ШУТЭ́НКА Гаўрыіл Карнеевіч (24.6.1924, с. Арзгір Стаўрапольскага краю, Расія — 11.7.2002),
бел. паэт. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы пры Літ. ін-це імя М.Горкага ў Маскве (1964). Страціў зрок на фронце ў Вял. Айч. вайну. Працаваў ва ўстановах Бел. т-ва сляпых. Друкаваўся з 1939. Пісаў на рус. мове. У паэт. зб-ках «Мае вочы» (1961), «Памяць» (1969), «Смага» (1974), «Сонца на вейках» (1984), «Гарыць вогнішча ўспамінаў» (1990) Вял. Айч. вайна, услаўленне Радзімы, ваен. і прац. подзвігу народа. Аўтар кн. для дзяцей «Наша кацяня Дзімурлы» (1978). Асобныя вершы Ш. пакладзены на музыку.
т. 17, с. 490
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)