КУНІ́ЦКАЯ Тамара Арцёмаўна (н. 16.9.1941, г. Краснадар, Расія),

бел. піяністка, педагог. Засл. дз. культ. Беларусі (1999). Скончыла Бел. кансерваторыю (1970). З 1970 выкладчык муз. школы, заг. навуч. часткі, з 1976 дырэктар муз. школы імя Я.​Глебава ў Мінску. Прапагандуе бел. муз. мастацтва. Аўтар метадычных распрацовак і артыкулаў па праблемах муз. педагогікі.

І.​Ю.​В’югінава.

т. 18, кн. 1, с. 415

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)