секу́нда, ‑ы,
1. Адзінка вымярэння часу, роўная 1/60 часткі мінуты.
2. Адзінка вымярэння вуглоў, дуг, роўная 1/3600 градуса, якая на пісьме абазначаецца значком ″ зверху лічбы справа.
3. У музыцы — другая ступень дыятанічнай гамы, а таксама інтэрвал паміж двума суседнімі гукамі гэтай гамы.
4. Другі інструмент і яго партыя ў аркестры.
[Ад лац. secunda — другая, наступная.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)