ШУМІ́ЛІНА Ірына Міхайлаўна (н. 3.12.1956, Мінск),
бел. піяністка. Засл. арт. Беларусі (1992). Скончыла Бел. кансерваторыю (1980, кл. Р.Шаршэўскага). З 1982 салістка Бел. філармоніі. Яе выкананне вылучаецца віртуознасцю, удумлівасцю ў інтэрпрэтацыі муз. першакрыніцы. У рэпертуары пераважаюць творы класікі і сучасных кампазітараў. Першая выканаўца шматлікіх твораў бел. кампазітараў, у т. л. санаты і цыкла фп. п’ес Л.Абеліёвіча (прысвечаны ёй). Лаўрэат Рэсп. і Міжрэсп. (Талін, абодва 1976) конкурсаў музыкантаў-выканаўцаў. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1984.
В.П.Пракапцова.
т. 17, с. 486
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)