СЦЯНЬКО́ Віктар Георгіевіч (н. 21.6.1949, в. Пліса 2-я Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-р мед. н. (1990), праф. (1992). Скончыў Гродзенскі мед. ін-т (1976). З 1983 у НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі. З 1985 у Гродзенскім мед. ін-це (з 1999 заг. кафедры). Навук. працы па выкарыстанні лазераў у хірургіі анарэктальнай вобласці.

Тв.:

Применение лазеров в хирургии аноректальной области. М., 1991 (у сааўт.).

т. 15, с. 317

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)