ШЧАРБА́ТАЎ Георгій Міхайлавіч (7.5.1919, в. Рэкта Горацкага р-на Магілёўскай вобл. — 2.2.1957),
бел. пісьменнік. Скончыў Магілёўскае пед. вучылішча (1938). Настаўнічаў, працаваў у газ. «Камунар Магілёўшчыны», «Советская Белоруссия». У Вял. Айч. вайну з 1942 у тыле ворага, карэспандэнт газ. «Савецкая Беларусь». З 1943 у газ. «Звязда», «Известия» па Беларусі, заг. аддзела, нам. гал. рэдактара час. «Маладосць». Друкаваўся з 1939. Яго творы прысвечаны партыз. барацьбе ў Вял. Айч. вайну. Аўтар запісак «Партызанскія агні» (1950), аповесцей «Ёсць на свеце Масква» (1955), «Шумелі пушчы» (1957), нарысаў «Камсамол Беларусі ў баях за Радзіму» (1950), «Неспакойныя сэрцы» (1951), апавяданняў і інш. На бел. мову пераклаў «Слова перад пакараннем смерцю» Ю.Фучыка.
Тв.:
Лясны фронт. Мн., 1961.
т. 17, с. 496
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)