ШУТ Мікалай Канстанцінавіч (30.12.1916, г.п. Плешчаніцы Лагойскага р-на Мінскай вобл. — 30.3.1977),

Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Мінскі аэраклуб, Барысаглебскую школу ваен. лётчыкаў (1938), вышэйшую авіяшколу (1945). У Чырв. Арміі з 1938. Удзельнік баёў на р. Халхін-Гол у 1939. У Вял. Айч. вайну са снеж. 1941 на Крымскім, Паўн.-Каўказскім, Варонежскім, Сцяпным, 1-м і 2-м Укр., Далёкаўсх. франтах. Удзельнік вызвалення Румыніі, Берлінскай і Пражскай аперацый 1945, вайны з Японіяй 1945. Лётчык маёр Ш. да вер. 1943 зрабіў 315 баявых вылетаў, асабіста збіў 14, у групе 1 самалёт праціўніка, да канца вайны — 414 баявых вылетаў, збіў 22 самалёты. Да 1949 у Сав. Арміі, потым у нар. гаспадарцы.

т. 17, с. 489

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)