СУКАВА́ТЫХ Таццяна Мікалаеўна (н. 18.2.1932, г. Курск, Расія),

бел. вучоны ў галіне педыятрыі, алергалогіі. Д-р мед.-н. (1977), праф. (1978). Скончыла Курскі мед. ін-т (1955). У 1963—98 у Бел. мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі (у 1974—96 заг. кафедры). Навук. працы па бранхіяльнай астме, алергалогіі.

Тв.:

Аллергические болезни // Справочник семейного врача: Педиатрия. Мн., 1997;

Бронхиальная астма у детей: новые подходы к диагностике // Медицина. 1997. №3 (18).

т. 15, с. 258

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)