СТАРАВО́ЙТАЎ Міхаіл Антонавіч (7.6.1923, в. Якімавічы Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 11.4.1944),
Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Паўд.-Зах., Сцяпным, 3-м Укр. франтах. Аўтаматчык радавы С. вызначыўся ў сак. 1944 у баях на тэр. Адэскай вобл. (Украіна), дзе пасля фарсіравання Паўд. Буга на захопленым плацдарме ўдзельнічаў у адбіцці 9 контратак ворага, 5 разоў хадзіў у атаку; памёр ад ран.