РАЖНО́ВА (Ніна Аляксандраўна) (н. 1.12.1919, г. Пенза, Расія),
бел.піяністка. Засл. арт. Беларусі (1964). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1947). З 1947 педагог і канцэртмайстар муз. вучылішча пры Маскоўскай кансерваторыі, з 1950 канцэртмайстар Маскоўскага муз.-пед. ін-та імя Гнесіных. У 1954—90 канцэртмайстар Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Вяла канцэртную дзейнасць.
бел.піяністка і педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1940). Скончыла Пецярбургскую (клас Г.Есіпавай) і Венскую (клас Т.Лешаціцкага) кансерваторыі. У 1933—41 праф.Бел. кансерваторыі. Выступала ў канцэртах пераважна як ансамблістка, удзельнічала ў выкананні трыо П.Чайкоўскага і С.Рахманінава, квінтэта Ф.Шуберта і інш. Загінула ў мінскім гета.
грузінская піяністка. Нар.арт. Грузіі (1972). Нар.арт.СССР (1989). Скончыла Тбіліскую кансерваторыю (1966, клас А.Вірсаладзе), З 1959 салістка Тбіліскай, з 1977 — Маскоўскай філармоній. З 1967 выкладае ў Маскоўскай кансерваторыі. Глыбокі і тонкі інтэрпрэтатар твораў В.А.Моцарта. У рэпертуары таксама творы кампазітараў-рамантыкаў. Лаўрэат Міжнар. конкурсаў імя Р.Шумана (Цвікаў, ГДР, 1966), імя П.І.Чайкоўскага (1962, Масква), Усесаюзнага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў (1966). Дзярж. прэмія Грузіі 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЯНСА́РАВА (Тамара Вартанаўна) (9.6. 1913, Масква — 1.10.1990),
бел.піяністка. Засл. арт. Беларусі (1966). Скончыла Ерэванскую кансерваторыю (1937). У 1932—44 гал. канцэртмайстар Ерэванскага т-ра оперы і балета. З 1944 канцэртмайстар Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, у 1948—85 — Бел. тэлебачання і радыё. Валодала дасканалай тэхнікай, яе выкананню былі ўласцівы адухоўленасць, эмацыянальнасць. Выступала з вядучымі інструменталістамі і вакалістамі Беларусі, у адкрытых канцэртах. Зрабіла шмат запісаў для тэлебачання, радыё, на грампласцінкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАХЛЕ́НКА (Валянціна Леанідаўна) (н. 4.3.1931, г. Гомель),
бел.піяністка. Засл. дз. мастацтваў Беларусі (1995). Дачка Л.Р.Рахленкі і Л.І.Ржэцкай. Скончыла Бел. кансерваторыю (1954, кл. Р.Шаршэўскага), БДУ (1955). З 1958 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі (з 1989 праф.). Яе майстэрства найб. выявілася ў выкананні твораў В.А.Моцарта, Ф.Шапэна, Р.Шумана, С.Пракоф’ева. Адна са стваральніц фартэпіяннай школы Беларусі. Сярод вучняў Дз.Марозаў, І.Юркоўская, А.Пятроў.
руская піяністка і педагог; адна з буйнейшых прадстаўніц піяністычнага мастацтва канца 19 — пач. 20 ст. Вучылася ў Пецярбургскай кансерваторыі (1865—70, клас Т.Лешаціцкага), з 1893 выкладала ў ёй (праф. з 1901). Дэбютавала ў 1868, канцэртавала ў Расіі і за мяжой да 1908. Выступала і як ансамбліст (у дуэце з Л.Аўэрам, у трыо з ім і А.Вержбіловічам). Яе мастацтву ўласцівы рацыяналістычнасць інтэрпрэтацыі, віртуознасць, пявучасць гуку. Стварыла адну з буйнейшых рус. піяністычных школ (сярод вучняў С.Пракоф’еў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКСІ́МАВА (Ларыса Паўлаўна) (н. 29.5.1939, г. Віцебск),
бел.піяністка. Засл. арт. Беларусі (1982). Скончыла Бел. кансерваторыю (1964, клас Р.Шаршэўскага). З 1964 канцэртмайстар Нац. тэлерадыёкампаніі Беларусі Выступае з вядучымі інструменталістамі і вакалістамі рэспублікі, інстр. калектывамі, у т. л. з ансамблем «Кантабіле», асаблівую ўвагу аддае прапагандзе бел. музыкі. Зрабіла шмат запісаў для тэлебачання і радыё. Аўтар і вядучая цыклаў канцэртаў «Рамантычная песня 19 ст.» ў зале камернай музыкі Бел. філармоніі (1990—94), праграмы «У пошуках гармоніі» на Бел. тэлебачанні (з 1997). У 1989—93 працавала ў артыстычным бюро Р.Рааба ў Венскай дзярж. оперы.
Муз. кіраўнік праграмы «Вянок няздзейсненых мар» на фестывалі. прысвечаным 170-годдзю з дня смерці Л.Бетховена (1997, Бон).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛОНГ ((Long) Маргерыт Мары Шарлот) (13.11.1874, г. Нім, Францыя — 13.2.1966),
французская піяністка, педагог. Вучылася ў Муз. ін-це ў Німе, потым у А.Мармантэля ў Парыжскай кансерваторыі (у 1906—40 выкладала ў ёй, з 1920 праф.). Шмат канцэртавала. Прапагандавала творчасць франц. імпрэсіяністаў і кампазітараў «Шасцёркі», выконвала прысвечаныя ёй творы М.Равеля, Д.Міё, Г.Фарэ і інш. Арганізавала з Ж.Цібо конкурс піяністаў і скрыпачоў (1943; з 1946 Міжнар. конкурс імя Л. — Ж.Цібо). Заснавала ўласную школу ігры на фп. на аснове распрацаванай ёю методыкі. Складальнік школы «Фартэпіяна» (1959). Аўтар шматлікіх артыкулаў і кніг па фп. мастацтве.
Тв.:
Рус.пер. — у кн.: Исполнительское искусство зарубежных стран. М., 1981. Вып. 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКАЛА́ЕВА (Тарасевіч) Таццяна Пятроўна
(4,5.1924, г. Бранск, Расія — 13.11.1993),
расійская піяністка, кампазітар, педагог. Засл. арт. Расіі (1955). Нар.арт.СССР (1983). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю па класах фп. (1947, клас А.Гальдэнвейзера) і кампазіцыі (1950), з 1959 выкладала ў ёй (з 1965 праф.). З 1945 салістка Маскоўскай філармоніі. Яе выкананню былі ўласцівы высокая культура і майстэрства, тэхн. свабода. У рэпертуары фп. творы І.С.Баха, Л.Бетховена, Ф.Шапэна, Р.Шумана, І.Стравінскага, П.Чайкоўскага, А.Скрабіна, С.Рахманінава, Дз.Шастаковіча і інш. Аўтар 2 канцэртаў для фп. з арк. (1950, 1963), сімф. твораў, транскрыпцый і пералажэнняў для фп. і інш. 1-я прэмія Міжнар. конкурсу на лепшае выкананне твораў Баха (Лейпцыг, 1950). Дзярж. прэмія СССР 1951. Міжнар. прэмія імя Шумана 1971 (ГДР).
Літ.:
Григорьев Л., Платек Я. Современные пианисты. 2 изд. М., 1990. С. 244—246.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЦІНКЕ́ВІЧ (па мужу Асіповіч) Каміла Вінцэнтаўна
(1837 ?, Мінск ? — пасля 1890),
бел.піяністка, кампазітар, педагог; удзельніца нац.-вызв. руху на Беларусі ў 1860-я г. Дачка В.Дуніна-Марцінкевіча. Ігры на фп. вучылася ў Мінскім пансіёне Мантэграндзі. З 1847 канцэртавала ў Мінску, Слуцку, Кіеве, Варшаве, у т. л. з братам Міраславам. Выконвала творы І.Гумеля, Ф.Ліста, Ф.Шапэна і ўласныя, у т. л. варыяцыі на тэму песні А.Варламава «Чырвоны сарафан», фантазію «У летуценні мінулага». Удзельнічала ў спектаклях Дуніна-Марцінкевіча тэатра. Выкладала музыку ў прыватных пансіёнах. На пач. 1860-х г. арганізавала ў Мінску і мяст. Гарадок на Маладзечаншчыне школы для дзяцей беднаты. У яе доме збіраліся члены мінскай арг-цыі Літоўскага правінцыяльнага камітэта. За ўдзел у дэмакр. руху праследавалася царскімі ўладамі. Ў 1863 саслана пад строгі нагляд паліцыі ў г. Салікамск Пермскай вобл. У 1880-я г. вярнулася на радзіму.
Літ.:
Ахвердава А. Пачынальнікі беларускага піянізму // Мастацтва Беларусі. 1985. № 2;
Кісялёў Г. Сейбіты вечнага. Мн., 1963. С. 148—174;
Барышев Г. Из истории семьи В.И. Дунина-Марцинкевича // Неман. 1961. № 1.