ЛЕ́ЎЧАНКА (Анатоль Сямёнавіч) (21.5.1941, г.п. Краснакуцк Харкаўскай вобл., Украіна —6.8.1988),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1987), лётчык-касманаўт СССР (1987). Скончыў Чарнігаўскае вышэйшае ваен. авіяц. вучылішча лётчыкаў (1964), школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў (1971). З 1981 у атрадзе касманаўтаў. 21—29.12.1987 з У.Г.Цітовым і М.Х.Манаравым здзейсніў (як касманаўт-даследчык) палёт на касм. караблі «Саюз ТМ-4» і арбітальнай станцыі «Мір». У космасе правёў 7,92 сут.
т. 9, с. 225
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)