Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮШЭ́С ЛЕ́ТНІ,
сорт грушы нар. селекцыі. Раянаваны на Беларусі, акрамя Гомельскай вобл.
Дрэва моцнарослае, крона шырокапірамідальная, негустая. Пачынае плоданашэнне на 7-ы год. Сорт зімаўстойлівы, сярэднеўраджайны, моцна пашкоджваецца бактэрыяльным ракам і паршой. Плады ніжэй за сярэднюю велічыню (50—70 г), шырокагрушападобныя. Скурка зеленавата-жоўтая з буравата-чырвоным румянцам і цёмна-кармінавымі крапінкамі на сонечным баку. Мякаць жаўтавата-белая, сакаўная, прыемнага салодкага смаку з ледзь прыкметнай кіслінкай. Спажывецкая спеласць у сярэдзіне жніўня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ТНІ САД у Санкт-Пецярб у р г у, самы стары сад горада. Размешчаны паміж Марсавым полем і рэкамі Фантанка, Нява і Мойка. Закладзены ў 1704 (арх. Ж.Б.Леблон, М.Р.Зямцоў, І.Матвееў, садаводы Я.Розен, І.Сурмін і інш.). Прызначаўся для правядзення свят, асамблей, прыёмаў; цяпер месца адпачынку. Пл. 11,5 га. Мае строга геам. планіроўку. У 1710—14 пабудаваны Летні палац Пятра I (арх. Д.Трэзіні, з удзелам А.Шлютэра, Н.Мікеці, Зямцова; з 1925 гісторыка-быт. музей). Л.с. упрыгожаны мармуровай скульптурай (пераважна пач. 18 ст.; алегарычныя, міфалагічныя і партрэтныя статуі і бюсты работы П.Бараты, Д. і П.Грапелі, А.Тарсіі, Дж.Банацы і інш.). У 19 ст. пабудаваны павільёны — Кававы (1826, арх. К.І.Росі) і Чайны (1827, арх. Л.І.Шарлемань) домікі, пастаўлены помнік І.А.Крылову (1855, скульпт. П.К.Клот) з рэльефамі на тэмы яго баек (па малюнках А.А.Агіна). Ад Нявы Л.с. аддзяляе металічная агароджа (1771—84, арх. Ю.М.Фельтэн, П.Ягораў).
Літ.:
Семенникова Н.В. Летний сад. Л., 1978.
Скульптурная кампазіцыя ў Летнім садзе ў Санкт-Пецярбургу.Кававы домік у Летнім садзе ў Санкт-Пецярбургу. 1826. Арх. К.Росі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«Аб мерапрыемствах па аздараўленню дзяцей у летні перыяд» (пастанова) 12/374
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬТАІ́Р, α Арла,
зорка 1-й зорнай велічыні (0,8 візуальнай зорнай велічыні). Свяцільнасць у 9 разоў большая за сонечную. Адлегласць ад Сонца 5 пс. З Вегай і Дэнебам утварае вял.летні трохвугольнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕБЛО́Н ((Leblond) Жан Батыст Александр) (1679—1719),
французскі архітэктар. Працаваў у Парыжы, у 1716—19 па запрашэнні Пятра I — у Расіі. Удзельнічаў у планіроўцы і буд-ве Санкт-Пецярбурга, паркаў Стрэльны і Летні сад, Петрадварца. Перапрацаваў і дапоўніў (1710) «Курс архітэктуры» Ш.Давіле (1691).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВАНЕ́Ц (Rhinanthus),
род кветкавых раслін сям. залознікавых. Каля 50 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных абласцях Еўропы, Азіі, Паўн. Амерыкі. На Беларусі 6 відаў: З. летні (Rh. aestivalis), малы (Rh. minor), бяскрылы (Rh. apterus), позні (Rh. serotinus), вясенні (Rh. vernalis), чарнеючы (Rh. nigricans). Растуць на палях, лугах, каля дарог.
Аднагадовыя травяністыя расліны з прамастойным простым ці галінастым сцяблом выш. да 60 см. Лісце сядзячае, супраціўнае, зубчастае, без прылісткаў. Кветкі няправільныя, двухгубыя, з цыліндрычнай трубкай, на кароткіх кветаножках, звычайна жоўтыя, у гронкападобных суквеццях. Плод — 2-створкавая каробачка. Для З. характэрны сезонны дымарфізм. Паўпаразіты — утвараюць прысоскі (гаўсторыі), якімі прысмоктваюцца да каранёў злакаў. Некат. віды (напр., З. летні, З. бяскрылы) — пустазелле, ёсць лекавыя і ядавітыя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ГА,
α Ліры, зорка нулявой зорнай велічыні (0,0 візуальнай зорнай велічыні). Адна з самых яркіх зорак Паўн. паўшар’я неба. Свяцільнасць у 50 разоў большая за сонечную. Адлегласць ад Сонца 8 пс. З Альтаірам і Дэнебам утварае т.зв.вял.летні трохвугольнік, добра бачны на летнім небе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНАПЛАЗМО́З,
інвазійная трансмісіўная хвароба буйной і дробнай рагатай жывёлы, якая выклікаецца паразітаваннем у крыві анаплазмаў. Пераносчыкі — іксодавыя кляшчы і крывасосныя насякомыя. Адзначаецца ўсюды, часцей у вяснова-восеньскі перыяд. Характарызуецца гарачкай пераменнага тыпу, прагрэсіўнай анеміяй, павелічэннем паверхневых лімфавузлоў, ацёкамі, атаніяй страўнікава-кішачнага тракту. Смяротнасць невялікая. Лячэнне тэрапеўтычнае. У мэтах прафілактыкі жывёл у летні час апрацоўваюць акарыцыднымі сродкамі.