помнік стараж.-рус. л-ры 16 ст., збор жыццёвых правіл і павучанняў. Узнік у асяроддзі наўгародскага баярства. У сярэдзіне 16 ст. яго апрацаваў святар Сільвестр, прыбліжаны цара Івана Грознага. «Д.» — своеасаблівы маральна-этычны кодэкс, які адлюстроўваў прынцыпы тагачаснага патрыярхальнага побыту, сцвярджаў поўнае падначаленне ўладзе гаспадара ў сям’і і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТАРА́КСІЯ (ад грэч. ataraxia спакойнасць),
паняцце стараж.-грэч. этыкі пра ціхамірнасць і душэўны спакой як мэту і форму паводзін. Ант. мысліцелі лічылі, што атараксія садзейнічае непрадузятаму роздуму. Калі матэрыялісты (Дэмакрыт, Эпікур, Лукрэцый) бачылі гэты шлях у пазнанні свету, пераадоленні страху і трывог, у дасягненні душэўнага спакою і ўнутранай гармоніі, то ў этыцы прыхільнікаў скептыцызму (Пірон) атараксія дасягаецца ўстрыманнем ад суджэнняў пра дабро і зло, ісціннае і памылковае, прымірэннем з рэальнасцю (гл. таксама Апатыя). Атараксія, узведзеная ў этычны прынцып, супярэчыць актыўнай, сацыяльна-дзейснай жыццёвай пазіцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫГАРЫ́ЗМ (франц. rigorisme ад лац. rigor суровасць, строгасць),
няўхільнае прытрымліванне пэўнага прынцыпу ў дзеяннях, паводзінах і думках. Выключае кампрамісы, улік інш. прынцыпаў, прыстасаванне да канкрэтных абставін, часта звязаны з аскетызмам, фанатызмам. Як этычны прынцып сфармуляваны І.Кантам у яго вучэнні пра абавязак, паводле якога маральнымі ўчынкамі прызнаюцца толькі здзейсненыя паводле матываў абавязку; учынкі, здзейсненыя паводле інш. матываў (напр., схільнасцей), не прызнаюцца маральнымі, нават калі не супярэчаць абавязку. Супраць кантаўскага Р. выступаў Ф.Шылер, які лічыў, што гэты прынцып накіраваны на заглушэнне асабістых схільнасцей і пажаданняў і прыводзіць да абмежаванасці чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРЭ́НСКАЯ ШКО́ЛА, кірэнаікі,
філасофская школа ў Стараж. Грэцыі, заснаваная ў 4 ст. да н.э. вучнем Сакрата Арыстыпам з г. Кірэна. Асн. прадстаўнікі Арэта і Арыстып Малодшы (дачка і ўнук Арыстыпа), Феодар, Эўгемер, Анікерыд і Гегесій. Прыхільнікі К.ш. развівалі этычны бок вучэння Сакрата, прапаведавалі геданізм, аб’яўлялі мэтай жыцця асалоду, падкрэслівалі пры гэтым неабходнасць практычнай дзейнасці як перадумовы асалоды і праяўлення актыўнай волі чалавека для таго, каб не трапіць у палон саміх уцех. Адсюль агульны прынцып універсальнасці чалавека, які павінен умець кіраваць і падпарадкоўвацца, быць патрыётам свайго поліса і адначасова не з’яўляцца аднабаковай асобай. Этычныя погляды К.ш. паўплывалі на філасофію эпікурэізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́ДРАСЦЬ,
вышэйшы духоўны патэнцыял чалавека, які сінтэзуе многія віды пазнання і актыўныя адносіны чалавека да свету. Летазлічэнне духоўнай культуры кожнага народа пачынаецца з першых мудрацоў, дзякуючы якім якасць мыслення становіцца адным з найважнейшых паказчыкаў грамадскага прагрэсу. Вобраз мудрага чалавека — носьбіта ісціны, эталона жыццёвых паводзін — заўсёды разглядаўся як зямное ўвасабленне філас. ісціны. У хрысціянстве разуменне М. ўзнікае разам з ідэяй асабістага выратавання і грамадскага ўдасканалення: мудрэц — пераўтваральнік і настаўнік жыцця. Этычны сэнс М. ў тым, што нар. свядомасць захоўвае слова «мудры» для абазначэння таго, хто спалучае ў сабе любоў і праўду, пракладвае шлях да міру і згоды, нясе людзям дабро і справядлівасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАТУРАЛІ́ЗМу філасофіі,
метадалагічны прынцып, паводле якога развіццё грамадства тлумачыцца законамі прыроды (кліматычнымі ўмовамі, геагр. асяроддзем, біял. і расавымі асаблівасцямі людзей). Н. блізкі да антрапалагізму, які таксама не бачыць спецыфічных заканамернасцей грамадскага жыцця; ён уласцівы некаторым разнавіднасцям матэрыялізму (стыхійны, прыродазнаўчанавук., механістычны, вульгарны і інш.) і некаторым ідэаліст. плыням, якія надзяляюць прыроду іманентна ўласцівай ёй адушаўлёнасцю (панпсіхізм) або натхнёнасцю (пантэізм). У этыцы Н. характарызуецца вылучэннем прынцыпаў маралі з нейкага прыроднага пачатку (космасу, арган. свету, біялогіі або псіхалогіі чалавека). Н. ўласцівы такім этычным кірункам, як геданізм, эўдэманізм, утылітарызм, этычны эвалюцыянізм. У сучаснай этыцы многія школы працягваюць выводзіць паняцці маралі з прыродазнаўчанавук. паняццяў, даных антрапалогіі і псіхалогіі (этыка касм. тэлеалогіі, тэорыі маральнага пачуцця, інтарэсу і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЭ́Н ДЗЮ ГАР (Martin du Gard) Ражэ (23.3.1881, г. Нёі-сюр-Сен, Францыя — 22.8.1958),
французскі пісьменнік. Скончыў Эколь дэ Шарт (1905). У раманах «Станаўленне» (1909), «Жан Баруа» (1913) праблемы станаўлення чалавека, пошукі сэнсу жыцця. Асн. твор — раман-хроніка «Сям’я Цібо» (т. 1—8, 1922—40), у якім адлюстравана франц. рэчаіснасць пач. 20 ст. Аўтар фарсаў «Завяшчанне дзядзечкі Лелё» (1920), «Вадзянка» (1928), псіхал. драмы «Маўклівы» (1932), аповесцей «Афрыканскае прызнанне» (1931), «Старая Францыя» (1933). Яго творам уласцівы характэрныя рысы франц. класічнай л-ры: панарамнасць, нар.этычны пафас, высокі напал пачуццяў, выразнасць думкі. Напісаў «Нататкі пра Андрэ Жыда» (1951), «Аўтабіяграфічныя і літаратурныя ўспаміны» (1955). Нобелеўская прэмія 1937.
Тв.:
Рус.пер. — Жан Баруа. М., 1958;
Семья Тибо. Т. 1—2. М., 1972—87.
Літ.:
Наркирьер Ф.С. Роже Мартен дю Гар: Критико-биогр. очерк. М., 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРЫ́Х Валянціна Васілеўна (н. 22.6.1954, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел. кампазітар. Скончыла Маскоўскі муз.-пед.ін-т імя Гнесіных (1975). З 1975 выкладчык мінскіх ін-та культуры, з 1981 пед. ін-та імя А.Горкага, з 1986 муз. школ. З 1991 кіраўнік створанай ёю першай дзіцячай эстраднай вак. студыі «Званочак». Творам С. уласцівы светлы этычны пачатак, муз. мова апіраецца на традыцыі бел. фальклору, рус. класікі, вызначаецца арыгінальнасцю прыёмаў развіцця мелодыкі, маляўнічасцю гучання, шчырасцю і эмацыянальнасцю. Асобнае месца ў яе творчасці займае музыка для дзяцей, якая вызначаецца меладычнасцю і лірычнай напоўненасцю. Сярод твораў: фантазія «Беларускія Каляды» для сімф. аркестра (1985), канцэрціна для фп., літаўраў і аркестра (1979); творы для фп., трыо для скрыпкі, віяланчэлі і фп. (1977), «Марш-скерцына» для ансамбля скрыпачоў (1986), творы для хору з суправаджэннем, песні, рамансы. У 1994—2000 аўтар і вядучая радыёперадачы «Музычны дамок».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУ́КНЕР (Bruckner) Антон (4.9.1824, Ансфельдэн, каля г. Лінц, Аўстрыя — 11.10.1896),
аўстрыйскі кампазітар, арганіст. Адзін з буйнейшых сімфаністаў і поліфаністаў 19 ст. З 1848 арганіст у манастыры св. Фларыяна (каля Лінца), з 1853 — у Лінцкім саборы. З 1868 у Вене. Выкладаў у Венскай акадэміі музыкі і сцэн. мастацтва (праф. з 1871), з 1875 і праф. Венскага ун-та (з 1891 ганаровы д-р). Сярод вучняў: Г.Малер, А.Нікіш, Ф.Клозе. Пры жыцці вядомы як імправізатар-арганіст (канцэртаваў у Францыі, Англіі, Швейцарыі). У сваёй творчасці спалучыў дасягненні позняга рамантызму ў галіне муз. мовы з класічнымі прынцыпамі формаўтварэння. Пантэістычнае светаўспрыняцце і ярка выяўлены этычны пачатак творчасці вызначылі велічны і ўзнёслы характар яго музыкі. Сярод твораў: Рэквіем (1849), 4 месы, Те deum (1884), Магніфікат (1852) для салістаў, хору і арк.; 11 сімфоній (1863—1896); стр. квінтэт; інстр. п’есы, у т. л. для аргана; матэты, псалмы, рамансы, хары і інш.
Літ.:
Белецкий И. Антон Брукнер, 1824—1896: Краткий очерк жизни и творчества. Л., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАБАЛІ́Н Вісарыён Якаўлевіч (11.6.1902, г. Омск, Расія — 28.5.1963),
расійскі кампазітар, педагог. Нар.арт. Расіі (1947). Д-р мастацтвазнаўства (1941). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1928, кл. М.Мяскоўскага), з 1928 выкладаў у ёй (з перапынкам; з 1935 праф., у 1942—48 дырэктар). Яго творам уласцівы высакароднасць мелодыкі, пранікнёны лірызм, этычны пафас. Зрабіў вял. ўклад у развіццё сав. камернай і харавой музыкі. Сярод твораў: опера «Утаймаванне свавольніцы» (паст. 1957; у опернай студыі Бел. кансерваторыі 1965), кантаты, у т. л. «Масква» (1946); 5 сімфоній (1925—62); канцэрт для скр. з арк. (1940), канцэрціна для скр. і стр.арк. (1932; 2-я рэд. 1958) і для валторны і малога арк. (1930, 2-я рэд. 1959); 9 стр. квартэтаў (1923—63); хары a capella на вершы А.Пушкіна (1949), М.Танка (1950) і інш.; творы для голасу з фп.; рамансы, музыка да драм. спектакляў і кіно. Завяршыў і адрэдагаваў оперы «Сарочынскі кірмаш» і «Саламба» М.Мусаргскага, «Ваявода» П.Чайкоўскага, «Сімфонію на 2 рускія тэмы» М.Глінкі і інш. Сярод вучняў Ю.Аляксандраў, С.Губайдуліна, А.Пахмутава, К.Хачатуран, Ц.Хрэннікаў. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1947.
Літ.:
В.Я.Шебалин: Статьи. Воспоминания. Материалы. М., 1970;
Шебалина А. В.Я.Шебалин: Годы жизни и творчества. М., 1989.