Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Секунда (адзінка вымярэння) 7/166, 177; 9/470; 11/206, 446
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕКУ́НДА (ад лац. secunda divisio другое дзяленне — спачатку градуса, а потым і гадзіны),
1) адзінка часу, адна з асноўных адзінак Міжнароднай сістэмы адзінак (СІ). Абазначаецца с. Адрозніваюць атамную (эталонную) і эфемерыдную (астранамічную) С. Атамная С. роўная 9 192 631 770 перыядам эл.магн. выпрамянення, якое адпавядае пераходу паміж двума звыштонкімі ўзроўнямі асн. стану атама цэзію-133. Узнаўляецца з дапамогай цэзіевых эталонаў частаты і часу (гл. Квантавыя стандарты частаты). Эфемерыдная С. роўная 1/31 556 925, 9747 долі трапічнага года (1900-га, які пачаўся ў 12 гадз 31.12.1899; гл. Эфемерыдны час).
2) Вуглавая С. — пазасістэмная адзінка плоскага вугла. Абазначаецца ″. Роўная 1/60 мінуты, або 1/3600 градуса, або π/64800 рад (гл. Радыян).
т. 14, с. 303
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛ,
адзінка паскарэння ў сістэме СГС (сантыметр, грам, секунда). Абазначаецца гал. 1 гал = 1 см/с2. Названа ў гонар Г.Галілея. Выкарыстоўваецца ў гравіметрыі.
т. 4, с. 441
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІСТЭ́МА АДЗІ́НАК фізічных велічынь,
сукупнасць асноўных і вытворных адзінак некаторай сістэмы фізічных велічынь. За асн. (незалежныя) выбіраюцца адзінкі, якія лёгка ўзнаўляюцца ў выглядзе дакладных эталонаў (напр., метр, секунда). Вытворныя адзінкі вызначаюцца праз асн. з дапамогай матэм. суадносін, якія выражаюць фіз. законы ці паказваюць сувязь паміж фізічнымі велічынямі.
Звычайна выбіраецца паслядоўнасць суадносін, у якой кожны наступны выраз мае толькі адну новую фіз. велічыню. Гэта дазваляе вызначыць кожную вытворную адзінку праз сукупнасць раней вызначаных адзінак, а ў выніку — праз асн. адзінкі сістэмы. Першая С.э. — метрычная сістэма мер (асн. адзінкі метр і кілаграм), у сярэдзіне 19 ст. К.Ф.Гаўс і В.Э.Вебер стварылі адну з абсалютных сістэм адзінак (міліметр, міліграм, секунда), прынцып пабудовы якой увасоблены пры ўвядзенні СГС сістэмы адзінак. У 1901 італьян. вучоны Дж.Джорджы прапанаваў С.а. МКС (метр, кілаграм, секунда), якая разам з С.а. МКСА (1 м, 1 кг, 1 с, ампер) і МКСК (1 м, 1 кг, 1 с, кельвін) стала асновай для стварэння Міжнароднай сістэмы адзінак (СІ). Гл. таксама Натуральная сістэма адзінак.
Літ.:
Стоцкий Л.Р. Физические величины и их единицы: Справ. М., 1984;
Сена Л.А. Единицы физических величин и их размерности. 3 изд. М., 1989;
Деньгуб В.М., Смирнов В.Г. Единицы величин: Словарь-справ. М., 1990.
А.І.Болсун.
т. 14, с. 419
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРЫ́ЯД ВАГА́ННЯЎ,
найменшы прамежак часу, праз які вагальная сістэма вяртаецца да зыходнага стану. Велічыня, адваротная частаце ваганняў. Паняцце «П.в.» выкарыстоўваюць як для перыядычных працэсаў (напр., гарманічныя ваганні), так і для працэсаў, дзе перыядычнасць парушаецца (гл. Затуханне ваганняў). Адзінка П.в. у СІ — секунда.
т. 12, с. 322
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕТЛАВА́Я ЭНЕ́РГІЯ,
фізічная велічыня, роўная здабытку светлавога патоку на працягласць асвятлення; адна з асн. светлавых велічынь. Вызначаецца як частка энергіі эл.-магн. выпрамянення, якая ўспрымаецца чалавечым вокам ці інш. прыёмнікам святла са спектральнай адчувальнасцю, роўнай адчувальнасці сярэдняга вока. Адзінка С.э. — люмен-секунда (гл. Люмен).
т. 14, с. 252
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУГЛАВА́Я ЧАСТАТА́, кругавая частата, цыклічная частата, лік поўных ваганняў, якія адбываюцца пры перыядычным вагальным працэсе за 2π секунд. Вуглавая частата ω звязана з перыядам T і частатой ваганняў ν залежнасцю
. Адзінка вуглавой частаты ў СІ — секунда ў мінус першай ступені (с−1).
т. 4, с. 285
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́МПУЛЬС СІ́ЛЫ,
вектарная велічыня роўная здабытку сярэдняга значэння сілы на прамежак часу яе дзеяння; асн. характарыстыка мех. ўдару. І.с. роўны змене імпульсу цела :
, дзе — сярэдняе значэнне сілы, Δt — прамежак часу дзеяння сілы. Адзінка І.с. у СІ — ньютан∙секунда (Н∙с).
т. 7, с. 214
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)