ПІВАВА́РАЎ Зяма Раманавіч (Залман Рувімавіч; 5.6.1910, г. Касцюковічы Магілёўскай вобл. — 29.10.1937),
бел.паэт. Скончыў Бел. вышэйшы пед.ін-т (1934). З 1929 працаваў у Ленінградзе. З 1934 у газ. «Чырвоная змена». У 1936 рэпрэсіраваны. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1958. Друкаваўся з 1925. Аўтар зб. вершаў «Лірыка двух нараджэнняў» (1934), у якім услаўленне працоўнага гераізму народа. Выступаў як тэатральны рэцэнзент. Перакладаў на бел. мову паасобныя творы А.Пушкіна, З.Аксельрода і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЫЛО́ВІЧ Іван Іванавіч (н. 2.2.1944, в. Забалацце Мазырскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1967). Працаваў у газ. «Чырвоная змена» (1967—69). Друкуецца з 1963. У зб-ках апавяданняў і аповесцей «Сонца садзіцца ў травы» (1978), «Два дні ў лютым»(1981), «Асенні гром» (1985), «Сны не вяртаюцца» (1988), «імянны гадзіннік» (1991) тэмы жыцця сучаснай вёскі, гар. інтэлігенцыі, услаўленне чалавека працы, важным пытанні сучаснасці. Аўтар раманаў «Пасынак» (1993), «Крумкач» (1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДЖАНГА́Р»,
калмыцкі шматварыянтны гераічны эпас, створаны ў 15 ст. Часткова (урыўкі) упершыню апублікаваны ў 1804—05. Поўны запіс 10 песень «Дж.» зроблены ў 1910. Выдаваўся ў 1922, 1935, 1936, 1940. Асн. змест твора — услаўленне казачнай краіны Бумба і легендарных подзвігаў хана Джангара і 12 волатаў — змагароў за нац. незалежнасць калм. народа, носьбітаў яго найлепшых якасцей, адвечных спадзяванняў. Паасобныя раздзелы на бел. мову пераклалі Э.Агняцвет, М.Клімковіч.
Публ.: Рус.пер. — Джангар: Калмыцкий нар. эпос. М., 1958.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУТЭ́НКА Гаўрыіл Карнеевіч (24.6.1924, с. Арзгір Стаўрапольскага краю, Расія — 11.7.2002),
бел.паэт. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы пры Літ. ін-це імя М.Горкага ў Маскве (1964). Страціў зрок на фронце ў Вял.Айч. вайну. Працаваў ва ўстановах Бел.т-ва сляпых. Друкаваўся з 1939. Пісаў на рус. мове. У паэт. зб-ках «Мае вочы» (1961), «Памяць» (1969), «Смага» (1974), «Сонца на вейках» (1984), «Гарыць вогнішча ўспамінаў» (1990) Вял. Айч. вайна, услаўленне Радзімы, ваен. і прац. подзвігу народа. Аўтар кн. для дзяцей «Наша кацяня Дзімурлы» (1978). Асобныя вершы Ш. пакладзены на музыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯФІ́МАЎ Фёдар Архіпавіч (н. 5.5.1933, с. Наватроіцкае Цярноўскага р-на Варонежскай вобл., Расія),
бел.паэт. Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1967). З 1959 жыве ў Мінску. Друкуецца з 1951. У паэт. зб-ках «Армія» (1962), «Ранішні аўтобус» (1964), «Дням цяперашнім» (1972), «Светлыя зімовыя ночы» (1982), «Перайсці поле» (1991), «Падстэп’е» (1995) і інш.прац. і армейскія будні, услаўленне подзвігу народа ў Вял.Айч. вайне. На рус. мову пераклаў вершы А.Русака (зб. «Праляцелі вятры», 1969) і А.Лойкі (зб. «Вызваленне ад чараў Палесся», 1976). Выступае з літ.-крытычнымі артыкуламі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІСА́РЫК Алесь (сапр.Пісарчык Аляксандр Уладзіміравіч; н. 9.4.1954, Мінск),
бел.паэт. Вучыўся ў БДУ (1977—80). У 1976—85 працаваў на МТЗ. Друкуецца з 1973. Піша на бел. і рус. мовах. У паэт. зб-ках «Белы май» (1983), «Дажджы яравыя» (1990), «Пакуль гарыць мая зара» (1995), «Ноч дзявочай касы» (1996), «Журба вяргіні» (1997), «Пара медазбору» (1999) і інш.услаўленне прыгажосці роднай прыроды, кахання, асэнсаванне мінулага і сучаснага, тэмы афганскай вайны, чарнобыльскай трагедыі. Многія яго вершы пакладзены на музыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІТО́Ў Канстанцін Маркавіч (26.10.1905, с. Сачкавічы Клімаўскага р-на Бранскай вобл., Расія — 13.4.1972),
рускі паэт, перакладчык. Скончыў Ленінградскі ун-т (1937). Друкаваўся з 1927. У зб-ках паэзіі «Выступленне ў дарогу» (1941), «Салдацкія радкі» (1947), «Шукальнікі» (1956), «Сэрца зямлі» (1958), «Проста пра любоў» (1970), «Сляды на водмелі» (1972) услаўленне чалавека-працаўніка, гераізму сав. воінаў у Вял.Айч. вайне, хараства прыроды, дружбы, кахання. Яго творы вызначаюцца лірызмам, маляўнічасцю дэталей, разнастайнасцю жанраў, многія напісаны ў сюжэтна-баладнай форме. Аўтар тэкстаў песень, кніг для дзяцей. На рус. мову пераклаў творы бел. паэтаў, трылогію Р.Сабаленкі «Іду ў жыццё» (1963).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ЙДЭНБАЎМ (Veidenbaums) Эдуард (3.10.1867, хутар Глазніекі Цэсіскага р-на, Латвія — 24.5.1892),
латышскі паэт. У 1887—92 вучыўся ў Дэрпцкім (Тартускім) ун-це (памёр у час выпускных экзаменаў). Адзін з найб. папулярных паэтаў у асяроддзі па-рэвалюцыйнаму настроенай інтэлігенцыі і рабочых Латвіі 1890-х гадоў. У паэзіі Вейдэнбаўма — крытыка бурж. маралі і рэлігіі, рэакц. тэндэнцый лат. л-ры, думкі пра хуткацечны час і несправядлівасці жыцця, услаўленне дружбы, хараства прыроды. Вершы Вейдэнбаўма распаўсюджваліся ў рукапісах. У 1908 пісьменнік Э.Трэйман-Зваргуліс выдаў зборнік яго твораў, за што быў зняволены ў турму. Пісаў нарысы па пытаннях палітэканоміі, права, па механіцы. Перакладаў на лат. мову творы Гарацыя, Ф.Шылера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАМІ́Н Сяргей Уладзіміравіч (29.4.1906, в. Пепелеўка Манастыршчынскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 4.12.1941),
бел.паэт. Скончыў Магілёўскі педтэхнікум (1925), БДУ (1930). Працаваў настаўнікам, выкладчыкам Горацкай с.г. акадэміі (1930—34). 4.1.1935 рэпрэсіраваны. Прыгавораны да расстрэлу, замененага 10 гадамі пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Комі АССР. Паўторна арыштаваны ў 1941. Расстраляны. Друкаваўся з 1924. Вершы змяшчаў у час. «Маладняк», «Полымя», «Малады араты», «Маладняк Барысаўшчыны», «Беларусь калгасная» і інш., у газетах. У іх шчырая любоў да Беларусі, услаўленне новых з’яў рэчаіснасці, тэмы сяброўства, дружбы, кахання, роднай гісторыі. Захапляўся творчасцю С.Ясеніна. Аўтар паэм «Балота» (1927), «За новыя дні» (1929). На бел. мову перакладаў творы У.Сасюры.
Тв.:
Дымнае жыта: Вершы. Паэмы. Пераклады. Мн., 1991.
Літ.:
Скрыган Я. Сергей Фомин и еще некто // Нёман. 1981. №12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПАФЕО́З (ад грэч. apotheōsis абагаўленне),
1) услаўленне, узвелічэнне падзеі, з’явы, асобы; урачыстае завяршэнне падзеі. У стараж. егіпцян, потым у грэкаў і рымлян — абагаўленне правіцеляў за іх асаблівыя заслугі. Апафеоз, які з цягам часу трансфармаваўся ў культ правіцеляў, браў пачатак у стараж. блізкаўсх. традыцыі прылічэння цароў да багоў або сыноў божых. Матывамі ўслаўлення духоўнай велічы народа, чалавека, выдатных гіст. ці грамадскіх падзей прасякнуты многія творы сусветнай л-ры і мастацтва, у т. л.бел. пісьменнікаў, паэтаў і дзеячаў культуры.
2) Заключная ўрачыстая масавая сцэна святочнай канцэртнай праграмы, спектакля, поўная асаблівага ўздыму, велічы. Напр., усхвалявана, урачыста гучыць заключная сцэна драмы Я.Купалы «Раскіданае гняздо», калі героі, ахопленыя духоўным парывам і высакароднай мэтай, ідуць на Вялікі сход, па Бацькаўшчыну. Апафеоз можа быць таксама самаст. часткай паказу свята, шэсця (звычайна без тэксту) з выкарыстаннем выразных вобразаў, сюжэтаў, дэкарацыйнага афармлення, касцюмаў, бутафорыі.