны доказ; яснасць і недвухсэнсавасць ідэй прымаў у якасці крытэрыю ісціны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́КАР (Сяргей Міхайлавіч) (н. 27.8.1928, г. Орша),
бел. скульптар. Засл. дз. маст. Беларусі (1978). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1966). Працуе ў галіне станковай і манум. скульптуры, найб. у жанры партрэта. Вылучаюцца партрэты дзеячаў бел. культуры (Ф.Скарыны, М.Гусоўскага, У.Караткевіча, Я.Брыля, Р.Барадуліна, Г.Бураўкіна і інш.). Яго станковым работам уласцівы прастата і строгасць кампазіцыйнай будовы, яснасць і дакладнасць пластычнага вырашэння (помнікі віцэ-адміралу В.П.Дразду ў Буда-Кашалёве, Ф.Э.Дзяржынскаму ў сядзібе Дзяржынава Стаўбцоўскага р-на, У.М.Азіну ў Полацку, надмагілле П.Броўкі ў Мінску і інш.). Зрабіў некалькі варыянтаў статуарнага партрэта М.Багдановіча, якія леглі ў аснову помніка паэту ў Мінску. Стварыў шэраг мемарыяльных дошак.