Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
секу́нда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Адзінка вымярэння часу, роўная 1/60 часткі мінуты. Кожны з нас Працы час Да секунд разлічыў, Толькі б болей зрабіць для любімай Радзімы!Панчанка.// Вельмі кароткі адрэзак часу, імгненне. І вось праз секунду, а можа праз дзве Трапечацца лешч на вільготнай траве.Глебка.
2. Адзінка вымярэння вуглоў, дуг, роўная 1/3600 градуса, якая на пісьме абазначаецца значком ″ зверху лічбы справа.
3. У музыцы — другая ступень дыятанічнай гамы, а таксама інтэрвал паміж двума суседнімі гукамі гэтай гамы.
4. Другі інструмент і яго партыя ў аркестры. Скрыпка-секунда. Кларнет-секунда.
[Ад лац. secunda — другая, наступная.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Секунда (у музыцы) 9/470
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕКУ́НДА (ад лац. secunda divisio другое дзяленне — спачатку градуса, а потым і гадзіны),
1) адзінка часу, адна з асноўных адзінак Міжнароднай сістэмы адзінак (СІ). Абазначаецца с. Адрозніваюць атамную (эталонную) і эфемерыдную (астранамічную) С. Атамная С. роўная 9 192 631 770 перыядам эл.магн. выпрамянення, якое адпавядае пераходу паміж двума звыштонкімі ўзроўнямі асн. стану атама цэзію-133. Узнаўляецца з дапамогай цэзіевых эталонаў частаты і часу (гл.Квантавыя стандарты частаты). Эфемерыдная С. роўная 1/31556 925, 9747 долі трапічнага года (1900-га, які пачаўся ў 12 гадз 31.12.1899; гл.Эфемерыдны час).
2) Вуглавая С. — пазасістэмная адзінка плоскага вугла. Абазначаецца ″. Роўная 1/60 мінуты, або 1/3600градуса, або π/64800 рад (гл.Радыян).