ДЫПЛО́М (франц. diplóme ад грэч. diploma ліст, дакумент, складзены ў дзве столкі),
1) афіцыйнае пасведчанне аб заканчэнні навуч. установы, прысуджэнні вуч. ступені, прысваенні вуч. звання, атрыманні прэміі (Д. лаўрэата) і інш. 2) Афіцыйнае пасведчанне аб навук. адкрыцці або вынаходстве.
3) Узнагарода за пэўныя заслугі, дасягненні, поспехі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫПЛАМА́НТ (ад дыплом),
1) асоба, узнагароджаная ганаровым дыпломам за высокую якасць выканання работы, ролі і інш. на конкурсе, фестывалі, выстаўцы і г.д. 2) Студэнт выпускнога курса ін-та, тэхнікума, каледжа, які выконвае або абараняе дыпломную работу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГРЭЖЭ́ (франц. agrege літар. прыняты ў таварыства),
вучоная ступень, уведзеная ў Францыі з 1808. Прысуджаецца выпускнікам ун-та пасля здачы спец. конкурсных экзаменаў. Дае права выкладаць у ліцэях, на прыродазнаўчанавук. і гуманітарных ф-тах ун-таў. Дыплом агрэжэ прыкладна эквівалентны дыплому, што атрымліваюць выпускнікі ун-таў СНД.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЙЦАЎ (Юрый Канстанцінавіч) (н. 22.1.1937, г. Барнаул, Расія),
бел. мастак. Скончыў Маскоўскае вышэйшае маст.прамысл. вучылішча (1962). Творам уласціва шматпланавасць, экспрэсія, эмацыянальная насычанасць, багацце тэхн. і светлаколеравых вырашэнняў (жывапісныя творы «Спакуса», 1995, «Памяць», «Настальгія», «Натхненне», усе 1996, і інш.). Працуе ў станковай графіцы: «Хатынь» (1970; спец. прэмія на міжнар. выстаўцы «Супраць вайны» 1979 у г. Люблін, Польшча), «Трыумф касманаўтыкі» (1979), серыя «Вяртанне» (1982), «Партрэт В.Быкава» (1983), «Чарнобыльскі рэквіем» (1993); акварэлі: «Партрэт актрысы З.Белахвосцік» (1984), «Вясна на Беразіне» (1987), «Возера Свіцязь» (1991) і інш. Аформіў кнігі «Сярэбраная табакерка» З.Бядулі (1977), «Выбранае» Я.Купалы (на рус. мове, 1981; дыплом імя Ф.Скарыны на Рэсп. і дыплом 2-й ступені на Усесаюзным конкурсах кнігі, абодва 1982), «Асеннія гнёзды» С.Грахоўскага і «Антоній і Клеапатра» У.Шэкспіра (абедзве 1982) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ЛІЦЭ́Й МАСТА́ЦТВА.
Створаны ў 1962 у Мінску як рэспубліканская школа-інтэрнат па музыцы і выяўл. мастацтве, з 1991 — ліцэй. Мае аддзяленні: музычнае (фартэпіяна, аркестравае, харавое дырыжыраванне; тэрмін навучання 12 гадоў — 1—12-ы класы) і выяўл. мастацтва (жывапіс, скульптура і дэкар.-прыкладное мастацтва; тэрмін навучання 7 гадоў — 5—12-ы класы). Пасля заканчэння выпускнікі атрымліваюць дыплом выкладчыка ў пач. класах агульнаадук. школ і ў студыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАКУМЕ́НТ (ад лац. documentum сведчанне, доказ),
1) дзелавая папера, што юрыдычна пацвярджае які-н. факт (напр., нараджэнне, узяцце шлюбу) ці права на што-н. (напр., дыплом, завяшчанне).
2) Афіц. пасведчанне асобы (напр., пашпарт).
3) Пісьмовыя помнікі пра гіст. падзеі.
4) Матэрыяльны носьбіт (папера, кіна- і фотаплёнка, магн. стужка і інш.) з запісанай на ім інфармацыяй, прызначанай для захоўвання і перадачы ў часе і прасторы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫЧЭ́ЎСКІ (Клеменс) (1828, Вільня — ?),
бел. скульптар. Вучань К.Ельскага. Скончыў Пецярбургскую АМ, дзе атрымаў дыплом за бюст з натуры (1851). З 1861 жыў у Парыжы. Ствараў партрэтныя скульптуры (бюсты, медалі), надмагільныя помнікі, творы на рэліг. тэмы, выкарыстоўваючы пластыку з розных матэрыялаў — гіпсу, мармуру, бронзы. З 1867 дэманстраваў работы ў парыжскіх салонах. Сярод твораў: бюсты генерала В.Замойскага (1867), Л.Нядзведскага (1869), франц. мастака Э.Дэлакруа (1873), рус. філосафа Р.Вырубава, публіцыста З.Кржыжаноўскага-Лакруа (абодва 1881), эпітафія А.Чартарыйскага (1866—68), партрэтныя медальёны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВАЛІФІКА́ЦЫЯ (ад лац. qualis які, якой якасці + facere рабіць),
1) характарыстыка прадмета, з’явы, аднясенне яго да якой-н. групы, катэгорыі, напр., кваліфікацыя злачынства.
2) Ступень і від прафесійнай падрыхтаванасці працоўных і служачых да выканання пэўнага віду працы. Уключае тэарэт. веды, практычныя навыкі і прафес. майстэрства. Ступень К. працоўных вызначаецца прысвоенымі ім кваліфікацыйнымі разрадамі, якія ўстанаўліваюцца з улікам складанасці, адказнасці, умоў працы на аснове тарыфна-кваліфікацыйнага даведніка. Паказчыкам К. работніка таксама можа быць катэгорыя, дыплом, наяўнасць звання і вучонай ступені. Гл. таксама Тарыфная сістэма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЫНЮ́К (Леанід Уладзіміравіч) (н. 20.7.1932, г. Гомель),
бел. кінарэжысёр. Скончыў БДУ (1955), вучыўся на Вышэйшых курсах кінарэжысёраў Дзяржкіно СССР (1964—66). У 1955—64 працаваў у рэдакцыях бел. газет, на Мінскай студыі тэлебачання, з 1966 на кінастудыі «Беларусьфільм». Рэжысёр-пастаноўшчык фільмаў: дакумент. — «Ліст сябру», «Гамы», «Імкненне», «Дзень чалавека», «Нявеста», «Пастка» (усе 1966—70); маст. — «Пяцёрка адважных» (1971), «Вялікі трамплін» (1973), «Неадкрытыя астравы» (1975), «Сямейныя акалічнасці» (1977), «Жалезныя гульні» (1979), «Ветразі майго дзяцінства» (1981, дыпломМіжнар. кінафестывалю ў г. Готвальдаў, Чэхія, 1983), «Навучыся танцаваць» (1986), «Белае возера» (1992).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКАЛА́ЎР (лац. baccalaureus літар. васальны землеўладальнік),
першая вучоная ступень у большасці краін. Прысвойваецца пасля заканчэння 4-гадовага навучання першага ўзроўню, паспяховай здачы дзярж. экзаменаў і абароны выпускной работы (бакалаўр навук, бакалаўр эканомікі). У сярэдневяковых ун-тах Зах. Еўропы надавалася студэнтам пасля завяршэння першага этапу адукацыі. У Расіі некаторы час бакалаўрамі называлі выкладчыкаў духоўных акадэмій; у канцы 18 ст. гэтае званне атрымлівалі выпускнікі Настаўніцкага ін-та пры Маскоўскім ун-це. У Францыі (з 1808) надаецца пасля заканчэння поўнай сярэдняй школы і дае права паступлення ва ун-т. Дыплом бакалаўра звычайна эквівалентны дыплому, які атрымліваюць выпускнікі бел.ВНУ з 4-гадовым тэрмінам навучання пасля здачы дзярж. экзаменаў.