ЛІСО́ЎСКІ Міхаіл Якаўлевіч (17.3.1931, в. Белы Мох Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 1.10.1970),
бел. жывапісец і графік. Скончыў Бел.тэатр.маст.ін-т (1960). У 1960—70 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы. Працаваў у жанрах партрэта, быт., станковай графіцы. Жывапісныя работы вызначаюцца рэаліст. трактоўкай вобразаў, багаццем каларыту, псіхалагізмам: «Настаўніца» (1960), партрэты бел. пісьменнікаў Я.Брыля, Я.Семяжона (абодва 1967), Н.Гілевіча (1968) і інш. Аўтар шматлікіх малюнкаў, карыкатур і шаржаў на тэмы культ. жыцця (альбом «Няўрокам кажучы...», 1971).
Літ.:
Шматаў В.Ф. Беларуская сатырычная графіка (1945—1970 гг.). Мн., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Васілевіч М. (настаўніца) 8/228; 12/661
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНСКО́Й Марк Сямёнавіч (6.3.1901, г. Адэса, Украіна — 21.3.1981),
расійскі кінарэжысёр і сцэнарыст. Нар.арт.СССР (1966). Герой Сац. Працы (1971). Скончыў Сімферопальскі ун-т (1924). З 1925 працаваў у кіно. Яго творчасць адметная стварэннем каларытных чалавечых характараў і лёсаў, яркіх быт. сцэн: трылогія «Дзяцінства Горкага», «У людзях», «Мае універсітэты» (1938—40), «Вясёлка» (1944), «Няскораныя» (1945), «Сельская настаўніца» (1947), «Дарагой цаной» (1958), «Фама Гардзееў» (1959). Дзярж. прэмія СССР 1941, 1946, 1948, 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКА́НЧЫКАВА (дзявочае Ясюкевіч) Дзіяна Іванаўна
(н. 24.11.1937, Мінск),
бел. спартсменка (фехтаванне на рапірах). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1966). Засл. трэнер Беларусі. Скончыла Бел.ін-тфіз. культуры (1959). З 1960 на трэнерска-выкладчыцкай рабоце, з 1996 настаўніца фізкультуры (сярэдняя школа № 51, Мінск). Чэмпіёнка свету ў камандным першынстве (1961, г. Турын, Італія; 1963, г. Гданьск, Польшча; 1966, Масква). Чэмпіёнка СССР (1962, 1964) у камандным першынстве, бронз. прызёр (1962) у асабістым першынстве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДУШАЎЛЁНАСЦЬ – НЕАДУШАЎЛЁНАСЦЬ,
лексіка-граматычная катэгорыя, якая паказвае адносіны абазначаных назоўнікамі прадметаў да жывой і нежывой прыроды. Адушаўлёныя назоўнікі абазначаюць людзей і розных жывых істот («Рыгор», «настаўніца», «тыгр», «ластаўка», «карась», «камар»), неадушаўлёныя — расліны, прадметы, апрадмечаныя з’явы і паняцці («клён», «машына», «раса», «цемра», «свядомасць»).
Граматычна адушаўлёнасць-неадушаўлёнасць праяўляецца ў форме вінавальнага склону мн. л.: у адушаўлёных назоўніках супадае з формай роднага, а ў неадушаўлёных — назоўнага склону («бачыць людзей — бачыць дрэвы», «лавіць язёў — лавіць сняжынкі»). Пад катэгорыю адушаўлёных часам граматычна падводзяцца некаторыя неадушаўлёныя прадметы і наадварот.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЖСКІ Георгій Георгіевіч (12.2.1895, в. Ігнацьева Маскоўскай вобл. — 20.10.1952),
расійскі мастак. Засл. дз. маст. Расіі (1944). Правадз.чл.АМСССР (1949). Вучыўся ў Маскве ў прыватных студыях (з 1912), Дзярж. свабодных маст. майстэрнях (1918—20). Чл. аб’яднанняў «Новае т-ва жывапісцаў» (1922), Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі (1923). У 1934—52 выкладаў у Маскоўскім маст. ін-це імя В.Сурыкава. Ствараў пераважна партрэты жанчын: «Рабфакаўка» (1926), «Дэлегатка» (1927), «Старшыня» (1928), «Калгасніца-брыгадзір», «Чувашка-настаўніца» (абодва 1932).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЯШКО́ВІЧ Таццяна Піліпаўна (25.12.1904, г. Чэрвень Мінскай вобл. — 6.11.1986),
бел. мовазнавец. Засл.настаўніца Беларусі (1947). Канд.філал.н. (1956). Скончыла БДУ (1930). Працавала настаўніцай, у 1947—83 у Гродзенскім ун-це (у 1957—74 заг. кафедры). Даследавала дыялекталогію і гісторыю бел. мовы, дыялектную лексіку, мову твораў К.Крапівы, М.Лынькова. Аўтар прац «Гаворкі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. БССР» (1959), «З назіранняў над мовай К.Крапівы» (1961), «Мова эпапеі Міхася Лынькова «Векапомныя дні» (1965), «Матэрыялы да слоўніка Гродзенскай вобласці» (1972), «Займеннік у беларускай мове» (1977), «Слоўнік Гродзенскай вобласці» (1983).
армянскі акцёр, рэжысёр, драматург; заснавальнік рэаліст.арм.сцэн. мастацтва. У 1863 стварыў прафес.арм.т-р у Тбілісі, яго акцёр і рэжысёр. Сцэн. дзейнасць пачаў у 1862. Сярод лепшых роляў: Пэпо, Масісян, Мікаэл («Пэпо», «Хатабала», «Яшчэ адна ахвяра» Г.Сундукяна), Атэла, Шэйлак («Атэла», «Венецыянскі купец» У.Шэкспіра), Сганарэль («Лекар паняволі» Мальера), Крачынскі («Вяселле Крачынскага» А.Сухаво-Кабыліна), Скалазуб («Гора ад розуму» А.Грыбаедава). Паставіў п’есу «Не ў свае сані не садзіся» А.Астроўскага (1864) і інш. Аўтар вадэвіляў, быт. камедый, драм («Настаўніца», 1890).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРА́СІК (па мужу Рынковіч) Вера Рыгораўна
(30.9.1899, Мінск —22.4.1986),
бел. актрыса, настаўніца. Скончыла Мінскае гар. вучылішча (1916). З 1917 актрыса Першага т-вабел. драмы і камедыі, Беларускага савецкага тэатра; актыўна ўдзельнічала ў рабоце клуба бел.маст. інтэлігенцыі «Беларуская хатка». У 1920—56 настаўнічала. Як актрыса сфарміравалася пад уплывам Ф.Ждановіча. Вызначалася пераважна ў бел.нац. рэпертуары, дзе стварыла каларытныя нар. характары: Агата і Марыля («Паўлінка» і «Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Ганна («Модны шляхцюк» К.Каганца), Ульяна («Хам» паводле Э.Ажэшкі), Дарота і Мар’я («Бязвінная кроў» і «Пісаравы імяніны» У.Галубка) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЭ́ЦКАЯ Вера Пятроўна (31.7.1906, Масква — 17.8.1978),
расійская актрыса. Нар.арт.СССР (1949). Скончыла школу-студыю пры Т-ры імя Я.Вахтангава (1924). З 1924 у Т-ры-студыі Ю.Завадскага, з 1940 у маскоўскім Т-ры імя Массавета. Для яе мастацтва характэрны шырыня дыяпазону, тэмпераментнасць, смеласць у выкарыстанні маст. прыёмаў. Сярод роляў: Маша («Чайка» А.Чэхава), Глафіра («Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Любоў Яравая («Любоў Яравая» К.Транёва), Машачка («Машачка» А.Афінагенава), Мірандаліна («Карчмарка» К.Гальдоні), Жыўка («Пані міністэрша» Б.Нушыча). Здымалася ў кіно: «Член урада» (1940), «Яна абараняе Радзіму» (1943), «Сельская настаўніца» (1947), «Маці» (1955). Дзярж. прэміі СССР 1942, 1946, 1948, 1951.