СТЭН (ад грэч. sthenos сіла),
адзінка сілы ў сістэме адзінак МТС (метр, тона, секунда). С. роўны сіле, якая масе ў 1 т надае паскарэнне 1 м/с2. Абазначаецца сн. 1 сн = 103 Н. Гл. таксама Ньютан.
т. 15, с. 231
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)