астранаўт, чалавек, які выпрабоўвае і эксплуатуе касм. тэхніку, праводзіць навук. даследаванні ў касм. палёце. К. праходзяць спец. медыка-біял. і тэхн. падрыхтоўку. Падрыхтоўка К. пачалася ў ЗША у 1959, у СССР у 1960. Першы К. — Ю.А.Гагарын (1961); першы ў свеце выйшаў у адкрыты космас А.А.Лявонаў (1965); першы К., які ступіў на Месяц, — Н.Армстранг (1969); К. — ураджэнцы Беларусі: П.І.Клімук, У.В.Кавалёнак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лётчык-касманаўт СССР 6/351; 11/583, 628, 633, 634, 637
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Купер Г. (касманаўт) 4/184
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛКАЎ (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 27.5.1948, г. Горлаўка, Украіна),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1985), лётчык-касманаўтСССР (1985). Скончыў Харкаўскае вышэйшае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1970), 17.9—21.11.1985 з Г.М.Грэчкам і У.У.Васюціным здзейсніў палёт (як касманаўт-даследчык) на касм. караблі «Саюз Т-14» і арбітальнай станцыі «Салют-7». Правёў у космасе 64,87 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ЎЧАНКА (Анатоль Сямёнавіч) (21.5.1941, г.п. Краснакуцк Харкаўскай вобл., Украіна —6.8.1988),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1987), лётчык-касманаўтСССР (1987). Скончыў Чарнігаўскае вышэйшае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1964), школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў (1971). З 1981 у атрадзе касманаўтаў. 21—29.12.1987 з У.Г.Цітовым і М.Х.Манаравым здзейсніў (як касманаўт-даследчык) палёт на касм. караблі «Саюз ТМ-4» і арбітальнай станцыі «Мір». У космасе правёў 7,92 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕН ((Jähn) Зігмунд) (н. 13.2.1937, в. Раўтэнкранц, Германія),
першы касманаўт Германіі. Герой ГДР (1978), Герой Сав. Саюза (1978), лётчык-касманаўт ГДР (1978). Скончыў Вышэйшае афіцэрскае вучылішча ППАВПС імя Ф.Мерынга (1958), Ваенна-паветр. акадэмію імя Ю.А.Гагарына (1970). З 1976 у атрадзе касманаўтаў. 26.8—3.9.1978 разам з В.Ф.Быкоўскім здзейсніў палёт (як касманаўт-даследчык) на касм. караблі «Саюз-31» і арбітальным комплексе «Салют-6»—«Саюз-29» (асн. экіпаж У.В.Кавалёнак, А.С.Іванчэнкаў). Правёў у космасе 7,9 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОЎК (Ігар Пятровіч) (12.4.1937, г. Готвальд, Украіна),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1984), лётчык-касманаўтСССР (1984), засл. лётчык-выпрабавальнік (1983). Скончыў Кіраваградскае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1956), школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў (1965), Маскоўскі авіяц.ін-т (1969). З 1978 у атрадзе касманаўтаў. 17—29.7.1984 з У.А.Джанібекавым і С.Я.Савіцкай здзейсніў (як касманаўт-даследчык) палёт на касм. караблі «Саюз Т-12» і арбітальным комплексе «Салют-7» — «Саюз Т-11» (асн. экіпаж — Л.Дз.Кізім, У.А.Салаўёў, А.Ю.Ацькоў). Правёў у космасе 11,80 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРМАШЭ́ЎСКІ ((Hermaszewski) Міраслаў) (н. 15.9.1941, пас. Ліпнікі Івана-Франкоўскай вобл., Украіна),
першы касманаўт Рэспублікі Польшча. Герой Сав. Саюза (1978), лётчык-касманаўт Рэспублікі Польшча (1978). Скончыў Дэмблінскае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1964), Ваен. акадэмію Генштаба (1971, Варшава), Ваен. акадэмію Генштаба імя Варашылава (1982, Масква). З 1976 у атрадзе касманаўтаў. 27.6—5.7.1978 з П.І.Клімуком здзейсніў (як касманаўт-даследчык) касм. палёт на караблі «Саюз-30» і арбітальным навук. комплексе «Салют-6» — «Саюз-29» з У.В.Кавалёнкам і А.С.Іванчэнкавым (па праграме «Інтэркосмас»). Правёў у космасе 7,9 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫКО́ЎСКІ (Валерый Фёдаравіч) (н. 2.8.1934, г. Паўлаўскі Пасад Маскоўскай вобл.),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1963, 1976), лётчык-касманаўтСССР (1963). Скончыў Качынскае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1955), Ваенна-паветр.інж. акадэмію імя М.Я.Жукоўскага (1968). З 1960 у атрадзе касманаўтаў. 14—19.6.1963 здзейсніў палёт на касм. караблі «Усход-5» адначасова з палётам В.У.Церашковай на касм. караблі «Усход-6», 15—23.9.1976 з У.В.Аксёнавым — на касм. караблі «Саюз-22», 26.8—3.9.1978 з З.Енам (касманаўтб. ГДР) — на караблі «Саюз-31» і арбітальным комплексе «Салют-6» — «Саюз-29». У космасе правёў 20,7 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУ́ДАЎ (Вячаслаў Дзмітрыевіч) (н. 8.1.1942, г. Бор Ніжагародскай вобл., Расія),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1976), лётчык-касманаўтСССР (1976). Скончыў Балашоўскае вышэйшае ваенна-авіяц. вучылішча (1963). З 1965 у атрадзе касманаўтаў. 14—16.10.1976 з В.Л.Раждзественскім здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-23» (як камандзір). Правёў у космасе 2 сут.