СЕ́ЎРУК (Міхаіл Канстанцінавіч) (27.2.1905, Варшава — 14.3.1979),
бел. жывапісец і графік. Скончыў маст. ф-т Віленскага ун-та (1932, вучыўся ў Ф.Рушчыца, Л.Сляндзінскага). Адзін з арганізатараў Віленскага т-ва мастакоў. З 1939 жыў у Нясвіжы. Раннім работам уласцівы рысы рамантызму. Пазнейшыя творы вылучаюцца народнасцю вобразаў, скульпт. аб’ёмнасцю форм, дасканалым малюнкам. Сярод жывапісных твораў: тэматычныя кампазіцыі «На ўборцы буракоў» (1936), «Жніво» (1937), «Ля студні», «Стрыжка авечак» (абедзве 1939), «На сенажаці» (1953), «Збор ураджаю» (1962), «Гутарка» (1965), «Новы дом» (1968), «Дзяўчаты» (1969), «У садзе» (1971), «Гаспадынька» (1975), «Успаміны» (1976), «Вяртанне з поля» (1978); пейзажы «Зімовая раніца» (1961), «Стары шлях», «Ліпы ў Альбе» (1970); партрэты «Папрадуха» (1930-я г.), «Стары з кіем» (1940), «Маці» (1962), «Аўтапартрэт» (1969), «Жняя» (1974), нар. артысткі БССР Л.Давідовіч (1975); нацюрморты «Нацюрморт з лотацямі» (1971), «Нацюрморт з газетай» (1973). Аўтар вокладак зб-каў вершаў М.Танка «На этапах» (1936) і песень Р.Шырмы «Наша песня» (1938), графічных работ «Хата над Вілейкай», «Віленская Alma mater» (абедзве 1937), «Вяртанне з працы», «Лета» (абедзве 1938), «Партрэт партызана» (1945), «Слуцкая брама ў Нясвіжы» (1958) і інш. У 1994 у Нясвіжы створана «музей-кватэра» С.
Літ.:
М.К.Сеўрук: [Фотаальбом]. Мн., 1980.
Л.У.Салодкіна, М.М.Купава.
т. 14, с. 356
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)