Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Герман (настаўнік вакальнай школы ў Нясвіжы) 9/2
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́РНЕР (Werner) Мар’яна, спявачка і драм. актрыса 2-й пал. 18 ст. У 1783—85 актрыса прыдворнага т-ра К.С.Радзівіла Пане Каханку ў Нясвіжы. У ліст. 1785 заключыла паўторны кантракт як педагог тэатр. школы ў Нясвіжы, паводле якога вучыла дзяцей прыгонных для выступленняў у «камедыхаўзе». Працавала, відаць, да 1791.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕКСАНДРО́ВІЧ Ануфрый, музыкант-валтарніст, капельмайстар і педагог пач. 19 ст. У 1804—09 працаваў у Нясвіжы ў прыдворнай капэле Радзівілаў, быў яе апошнім капельмайстрам, навучаў музыцы прыгонных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́СКІЯ,
бел. мастакі (бацька і сын).
Ксаверы Дамінік (? — 4.12.1764), жывапісец і гравёр. У 1733 — 64 працаваў у Нясвіжскім замку ў кн. Радзівілаў. У 1753 напісаў для гал. алтара Нясвіжскага касцёла езуітаў карціну «Тайная вячэра», пісаў таксама ў ім фрэскі. Стварыў (з Г.Ляйбовічам) шэраг партрэтаў Радзівілаў для альбома (1757). Адзін з аўтараў дэкарацый для «камедыенгаўза» ў Нясвіжы, узораў (кардонаў) для габеленаў, якія ткаліся на мануфактурах у Карэлічах, Нясвіжы, Міры. Часта працаваў з сынам Юзафам Ксаверыем.
Юзаф Ксаверы, прыдворны жывапісец Радзівілаў у Нясвіжы ў 2-й пал. 18 ст. Сярод работ партрэты Міхала, Урсулы, Ганны (усе 1759), Гераніма (1785) Радзівілаў, польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1783). Афармляў інтэр’еры нясвіжскіх замка і дамініканскага касцёла (1763). Мяркуюць (У.Сыракомля і інш.), што ён з’яўляецца аўтарам шэрагу карцін для Стаўбцоўскага дамініканскага касцёла («Раздача міласціны св. Антоніем і епіскапам Юльянам» і інш.). Выязджаў для работ у Брэст і Жоўкву (цяпер г. Несцераў, Украіна). Навучаў прыгонных мастакоў Мікалая, Андрэя, Канстанціна і інш.
Да арт.Гескія. Ю.К.Гескі. Партрэт Станіслава Аўгуста Панятоўскага. 1783.
бел. жывапісец і графік. Скончыў маст.ф-т Віленскага ун-та (1932, вучыўся ў Ф.Рушчыца, Л.Сляндзінскага). Адзін з арганізатараў Віленскага т-ва мастакоў. З 1939 жыў у Нясвіжы. Раннім работам уласцівы рысы рамантызму. Пазнейшыя творы вылучаюцца народнасцю вобразаў, скульпт. аб’ёмнасцю форм, дасканалым малюнкам. Сярод жывапісных твораў: тэматычныя кампазіцыі «На ўборцы буракоў» (1936), «Жніво» (1937), «Ля студні», «Стрыжка авечак» (абедзве 1939), «На сенажаці» (1953), «Збор ураджаю» (1962), «Гутарка» (1965), «Новы дом» (1968), «Дзяўчаты» (1969), «У садзе» (1971), «Гаспадынька» (1975), «Успаміны» (1976), «Вяртанне з поля» (1978); пейзажы «Зімовая раніца» (1961), «Стары шлях», «Ліпы ў Альбе» (1970); партрэты «Папрадуха» (1930-я г.), «Стары з кіем» (1940), «Маці» (1962), «Аўтапартрэт» (1969), «Жняя» (1974), нар. артысткі БССР Л.Давідовіч (1975); нацюрморты «Нацюрморт з лотацямі» (1971), «Нацюрморт з газетай» (1973). Аўтар вокладак зб-каў вершаў М.Танка «На этапах» (1936) і песень Р.Шырмы «Наша песня» (1938), графічных работ «Хата над Вілейкай», «Віленская Alma mater» (абедзве 1937), «Вяртанне з працы», «Лета» (абедзве 1938), «Партрэт партызана» (1945), «Слуцкая брама ў Нясвіжы» (1958) і інш. У 1994 у Нясвіжы створана «музей-кватэра» С.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ЙКА (Антон) (1746 ?, г. Слуцк Мінскай вобл. — ?),
бел. танцоўшчык і балетмайстар. З 1756 вучыўся ў Слуцкай балетнай школе Г.Ф.Радзівіла (у А.Пуціні і Л.Дзюпрэ), быў салістам мясц. трупы. З 1760 працаваў у прыдворным т-ры Радзівілаў у Нясвіжы (з 1779 педагог балетнай школы і балетмайстар). У 1780 пасланы К.С.Радзівілам у Італію (Рым, Венецыя) і Аўстрыю (Вена) для азнаямлення з іх балетным мастацтвам. Пасля вяртання — вядучы балетмайстар (упамінаецца ў дакументах за 1782—87). Разам з Г.Петынеці рыхтаваў пастаноўку балетаў «Рустыка» (1778), «Турэцкі балет», «Арфей у пекле» на лібрэта Ф.Каселі і «Пігмаліён» паводле «Метамарфоз» Авідзія (1784). Працаваў у Нясвіжы з дачкой-балерынай да роспуску балета ў 1790.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖДАНО́ВІЧ Казімір, прыдворны архітэктар; будаўнік князёў Радзівілаў у 1-й пал. 18 ст. ў Нясвіжы. Прадстаўнік архітэктуры барока. Аднавіў і перабудаваў Нясвіжскі палацава-замкавы комплекс (пасля 1726), пабудаваў палацавую капліцу (1740), т-р Радзівілаў «камедыхаўз» (1747—48).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНЕ́ЗІ (Donesi) Алесандра, італьян. спявак («сапраніст») і капельмайстар 18 ст. Працаваў у прыдворным т-ры К.С.Радзівіла Пане Каханку ў Нясвіжы (у 1776 і 1784—85). У 1776—78 капельмайстар прыдворнага т-ра гетмана М.К.Агінскага ў Слоніме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕДЭ́ЦІ ((Pedetti) Маўрыцыо) (1719, Караска, каля г. Мілан, Італія — 14.3.1799),
італьянскі архітэктар. У 1748—52 працаваў у Нясвіжы ў кн. Радзівілаў. Пабудаваў капліцу ў двары Нясвіжскага касцёла езуітаў, удзельнічаў у буд-ве невял. палаца «Кансаляцыя» ў Альбінскім палацава-паркавым ансамблі.