1) слой воднай і балотнай расліннасці, які нарастае ад берага да цэнтр. часткі вадаёма. У вадаёмах, багатых пажыўнымі рэчывамі, складзена з карэнішчавых раслін (чарот, рагоз, бабок трохлісты, капытнік) і брыевых імхоў, у бедных — уасн. са сфагнавых імхоў. Адарваныя ад берага ўчасткі С. часам утвараюць плаваючыя астравы.
2) Слой слабараскладзенага торфу з ачосам, які ўсплывае на паверхню вадасховішчаў у месцах затаплення тарфяных балот. Адзначаюцца ў першыя гады існавання вадасховішчаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРАВО́ЙТАЎ Міхаіл Антонавіч (7.6.1923, в. Якімавічы Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 11.4.1944),
Герой Сав. Саюза (1944). УВял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Паўд.-Зах., Сцяпным, 3-м Укр. франтах. Аўтаматчык радавы С. вызначыўся ў сак. 1944 у баях на тэр. Адэскай вобл. (Украіна), дзе пасля фарсіравання Паўд. Буга на захопленым плацдарме ўдзельнічаў у адбіцці 9 контратак ворага, 5 разоў хадзіў у атаку; памёр ад ран.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТВОЛу батаніцы,
галоўнае (восевае) адраўнелае сцябло дрэва. Пачынаецца ад шыйкі кораня і заканчваецца верхавінкай. Звычайна прамы, бывае скрыўлены, часам палягае; у дрэвавых ліян можа быць павойным. Служыць апорай для кроны, выносіць лісце да святла. Зімой С. — акумулятар вільгаці і пажыўных рэчываў, вясной і летам у ім адбываецца рух сокаў. Асн. маса С. — драўніна (другасная ксілема), дыферэнцыраваная на гадавыя слаі (кольцы), і кара. У лясной прам-сці С — аб’екты нарыхтовак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭ́ЛА (ад грэч. stēlē слуп),
вертыкальна пастаўленая надмагільная або мемар. пліта з каменю ці інш. даўгавечнага матэрыялу з надпісам ці рэльефнай выявай. Вядома з 6—5 ст. да н.э.УСтараж. Грэцыі С. служылі надмагіллямі, межавымі камянямі, увекавечвалі пэўныя падзеі. У сучасным мастацтве форму С. выкарыстоўваюць для надмагілляў і помнікаў інш. прызначэння, у буд-ве мемар. комплексаў (Рыленкі, Хатынь).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУКАВА́ТЫХ Таццяна Мікалаеўна (н. 18.2.1932, г. Курск, Расія),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі, алергалогіі. Д-рмед.-н. (1977), праф. (1978). Скончыла Курскі мед.ін-т (1955). У 1963—98 уБел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі (у 1974—96 заг. кафедры). Навук. працы па бранхіяльнай астме, алергалогіі.
Тв.:
Аллергические болезни // Справочник семейного врача: Педиатрия. Мн., 1997;
Бронхиальная астма у детей: новые подходы к диагностике // Медицина. 1997. №3 (18).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУШКО́ Павел Міхайлавіч (20.11.1909, в. Сушкі Міёрскага р-на Віцебскай вобл. — 26.9.1974),
бел.паэт. Працаваў на сельскай гаспадарцы. Пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР — старшыня сельсавета. Друкаваўся з 1938. Пісаў пра зах.-бел. падполле, гераізм партызан уВял.Айч. вайну, мірную працу, родную прыроду. У вершах шчырасць, жыццёвая назіральнасць. Некат. вершы пакладзены на музыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЯНЬКО́ Віктар Георгіевіч (н. 21.6.1949, в. Пліса 2-я Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1990), праф. (1992). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1976). З 1983 уНДІ анкалогіі і мед. радыялогіі. З 1985 у Гродзенскім мед. ін-це (з 1999 заг. кафедры). Навук. працы па выкарыстанні лазераў у хірургіі анарэктальнай вобласці.
Тв.:
Применение лазеров в хирургии аноректальной области. М., 1991 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМКО́ЎСКІ Сямён Юльевіч (сапр.Бранштэйн; 15.3.1882, г. Магілёў — 18.3.1937),
украінскі філосаф. Акад.АН Украіны (1929). З 1901 удзельнічаў усац.-дэмакр. руху. Выступаў з пазіцыі меншавікоў-ліквідатараў; у перыяд 1-й сусв. вайны 1914—18 — цэнтрыст. Пасля вяртання ў 1917 з эміграцыі ў Расію ўвайшоў у склад меншавіцкага ЦК. З 1918 жыў на Украіне. У 1920 адышоў ад паліт. дзейнасці. Асн. праца «Дыялектычны матэрыялізм і прынцып адноснасці» (1926).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭБА́ЛЬДЗІ (Tebaldi) Рэната (н. 1.2.1922, г. Пезара, Італія),
італьянская спявачка (сапрана). Вучылася ў Пармскай кансерваторыі. З 1944 выступала на оперных сцэнах Італіі, у т. л. з 1946 у т-ры «Ла-Скала», і інш. краін (у 1955—76 у «Метраполітэн-опера» і Чыкагскай оперы). Развівала традыцыі італьян.вак. школы. Сярод партый: Віялета, Аіда, Дэздэмона («Травіята», «Аіда», «Атэла» Дж.Вердзі), Тоска, Мімі («Тоска», «Багема» Дж.Пучыні). Вяла канцэртную дзейнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭНГІ́З, Дэнгіз,
горка-салёнае возера ў Казахстане, упаўн. частцы Казахскага драбнасопачніка. Размешчана ў тэктанічнай Тэнгіз-Кургальджынскай упадзіне. Пл. 1590 км², даўж. 75 км, шыр. 40 км, глыб. да 8 м. Берагі пераважна нізінныя, усх. бераг моцна парэзаны; некалькі астравоў. На ПнУ — мелкаводны заліў. Дно роўнае, месцамі ўкрыта чорным ілам. У асобныя гады значная ч. возера перасыхае. У вадзе ёсць мірабіліт (салёнасць 3—12‰). Ледастаў уснеж.—красавіку. Упадае р. Нура.