французскі кінаакцёр, рэжысёр, прадзюсер. У кіно з 1957. У фільмах «Рока і яго браты», «Зацьменне», «Леапард», «Самурай», «Забойства Троцкага», «Месье Кляйн» раскрывае дваістасць чалавечай натуры сваіх герояў, канфлікт паміж матэрыяльным і духоўным. Знешні выгляд, пластычнасць, дынамізм зрабілі Д. папулярным у ролях розных амплуа. Паставіў фільм «За скуру паліцэйскага» (1981), «Неўтаймаваны» (1983). З 1968 выступае і як прадзюсер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНВІТЭ́ЛІ (Vanvitelli) Луіджы (12.5.1700, г. Неапаль, Італія — 1.3.1773),
італьянскі архітэктар неапалітанскай школы. Працаваў у Рыме, Анконе, Ф’юмічына, Брэшыі, Неапалі, Мілане. Творчасць Ванвітэлі — пераход ад барока да класіцызму. У яго гал. збудаванні Палацца Рэале ў Казерце, каля Неапаля (пач. ў 1752; прамавугольнае ў плане, з 4 унутр. дварамі, утворанымі крыжападобным перасячэннем карпусоў), барочная пластычнасць дэкору і дынамізм прасторавай арганізацыі інтэр’ераў спалучаюцца з класіцыстычнай строгасцю і плоскаснасцю фасадаў.
Л.Ванвітэлі. Лесвіца ў Палацца Рэале ў Казерце каля Неапаля. Пачаты ў 1752.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТА́ШЫНСКІ КАЛЬВІ́НСКІ ЗБОР.
Існаваў у 16—1-й пал. 20 ст. ў в. Асташын Карэліцкага р-на Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў гатычна-рэнесансавым стылі на сродкі Яна Швыкоўскага. Мураванае 1-нефавае збудаванне, прамавугольнае ў плане заканчвалася гранёнай апсідай; сцены былі прарэзаны 7 вокнамі. Да гал. фасада прымыкала шмат’ярусная вежа, завершаная 4-схільным шатром. 1-ы ярус па шырыні адпавядаў памерам асн. аб’ёму. З кожным ярусам памеры памяншаліся, што надавала кампазіцыі дынамізм. Унутраную прастору перакрывала паўцыркульнае скляпенне з распалубкамі. Знішчаны ў 1940-я г.
японскі жывапісец, найбуйнейшы майстар манахромнага жывапісу, «суйбоку-га». Быў будыйскім святаром. Вучыўся ў Дзёсэцу, Сюбун. У 1467 або 1468 быў у Кітаі, дзе размаляваў павільён Лібуюань імператарскага палаца ў Пекіне. Працаваў у традыцыях кіт. жывапісу перыяду Паўд. Сун, у жанры пейзажа («Зімовы пейзаж», «Пейзажы чатырох пор года»), імкнуўся да свабоднай трактоўкі рэальных форм, што садзейнічала стварэнню вобразаў, афарбаваных асабістым светаўспрыманнем мастака. Уласцівыя творам суровасць, адчуванне неспакою і дынамізм С. перадаваў у 2 стылістычных манерах: «сін» (ломаныя лініі малюнка, нервовыя мазкі-кропкі) і «хабоку» (рэзкія пэндзлевыя мазкі, прасторавыя і святлопаветраныя эфекты).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВАК Уладзімір Лявонцьевіч (н. 20.5.1939, г. Крычаў Магілёўскай вобл.),
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1969). Працуе ў манум.-дэкар. мастацтве і жывапісе. Сярод твораў: сграфіта «Вучоныя» ў будынку ўлікова-крэдытнага тэхнікума ў г. Пінск Брэсцкай вобл. (1983), «Навука» на будынку школы № 6 (1970), вітражы «Спорт» у Акадэміі фіз. выхавання і спорту (1995), «Прырода» ў Акадэміі паслядыпломнага навучання (1999; усе ў Мінску) і інш.; жывапісныя серыі «Парусны спорт», «Футбалісты», «Хакеісты», «Гімнасткі», «Стары парк» (усе 1980-я г.), «Кітайскія студэнты» (1999), партрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі (2000), спартсменаў, а таксама пейзажы. Творам характэрны абагульненасць форм, экспрэсіўнасць малюнка, дынамізм кампазіцыі і кантрастна-колеравага спалучэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЙМАК (Simak) Кліфард Дональд (3.8.1904, г. Мелвіл, ЗША — 25.4.1988),
амерыканскі пісьменнік-фантаст. Вучыўся ў Вісконсінскім ун-це. Працаваў настаўнікам, рэпарцёрам, рэдактарам газеты. Дэбютаваў у 1931. У навук.-фантаст. раманах «Касмічныя інжынеры» (1950), «Горад» (1952, Міжнар. прэмія па фантастыцы 1953), «Спярша ён памёр» (1952), «Кольца вакол Сонца» (1953), «Перасадачная станцыя» (1964), «Вы стварылі нас» (1969) і інш. праблемы распаду сучаснага тэхнакратызаванага грамадства, адчужэння бацькоў і дзяцей, небяспекі ядз. катастрофы, суіснавання розных форм розуму, неабходнасці мірных адносін паміж прадстаўнікамі розных цывілізацый, узаемадачыненняў навукі і маралі. Для яго твораў характэрны дынамізм дзеяння, глыбокі лірызм і мяккі гумар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТАФІЗІ́ЧНЫ ЖЫ́ВАПІС,
кірунак у італьян. жывапісе. Заснаваны ў 2-й пал. 1910 — пач. 1920-х г. Дж. Дэ Кірыка пад уплывам філасофіі А.Шапенгаўэра і Ф.Ніцшэ і стаў рэакцыяй на рацыяналістычную схему кубізму і дынамізмфутурызму. Тэарэтык — паэт А.Савіньё. Прадстаўнікі М.ж. (К.Кара, М.Кампільі, Ф.Казараці, Дж.Марандзі, Ф. Дэ Пісіс) у карцінах з выявамі пустынных гарадоў з далёкай перспектывай, манекенаў, у нацюрмортах з дзіўным складам прадметаў імкнуліся вывесці рэальнасць за рамкі звычайнай логікі, стварыць таямнічы настрой і раскрыць містыку вобразаў, якія знаходзіліся па-за межамі адлюстравання рэчаіснасці. Значна паўплываў на станаўленне сюррэалізму і часта разглядаецца як адзін з яго кірункаў.
В.Я.Буйвал.
Да арт.Метафізічны жывапіс. Дж. Дэ Кірыка. 1950. Музы непакою.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́НЧАНКА Алег Рыгоравіч (18.6.1939, Масква — 13.1.2002),
бел. і расійскі кампазітар, арганіст, педагог. Нар.арт. Расіі (1997). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1964; кл.фп. Г.Нейгаўза, кл. аргана Л.Ройзмана, кл. кампазіцыі Ю.Шапорына). З 1963 саліст Бел. філармоніі, выкладчык Бел. кансерваторыі. Арганізатар (1968) і першы маст. кіраўнік Мінскага камернага аркестра (гл.Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь). З 1971 саліст Маскоўскай філармоніі, адначасова з 1984 кіраўнік ансамбля салістаў «Мадрыгал». Творчай індывідуальнасці характэрны дынамізм, яскравая эмацыянальнасць, маляўнічасць; многія яго творы апіраюцца на бел. фальклор. Сярод твораў: оперы «Мыйдадзір» (1964), «Балаганчык» (1970), «Граф Каліёстра» (1972), балет «Кастусь Каліноўскі» (1973), 4 сімфоніі (1966—87), канцэрты для розных інструментаў, з арк., у т. л. 3 для аргана, музыка да драм. спектакляў. Дыпламант Міжнар. конкурсу арганістаў імя І.С.Баха (Лейпцыг, 1964). Дзярж. прэмія СССР 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРА́НДА Мікалай Іванавіч (н. 15.8.1947, в. Падлессе Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. мастак. Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1970). У 1970—94 нач. бюро прамысл. эстэтыкі з-да «Чырвоны Кастрычнік» (г. Орша), адначасова ў 1970—91 кіраўнік студыі выяўл. мастацтва Палаца культуры з-да. Працуе ў графіцы, скульптуры, станковым жывапісе, пераважна ў жанрах пейзажа і нацюрморта. Стварыў графічныя серыі «Аршаншчына» (1973), «Вільня» (1976), «Мантажнікі» (1977), «Сенежскае возера» (1977—79), «Сёстры» (1983), «Крым» (1987—89); скульптурныя партрэты А.Папкова (1973), Аксаны (1974), бацькі (1975), помнік жыхарам г. Барань, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну (1985; разам з А.Сапіным). Жывапісным работам уласцівы дынамізм, колеравая экспрэсія, маляўнічасць вобразнага ладу: «Вёска Барань» (1985), «Кветкі Беларусі» (1986), «Ружы» (1987), «Суздаль», «Чэрвеньская рапсодыя» (абедзве 1994), «Памяці Сезана» (1995), «Абуджэнне», «Лілеі», «Памяці А.Арлова» (усе 1996), серыі «Балгарыя», «Віцебшчына» (усе 1997—2002).
Літ.:
Крепак Б. Николай Таранда: Живопись, графика: [Альбом]. Каунас, 1997;
Коктыш Л. «Художник — это состояние внутренней свободы» // Беларусь. 1999. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАЎЧЫ́НЕР Віктар Якаўлевіч (28.6.1905, Мінск — 15.7.1961),
бел. рэжысёр. Нар.арт. Беларусі (1944). Нар.арт. Літвы (1959). Скончыў Яўр.драм. студыю ў Маскве (1926). Акцёр, рэжысёр, маст. кіраўнік (1942—46) Дзярж.яўр.т-раБССР. Рэжысёр Бел. рабочага т-ра імя ЦСПСБ (1930—32), БДТ-1 (Нац.т-р імя Я.Купалы; 1939—42), гал. рэжысёр Дзярж.рус.т-раБССР (1948). З 1949 гал. рэжысёр у т-рах Іркуцка, Ташкента, Вільні. Найб. значныя пастаноўкі: «Стрэл» А.Безыменскага (1930) у т-ры імя ЦСПСБ; «Вальпоне» Б.Джонсана (1934), «Фальшывая манета» М.Горкага і «Сям’я Авадзіс» П.Маркіша (1937), «Вядзьмарка» А.Гольдфадэна (1941), «Сіротка Хася» Я.Гордзіна і «200000» паводле Шолам-Алейхема (1943), «Пігмаліён» Б.Шоу ў Дзярж.яўр. т-ры БССР; «Дурная для іншых, разумная для сябе» Лопэ дэ Вэгі (1940) у БДТ-1; «Атэла» У.Шэкспіра (1947) у Дзярж.рус. т-ры БССР; «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы (1954) у Ташкенцкім рус. т-ры. Пастаноўкі Галаўчынера рамантычна ўзнёслыя, у іх яркая тэатральнасць, дынамізм, пластычна зробленыя масавыя сцэны спалучаліся з псіхалагічна распрацаванымі характарамі.