1) у тэлефаніі і тэлеграфіі — камутацыйная прылада для злучэння абаненцкіх ліній у аўтаматычных тэлеф. і тэлегр. станцыях і інш. апаратах аўтаматыкі. Мае 1 уваход і некалькі выхадаў, забяспечвае (разам з блокам кіравання) выбар аднаго з выхадаў і далучэння да яго ўваходу. Гл. таксама Камутатар.
2) Ш. пашкоджанняў — прылада для выяўлення месца Пашкоджання ліній электраперадачы (напр., кароткага замыкання ці абрыву правадоў). Прынцып дзеяння звычайна грунтуецца на вымярэнні інтэрвалу часу паміж пасылкай эл. імпульсу і прыёмам імпульсу, адбітага ад месца пашкоджання.
3) Ш. у астраноміі — дапаможная астр. труба, аптычная вось якой паралельная аптычнай восі асн. тэлескопа. Мае большае поле зроку; служыць для хуткага адшукання на небе патрэбнага аб’екта і навядзення на яго тэлескопа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУЛЁНАК, шулячок (Falco, або Erythropus, vespertinus),
птушка сям. сакаліных атр. сокалападобных, або дзённых драпежных птушак. Пашыраны ў Еўразіі. Жыве ў невял. гаях і на асобных дрэвах. На Беларусі рэдкі від, занесены ў Чырв. кнігу.
Даўж. цела 28—34 см, маса 130—200 г. Самкі буйнейшыя за самцоў. Апярэнне шчыльнае, цвёрдае. Афарбоўка самцоў шыза-бурая, галава чорная, задняя ч. бруха, падхвосце і апярэнне галёнак рыжыя, лапы чырвоныя. Самкі шэрыя з цёмнымі буравата-шэрымі папярочнымі палоскамі на спіне, ніз вохрысты, галава рыжая, уніз ад вока невял. бурыя «вусы», лапы аранжавыя. Дзюба моцная, кручкаватая, блакітнаватая. Нясе 3—4 яйцы. Корміцца насякомымі, зрэдку мышападобнымі грызунамі, птушкамі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУТ Мікалай Канстанцінавіч (30.12.1916, г.п. Плешчаніцы Лагойскага р-на Мінскай вобл. — 30.3.1977),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Мінскі аэраклуб, Барысаглебскую школу ваен. лётчыкаў (1938), вышэйшую авіяшколу (1945). У Чырв. Арміі з 1938. Удзельнік баёў нар. Халхін-Гол у 1939. У Вял.Айч. вайну са снеж. 1941 на Крымскім, Паўн.-Каўказскім, Варонежскім, Сцяпным, 1-м і 2-м Укр., Далёкаўсх. франтах. Удзельнік вызвалення Румыніі, Берлінскай і Пражскай аперацый 1945, вайны з Японіяй 1945. Лётчык маёр Ш. да вер. 1943 зрабіў 315 баявых вылетаў, асабіста збіў 14, у групе 1 самалёт праціўніка, да канца вайны — 414 баявых вылетаў, збіў 22 самалёты. Да 1949 у Сав. Арміі, потым у нар. гаспадарцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАРБА́ТАЎ Георгій Міхайлавіч (7.5.1919, в. Рэкта Горацкага р-на Магілёўскай вобл. — 2.2.1957),
бел. пісьменнік. Скончыў Магілёўскае пед. вучылішча (1938). Настаўнічаў, працаваў у газ. «Камунар Магілёўшчыны», «Советская Белоруссия». У Вял.Айч. вайну з 1942 у тыле ворага, карэспандэнт газ. «Савецкая Беларусь». З 1943 у газ. «Звязда», «Известия» па Беларусі, заг. аддзела, нам.гал. рэдактара час. «Маладосць». Друкаваўся з 1939. Яго творы прысвечаны партыз. барацьбе ў Вял.Айч. вайну. Аўтар запісак «Партызанскія агні» (1950), аповесцей «Ёсць на свеце Масква» (1955), «Шумелі пушчы» (1957), нарысаў «Камсамол Беларусі ў баях за Радзіму» (1950), «Неспакойныя сэрцы» (1951), апавяданняў і інш.Набел. мову пераклаў «Слова перад пакараннем смерцю» Ю.Фучыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧО́РСАЎСКАЯ ДЗМІ́ТРЫЕЎСКАЯ ЦАРКВА́,
помнік архітэктуры барока ў в. Шчорсы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. Пабудавана ў 1770—76 уладальнікам маёнтка І.Храптовічам як уніяцкая царква; буд-вам кіраваў франц.арх. Я.Габрыэль. Храм 1-нефавы, прамавугольны ў плане, з прамавугольнымі апсідай і сакрыстыямі. Нагал. фасадзе 4-калонны аркадны порцік з трохвугольным франтонам і фігурны шчыт, за якім размешчана нізкая чацверыковая вежа-званіца з 4-схільным пакрыццём. Бакавыя фасады шырокім прафіляваным карнізам падзелены на 2 ярусы: ніжні расчлянёны невял. прамавугольнымі аконнымі праёмамі і плоскімі лапаткамі ў прасценках; верхні прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі і завершаны прафіляваным карнізам. У інтэр’еры сцены дэкарыраваны прафіляваным карнізам, нішамі, падвойнымі пілястрамі карынфскага ордэра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧУП (ваен.),
прылада для выяўлення мін, бомбаў і інш. боепрыпасаў у грунце (да 15 см) і пад снегам (на ўсю таўшчыню покрыва, да зямлі). Ш. заводскай вытв-сці складаецца з завостранага стальнога стрыжня і рукаяткі (з 3 драўляных звёнаў). Бываюць даўж. 0,8 м (для дзеянняў сапёра ў ляжачым становішчы) і 1,5—2 м (для дзеянняў у стаячым становішчы). Ш. праколваюць грунт пад вуглом 25—45°на адпаведную глыбіню праз кожныя 20 см; месца, дзе стрыжань натыкаецца на цвёрды прадмет, уважліва аглядваюць. Выкарыстоўваюцца таксама глыбінныя Ш. даўж. да 6 м, якія ўводзяць у грунт пры дапамозе калаўроціка.
І.А.Шор.
Зборны шчуп: а — прамая ўстаноўка наканечніка; б — нахіленая ўстаноўка наканечніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧЫТ,
1) у тэктоніцы — буйны (да тысячы кіламетраў у папярочніку) выступ фундамента платформы, структура, процілеглая пліце. У межах Ш. складкавы крышт. фундамент выходзіць на паверхню, напр., Алданскі шчыт, Балтыйскі шчыт, Украінскі шчыт. Ш. — звычайна прыўзнятая вобласць на платформе, якая толькі ў перыяды макс. трансгрэсій на кароткі час залівалася морам, таму асадкі платформавага чахла тут маламагутныя і развітыя спарадычна. Контуры Ш. вельмі ўстойлівыя і захоўваюцца доўгі час. Тэрмін «Ш.» прапанаваў аўстр. геолаг Э.Зюс (1885), «Ш. крышталічны» — рус. геолаг М.С.Шацкі (1947).
2) У геамарфалогіі — ледзяны Ш., частка або ўсё наземнае ледавіковае покрыва шчытападобнай выпуклай формы магутнасцю да некалькіх кіламетраў (больш за 4 км у сучаснага антарктычнага ледавіка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАСТАТЫ́ЧНАЕ ПО́ЛЕ,
поле фізічнае, створанае нерухомымі эл. зарадамі; асобны выпадак электрамагнітнага поля. Сілавая характарыстыка Э.п. — напружанасць электрычнага поля, энергетычная — электрычны патэнцыял.
Сілавыя лініі напружнасці Э.п. не замкнутыя: яны пачынаюцца на дадатных эл. зарадах і канчаюцца на адмоўных (ці ідуць у бясконцасць). У дыэлектрыках Э.п. характарызуецца вектарам электрычнай індукцыі, які падпарадкоўваецца Гаўса тэарэме. У аднародных дыэлектрыках у выніку палярызацыі дыэлектрыка Э.п. аслабляецца ў ε разоў, дзе ε — дыэлектрычная пранікальнасць. Унутры праваднікоў Э.п. роўнае нулю (у т. л. ўнутры поласці пустацелага правадніка), на чым грунтуецца эл.экранаванне. Э.п. патэнцыяльнае, г.зн. што работа па перамяшчэнні эл. зараду паміж любымі 2 пунктамі Э.п. не залежыць ад формы траекторыі і вызначаецца толькі рознасцю эл. патэнцыялаў паміж гэтымі пунктамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАЭНЕРГЕ́ТЫКА,
вядучая галіна энергетыкі, якая ахоплівае праблемы атрымання вял. колькасці электраэнергіі, перадачу яе на значныя адлегласці і размеркаванне паміж спажыўцамі. Забяспечвае электрыфікацыю і мае важнае значэнне ў гаспадарцы любой прамыслова развітай краіны.
Развіццё Э. абумоўлена значнымі перавагамі эл. энергіі над інш. відамі энергіі — лёгкасцю перадачы навял. адлегласці, яе размеркавання, пераўтварэння ў інш. віды энергіі (мех., цеплавую, хім. і інш.). Адметная рыса электраэнергіі — адначасовасць яе генерыравання і спажывання. Асн. яе частка вырабляецца на буйных электрастанцыях (цеплавых, гідраўл., атамных), якія аб’ядноўваюцца лініямі электраперадачы высокага напружання ў аўтаматызаваныя і цэнтралізавана кіроўныя электраэнергетычныя сістэмы. З дапамогай трансфарматарных падстанцый і размеркавальных электрычных сетак электраэнергія дастаўляецца да спажыўцоў. Гл. таксама Ветраэнергетыка, Гідраэнергетыка, Цеплаэнергетыка, Ядзерная энергетыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭРЫДУ́ (Eridu),
адзін з найстаражытнейшых гарадоў Шумера; сучасны тэль Абу-Шахрайн наПд Ірака. Узнік на беразе Персідскага зал. ў сярэдзіне 6-га тыс. да н.э. як цэнтр земляробчай культуры Пд Месапатаміі — т.зв. культуры Эрыду, потым эль-абейдскай культуры, з 4-га тыс. да н.э. — урукскай культуры. У пісьмовых крыніцах згадваецца з сярэдзіны 3-га тыс. да н.э. У пач. 3-га тыс. да н.э. страціў сваё эканам. значэнне, але застаўся культавым цэнтрам бога вады і мудрасці Эа (Энкі). У выніку раскопак у 1918—20 і 1946—48 выяўлены сырцовыя дамы, грамадскія будынкі, зікурат, храмы на платформах, узведзеныя над ранейшымі свяцілішчамі, а таксама прадметы культу, керамікі, зброя і інш.