расійскі мараплавец. Са старадаўняга шляхецкага роду Магілёўшчыны. Скончыў Маскоўскую школу матэм. і навігацыйных навук (1718). У 1733 лейтэнант і кіраўнік аднаго з паўн. атрадаў 2-й Камчацкай экспедыцыі па апісанні берагоў Паўн. Ледавітага ак. ад вусця р. Лена да вусця р. Енісей. У 1735 на парусна-вяслярнай дубель-шлюпцы «Якуцк» прайшоў па р. Лена з Якуцка да вусця, з правядзеннем інструментальнай здымкі гэтай ч. ракі. У 1736 даследаваў усх. бераг п-ва Таймыр і ўздоўж яго падняўся на Пн да 77°29′паўн. ш., адкрыў в-аў Пятра і ўсх. групу а-воў Самуіла (цяпер — Камсамольскай Праўды). На зваротным шляху П. памёр ад цынгі. У плаваннях П. прымала ўдзел яго жонка Марыя Прончышчава — першая рас. палярная падарожніца. Імем П. названы ч.ўсх. берага п-ва Таймыр, краж паміж вусцем рэк Алянёк і Анабар. У гонар М.Прончышчавай — бухта ў м. Лапцевых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУСЛО́ЎСКІЯ,
шляхецкі род герба «Шэліга» ў ВКЛ. Валодалі землямі ў Слонімскім пав., з сярэдзіны 17 ст. мелі маёнтак Пескі. Найб. вядомыя:
Войцех (ахрышчаны 21.6.1762, Пескі — 3.3.1833), сын Францішка. Дэпутат Трыбунала ВКЛ, пасол на Чатырохгадовы сойм 1788—92, у 1797—1816 маршалак Слонімскага пав., правадз. стацкі саветнік (1810), з 1831 старшыня Віленскага т-ва дабрачыннасці. Вызначыўся як актыўны прадпрымальнік, будаваў дарогі, млыны, бровары, прадпрыемствы па вырабе паперы, жалеза, сукна, шкіпінару, смалы і інш.Адам Тытус (ахрышчаны 25.12.1803, Пескі — 5.3.1854), сын Войцеха. Удзельнік паўстання 1830—31. Францішак Ксаверы (ахрышчаны 22.9.1806, Пескі — 9.1.1874), сын Войцеха. У 1830-х г. маршалак Слонімскага пав. Узначальваў Варшаўскае т-ва дабрачыннасці. У 1869 ад рымскага папы атрымаў графскі тытул. Вандалін (1814—84), сын Войцеха. Уладальнік Косава, дзе пабудаваў палац. Калекцыянер, аматар мастацтваў. Уладзіслаў (8.10.1871—10.4.1964), сын Францішка. З 1918 чл.К-та абароны крэсаў у Варшаве. Садзейнічаў адкрыццю ў 1924 у Альбярціне езуіцкай Усх. місіі па распаўсюджанні уніяцтва, выданні рэліг. л-ры на бел. мове.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБУШЫ́НСКІЯ,
дынастыя рас. прамыслоўцаў, банкіраў і паліт. дзеячаў. Заснавальнік М.Я.Рабушынскі быў вядомы з 1840-х г. як уладальнік тэкст. фабрык у Маскве і Калужскай губ. У канцы 19 — пач. 20 ст. валодалі шматлікімі баваўнянымі, шклянымі, ільноапрацоўчымі, папяровымі і паліграф. прадпрыемствамі ў розных губ.; у гады 1-й сусв. вайны набылі шэраг прадпрыемстваў лясной і металаапрацоўчай прам-сці, пачалі будаваць аўтамаб. завод. У 1900 падпарадкавалі сабе Харкаўскі пазямельны банк, у 1902 засн. Банкірскі дом братоў Р. (з 1912 Маскоўскі банк). Адыгрывалі вядучую ролю ў прадпрымальніцкіх арг-цыях Расіі. З Р. найб. вядомы ўнук М.Я.Рабушынскага Павел Паўлавіч (30.6.1871, Масква — 19.7.1924), саўладальнік і кіраўнік (з 1900) «Т-ва мануфактур П.М.Рабушынскага з сынам», Маскоўскага банка, «Т-ва друкарань П.П.Рабушынскага», акцыянер многіх кампаній. У 1905—06 чл.ЦК партыі акцябрыстаў. З 1906 уваходзіў у кіраўніцтва партыі мірнага абнаўлення, з 1912 — прагрэсістаў. У 1915 ініцыятар стварэння і старшыня маскоўскага Ваен.-прамысл.к-та. Падтрымаў Карнілава мяцеж 1917. З 1919 у Францыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАКІ́ЦКІ Пётр Фаміч (15.8.1903, в. Кустаўніца Мазырскага р-на Гомельскай вобл. — 21.10.1977),
бел. вучоны ў галіне генетыкі. Акад.АН Беларусі (1967), д-рбіял.н., праф. (1940). Засл. дз. нав. Беларусі (1973). Скончыў Маскоўскі ун-т (1927). З 1930 ва Усесаюзным ін-це жывёлагадоўлі, адначасова ў 1932—38 у Маскоўскім ун-це. З 1938 у Маскоўскім пушна-футравым ін-це (заг. кафедры, дэкан, нам. дырэктара), з 1949 у Комі філіяле АНСССР, з 1957 ва Усесаюзным ін-це навук. і тэхн. інфармацыі. У 1960—69 у БДУ (заг. кафедры), адначасова з 1965 у Ін-це генетыкі і цыталогіі АН Беларусі (заг. лабараторыі). Навук. працы па пытаннях генетыкі колькасных прыкмет і генет. асноў селекцыі жывёл, радыяцыйнай генетыцы, выкарыстанні матэм. метадаў у біялогіі, філасофіі і гісторыі біялогіі. Сфармуляваў і эксперыментальна абгрунтаваў паняцце аб полі дзеяння гена. Дзярж. прэмія Беларусі 1974.
Тв.:
Генетика. 4 изд. М., 1937;
Биологическая статистика. 3 изд. Мн., 1973;
Введение в статистическую генетику. 2 изд. Мн., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РАМА́ЯНА»
(санскр. «Сказанне пра Раму»),
старажытнаіндыйская эпічная паэма на санскрыце. Створана каля 4 ст. да н.э.ваУсх. Індыі, сучасны выгляд набыла да 2 ст.н.э. Аўтарства прыпісваецца легендарнаму паэту Вальмікі. У цэнтры паэмы расказ пра подзвігі цара Рамы ў барацьбе супраць цара дэманаў-людаедаў (ракшасаў) Раваны за вызваленне сваёй жонкі Сіты, якая была ім украдзена. Эпапея складаецца з 7 частак, уключае шэраг інтэрпаляцый. У ёй фантаст. матывы паданняў і міфаў спалучаюцца з рэальнымі рысамі тагачаснай эпохі. У сярэднія вякі стала адной са свяшчэнных кніг індуізму. «Р.» — багатая крыніца сюжэтаў і вобразаў, якія атрымалі развіццё ва ўсіх інд. л-рах, найбольш у творчасці прадстаўнікоў стараж. класічнай л-ры (Калідаса, Бхавабхуці, Бхаці, Тулсідас і інш.). Вядомы яе інтэрпрэтацыі таксама ў л-рах Тыбета, Кітая, краін Паўд.-Усх. Азіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РО́ДНЫЯ ГО́НІ»,
грамадска-культурны і літ.-мастацкі ілюстраваны часопіс дэмакр. кірунку ў Зах. Беларусі. Выдаваўся з сак. да кастр. 1927 у Вільні на бел. мове. Маст. афармленне Я.Горыда. У ім друкаваліся вершы і паэмы М.Багдановіча, М.Васілька, Н.Арсенневай, П.Пестрака (Звястун), В.Вальтара, Ф.Грышкевіча, апавяданні Палачанкі, В.Грывіча (У.Грыневіча), пераклады з У.Сыракомлі, А.Дадэ; літаратуразнаўчыя працы А.Луцкевіча, У.Самойлы, І.Дварчаніна пра творчасць В.Дуніна-Марцінкевіча, М.Багдановіча, Ядвігіна Ш., новыя звесткі пра жыццё Ф.Скарыны. Пра бел.нар. эстэтыку пісаў Р.Зямкевіч (Р.Суніца), пра зямельныя адносіны на Беларусі ў канцы 19 ст. — А.Зянюк. З нарысамі на пед. тэмы выступаў С.Паўловіч. Пра навучанне беларусаў і літоўцаў ва ун-тах сярэдневяковай Германіі пісаў Д.Масальскі. Часопіс друкаваў бел.нар. песні ў нотным запісе В.Багдановіча, Т.Трызны, А.Стаповіча, матэрыялы з гісторыі асветы, артыкулы пра выдатных вучоных свету. У асобным раздзеле асвятляў працу гурткоў Т-вабел. школы. Выйшла 6 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУСА́НАЎ Уладзімір Аляксандравіч (15.11.1875, г. Арол, Расія — 1913),
расійскі даследчык Арктыкі. Скончыў Арлоўскую духоўную семінарыю (1897), Парыжскі ун-т (1907). За ўдзел у студэнцкім рэв. руху ў Кіеўскім ун-це ў 1901 сасланы ва Усць-Сысольск (цяпер Сыктыўкар). У 1903 эмігрыраваў у Францыю. У 1908 прымаў удзел у франц., а ў 1909 — у рус. экспедыцыях на Новую Зямлю. У 1910 і 1911 кіраваў экспедыцыямі на гэты архіпелаг, пехатой перасек в-аў Паўночны, на маторна-ветразевых суднах плаваў вакол а-воў Паўночны і Паўднёвы. Правёў шэраг тапаграфічных, геал., і гідралагічных работ. У 1912 кіраваў экспедыцыяй на боце «Геркулес» па даследаванні вугляносных раёнаў Шпіцбергена, затым адправіўся на У і прапаў без вестак. У 1934 на астравах каля зах. ўзбярэжжа п-ва Таймыр знойдзены драўляны слуп з надпісам «Геркулес. 1913» і некат. рэчы ўдзельнікаў экспедыцыі. Імем Р. названы бухта і паўвостраў на Новай Зямлі, ледавік на Паўн. Зямлі, востраў у праліве Вількіцкага, гара ў Антарктыдзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАНІ́МСКІ Антон Антонавіч (н. 13.10.1948, в. Салтанаўшчына Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1988). Скончыў БДУ (1972). З 1982 нам. старшыні Бел.рэсп. праўлення Навук.-эканам.т-ва. З 1988 у Н.-д.эканам. ін-це Мін-ва эканомікі Рэспублікі Беларусь. Адначасова з 1997 адказны сакратар «Беларускага эканамічнага часопіса». Навук. працы па праблемах навуказнаўства, рэгіянальнай эканомікі, развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.
Тв.:
Региональный научный комплекс: Формирование и организация управления. Мн., 1990;
Научный потенциал республики. Мн., 1991 (у сааўт.);
Теоретические и методологические основы структурной перестройки экономики Беларуси. Мн., 1996 (у сааўт.);
Малый бизнес в СНГ и Восточной Европе: трудности роста (середина — вторая половина 90-х гг.). М., 1997 (у сааўт.);
Наука стран Европы на пороге 111 тысячелетия. Киев, 1999 (у сааўт.);
Barriers for the development of small innovative enterprises in transition countries // Utilizing technology transfer to develop small and medium enterprises. Ser. 4. 2001. Vol. 27.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМЫСЛО́Ў Пётр Міхайлавіч (14.6.1827, Наўгародская губ., Расія — 18.12.1891),
расійскі астраном і геадэзіст. Ген.-маёр. Чл. Рускага геагр.т-ва (1863), адзін з заснавальнікаў Рускага астр.т-ва (1890). З 1841 і з 1857 у Ваенна-тапагр. дэпо Генеральнага штаба. У 1844—51 і 1855—57 на астранома-геад. і гравіметрычных работах у Віцебскай, Наўгародскай і Пскоўскай губ. У 1860—66 у Пулкаўскай астр. абсерваторыі. У 1866—82 дырэктар Віленскай астранамічнай абсерваторыі. Навук. працы па вызначэнні геагр. даўгот хранаметрычнымі і інш. метадамі. У 1867—76 праводзіў сістэм. назіранні зацьменняў спадарожнікаў Юпітэра, у выніку чаго вызначыў каэфіцыент гадавой аберацыі святла (20′42″); займаўся фатаграфаваннем паверхні Сонца. Дзямідаўская прэмія 1864 за манаграфію «Рэпсольдаў круг. Хранометры. Хранаметрычная экспедыцыя 1859 г.» (1863).
Літ.:
Шибанов Ф.А. Из истории практической астрономии, геодезии и картографии в России: П.М.Смыслов // Историко-астрономические исследования. М., 1966. Вып. 9;
Библиография русской астрономической литературы 1800—1900 rr. М., 1968 (Тр. Гос. астроном. ин-та;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНА́ЙПЕР (англ. sniper ад snipe страляць з укрыцця),
стралок, які валодае майстэрствам трапнай стральбы, маскіроўкі і назірання. Дзейнічае са спец. падрыхтаванай пазіцыі, выкарыстоўвае аптычныя прыцэлы (гл. Снайперская вінтоўка).
Упершыню С. з’явіліся ў англ. арміі ў 1-ю сусв. вайну 1914—18, масава выкарыстоўваліся ў 2-ю сусв. вайну 1939—45. ВаУзбр. Сілах СССР у 1941—45 ствараліся спец. курсы, зборы, снайперскія школы, у т. л.Цэнтр. жаночая школа снайперскай падрыхтоўкі, і інш. Для заахвочвання лепшых С. у маі 1942 устаноўлены нагрудны знак «Снайпер». Многія С. сталі Героямі Сав. Саюза, у т. л. беларус Ф.А.Смалячкоў.
У наш час падрыхтоўку С. ажыццяўляюць ваўзбр. сілах і спец. службах многіх дзяржаў, у т. л. ў Беларусі. С. выконваюць задачы па знішчэнні важных адзіночных цэляў, нізкалётных самалётаў, верталётаў і інш. (у выключных выпадках выкарыстоўваюцца для знішчэння тэрарыстаў, рэцыдывістаў і інш. злачынцаў, якія пагражаюць жыццю грамадзян, у т. л. заложнікаў). Часам С. наз. трапных стралкоў у артылерыі, танк. войсках, авіяцыі і інш.