ЕН ((Jähn) Зігмунд) (н. 13.2.1937, в. Раўтэнкранц, Германія),
першы касманаўт Германіі. Герой ГДР (1978), Герой Сав. Саюза (1978), лётчык-касманаўт ГДР (1978). Скончыў Вышэйшае афіцэрскае вучылішча ППАВПС імя Ф.Мерынга (1958), Ваенна-паветр. акадэмію імя Ю.А.Гагарына (1970). З 1976 у атрадзе касманаўтаў. 26.8—3.9.1978 разам з В.Ф.Быкоўскім здзейсніў палёт (як касманаўт-даследчык) на касм. караблі «Саюз-31» і арбітальным комплексе «Салют-6»—«Саюз-29» (асн. экіпаж У.В.Кавалёнак, А.С.Іванчэнкаў). Правёў у космасе 7,9 сут.