АБРЫКО́САЎ Аляксей Аляксеевіч (н. 25.6.1928, Масква),

расійскі фізік-тэарэтык. Акад. Рас. АН (1987; чл.-кар. 1964). Чл. Нац. АН ЗША (2000). Замежны чл. Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1991), Лонданскага каралеўскага т-ва (2001). Д-р фіз.-матэм. н. (1955), прафесар. Сын А.І.Абрыкосава. Скончыў Маскоўскі ун-т (1948). З 1948 у Ін-це фіз. праблем АН СССР, з 1965 заг. аддзела Ін-та тэарэт. фізікі АН СССР, з 1988 дырэктар Ін-та фізікі высокіх ціскаў АН СССР. Адначасова з 1966 праф. Маскоўскага ун-та, з 1977 заг. кафедры Маскоўскага ін-та сталі і сплаваў. З 1991 у Аргонскай нац. лабараторыі (ЗША). Навук. працы па тэорыі кандэнсаваных асяроддзяў, фізіцы плазмы, квантавай электрадынаміцы, астрафізіцы, фізіцы металаў і паўметалаў, статыст. фізіцы, звышправоднасці. Прадказаў існаванне дзвюх груп звышправаднікоў (1952); стварыў тэорыю магн. квантавых віхроў («віхры Абрыкосава», 1957). Прадказаў з’яву бясшчыліннай звышправоднасці (1960; з Л.​П.​Гарковым), адкрытую ў 1962. Пабудаваў тэорыі паўметалаў тыпу вісмуту (1962—73), бясшчылінных праваднікоў (1970—74), спінавага шкла з кароткадзеяннем (1978—80). Ленінская прэмія 1966. Дзярж. прэмія СССР 1982, Нобелеўская прэмія 2003 (з Э.​Дж.Легетам, гл. Дадатак; В.Л.Гінзбургам).

Тв.:

Введение в теорию нормальных металлов. М., 1972;

Основы теории металлов. М., 1987;

Методы квантовой теории поля в статистической физике. 2 изд. М., 1998 (разам з Л.​П.​Гарковым, І.​Я.​Дзялашынскім).

М.​М.​Касцюковіч.

А.А.Абрыкосаў.

т. 18, кн. 1, с. 328

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУЗНЕ́Ц (Kuznets) Сайман Сміт (сапр. Сямён Абрамавіч; 30.4.1901, г. Пінск, Брэсцкая вобл. — 9.7.1985),

амерыканскі эканаміст і статыстык; адзін з заснавальнікаў эмпірычнай эканомікі і колькаснай эканам. гісторыі. Д-р філасофіі (1926). Чл. Нац. АН ЗША (1972). З 1922 у ЗША. Скончыў Калумбійскі ун-т (1924). У 1927—60 у Нац. бюро эканам. даследаванняў. Адначасова праф. ун-таў штата Пенсільванія (1930—54), Дж.​Гопкінса (1954—60), Гарвардскага (1960—71). У 1949—68 старшыня к-та па эканам. росце пры ўрадзе ЗША, адначасова ў 1950—60-я г. эканам. саветнік урадаў Кітая, Японіі, Індыі, Тайваня і Ізраіля. У 1949 прэзідэнт Амер. статыст., у 1954 — Амер. эканам. асацыяцый. Навук. працы і даследаванні ў галіне эканаметрыі, эканам. статыстыкі і гісторыі і інш. Даў першыя афіц. ацэнкі нац. даходу ЗША (1932—34), зрабіў вызначальны ўклад у распрацоўку методыкі падліку валавога нац. прадукту. Адкрыў 20-гадовы перыяд ваганняў хуткага і павольнага эканам. росту (цыкл К., 1930), залежнасць паміж няроўнасцю даходаў і эканам. ростам краін, якія развіваюцца (крывая К., 1955). Адным з першых раскрыў ролю капіталаўкладанняў у чалавечы фактар як аснову сучаснага эканам. росту (1966). Асн. працы «Капітал у амерыканскай эканоміцы» (1961), «Сучасны эканамічны рост» (1966), «Эканамічны рост нацый» (1971), «Рост і структурныя змены» (1979), «Эканамічнае развіццё, сям’я і размеркаванне даходаў» (выд. 1989). Нобелеўская прэмія 1971.

Літ.:

Абрамовиц М. Сейман Кузнец (1901—1985) //THESIS. 1993. Т. 1, вып. 2.

М.​М.​Касцюковіч.

С.Кузнец.

т. 18, кн. 1, с. 413

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАГУ́РСКІ Ян (Іван) Іосіфавіч (27.1.1888, г. Улацлавак, Польшча —9.6.1976),

палярны лётчык. Скончыў Адэскае юнкерскае вучылішча (1909), 1-ы Усерас. аэраклуб (1912), Гатчынскую афіцэрскую паветрана-плавальную школу (1913). Атрымаў званне ваен. лётчыка. У 1914 у пошуках арктычных экспедыцый Г.​Я.​Сядова, Г.​Л.​Брусілава, У.​А.​Русанава на гідрасамалёце здзейсніў 5 палётаў на вышыні 800—1200 м уздоўж зах. ўзбярэжжа Новай Зямлі і Зямлі Франца-Іосіфа. У час палётаў дасягнуў мыса Літке і аддаліўся на ПнЗ на 100 км ад сушы, абследаваў вялізны раён палярных ільдоў; больш чым за 10 гадз праляцеў па маршруце больш за 1100 км. Н. першы ў свеце здзейсніў палёты ў Арктыцы на гідрасамалёце [з рухавіком магутнасцю каля 51,5 кВт (70 к.с.)]. У 1914—17 камандаваў паветр. атрадамі, дывізіёнам Балт. флоту. 17 вер. 1916 Н. першы ў свеце выканаў «мёртвую пятлю» П.​М.​Несцерава на гідрасамалёце (М-9). У 1919 вярнуўся ў Польшчу. Працаваў інжынерам-канструктарам у галіне цукр. вытв-сці, займаўся грамадскай і літ. дзейнасцю. На Зямлі Франца-Іосіфа яго імем названа палярная станцыя (1952). Узнагароджаны 5 баявымі ордэнамі Рас. імперыі і ордэнам Адраджэння Польшчы.

Тв.:

Nad płonącym Bałtykiem. Warszawa, 1960;

Pierwszy nad Arktyka. Warszawa, 1958;

Рус. пер. — Первый над Арктикой. М., 1960.

Літ.:

Гальперин Ю. Он был первым. М., 1958;

Егоров К. К истории полетов И.​И.​Нагурского // Летопись Севера. 1949. № 1.

В.​А.​Юшкевіч, В.​А.​Ярмоленка.

т. 18, кн. 1, с. 432

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІВА́Н, Ліванская Рэспубліка (араб. Аль-Джумхурыя аль-Лубнанія),

дзяржава ў Зах. Азіі, на ўсх. узбярэжжы Міжземнага м. На Пн і У мяжуе з Сірыяй, на Пд — з Ізраілем. Пл. 10,4 тыс. км². Нас. 3,2 млн. чал. (1998). Дзярж. мова — арабская. Сталіца — г. Берут. Краіна падзяляецца на 5 губернатарстваў (мухафаз). Нац. свята — Дзень незалежнасці (22 ліст.).

Дзяржаўны лад. Л. — рэспубліка. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, якога выбірае Нац. сход тэрмінам на 6 гадоў. Заканад. ўлада належыць аднапалатнаму парламенту — Нац. сходу, 128 дэпутатаў якога выбірае насельніцтва на 4 гады. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра, якога назначае прэзідэнт. Паводле традыцыі, што ўсталявалася з 1943, прэзідэнта выбіраюць ад хрысціянскай часткі насельніцтва, прэм’ер-міністра прызначаюць ад мусульман-сунітаў, кіраўніка парламента — ад мусульман-шыітаў. Для згоды паміж рэліг. абшчынамі краіны з 1992 усталяваўся прынцып роўнага падзелу паміж хрысціянамі і мусульманамі міністэрскіх і інш. вышэйшых пасад у дзярж. адміністрацыі.

Прырода. Л. — пераважна горная краіна. 2 паралельныя горныя хрыбты перасякаюць Л. з Пн на Пд. На З — хр. Ліван (г. Курнет-эс-Саўда, 3082 м), на У — Антыліван (г. Эш-Шэйх, 2814 м); паміж імі — даліна Бекаа (шыр. 8—14 км). Раўнінныя ўчасткі на ўзбярэжжы. Карысныя выкапні: бурыя вуглі, жал., марганцавыя, уранавыя руды. Клімат субтрапічны, міжземнаморскі. Сярэдняя т-ра студз. 13 °C, ліп. 28 °C. У гарах бываюць маразы, снег трымаецца да 6—7 месяцаў. Ападкаў за год 1000 мм на ўзбярэжжы, 3000 мм на зах. схілах Лівана, 700 мм у Антыліване, 400 мм у даліне Бекаа. Рэкі горныя, багатыя гідраэнергіяй, выкарыстоўваюцца на арашэнне. Найб. р. Эль-Літані. Расліннасць пераважна хмызняковая. Невял. лясы з ліванскага кедру, алепскай хвоі, дубу, клёну, піхты, ядлоўцу разам з хмызнякамі займаюць 8% тэр. краіны. Ёсць некалькі невял. рэзерватаў.

Насельніцтва. Ліванскія арабы складаюць 95%, армяне — 4%. Жывуць таксама туркі, грэкі, курды і інш. Вернікі — мусульмане (70%, асн. абшчыны: суніты, шыіты, алавіты, друзы, ісмаіліты) і хрысціяне (30%, праваслаўныя, каталіцкія і пратэстанцкія абшчыны). Сярэднегадавы прырост насельніцтва 1,6 %. Сярэдняя шчыльн. 308 чал. на 1 км² 80% насельніцтва жыве ў прыморскіх раёнах, дзе шчыльн. дасягае 500—1000 чал. на 1 км². У гарадах жыве 87% насельніцтва (1998). У г. Бейрут пражывае 1826 тыс. чал. (1997), у г. Трыпалі больш за 200 тыс. чал. У прам-сці занята 28% працаздольных, у сельскай гаспадарцы — 12%, у абслуговых галінах — 60%.

Гісторыя. Тэр. Л. заселена з часоў верхняга палеаліту. У старажытнасці прыбярэжныя раёны Л. былі часткай Фінікіі, дзе існавалі такія важныя фінікійскія гарады, як Тыр, Берыт, Сідон (адпаведна сучасныя Бейрут і Сайда) і інш. Тэр. Л. ўваходзіла ў склад Стараж. Егіпта (2-я пал. 2-га тыс. да н.э.), Асірыі (8—7 ст. да н.э.), дзяржаў Ахеменідаў (6—4 ст. н.э.), Аляксандра Македонскага (4 ст. да н.э.), Пталамеяў (4—3 ст. да н.э.), Селеўкідаў (3—1 ст. да н.э.). У 64 да н.э. заваяваны Рымам. У 4—7 ст. н.э. ў складзе Візантыі. У сярэдзіне 7 ст. заваяваны арабамі, уваходзіў у склад Амеядаў халіфата, Абасідаў халіфата, Фатымідаў халіфата. З 8—9 ст. у Горным Л. пасяліліся прадстаўнікі хрысц. секты маранітаў, з 11 ст. пашыралася вучэнне шыіцкай секты друзаў.

У канцы 11 ст. прыбярэжныя раёны Л. заваяваны крыжакамі, якія ўступілі ў саюз з маранітамі. З канца 13 ст. пад уладай егіп. мамлюкаў, з 1516 — Асманскай імперыі (да 1842 уваходзіў у яе як Ліванскі эмірат). Друзска-мараніцкія сутыкненні 1840—60-х г. прывялі да ўмяшання еўрап. дзяржаў, пад націскам якіх у 1861 створана аўт. правінцыя Горны Л. (да 1915). У выніку 1-й сусв. вайны ў кастр. 1918 Л. акупіраваны англа-франц. войскамі. 1.9.1920 пад франц. пратэктаратам створана дзяржава «Вялікі Л.». У 1922 Ліга Нацый прызнала мандат Францыі на кіраванне Л. У 1926 прынята канстытуцыя, якая абвяшчала Л. рэспублікай. Восенню 1943 лідэры хрысціян і мусульман заключылі неафіц. пагадненне, паводле якога мусульмане прызналі Л. асобнай дзяржавай, а хрысціяне — араб. характар краіны. Замацоўваўся прынцып размеркавання дзярж. пасад паводле рэліг. прынцыпу: прэзідэнт — хрысціянін-мараніт, прэм’ер-міністр — мусульманін-суніт, у парламенце на кожных 6 хрысціян прыпадала 5 мусульман.

22.11.1943 Францыя прызнала незалежнасць Л., 31.12.1946 апошнія франц. войскі пакінулі краіну. У 1940—50-я г. ў ліванскай палітыцы панавала невял. група прадстаўнікоў буйных землеўладальнікаў і фін. буржуазіі. Празаходняя палітыка ўрада прывяла ў маі 1958 да паўстання супраць прэзідэнта К.​Шамуна, на дапамогу якому ў ліп. 1958 прыйшлі войскі ЗША. Пры прэзідэнтах Ф.​Шыхабе (1958—64) і Ш.​Хелу (1964—70) праведзены шэраг рэформаў, якія спрыялі эканам. росту Л. і павышэнню ўзроўню жыцця яго насельніцтва. Нягледзячы на поспехі ў эканоміцы, паглыбіліся супярэчнасці паміж хрысціянамі і мусульманамі, якія патрабавалі больш справядлівага падзелу ўлады. З канца 1960-х г. Л. уцягнуты ў блізкаўсходні канфлікт (на тэр. Л. знаходзілася больш за 300 тыс. палесцінскіх бежанцаў, кіраўніцтва Арганізацыі вызвалення Палесціны; АВП). У адказ на дзеянні палесцінскіх партызан Ізраіль абстрэльваў і бамбіў тэр. Л., што вяло да вял. ахвяр сярод мірных жыхароў. Сутыкненні ў крас. 1975 паміж хрысц. баевікамі і байцамі АВП, на бок якіх сталі мусульмане, перараслі ў грамадз. вайну 1975—90. Загінула больш за 150 тыс. ліванцаў, краіна распалася на шэраг раёнаў пад кантролем розных узбр. груповак і сірыйскіх войск, якія былі ўведзены ў Л. у складзе Міжараб. сіл па падтрымцы міру. У чэрв. 1982 пад выглядам барацьбы з АВП ізраільскія войскі акупіравалі значную частку тэрыторыі Л., дамагаючыся вываду атрадаў АВП. У 1985 Ізраіль вывеў свае войскі (пад ізраільскай акупацыяй засталася т.зв. зона бяспекі на лівана-ізраільскай мяжы). 22.10.1989 у г. Эт-Таіф (Саудаўская Аравія) паміж асн. паліт. сіламі Л. падпісана пагадненне аб мірным урэгуляванні канфлікту, раўнапраўным прадстаўніцтве хрысціян і мусульман у парламенце і перадачы часткі паўнамоцтваў прэзідэнта прэм’ер-міністру. У жн. 1990 адпаведныя папраўкі ўнесены ў канстытуцыю Л. 21.9.1990 у Л. абвешчана 2-я рэспубліка. Пры прэзідэнце І.​Храўі (1989—98) пачаўся пераход да мірнага жыцця. Значная частка хрысціян байкатавала выбары 1992. У кастр. 1998 прэзідэнтам Л. выбраны Э.​Лахуд. Л. — чл. ААН (1945), Лігі араб. дзяржаў. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены ў крас. 1994.

У краіне дзейнічаюць: Фалангісцкая партыя (Катаіб), рух абяздоленых (Амаль), Сірыйская сацыяліст. нац. партыя, Ліванскі фронт, партыя свабодных патрыётаў (Нац. ліберальная).

Гаспадарка. Л. — краіна з развітой банкаўска-фін. сістэмай, транзітна-трансп. гандлем і сферай абслугоўвання, якім вял. страты нанесла грамадз. вайна. У 1990-я г. становішча палепшылася. Валавы нац. прадукт у 1996 склаў 13 млрд. дол., па 3400 дол. на 1 чал. У прам-сці ствараецца каля 28% нац. даходу, у сельскай гаспадарцы — 13%, у абслуговых галінах — 59%. Асн. галіны прам-сці: нафтаперапр., тэкст., харч., буд. матэрыялаў. Вытворчасць электраэнергіі 7,1 млрд. кВт ∙ гадз (1997), 98,5% атрымліваюць на цеплавых электрастанцыях, якія працуюць на імпартным мазуце. Частка электраэнергіі (у 1997—1,2 млрд. кВт ∙ гадз) экспартуецца ў Сірыю. Прам-сць арыентавана ў асноўным на задавальненне ўнутр. патрэб. Больш за палавіну прадпрыемстваў у Бейруце і яго наваколлі. Вылучаюцца тэкст. камбінат, алюмініевы з-д, кандытарская ф-ка. Працуюць цукр. і тытунёвыя прадпрыемствы, папяровыя ф-кі, сталеплавільны з-д, машыназборачныя з-ды, дзе з імпартных дэталяў збіраюць легкавыя аўтамабілі, тэлевізары, халадзільнікі, электраматоры і інш. Суднаверфі. 2 нафтаперапр. з-ды (Трыпалі і Сайда). У хім. прам-сці вылучаецца вытв-сць мыйных сродкаў і фарбаў. Фармацэўтычныя прадпрыемствы. Вядомы ліванскія ювелірныя вырабы і біжутэрыя. У сельскай гаспадарцы пераважае земляробства. 75% сялян не мае сваёй зямлі і арандуе яе ў буйных землеўласнікаў, якія валодаюць больш як 50% апрацаваных зямель. Плошча апрацаваных зямель складае каля 400 тыс. га, арашаецца 86 тыс. га. (1993). Гал. роля належыць садоўніцтву і земляробству. Пад шматгадовымі насаджэннямі каля 40% с.-г. зямель. Развіта пладаводства (вінаград, яблыкі, цытрусавыя, бананы, аліўкі). На экспарт вырошчваюць агародніну і тытунь, на ўнутр. патрэбы — пшаніцу і ячмень (займаюць 65 тыс. га, задавальняюць патрэбы на 20%), цукр. буракі і інш. Асн. раёны садоўніцтва і земляробства — узбярэжжа і паўд. ч. даліны Бекаа. Жывёлагадоўля слаба развіта. Пад пашай і лугамі каля 10,4 тыс. га. Пагалоўе (пач. 1990-х г., тыс. галоў): буйн. раг. жывёлы — каля 100, авечак і коз — каля 500. Птушкагадоўля. Рыбалоўства (2—5 тыс. т рыбы штогод). Транспарт аўтамабільны і чыгуначны. Аўтадарог 6,4 тыс. км, у т. л. 6 тыс. км з цвёрдым пакрыццём, чыгунак 222 км. Нафтаправодаў 72 км (не працуюць). Гал. парты Бейрут і Трыпалі. Л. мае гандл. флот — 241,6 тыс. брута-рэг. т. У краіне 7 аэрапортаў, у т. л. 2 міжнар. (каля Бейрута і Трыпалі). Знешнегандл. баланс адмоўны. У 1996 экспарт склаў 1 млрд. дол., імпарт — 7 млрд. долараў. У экспарце пераважаюць свежыя фрукты і агародніна, тэкстыль, прамысл. вырабы, у імпарце — машыны і трансп. сродкі, харч. прадукты, тавары шырокага ўжытку, хімікаты і інш. Значная частка імпарту рээкспартуецца ў араб. краіны Аравійскага п-ва. Гал. гандл. партнёры: Італія (19% імпарту), Францыя (13% імпарту), Саудаўская Аравія (13% экспарту), Швейцарыя (16% экспарту), ЗША (12% імпарту). Дэфіцыт гандл. балансу пакрываецца пераважна за кошт даходу ад трансп. і банкаўскіх аперацый, пераводаў замежнай валюты ліванцамі, якія жывуць у інш. краінах. Л. атрымлівае фін. дапамогу ад міжнар. устаноў і асобных араб. краін. Замежныя авуары ліванцаў складаюць 30 млрд. долараў. Грашовая адзінка — ліванскі фунт.

Літаратура развіваецца на араб., часткова франц. мовах. З 7 ст. цесна звязана з л-рамі Егіпта, Сірыі і інш. араб. краін на аснове іх агульнай культ. спадчыны (гл. Арабская культура). У перыяд тур. панавання (з 16 ст.) заняпала. Працэс адраджэння ў сярэдзіне 19 ст. звязаны з дзейнасцю асветнікаў — паэта Н. аль-Языджы, педагога і энцыклапедыста Б. аль-Бустані, пісьменніка А.Ф. аш-Шыдзіяка, драматурга М.​Накаша і інш. Развіваліся публіцыстыка і звязаныя з ёй ідэйна і традыц. па форме паэзія, проза: публіцыстычны раман «Кніга пра жыццё і прыгоды Фарыяка» аш-Шыдзіяка, зб. макам «Збор двух мораў» і дываны вершаў аль-Языджы. Ліванскія эмігранты Дж.​Зейдан, Антун Фарах, Я.​Саруф — пачынальнікі гіст. рамана. Новы этап у развіцці л-ры Л. (пач. 20 ст.) звязаны з творчасцю пісьменнікаў-эмігрантаў у Паўн. і Паўд. Амерыцы (Х.​Дж.​Джубран, А. ар-Рэйхані, М.​Нуайме) і адзначаны ўсталяваннем рамантызму ў паэзіі і рэалізму ў прозе. У паэзіі 1920—30-х г. узмацніўся ўплыў франц. сімвалізму (Б. аль-Хуры, С.​Акль). З канца 1930 — пач. 1940-х г. бярэ пачатак рэаліст. і рэв.-дэмакр. кірункі: творчасць А.​Фахуры, Т.​Ю.​Авада (зб. апавяд. «Кульгавы хлопчык», патрыят. раман «Аладка»), М.​К.​Карама (раманы «Хворы на сухоты», «Крык пакут»). У 1940—50-я г. ўзніклі абноўленыя паэт. формы, жанры навелы і вершы ў прозе, значнае месца занялі пераклады. Асн. тэмы — барацьба супраць фашызму, каланіялізму, крытыка сац. несправядлівасці (апавяданні М.​Абуда, М.​І.​Дакруба, аповесці Ж.​Ханы, паэзія Р. аш-Шахаля). Барацьба супраць імперыялізму і ізраільскай агрэсіі — гал. тэма прозы 1960—70-х г. (М.​Айтані, Э.​Бустані). У творчасці Э.​Насар Алах (раман «Алеандр»), Л.​Баальбекі (раман «Я жыву»), Л.​Асаран выявіўся ўплыў зах.-еўрап. мадэрнісцкай л-ры і філасофіі экзістэнцыялізму. Набылі вядомасць творы франкамоўных паэтаў (Ф.​Г.​Нафах, Ш.​Горм) і празаікаў (Ф.​Хаік, Ж.​Шэхадэ). У пач. 1980-х г. з абвастрэннем блізкаўсх. канфлікту ў л-ры распрацоўвалася тэма палесцінскага і араб. супраціўлення (Дакруб, Х.​Муруве, Х.​Садэк, А.​Сувейд). У 1955 засн. Саюз пісьменнікаў Л.

Архітэктура і выяўленчае мастацтва. Найб. стараж. помнікі адносяцца да 5—3-га тыс. да н.э.: рэшткі каменных умацаванняў і жылых дамоў Бібла, керамічныя вырабы з грабеньчатым арнаментам і схематычнымі выявамі звяроў. 3—2-м тыс. да н.э. датуюць помнікі фінікійскага мастацтва: храм Рэшэфа, саркафаг цара Ахірама, дробная пластыка (ідалы Баала і Іштар), ювелірныя вырабы, зброя. На мастацтва 2—1-га тыс. да н.э. паўплывалі культура Стараж. Егіпта, Асірыі, Вавілоніі, дзяржавы Ахеменідаў. У рым. перыяд спалучаліся ант. і ўсх. традыцыі (храмавы комплекс у Баальбеку, трыумфальная арка і каланады ў Тыры, мазаікі т-ра ў г. Бібл). У візант. перыяд (4 — пач. 7 ст.) будавалі манастыры, цэрквы, катакомбы (многія з мазаікамі). З пачаткам ісламізацыі Л. (7 ст.) з’явіліся мячэці (Вялікая мячэць у Баальбеку), медрэсэ, рынкі, караван-сараі, замкі (каля Анджара, 7—8 ст.). Будавалі абарончыя збудаванні (крэпасці ў Джубейлі, Трыпалі, Сайдзе; замак Бафор, 1139), манастыры (Бельмонт), цэрквы (св. Фокі ў Аміуне, захаваліся рэшткі размалёвак). У мамлюкскі перыяд (13 — пач. 16 ст.) будавалі невял. купальныя мячэці, інтэр’еры якіх аздабляліся сталактытамі, разьбой па дрэве, інкрустацыяй з мармуру, арнаментальнымі мазаічнымі пано і надпісамі, а таксама крэпасці: замак у Рашаі (13 ст.), ільвіная вежа ў Трыпалі (15 ст.) і інш. Архітэктура і мастацтва часоў Асманскай імперыі (1516—1918) развіваліся пад уплывам тур. культуры. Былі пашыраны вітражы, арнаментальная разьба. У 17—18 ст. працавалі жывапісцы Абдала Захір, Несцер Тарабулсі, Стэфан Дэйрані. Хрысціянскія храмы ўпрыгожвалі мазаікай, размалёўкай і абразамі візант. ўзору. У 19 — пач. 20 ст. будаваліся палацы з развітым дэкорам (Бейт-эд-Дзін), пашырыўся манум. і станковы жывапіс на рэліг. і быт. тэмы (размалёўкі Н. аль-Маадзі, партрэты і жанравыя кампазіцыі Х.​Срур і Х.​Салібі). Пасля 1-й сусв. вайны мастацтва Л. зазнала моцны франц. ўплыў. У 1930 пачалі працаваць ліванскія архітэктары А.​Табет, Ж.​Абушар, Ф.​Трад і інш. У выяўл. мастацтва 1930—40-х г. пераважаў рэаліст. кірунак (М.​Фарух, А.​Онсі і інш.). Пасля 1943 праводзіліся рэканструкцыі гарадоў, буд-ва жылых кварталаў і грамадскіх пабудоў з выкарыстаннем мясц. традыцый (пансіянат у Сайдзе, 1946—48) і дасягненняў сусв. архітэктуры. У мастацтве 1950—60-х г. праявіліся ўплывы сюррэалізму, кубізму, абстракцыянізму. З 1980-х г. на яго развіццё ўздзейнічае рост нац. самасвядомасці, пачалі развівацца паліт. плакат і карыкатура. Уклад у развіццё мастацтва зрабілі жывапісцы С.​Бальтаксе, П.​Кіракасян, І.​Шамут, А.​Раес, Ж.​Халіфе, Р.​Шараф, скульптар Ю.​Хааек, графікі Р.​Шахаль, А.​Марыні і інш. Дэкар.-прыкладное і нар. мастацтва прадстаўлена ўзорыстым ткацтвам, вышыўкай, пляценнем з афарбаванай саломкі, дыванаткацтвам, інкрустацыяй косцю і перламутрам па метале і дрэве.

Літ.:

Салиби К.-С. Очерки по истории Ливана: Пер. с англ. М., 1969;

Адзярыха В.У. Ліванскае грамадства ў 1943—1975 гг.: Прабл. развіцця // Бел. гіст. часоп. 1997. № 2;

Крымский А.Е. История новой арабской литературы, XIX — нач. XX в. М., 1971.

Н.​А.​Сцепанюга (прырода, насельніцтва, гаспадарка), В.​У.​Адзярыха (гісторыя), Г.​М.​Малей (літаратура), В.​Я.​Буйвал (архітэктура і выяўленчае мастацтва).

Герб і сцяг Лівана.
Да арт. Ліван. Узбярэжжа Міжземнага мора.
Да арт. Ліван. Бібл. Унутраны двор «Храма Абеліскаў».
Да арт. Ліван. Малы храм з комплексу Баальбек. 1—3 ст.

т. 9, с. 238

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Партызанская брыгада 8/118—119, 229, 254

- » - 1-я (Магілёўская вобл.) 8/117, 119, 261

- » - 1-я Антыфашысцкая (Мінская вобл.) 7/225; 8/119, 487; 11/113, 568

- » - 1-я Асіповіцкая (Магілёўская вобл.) 3/514, 524; 6/496; 8/119, 235, 236; 10/628; 11/585

- » - 1-я Бабруйская (Магілёўская вобл.) 6/358, 478, 496; 8/119—120, 228; 11/590

- » - 1-я Баранавіцкая (Баранавіцкая вобл.) 2/136, 440; 5/473; 6/364; 8/120

- » - 1-я Беларуская (Віцебская вобл.) 3/127; 4/527; 6/544; 8/120—122, 123, 190, 207, 262, 281; 11/346; 12/166

- » - 1-я Беларуская (2-га складу, Віцебская, Мінская вобл.) 2/165; 8/121, 122, 281

- » - 1-я Беларуская кавалерыйская (Баранавіцкая вобл.) 2/136; 4/7, 193; 8/122, 216

- » - 1-я Буда-Кашалёўская (Гомельская вобл.) 3/538; 8/122—123, 138, 234; 12/175

- » - 1-я Віцебская (Віцебская вобл.) 2/339; 3/127; 4/89; 6/544; 8/121, 123; 11/9, 346

- » - 1-я Віцебская (2-га складу, Віцебская, Вілейская вобл.) 5/233; 8/123—124, 313

- » - 1-я Гомельская (Гомельская вобл.) 2/114; 3/538, 539; 4/189; 8/124; 11/156

- » - 1-я Дрысенская (Віцебская вобл.) 3/127, 435; 4/54; 6/386; 7/581, 582; 8/120, 124—125, 129, 161, 197, 198, 201; 12/175

- » - 1-я імя К. С. Заслонава (Віцебская, Мінская вобл.) 3/127; 5/36; 8/125—127, 130, 161, 228, 279; 10/161; 11/584

- » - «Дзядзькі Косці» 1/510; 4/58, 507—508; 9/221, гл. Партызанская брыгада 1-я імя К. С. Заслонава

- » - К. С. Заслонава (Віцебская вобл.), гл. Партызанская брыгада 1-я імя К. С. Заслонава

- » - 1-я Калінінская 7/582; 9/122

- » - 1-я Клічаўская (Магілёўская вобл.) 6/496; 8/254, 255—256, гл. Партызанскі полк 208-ы імя І. В. Сталіна

- » - 1-я Мінская (Мінская вобл.) 2/86; 5/36; 7/225, 229; 8/127, 163, 179, 188, 279; 9/88; 10/628

- » - 1-я Смаленская (Віцебская, Смаленская, Мінская вобл.) 2/557; 3/112, 127; 8/127—128

- » - 2-я Беларуская імя П. К. Панамарэнкі (Віцебская вобл.) 2/157, 501; 3/127; 4/242; 6/544; 8/128—129, 134, 222, 281

- » - 2-я Беларуская імя П. К. Панамарэнкі (2-га складу) 4/242; 8/129

- » - 2-я Дрысенская (Віцебская вобл.) 3/127; 7/581, 582; 8/129—130; 11/88; 12/175

- » - 2-я імя К. С. Заслонава (Віцебская вобл.) 2/219, 521; 3/112, 127; 8/126, 130—131, 228

- » - 2-я Калінінская 7/582

- » - 2-я Калінкавіцкая імя М. В. Фрунзе (Палеская вобл.) 7/32, 56; 8/131, 150; 11/637

- » - 2-я Клічаўская (Магілёўская вобл.) 6/496; 8/131, 138, 140, 234, 237, 257, 258

- » - 2-я Клятнянская (Магілёўская вобл.) 6/215

- » - 2-я Мінская (Мінская вобл.) 1/337; 2/591; 5/37; 7/225, 229, 243; 8/131—132, 134, 196, 205, 206, 245, 248; 11/578, 639

- » - 2-я Ушацкая імя П. К. Панамарэнкі (Віцебская вобл.) 3/127; 8/132—133, 204, 487; 10/516; 11/159

- » - 3-я 8/117, 133, 261

- » - 3-я Беларуская (Віцебская вобл.) 3/127; 4/434; 5/232; 6/480; 7/45, 211, 531, 581; 8/133—134, 177, 486

- » - 3-я Бярэзінская (Магілёўская вобл.) 6/496; 8/134, 140, 153, 156, 238

- » - 3-я Калінінская 6/213; 9/124

- » - 3-я Мінская імя С. М. Будзённага (Мінская вобл.) 2/191; 6/90; 7/225; 8/131, 134

- » - 4-я Беларуская (Віцебская, Вілейская вобл.) 3/78, 438; 6/480; 7/581; 8/134—135, 280, 660; 10/67, 528

- » - 4-я Клічаўская (Магілёўская вобл.) 6/496; 8/135, 234, 237, 239, 255; 10/234

- » - 5-я (Магілёўская вобл.) 8/117, 135, 261

- » - 5-я Калінінская 7/582

- » - 5-я Клічаўская (Магілёўская вобл.) 6/496; 8/135—136, 147, 160, 231, 239

- » - 5-я Клятнянская (Арлоўская, Магілёўская вобл.) 8/119, 136

- » - 6-я Магілёўская (Магілёўская вобл.) 6/496; 8/135, 136, 160, 254, 255, 257, 258; 11/600

- » - 7-я Калінінская 6/213; 7/582; 9/124

- » - 8-я (Брэсцкая вобл.) 2/422; 8/136—137, 227, 230, 232, 659; 11/330

- » - 8-я Круглянская (Магілёўская вобл.) 4/425; 6/121, 496; 8/137, 230, 231, 232, 280; 9/598; 10/139; 12/172

- » - 8-я Рагачоўская (Гомельская вобл.) 2/339; 3/538; 4/604; 6/496; 8/119, 137—138, 228, 237, 257, 264, 328; 10/234; 11/645

- » - 9-я імя С. М. Кірава (Магілёўская вобл.) 8/107, 138, 258, 584; 11/516, 628

- » - 9-я Кіраўская (Магілёўская вобл.) 6/496; 8/138, 234, 239, 258; 9/444

- » - 10-я Журавіцкая (Гомельская вобл.) 3/380, 538, 539; 4/201, 274; 6/116, 496; 8/123, 138—139, 234

- » - 10-я Калінінская 7/582

- » - 11-я Быхаўская (Магілёўская вобл.) 6/496; 7/598; 8/136, 139, 236, 238, 257; 11/599

- » - 11-я Калінінская 7/582

- » - 12-я кавалерыйская імя І. В. Сталіна (Магілёўская, Мінская вобл.) 3/262; 6/496; 7/225; 8/139—140, 169, 196, 228; 11/118

- » - 12-я Калінінская 7/582

- » - 13-я Касцюковіцкая (Магілёўская вобл.) 6/496, 535; 8/119, 131, 140, 257, 287

- » - 14-я Цемналеская (Магілёўская вобл.) 6/496; 8/134, 140

- » - 16-я, гл. Партызанская брыгада імя М. А. Шчорса (Магілёўская, Мінская вобл.)

- » - 16-я Смаленская (Смаленская, Віцебская вобл.) 1/510, 511; 3/127, 532; 6/188; 8/141, 487

- » - 17-я (Магілёўская вобл.) 5/601; 6/496; 8/141—142, 152, 173, 233, 234, 260; 9/15

- » - 18-я імя М. В. Фрунзе (Баранавіцкая вобл.) 2/136, 510, 623; 5/43, 454; 6/33; 8/142—143; 9/492

- » - 19-я імя В. М. Молатава (Баранавіцкая вобл.) 4/195; 5/454; 6/445; 8/142, 143, 144, 228

- » - 20-я імя В. С. Грызадубавай (Баранавіцкая вобл.) 2/136; 5/36; 8/143, 246, 292; 9/182

- » - 25-я імя П. К. Панамарэнкі (Мінская, Палеская вобл.) 2/130; 5/6; 7/225; 8/86, 143—144, 183, 262

- » - 27-я імя В. І. Чапаева (Мінская вобл.) 3/570; 4/382; 6/221; 7/225; 8/144, 178, 224, 239, 245; 9/64, 75; 12/167

- » - 27-я Нараўлянская імя С. М. Кірава (Палеская вобл.) 6/407; 7/432; 8/145; 12/175

- » - 32-я імя М. І. Калініна (Мінская вобл.) 3/262; 4/264; 5/526; 7/225; 8/145, 159

- » - 35-я (Магілёўская вобл.) 4/311; 6/496; 8/145, 232, 570; 9/325; 11/600

- » - 37-я Ельская (Палеская вобл.) 8/145—146, 250, 251, 252, 310; 10/244; 12/175

- » - 37-я імя А. Я. Пархоменкі (Мінская вобл.) 6/452; 7/225; 8/146, 149, 151, 153, 183; 11/80

- » - 47-я «Перамога» (Магілёўская вобл.) 1/437; 6/381, 496; 8/147, 233, 386

- » - 50-я Жыткавіцкая (Палеская вобл.) 3/518; 4/194; 8/147

- » - 61-я (Магілёўская вобл.) 2/560; 3/365; 6/29, 228, 496, 500; 8/135, 147—148, 330

- » - 64-я імя В. П. Чкалава (Мінская вобл.) 5/371; 6/452; 7/225; 8/148—149, 243; 9/149

- » - 95-я імя М. В. Фрунзе (Мінская вобл.) 1/409; 7/214, 225; 8/149, 158

- » - 99-я імя Дз. Ц. Гуляева (Мінская, Брэсцкая вобл.) 2/422; 7/225; 8/86, 146, 149—150, 151, 152, 280

- » - 99-я Калінкавіцкая (Палеская вобл.) 5/433; 8/131, 150, 152, 158, 196; 9/84; 11/592

- » - 100-я Глуская (Палеская вобл.) 6/188; 8/146, 149, 150—151, 153, 158

- » - 100-я імя С. М. Кірава (Мінская вобл.) 7/109, 225; 8/151, 153, 157, 159, 244; 9/64, 287; 10/54; 11/365

- » - 101-я Даманавіцкая (Палеская вобл.) 5/232; 7/211; 8/150, 151—152, 196

- » - 101-я імя Аляксандра Неўскага (Мінская вобл.) 4/83; 6/221; 7/145, 225; 8/149, 150, 152, 174, 262

- » - 115-я Горацкая (Магілёўская вобл.) 6/332; 8/54, 141—142, 152—153, 234

- » - 120-я (Магілёўская вобл.) 6/496, 7/21; 8/134, 153, 235; 11/600

- » - 121-я імя А. Ф. Брагіна Мінская вобл.) 7/225; 8/151, 153, 157, 159, 641

- » - 123-я імя 25-годдзя БССР (Палеская вобл.) 2/188; 7/94; 8/151, 153—154, 156, 158, 242, 247, 252, 262, 279, 333; 10/244; 12/175

- » - 125-я Капаткевіцкая (Палеская вобл.) 6/173, 208; 8/154—155, 156, 253; 9/544; 10/208

- » - 130-я Петрыкаўская (Палеская вобл.) 3/517; 8/155—156, 158; 9/544

- » - 130-я «Помста» (Магілёўская вобл.) 6/244, 496; 8/134, 156, 235; 11/600

- » - 150-я імя Ф. М. Языковіча (Брэсцкая вобл.) 2/422; 8/153, 155, 156, 199, 280; 11/604

- » - 161-я імя Р. І. Катоўскага (Мінская вобл.) 1/277; 6/172; 7/225; 8/37, 151, 153, 156—157, 159; 9/75

- » - 200-я імя К. К. Ракасоўскага (Мінская вобл.) 2/141; 7/225, 243; 8/157, 159; 10/434; 12/167

- » - 210-я Капаткевіцкая (Палеская вобл.) 6/188; 8/150, 153, 154, 157—158, 242, 252

- » - 225-я (Палеская вобл.) 8/149, 153, 158, 228; 10/44

- » - 225-я імя А. В. Суворава (Мінская вобл.) 1/409; 4/537; 5/283; 7/225; 8/149, 158, 178, 243; 9/64, 75; 10/66

- » - 258-я імя В. У. Куйбышава (Мінская вобл.) 7/225; 8/151, 158—159; 9/613; 10/38

- » - 300-я імя К. Я. Варашылава (Мінская вобл.) 3/570; 6/279; 7/225; 8/145, 157, 159, 173, 178; 9/287; 10/148; 12/167

- » - 760-я імя М. Беразоўскага (Магілёўская вобл.) 6/55; 8/159—160, 228, 388

- » - «25 гадоў БССР» (Баранавіцкая вобл.) 7/274; 8/165, 216; 9/615

- » - «Аляксея», гл. Партызанская брыгада імя А. Ф. Данукалава (Віцебская вобл.)

- » - Асвейская імя М. В. Фрунзе (Віцебская вобл.) 2/374; 3/127; 4/526; 6/178; 7/581, 582; 8/160—161, 198, 583; 10/180, 459; 12/175

- » - Багушэўская (Віцебская вобл.) 3/127; 8/161, 279; 10/95

- » - Багушэўская (2-га складу, Віцебская вобл.) 8/126, 161—162, 221, 570

- » - «Бальшавік» (Гомельская вобл.) 3/324, 538; 8/162—163, 228, 262

- » - «Беларусь» (Мінская вобл.) 7/225; 8/33, 163, 223, 248, 251, 256

- » - В. У. Бойкі, гл. Партызанская брыгада Багушэўская (Віцебская вобл.)

- » - «Буравеснік» (Мінская вобл.) 2/219; 7/31, 225, 243; 8/127, 163—164; 9/12

- » - «Граза» (Віцебская вобл.) 2/600; 3/127; 7/433; 8/164; 9/142, 221

- » - М. П. Гудкова (Віцебская вобл.) 3/127; 4/78; 5/44; 8/164—165, 221; 9/221

- » - «Дзядзькі Колі» (Мінская вобл.) 2/165, 167; 6/86, 261; 7/33, 225, 229, 578; 8/119, 166, 223, 241, 248; 10/293; 12/169, 170

- » - Добрушская імя І. В. Сталіна (Гомельская вобл.) 3/378, 538; 6/131; 8/166—167

- » - Дрысенская, гл. Партызанская брыгада 1-я Дрысенская (Віцебская вобл.)

- » - дыверсійная Беларуская імя У. І. Леніна (Віцебская, Вілейская вобл.) 2/174; 3/78, 127, 356; 6/416, 544; 8/120, 167, 487, 636; 9/445

- » - «Жалязняк» (Гомельская вобл.) 3/538, 539; 4/583; 8/163, 167—168, 194, 228, 234; 11/300

- » - «Жалязняк» (Мінская вобл.) 2/219, 509, 510; 4/194; 6/86, 617; 7/225, 229; 8/168—169, 252; 10/644; 11/115, 599

- » - «За Радзіму» (Вілейская вобл.) 3/78; 8/169—170; 10/644

- » - «За Радзіму» імя А. К. Флегантава (Мінская, Брэсцкая вобл.) 2/23, 422; 7/225; 8/120, 121, 139, 169—170, 217, 280; 10/594, 609, 628; 11/201, 617, 645, 651

- » - «За Радзіму» Лоеўская (Гомельская вобл.) 3/360, 538; 8/170, 214, 219; 9/529

- » - «За Савецкую Беларусь» (Баранавіцкая вобл.) 2/136, 620—621; 5/43; 8/171, 206, 467

- » - «За Савецкую Беларусь» (Вілейская вобл., Куранецкі р-н) 2/581; 3/78; 8/171; 11/92

- » - «За Савецкую Беларусь» (Віцебская вобл.), гл. Партызанская брыгада імя К. К. Ракасоўскага (Віцебская, Вілейская вобл.)

- » - «За Савецкую Беларусь» (Віцебская вобл.) 3/127; 4/436; 6/480; 7/598; 8/171—172, 487; 9/89

- » - «За Савецкую Беларусь» (Мінская вобл.) 2/73; 5/428; 6/65; 7/225, 243, 296; 8/172, 228

- » - «Звязда» (Магілёўская вобл.) 2/560; 8/141, 172—173

- » - імя Аляксандра Неўскага (Баранавіцкая вобл.) 2/76, 136, 219; 6/364; 8/173

- » - імя Аляксандра Неўскага (Беластоцкая вобл.) 4/120; 8/173

- » - імя С. М. Будзённага (Вілейская вобл.) 1/167; 3/78; 7/239; 8/173—174; 11/34, 188

- » - імя С. М. Будзённага (Пінская вобл.) 1/354; 5/45, 432; 8/152, 174—175, 188, 243, 244, 262; 11/393

- » - імя К. Я. Варашылава (Баранавіцкая вобл.) 2/136; 6/547; 8/175—176, 186, 211; 9/394; 11/380

- » - імя К. Я. Варашылава (Вілейская вобл.) 3/78; 6/147; 7/20, 547; 8/176—177; 10/644; 11/307, 568

- » - імя К. Я. Варашылава (Віцебская вобл.) 3/127, 535; 6/302; 8/177—178, 487; 11/159

- » - імя К. Я. Варашылава (Мінская вобл.) 5/415; 8/144, 145, 158, 159, 178; 10/434, 435; 11/578

- » - імя ВЛКСМ (Віцебская вобл.) 3/127; 4/473; 6/183; 8/178; 11/346

- » - імя газеты «Правда» (Мінская вобл.) 2/54; 6/28, 177; 7/225, 229, 243; 8/127, 178—179, 228; 12/169

- » - імя М. Ф. Гастэлы (Вілейская вобл.) 3/78; 6/617; 8/179; 10/321, 644

- » - імя Л. М. Даватара (Вілейская вобл.) 1/590; 3/78; 5/36; 8/176, 179—180, 202, 228, 330; 10/644; 11/342

- » - імя А. Ф. Данукалава (Віцебская вобл.) 2/219, 356; 3/127; 4/145; 6/544; 8/119, 130, 172, 180—182, 231, 262, 279, 487; 10/46; 11/75, 374; 12/166

- » - імя Ф. Э. Дзяржынскага, гл. Партызанская брыгада імя С. М. Кароткіна (Віцебская вобл.)

- » - імя Ф. Э. Дзяржынскага (Баранавіцкая вобл.) 2/136; 5/43; 6/364, 486; 8/182, 200

- » - імя Ф. Э. Дзяржынскага (Брэсцкая вобл.) 2/422; 3/527; 4/551, 552; 6/605; 8/182—183, 198; 12/167

- » - імя Г. К. Жукава (Баранавіцкая вобл.) 2/136, 612; 3/296; 5/43; 6/33; 7/56; 8/183, 208, 209; 9/349

- » - імя Г. К. Жукава (Вілейская вобл.) 3/78; 8/183—184, 248, 280; 10/152, 644

- » - імя К. С. Заслонава, гл. Партызанская брыгада 1-я імя К. С. Заслонава (Віцебская вобл.)

- » - імя М. І. Калініна (Вілейская вобл.) 3/78, 381; 6/27; 8/132, 184, 204

- » - імя М. І. Калініна (Мінская вобл., Мінскі, Пухавіцкі, Рудзенскі р-ны) 8/185, 245

- » - імя М. І. Калініна (Мінская вобл., Плешчаніцкі р-н) 7/225, 554; 8/184—185; 11/566

- » - імя С. М. Кароткіна (Віцебская вобл.) 3/127; 4/436; 5/456; 6/480, 568; 8/185—186, 191, 228, 487; 9/156; 10/209, 645; 11/73, 470

- » - імя Кастуся Каліноўскага (Беластоцкая вобл.) 2/272, 561, 624; 3/249; 7/579; 8/186

- » - імя С. М. Кірава (Баранавіцкая вобл.) 2/136, 617; 6/364; 8/175, 186—187, 211, 245; 9/524; 11/380

- » - імя С. М. Кірава (Мінская вобл., Халопеніцкі, Крупскі, Барысаўскі р-ны) 6/86; 7/225; 8/81, 187, 300, 630

- » - імя С. М. Кірава (Мінская вобл., Барысаўскі, Пухавіцкі, Рудзенскі, Чэрвеньскі р-ны) 2/165; 5/436; 7/225; 8/127, 187188

- » - імя С. М. Кірава (Пінская вобл.) 6/386; 8/188—189; 9/308

- » - імя В. У. Куйбышава (Пінская вобл.) 1/354; 7/269; 8/189190, 192

- » - імя М. І. Кутузава (Вілейская вобл.) 3/78; 7/263; 8/190, 211; 9/165

- » - імя М. І. Кутузава (Віцебская вобл.) 3/127, 160, 343; 8/121, 190—191; 9/202

- » - імя С. Г. Лазо (Смаленская вобл.) 8/233

- » - імя У. І. Леніна (Брэсцкая вобл.) 2/422; 6/213; 8/191, 199; 11/610, 627

- » - імя У. І. Леніна (Віцебская вобл.) 3/112, 127; 7/581; 8/185, 191—192, 487; 9/318, 530

- » - імя У. І. Леніна (Пінская вобл.) 2/616; 8/189, 192, 196, 228, 243, 244, 248

- » - імя Ленінскага камсамола (Баранавіцкая вобл.) 2/136, 137; 3/360; 8/192—193, 313; 10/43; 11/380

- » - імя В. М. Молатава (Пінская вобл.) 3/435; 6/199; 8/193—194, 216, 221, 246; 11/386

- » - імя П. К. Панамарэнкі (Баранавіцкая вобл.) 2/136; 3/338; 5/43; 8/195—196, 200

- » - імя П. К. Панамарэнкі (Беластоцкая вобл.) 2/272; 5/37; 8/131—132, 196

- » - імя П. К. Панамарэнкі (Брэсцкая вобл.) 2/422, 432; 6/156; 8/194, 247, 248, 251, 356; 10/486; 11/649, 651

- » - імя П. К. Панамарэнкі (Гомельская вобл.) 2/124; 3/538, 539; 8/163, 167, 194, 234; 9/310

- » - імя П. К. Панамарэнкі (Мінская вобл.) 2/165; 5/154—155; 8/194—195, 223, 248; 7/225; 11/30

- » - імя П. К. Панамарэнкі Васілевіцкая (Палеская вобл.) 4/77; 8/150, 152, 196; 9/611

- » - імя К. К. Ракасоўскага (Баранавіцкая вобл.) 2/136, 594; 4/105; 8/196—197

- » - імя К. К. Ракасоўскага (Віцебская. Вілейская вобл.) 3/78, 127; 6/213; 7/113, 496; 8/124, 160, 161, 180, 197—198, 202, 263, 280, 421; 9/88, 124, 156; 11/24

- » - імя Я. М. Свярдлова (Брэсцкая вобл.) 2/422; 8/183, 198—199; 11/616, 639

- » - імя І. В. Сталіна (Баранавіцкая вобл.) 2/136, 229; 4/80; 5/43; 7/318; 8/182, 195, 199—200, 203

- » - імя І. В. Сталіна (Брэсцкая вобл.) 2/422; 6/213; 8/191, 199, 244; 11/581

- » - імя Суворава (Баранавіцкая вобл.) 2/136; 3/312; 7/12; 8/122, 200, 216

- » - імя А. В. Суворава 1-я (Вілейская вобл.) 8/200—201, 223, 487; 10/492; 11/73

- » - імя А. В. Суворава 2-я (Вілейская вобл.) 1/590; 3/78; 4/134; 8/133, 201

- » - імя М. В. Фрунзе (Вілейская вобл.) 3/78; 4/525; 7/239, 259; 8/201—202, 241; 9/603; 11/184

- » - імя ЦК КП(б)Б (Вілейская вобл.) 3/78; 7/334; 8/176, 197, 202—203, 487, 636; 11/379

- » - імя В. І. Чапаева (Баранавіцкая вобл.) 2/136; 6/174; 8/200, 203, 208; 9/558

- » - імя В. І. Чапаева (Брэсцкая вобл.) 2/422; 6/43; 8/203—204; 11/592, 606, 634

- » - імя В. І. Чапаева (Віцебская вобл.) 3/127; 5/430; 6/568; 7/137; 8/184, 204—205, 225, 487

- » - імя В. І. Чапаева (Гомельская вобл.) 3/538; 5/508; 8/205; 10/145

- » - імя В. І. Чапаева (Мінская, Беластоцкая вобл.) 2/272; 7/81, 225, 317; 8/131, 205—206; 11/337

- » - імя В. 11, Чкалава (Баранавіцкая вобл.) 2/136, 594; 5/43, 212; 7/229; 8/206—207, 224, 240

- » - імя Чырванасцяжнага Ленінскага камсамола (Віцебская вобл.) 3/127; 6/544; 8/121, 178, 207, 397; 9/79

- » - імя М. А. Шчорса (Баранавіцкая вобл.) 2/136; 5/43; 6/33, 289; 8/207—208

- » - імя М. А. Шчорса (Гомельская вобл.) 2/76; 3/538; 8/207; 11/505

- » - імя М. А. Шчорса (Магілёўская, Мінская вобл.) 2/165, 219; 4/194, 240; 6/496; 7/225, 229, 243; 8/208, 217, 223, 588; 10/643; 12/170

- » - «Камсамолец» (Баранавіцкая вобл.) 2/136; 4/190; 6/176; 7/56, 105; 8/208—209

- » - «Кастрычнік» (Вілейская вобл.) 3/78; 8/209, 487; 11/507, 514

- » - А. М. Крыўскага (Віцебская вобл.) 8/209—210

- » - Лагойская «Бальшавік» (Мінская вобл.) 1/336; 7/33; 8/210

- » - Лельчыцкая (Палеская вобл.) 4/130; 6/301, 372; 8/210

- » - Ленінская (Баранавіцкая вобл.) 2/136, 462; 3/327; 6/215, 547; 8/175, 186, 210—211; 9/524, 588; 11/300

- » - Лепельская імя І. В. Сталіна (Віцебская вобл.) 3/127; 5/427, 525; 6/232; 8/211—212, 225, 487; 11/560

- » - Лёзненская (Віцебская вобл.) 3/217; 5/594; 8/119, 181, 212—213; 11/285, 374

- » - Мазырская імя Аляксандра Неўскага (Палеская вобл.) 4/444; 5/64, 592; 8/44, 210, 213—214; 11/637

- » - «Мсцівец» (Гомельская вобл.) 2/159; 3/538; 8/214, 219; 11/254

- » - «Народныя мсціўцы» імя В. Т. Варанянскага (Мінская вобл.) 2/219, 597; 6/86, 177, 424; 8/33, 171, 173, 179, 214—215, 242, 247, 386; 10/172; 12/169

- » - М. М. Нікіціна (Мінская вобл.) 4/586; 7/225, 516; 8/215, 279

- » - «Няўлоўныя», гл. «Няўлоўныя»

- » - Ф. І. Паўлоўскага, гл. Партызанская брыгада 123-я імя 25-годдзя БССР (Палеская вобл.)

- » - «Перамога» (Баранавіцкая вобл.) 2/136, 461; 624; 5/183; 8/211, 215—216; 11/380

- » - Першамайская (Баранавіцкая вобл.) 2/136, 280; 4/190; 5/64, 202; 7/12; 8/165, 200, 216; 11/380

- » - Пінская (Пінская вобл.) 8/193, 216—217, 440, 561; 11/366

- » - «Полымя» (Мінская вобл.) 7/225, 243; 8/169, 217; 10/594; 11/300

- » - М. С. Пруднікава, гл. «Няулоўныя»

- » - «Разгром» (Мінская вобл.) 2/86, 165; 5/21; 6/34, 249, 283; 7/225; 8/208, 217—218, 228; 10/643; 12/170

- » - Расонская імя І. В. Сталіна (Віцебская вобл.) 2/20, 613; 3/127; 6/213, 261; 7/581, 582; 8/119, 197, 218—219, 247, 248; 9/122, 124; 12/175

- » - Рэчыцкая імя К. Я. Варашылава (Гомельская, Палеская вобл.) 1/345; 8/35, 214, 219—220, 247; 9/280

- » - «Савецкая Беларусь» (Брэсцкая вобл.) 2/422, 432; 4/551; 552; 8/194, 220, 247

- » - «Савецкая Беларусь» (Пінская вобл.) 8/193, 220—221; 9/610; 10/335

- » - Сенненская (Віцебская вобл.) 3/127; 6/471; 8/161, 164, 221—222; 10/153

- » - Сіроцінская, гл. Партызанская брыгада імя С. М. Кароткіна (Віцебская вобл.)

- » - «Смерць фашызму» (Віцебская вобл.), гл. Партызанская брыгада імя В. І. Чапаева (Віцебская вобл.)

- » - «Смерць фашызму» (Мінская вобл.) 2/165; 4/216; 7/225; 8/119, 222, 223, 245; 10/239

- » - «Спартак» (Вілейская вобл.) 2/364; 3/78; 5/45; 6/147; 7/547; 8/77, 128, 200, 222—223, 279; 10/644

- » - «Спартак», гл. Партызанская брыгада імя А. В. Суворава 1-я

- » - «Стары» (Мінская вобл.) 2/165; 7/225; 8/163, 195, 222, 223—224, 645; 12/169

- » - «У імя Радзімы» (Беластоцкая вобл.) 2/272; 8/144, 224, 248, 280

- » - «Уперад» (Баранавіцкая вобл.) 2/462; 6/364; 8/173, 206, 224—225

- » - «Уперад», гл. «Уперад»

- » - Чашніцкая («Дубава») (Віцебская вобл.) 2/132; 3/127; 4/307; 5/525; 6/86, 232; 8/170, 204, 211, 212, 225—226, 279; 10/54

- » - «Чырвоны сцяг» (Мінская вобл.) 2/23; 5/428; 6/176; 7/225; 8/226—227

- » - «Чэкіст» (Магілёўская вобл.) 2/219, 460; 5/591; 6/496; 8/137, 227, 229, 230, 231, 232, 279; 9/40; 10/160; 11/42, 330; 12/172

- » - Ф. С. Шляхтунова (Вілейская вобл.), гл. Партызанская брыгада імя Л. М. Даватара (Вілейская вобл.)

- » - «Штурмавая» (Вілейская, Мінская вобл.) 1/332; 4/505; 6/86, 240; 7/5, 225, 229; 8/227; 9/367; 10/169; 12/169

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДАГЕСТА́Н, Рэспубліка Дагестан,

у складзе Расійскай Федэрацыі. Размешчаны ва ўсх. ч. Паўн. Каўказа, на У абмываецца Каспійскім м. Пл. 50,9 тыс. км². Нас. 2067 тыс. чал. (1995), гарадскога 44%. Сярэдняя шчыльн. 38,3 чал. на 1 км². Жывуць аварцы (27,5%), даргінцы (15,6%), кумыкі, лезгіны, лакцы, рускія, азербайджанцы, чэчэнцы, і інш. Сталіца — г. Махачкала. Найб. гарады: Дэрбент, Хасавюрт, Буйнакск, Ізбербаш, Кізілюрт, Каспійск, Кізляр.

Прырода. Паводле рэльефу тэр. Дагестана падзяляецца на 4 часткі. Нізінная частка на ПдУ, ляжыць на выш. -28 м. ПдЗ Прыкаспійскай нізіны падзяляецца на Церска-Кумскую, Церска-Сулакскую і Прыморскую нізіны. Перадгор’і складаюцца з асобных хрыбтоў паўн.-зах. і паўд.-ўсх. распасцірання, падзелены шырокімі далінамі і катлавінамі. Унутраны горны Дагестан — сучляненне шырокіх плато (Арактау, Гунібскае, Хунзахскае і інш.) і вузкіх грабянёў выш. да 2500 м (хр. Салатау, Гімрынскі і інш.). Высакагорны Дагестан уключае Галоўны, ці Водападзельны, і Бакавы хрыбты Вял. Каўказа (выш. да 4466, г. Базардзюзю). Карысныя выкапні: нафта і прыродны газ, кварцавыя пяскі, буд. матэрыялы (вапнякі, мергелі, даламіты, гіпс, мармур і інш.), радовішчы вугалю, гаручых сланцаў, серы, фасфарытаў, салетры, жал. руды. Шматлікія мінер. крыніцы. Клімат умерана кантынентальны, сухі, на прыморскіх нізінах субтрапічны, сухі, у гарах — вобласці высакагорнага клімату. Сярэдняя т-ра студз. ад 1,4 да -11 °C (у гарах), ліп. да 24 °C; ападкаў 200 — 800 мм за год. Гал. рэкі Церак, Сулак і Самур. Больш за 100 азёр, ёсць гразевыя. Глебы на нізінах каштанавыя, участкі саланчакоў, у гарах — горнастэпавыя, горна-лясныя бурыя і горналугавыя. На раўнінах расліннасць паўпустынная і пустынная, у перадгор’ях стэпавая, у гарах на выш. 500—1600 м шыракалістыя (дуб, бук, граб) і мяшаныя лясы, вышэй — субальпійскія і альпійскія лугі. Жывёльны свет разнастайны: у высакагор’ях — дагестанскі тур, безааравы казёл, казуля, серна, буры мядзведзь, высакародны алень, рысь, воўк; у перадгор’ях — рысь, дзік, барсук, куніца; на нізінах — сайгакі, стэпавы тхор, суслік, тушканчык; з птушак — арол стрэпет, каршак, драфа і інш.; у зарасніках поймаў — чаротавы кот, каўказскі фазан, лебедзі, чаплі і інш. На тэр. Дагестана запаведнік Дагестанскі і 12 заказнікаў.

Гісторыя. Тэр. Дагестана заселена чалавекам з эпохі палеаліту. З канца 1-га тыс. да н.э. ўваходзіла ў склад Албаніі Каўказскай. У 3 ст. н.э. Пд Дагестана занялі Сасаніды, у 4 ст. паўн. ч. захапілі гуны. У 5 ст. на тэр. Дагестана пашырыўся алб. алфавіт. У 7 ст. раўнінная ч. Дагестана ўвайшла ў Хазарскі каганат. З 664 Дагестан неаднаразова спусташалі арабы, якія ў 1-й пал. 8 ст. заваявалі яго (гл. Арабскія заваяванні). У пач. 9 ст. тут узмацніліся антыараб. выступленні, у т. л. Бабека паўстанне. У 10—11 ст. высокага ўзроўню дасягнулі буд. тэхніка, прыкладное мастацтва, культура, у 1106 складзена «Гісторыя Дагестана, Шырвана і Арана». У канцы 12 ст. на тэр. Дагестана існавалі дзярж. ўтварэнні: Аварскае ханства, Казікумухскае шамхальства, Кайтагскае уцмійства і інш. У пач. 13 ст. заваяваны мангола-татарамі; войскі Узбека, Тахтамыша і Цімура неаднаразова спусташалі гарады, садзейнічалі пашырэнню ісламу. З пач. 16 ст. да 1-й пал. 17 ст. Дагестан падвяргаўся бесперапыннай агрэсіі Ірана і Турцыі, якія змагаліся за ўплыў на Каўказе. У 16 ст. наладжаны сувязі Дагестана з Расіяй, на Пн Дагестана ўзнік рус. горад Церкі. У 1-й пал. 17 ст. ў падданства Расіі перайшлі Таркоўскае шамхальства, Кайтагскае уцмійства, Аварскае і Казікумухскае ханствы, у 1772 — марское ўзбярэжжа Дагестана, аднак паводле Гянджынскага трактата 1735 яны адышлі да Ірана. Паводле Гюлістанскага мірнага дагавора 1813 Дагестан далучаны да Расіі. Калан. палітыка царызму не раз выклікала стыхійныя выступленні горцаў. У час Каўказскай вайны 1817—64 антыкалан. рух узмацніўся, але быў задушаны. У пач. 19 ст. створана дзяржава мюрыдаў імамат, куды ўвайшла значная ч. Дагестана, разгарнуўся нац.-вызв. рух, які з 1834 узначаліў Шаміль. У 1860 утворана Дагестанская вобласць. Уладзікаўказская чыгунка ў 1890-я г. злучыла Дагестан з цэнтрам Расіі, з Баку і Грозным. 14.12.1917 устаноўлена сав. ўлада. У 1918—20 захоплены ням. і тур. войскамі. 20.1.1921 утворана Даг. АССР у складзе РСФСР. У снеж. 1921 1-ы Устаноўчы з’езд Дагестана прыняў канстытуцыю Даг. АССР. У маі 1991 Вярх. Савет Даг. АССР абвясціў незалежнасць і прыняў новую назву — Рэспубліка Дагестан, у 1992 падпісаў федэратыўны дагавор з РСФСР.

Гаспадарка. Гал. галіны прам-сці: здабыча нафты і газу, машынабудаванне і металаапрацоўка (сепаратары, тэрмічнае і электратэхн. абсталяванне, станкі, прыборы, экскаватары; суднарамонт і інш.), харч. (плодаагародніннакансервавая, вінаробная, рыбная і інш.), хім. (солі фосфару, шкловалакно, лакі, фарбы і інш.), лёгкая (шарсцяная, трыкат., абутковая); вытв-сць буд. матэрыялаў. Чыркейская, Чыр’юрцкая і Гергебільская ГЭС. Асн. прамысл. цэнтры: Махачкала, Дэрбент, Каспійск, Ізбербаш, Хасавюрт, Кізляр, Кізілюрт, Буйнакск. У горных раёнах — нар. промыслы (чаканка, дыванаткацтва, вытв-сць керамікі, разьба па дрэве і камені, інкрустацыя косцю і перламутрам, ювелірныя вырабы). Пасевы збожжавых (пшаніца, рыс) і кармавых культур, сланечніку. Развіта вінаградарства. Агародніцтва. Пладаводства. Гал. галіна жывёлагадоўлі — авечкагадоўля. Па тэр. Дагестана праходзяць чыгункі і аўтадарогі Масква—Махачкала—Баку, Махачкала—Грозны. Аэрапорт. Суднаходства па Каспійскім м. Нафтаправоды Дэрбент—Грозны, Ізбербаш—Махачкала, газаправоды Сельі—Дагестанскія Агні, Хошмензіл—Дэрбент. Буйны марскі порт — Махачкала. Курорты: Каякент, Манас, Талгі Дагестана — раён турызму.

Літаратура. Л-ра Дагестана развіваецца на аварскай, даргінскай, кумыкскай, лакскай, лезгінскай, нагайскай, табасаранскай, тацкай і інш. мовах. Багатая вусная нар. творчасць народаў Дагестана — эпічныя і лірычныя песні, казкі, паданні, легенды. У цыкле гераічных песень (лакская «Парту Паціма», кумыкская «Песня пра Айгазі», «Картгачак», аварская «Песня пра Хачбарэ» і інш.) адлюстраваны працяглы (да сярэдзіны 19 ст.) перыяд каўк. войнаў. У фалькл. творах (казках, гераічным эпасе, гіст. песнях) сустракаюцца матывы песень і казак народаў Паўн. Каўказа, Азербайджана і Грузіі, Сярэдняй Азіі, Б.​Усходу. Першыя публікацыі фалькл. твораў народаў Дагестана з’явіліся ў 19 ст. Вытокі л-ры Дагестана ў л-ры хрысціянскай Каўказскай Албаніі, а таксама краін Блізкага і Сярэдняга Усходу. З 10—11 ст. на арабскай, фарсі і цюркскіх мовах ствараліся агіяграфічныя помнікі: «Гісторыя Абу-Мусліма», хронікі «Гісторыя Дэрбента і Шырвана», «Дэрбент-наме» і інш. У 17 — 18 ст. пачалі развівацца дэмакр. элементы мясц. нац. культуры. У пісьмовай л-ры пачаўся перыяд «двухмоўных» аўтараў, якія пісалі на араб. і роднай мовах; пачаў вывучацца нац. фальклор. Вял. значэнне мела стварэнне на аснове араб. графікі пісьменнасці «аджам» (18 ст.). З 19 ст. развіваецца шматмоўная л-ра Дагестана. Яе заснавальнікі — аварскі паэт Махмуд з Кахаб-Роса, лезгінскі Ецім Эмін, даргінскі Батырай, кумыкскі Ірчы Казак. Традыцыі шматжанравай пісьмовай л-ры народаў Дагестана развівалі Г.Цадаса, Сулейман Стальскі, М.-Э.​Асманаў, З.​Гаджыеў, Н.​Батырмурзаеў, З.​Батырмурзаеў, А.​Гафураў, Э.​Капіеў, Р.​Нураў, А.​Аткай, А.​Магамедаў, А.​Аджыеў і інш. Пашыраюцца тэматычныя і жанравыя межы паэзіі, прозы, драматургіі, публіцыстыкі. Новымі жанрамі ўзбагацілі л-ру Н.​Батырмурзаеў (аповесць), Сулейман Стальскі (гімны, паліт. эпіграмы), А.​Фатахаў (паэма, раман у вершах), А.​Салаватаў (гераічная драма), М.​Бахшыеў (раман), С.​Абдулаеў (нарыс). У драматургіі ўзніклі жанры гераічнай і быт. драмы, лірычнай і сатыр. камедыі, вадэвіля (Нураў, Гаджыеў і інш.). У гады Вял. Айч. вайны шырокую вядомасць набылі творы лакскіх паэтаў Ю.​Хапалаева, Гафурава, Б.​Рамазанава, празаіка Капіева, з’явіліся першыя вершы аварскага паэта Р.Гамзатава. Для пасляваен. л-ры характэрны зварот да гіст. мінулага, сучасных сац. і маральна-этычных праблем, тэматычная маштабнасць, разнастайнасць маст. формаў, стыляў, жанраў, паглыблены псіхалагізм, філасафічнасць. Прыкметнай з’явай у л-ры 1950—70-х г. стала творчасць табасаранскага пісьменніка М.​Шамхалава, тацкіх пісьменнікаў Бахшыева, Х.​Аўшалумава і інш. Значны ўклад у сучасную л-ру Дагестана ўносяць Гамзатаў, Хапалаеў, Ф.Аліева, К.Абу-Бакар, Муса Магамедаў, Мірза Магамедаў, Р.​Рашыдаў, М.​Гаірбекава і інш. Плённа развіваюцца дзіцячая л-ра, літ.-знаўства, літ. крытыка. На мовы Дагестана перакладзены асобныя творы П.​Броўкі, А.​Куляшова, Э.​Агняцвет, на бел. мову творы Сулеймана Стальскага, Гамзатава і інш. перакладалі Я.​Колас, Я.​Купала, А.​Астрэйка, А.​Бачыла, У.​Караткевіч, Р.​Няхай, А.​Лойка і інш.

Архітэктура і выяўленчае мастацтва. З эпохі бронзы і энеаліту захаваліся рэшткі паселішчаў (Верхні Гуніб, Гінчы) з тэрасападобным размяшчэннем дамоў, паглыбленых у схіл гары, блізкіх да сучасных аулаў. Каля г. Ізбербаш адкрыта раннесярэдневяковае гарадзішча Урцэкі з рэшткамі магутных крапасных сцен, дамоў з каналізацыяй, лазняў, храмаў агню і інш. Да 5 і 6 ст. адносяць сырцовыя і каменныя ўмацаванні абарончай сістэмы «Дагбары» («Горная сцяна»), у архітэктуры якой відавочны ўплыў дойлідства сасанідскага Ірана. З араб. заваяваннем (8 ст.) і пашырэннем ісламу ў паўд. Дагестане з’явіліся мусульм. культавыя будынкі: 3-нефавая Джума-мячэць у Дэрбенце (8 ст.), мячэці 11—13 ст. у паселішчах Калакарэйш, Рыча і інш. У сярэдневякоўі сфарміраваліся горныя паселішчы — аулы, якія станавіліся цэнтрамі развіцця рамёстваў, будаваліся каменныя арачныя масты, акведукі, маўзалеі. У Дэрбенце складваецца мясц. арх. школа (вароты Орта-Капы, 14—15 ст., Кырхляр-мячэць і ханскі палац, 17 — 18 ст.). Узводзіліся крэпасці для рус. гарнізонаў (умацаванне Пятроўскае, цяпер г. Махачкала). У пач. 20 ст. будаваліся новыя гарады (Каспійск, Ізбербаш, Хасавюрт) і рэканструяваліся старыя. У 1920-я г. ў Махачкале ствараліся будынкі ў духу канструктывізму (паштамт), у 1930-я г. — у класічных формах (гасцініца «Дагестан»), Для архітэктуры апошніх дзесяцігоддзяў характэрны зварот да традыц. арх. формаў, дэкар. дэталей і арнаменту.

Са стараж. часоў (неаліт, эпоха бронзы) пашыраны разьба па камені, размаляваная кераміка, бронзавае ліццё, чаканка па медзі, ювелірная справа. У лезгінскіх паселішчах Кала і Іспік выраблялі паліваную бірузовую кераміку з цёмна-карычневай размалёўкай (12—14 ст.). Шырока вядомы ювелірныя вырабы і багата аздобленая зброя (аул Кубачы), кераміка (аул Балхар), драўляныя вырабы з інкрустацыяй металам і бісерам (аул Унцукуль), чаканныя вырабы з медзі (аул Гацатль), дываны, цыноўкі і інш. Традыц. відамі дэкар.-прыкладнога мастацтва займаюцца і сучасныя майстры: І.​А.​Абдулаеў, А.​Абдурахманаў, Р.​Аліханаў, П.​Амірханава, Г.​Магамедаў, Х.​Мамаева, З.​Умалаева і інш. Пачынальнікі выяўл. мастацтва Дагестана — жывапісцы М.​Джэмал, Ю.​Малаеў, М.​Юнусілаў, скульпт. Х.​Аскар-Сарыджа. У апошнія дзесяцігоддзі ў Дагестане актыўна працуюць жывапісцы-станкавісты А.​Аўгустовіч, В.​Гаркоў, Х.​М.​Курбанаў, манументалісты Г.​Камбулатаў, Ш.​Шахмарданаў, графікі браты Гасан і Гусейн Сунгуравы, К.​Мурзабекаў, С.​Салаватаў, А.​Шарыпаў, скульпт. Г.​Гейбатаў, А.​Ягудаеў і інш.

Літ.:

Марковин В.И. Дорогами и тропами Дагестана. [2 изд.], М., 1988;

Искусство Дагестана: Альбом. М., 1981.

Г.​С.​Смалякоў (прырода, гаспадарка), А.​У.​Сянькевіч (архітэктура і выяўленчае мастацтва).

Да арт. Дагестан. Фрагмент вясельнага жаночага ўбрання. 1-я пал. 19 ст.
Да арт. Дагестан. Хунзахскае плато.

т. 5, с. 572

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІТАРАТУРА ЭПОХІ АДРАДЖЭННЯ (16 ст.).

Карэнная змена ўсяго ладу старабел. жыцця, што пачалася ў 16 ст., адлюстравалася ў станаўленні новай адраджэнскай культуры, апорай якой станавіліся гарады, населеныя рамеснікамі, заможнымі мяшчанамі і купцамі. Важнейшую ролю ў дзярж. справах пачала адыгрываць шляхта, якой уласціва развітая саслоўна-нац. самасвядомасць. Распаўсюджанне кніжнасці ў гэтым асяроддзі звязвалася з узнікненнем рэнесансава-гуманіст. светапогляду, вядучае месца ў якім занялі свецкія — юрыд.-прававыя, патрыят. і агульначалавечыя — духоўныя каштоўнасці. Гэта выяўлялася ва ўсталяванні гарадскога самакіравання, наданні многім гарадам магдэбургскага права і развіцці адпаведных жанраў дзелавога пісьменства. Узніклі Статуты ВКЛ 1529, 1566 і 1588, а некаторыя артыкулы і прадмовы да іх (напр., «Зварот да ўсіх саслоўяў» Л.​Сапегі) напісаны літаратурна дасканала, з выкарыстаннем розных стылістычных сродкаў (тропаў, метафар) і лічацца помнікамі маст. публіцыстыкі. Пазней узнік шэраг дзярж. дакументаў, якія трывала ўзаемадзейнічалі з маст. літаратурай («Трыбунал абывацелям Вялікага княства Літоўскага», Метрыка ВКЛ і інш.). Створаны манастырскія (Супрасльская і інш.), саборныя (Сафійская ў Полацку), прыватныя бібліятэкі (Радзівілаў, Сапегаў і інш.). Пачалося інтэнсіўнае развіццё ўсіх галін мастацтва і культуры, вялікіх поспехаў дасягнулі філалогія і славеснасць на нац. мове. Тагачасны літ. працэс уяўляў сабой сінтэз нац. і агульнаеўрап. і адбываўся пад уздзеяннем процілеглых фактараў: гуманізму і Рэфармацыі. Узнікае цікавасць да чалавека па-за межамі яго сац. становішча, хоць суб’ектыўная разняволенасць стрымлівалася ідэямі служэння грамадству, што звязана з моцнай дарэнесансавай культ. традыцыяй, абумоўленай спецыфікай гіст. развіцця і становішча Беларусі. Адбывалася ломка сярэдневяковай жанрава-стылістычнай сістэмы, аднак дзеячы Адраджэння працяглы час імкнуліся не адкідаць, а наследаваць і ў новых умовах творча выкарыстоўваць дасягненні культуры папярэдніх перыядаў, што найб. яскрава выявілася ў дзейнасці пісьменнікаў-рэфарматараў.

Новай з’явай, што мела важнае значэнне для развіцця літаратуры і філал. культуры, было ўзнікненне кнігадрукавання на бел. і царкоўнаслав. мовах, а таксама пашырэнне лац. мовы і кніжнасці, пранікненне якіх на бел. землі было абумоўлена пераадоленнем сярэдневяковай рэліг. замкнёнасці і развіццём шматбаковых узаемасувязей з зах.-еўрап. краінамі. Дзякуючы гэтаму адкрыўся шырокі доступ да багатай ант. і рэнесансавай літаратуры. Многія паэты імкнуліся ў сваёй творчасці адрадзіць «натуральную мову» антычнасці, параўнацца са стараж. рымлянамі ў літ. майстэрстве. Адзін з пачынальнікаў гуманіст. літаратуры ва Усх. Еўропе Я.​Вісліцкі напісаў рэнесансавую гісторыка-гераічную паэму «Пруская вайна» (1516). Выдатным паэтам-новалаціністам быў Мікола Гусоўскі — аўтар вершаў і паэм, сярод якіх асобнае месца займае глыбокапатрыятычная «Песня пра зубра» (1523). З вялікай маст. сілаю і любоўю паказана ў паэме прыгажосць бел. прыроды, апеты ратныя і прац. справы, заняткі і звычаі бел. народа, услаўлена яго гераічнае мінулае. У творы выявіўся рэнесансавы эстэт. ідэал аўтара з яго верай у чалавека дзейнага, мужнага, гарманічна развітога, духоўна і фізічна дасканалага. Ва ўмовах Адраджэння ўзмацнілася цікавасць да гісторыі народа і краіны. У 1-й пал. 16 ст. ўзнікла «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага» — белетрызаваны гісторыка-публіцыстычны твор, у якім пададзена велічная, ідэалізаваная і амаль цалкам легендарная першапачатковая гісторыя Літвы, сцвярджаецца высакароднае паходжанне літ. князёў і паноў (ад рымскіх патрыцыяў). Асобныя старонкі твора напісаны сцісла і суха, маюць шмат сэнсавых і стылістычных паўтораў; іншыя — больш жыва, часам паэтычна. Найвышэйшае дасягненне тагачаснай гіст. прозы — Хроніка Быхаўца, пададзеная ў форме гіст. аповесці і прысвечаная гісторыі ВКЛ ад легендарных часоў да пач. 16 ст. Большая яе частка — цалкам арыгінальны твор, напісаны невядомым аўтарам, які імкнуўся даць максімальна поўную карціну мінулага Літвы і Беларусі і адначасова стварыць літ.-маст. вобраз краіны. Многія раздзелы хронікі маюць выгляд завершаных белетрызаваных апавяданняў. Свабодна камбінуючы і зводзячы ў адно розныя крыніцы, аўтар свядома ствараў займальную, прасякнутую патрыят. ідэяй гіст. аповесць, якая б кранала пачуцці чытача. Свецкае красамоўства прадстаўлена панегірыкамі выдатным дзеячам айчыннай гісторыі («Пахвала Вітаўту», «Пахвала князю К.​І.​Астрожскаму»). Сведчаннем узмацнення тэндэнцыі да пераадолення старых традыцый можна лічыць адыход ад рэлігійнасці і дэмакратызацыю літаратуры, абнаўленне яе жанравай сістэмы, далейшае ўдасканаленне бел. літ. мовы, ажыццяўленне перакладаў такіх твораў, якія раней былі невядомы. У 16 ст. перакладчыкі імкнуліся перапрацоўваць замежныя помнікі з пазіцый гуманізму і ідэй служэння «людям простым посполитым».

Этапнае значэнне ў гісторыі бел. літаратуры мела творчасць бел. гуманіста-асветніка, заснавальніка ўсходнеслав. кнігадрукавання, пісьменніка і перакладчыка Ф.​Скарыны. Яго клопат пра асвету людзей усіх саслоўяў, прапаганда ведаў і маральнай чысціні, сцвярджэнне годнасці асобы і вера ў сілу чалавечага розуму, барацьба за высокія гуманіст. ідэалы станоўча ўплывалі на ідэйны змест і характар бел. літаратуры. Дасканалы пераклад і высокамастацкае выданне Скарынам 23 кніг Бібліі (Прага, 1517—19) на зразумелай народу мове духоўна ўзбагачалі бел. чытача. У 1522 Ф.​Скарына заснаваў у Вільні першую ў Беларусі друкарню і выдаў «Малую падарожную кніжку», куды ўвайшлі Псалтыр, Часасловец, акафісты, каноны, «Шасцідневец», Святцы, Пасхалія, а ў 1525 — кн. «Апостал». Імкнучыся зрабіць тэкст зразумелым для чытачоў і разам з тым захаваць яго аўтэнтычнасць, асветнік змяшчаў у выданнях глосы, чым была закладзена аснова бел. лексікаграфіі. Перакладаючы Біблію і рыхтуючы інш. выданні, Ф.​Скарына не выходзіў за межы рэліг. інтэрпрэтацыі сюжэтаў. Але ў яго светапоглядзе назіраецца сінтэз рэнесансава-гуманіст., раннехрысц., дэмакр. ідэй і нар. маралі. Таму скарынаўская трактоўка біблейскіх сюжэтаў вызначаецца арыгінальнасцю, творчым стаўленнем да тэксту. Ф.​Скарына быў пачынальнікам бел. вершаскладання, давёў да высокай дасканаласці жанры прадмоў і пасляслоўяў, у якіх пачаткі бел. літаратуразнаўства і крытыкі. Яго ўласныя творы шмат у чым прадвызначылі шляхі і асаблівасці развіцця бел. літаратуры, а кнігавыдавецкая, пісьменніцкая і перакладчыцкая дзейнасць паслужыла ўсталяванню новых гуманіст. каштоўнасцей, далейшаму развіццю кнігадрукавання і культуры ва Усх. Еўропе.

У 2-й пал. 16 ст. зарадзіліся новыя віды і жанры (беларускамоўная кніжная паэзія, драматургія, публіцыстыка, аўтабіяграфічная проза), паскорыліся працэсы разбурэння сярэдневяковай сінкрэтычнасці і выцяснення твораў старой правасл. кніжнасці на перыферыю літ. жыцця. Літаратура стала сацыяльна завостранай, у ёй узмацнілася роля аўтарскага пачатку, зараджаліся індывід. стылі, павялічыліся выяўленчыя магчымасці, узніклі сюжэтнасць і пацяшальнасць, пашырыліся тэматычны ахоп жыцця і сац. база. У многіх гарадах былі адкрыты друкарні і школы розных кірункаў (пратэстанцкія, правасл., каталіцкія), выдаваліся першыя буквары, граматыкі, слоўнікі, павялічвалася кола адукаваных людзей. Творы пісаліся і друкаваліся на бел., царкоўнаслав., польскай, лац., татарскай, яўр., старажытнарус. мовах. У 1550—70-я г. бел. літаратура развівалася пад моцным уплывам рэфармацыйных ідэй, што было абумоўлена бытаваннем на бел. землях рэліг. вальнадумства, ерасей, пранікненнем на Беларусь розных плыней зах.-еўрап. пратэстантызму (кальвінізму, лютэранства, антытрынітарызму і інш.). Прапаведніцкая дзейнасць бел. рэфарматараў мела раннебуржуазны характар і адыграла важную ролю ў абуджэнні грамадскай думкі, спрыяла пашырэнню рацыяналізму і ўмацаванню рэліг. верацярпімасці. Пачалося актыўнае выданне палемічнай і навучальнай літаратуры. Узніклі новыя публіцыстычныя жанры, змянілася змястоўнае напаўненне твораў, напісаных згодна з традыцыямі старых жанраў: пісьменнікі-публіцысты сталі звяртацца да фактаў рэальнасці і даваць ім ацэнку з пункту гледжання ідэй рэнесансавага гуманізму і Рэфармацыі.

Найб. развіцця дасягнула публіцыстыка, асн. відамі якой былі прадмова і друкаваная прамова-пропаведзь, моцныя сваім сац. зместам і крытычнай завостранасцю. Менавіта ў апошнім жанры Якуб з Калінаўкі і Л.​Крышкоўскі выступілі супраць прыгону, Павел з Візны — супраць маёмаснай, юрыд. і сац. няроўнасці, а Пётр з Ганёндза першы сфармуляваў прынцыпы свабоды сумлення і прававой роўнасці ўсіх канфесій. Буйнейшымі прадстаўнікамі рэфармацыйнай публіцыстыкі на Беларусі былі С.​Будны, В.​Цяпінскі і А.​Волан. Бліскучы палеміст, ідэолаг антытрынітарыяў у ВКЛ С.​Будны ўвайшоў у гісторыю слав. культуры як аўтар «Катэхізіса» (Нясвіж, 1562) з антыклерыкальнай прадмовай, у якой звярнуўся да лідэраў бел. Рэфармацыі М.​Радзівіла Чорнага і М.​Радзівіла Рудога з заклікам аддаць усе сілы на службу Радзіме. Ён ажыццявіў таксама шэраг інш. выданняў на бел. (не захаваліся) і польскай мовах, у т. л. Біблію, і быў першым у Еўропе крытыкам перакладаў Свяшчэннай кнігі. Яго пяру належыць шэраг літ.-філас. («Прасвецкую ўладу», 1583) і багаслоўскіх («Пра дзве прыроды Хрыста», 1575; «Пра асноўныя палажэнні хрысціянскай веры», 1576, і інш.) трактатаў. Рэліг. і грамадскія погляды пісьменніка не былі ўстойлівымі. На аснове рэфармавання рэлігіі ён імкнуўся выпрацаваць такое маральна-этычнае вучэнне, якое служыла б усталяванню ладу ў дзяржаве і сац. справядлівасці ў грамадстве. На гэтым шляху С.​Будны перасягнуў многіх дзеячаў зах. Рэфармацыі і выявіў сябе як арыгінальны мысліцель. Паслядоўнік скарынаўскіх традыцый В.​Цяпінскі ўпершыню пераклаў на бел. мову Евангелле (1570-я г.), напісаў да яго патрыят. «Прадмову», у якой абгрунтаваў думку пра значэнне адукацыі на роднай мове, пра бел. школу, якая павінна выхоўваць нац. свядомасць. Ён першы адзначыў негатыўны характар паланізацыі, якая ў той час толькі пачыналася. Паліт. дзеяч і рэфарматар А.​Волан апублікаваў на лац. і польскай мовах больш за 30 публіцыстычных твораў, дзе крытыкаваў догматы і арганізац. ўладкаванне папскай улады, адстойваў прынцыпы рэліг. талерантнасці, з’едліва высмейваў абскурантызм рэліг. фанатыкаў. Свецкую гуманіст. накіраванасць маюць яго дыялог «Пра палітычную або грамадзянскую свабоду» (1572), трактаты «Прамова да Сената» (1572), «Пра дзяржаўнага мужа і яго дабрачыннасці» (1608), у якіх аўтар імкнуўся вырашыць грамадскія супярэчнасці шляхам рацыянальнага ўладкавання грамадства на чале з манархам. Яго палемічныя выступленні супраць езуітаў перавыдавалі ням. пратэстанты і франц. гугеноты, а каталіцкі касцёл занёс іх у індэкс забароненых кніг. Станаўленне свецкай публіцыстыкі звязана з імем М.​Літвіна, які напісаў трактат «Аб норавах татараў, літоўцаў і масквіцян» (каля 1550), дзе параўноўваў звычаі, законы, арганізацыю кіравання і суда ў крымскай, маскоўскай і бел.-літ. дзяржавах. Дзякуючы духу рэліг. талерантнасці на Беларусі знайшлі прытулак апальныя літаратары з інш. краін, у т. л. Арцемій і Феадосій Касой з Расіі. Свецкім публіцыстычным характарам вызначаюцца лісты і інш. творы А.​Курбскага. На лепшых традыцыях красамоўства заснавана палымяная прамова Я.​Хадкевіча, змешчаная ў «Дзённіку Люблінскага сойму 1569». Каб абараніць інтарэсы ВКЛ, Я.​Хадкевіч выкарыстоўваў розныя прыёмы і эмацыянальна-вобразныя сродкі прамоўніцкага майстэрства. Складзены невядомым аўтарам «Дзённік...» аднаўляе многія закулісныя эпізоды соймавай барацьбы, уводзіць чытача ў побытавую атмасферу жыцця дэлегатаў. Адзіны ў сваім родзе твор — «Аповесць пра Жыгімонта і Барбару Радзівіл», змешчаная ў «Хроніцы Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», — узнік на скрыжаванні рыцарскага эпасу і гіст. апавядання. Гэтая займальная гісторыя кахання герояў раскрывае прыгажосць інтымнага пачуцця, асэнсаванага пад уздзеяннем рэнесансавага гуманізму як надзвычайная каштоўнасць. З 1550-х г. пачынаецца развіццё рэфармацыйнай паэзіі. Пратэстанты шырока выкарыстоўвалі ў набажэнстве рэліг. песні. Зборнікі такіх песень (канцыяналы) былі падрыхтаваны Ц.​Базылікам (1556, Кракаў) і Я.​Зарэмбам (1558, Брэст). У ананімным нясвіжскім «Канцыянале» (1563) разам з рэліг. змешчаны застольныя і сатыр. песні.

Выданні Ф.​Скарыны.

т. 18, кн. 2, с. 593

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГІСТОРЫЯ ФІЛАСОФСКАЙ І ГРАМАДСКАЙ ДУМКІ

Філасофская і грамадска-паліт. думка Беларусі ўзнікла ў 10—11 ст. у выніку прыняцця хрысціянства і ўсталявання культ. сувязей з Візантыяй і заходнееўрап. краінамі, што дало імпульс распаўсюджванню разнастайных перакладных твораў — тэалагічных, тэолага-філас., шматлікіх хронік і зборнікаў, гіст. і павучальна-дыдактычных аповесцей і інш. рукапісных кніг. У той час філасофія была арганічна звязана з тэалогіяй, сцвярджала хрысц. маральную дактрыну, пабудаваную на прынцыпе духоўнай самакаштоўнасці чалавека. У славянскіх землях сталі вядомы творы візантыйскіх аўтараў, у прыватнасці, філас. раздзелы «Вытоку ведаў» Іаана Дамаскіна, які імкнуўся да выкарыстання ў хрысц. тэалогіі ідэй антычнай філасофіі. Гэтую тэндэнцыю ўспрыняў мысліцель і пісьменнік 12 ст. Клімент Смаляціч Пафасам асветніцкай працы, сцвярджэння ідэалаў дабра і справядлівасці, высокіх маральных якасцей і духоўнасці прасякнута дзейнасць Ефрасінні Полацкай. У творах Кірылы Тураўскага знайшло ўвасабленне хрысц. разуменне свету і прызначэння чалавека, яго духоўна-маральнай сутнасці. З канца 14 ст. ў філас. і грамадска-паліт. думцы Беларусі ўзмацніліся рэнесансавыя тэндэнцыі, абумоўленыя ўплывам гуманіст. еўрап. культуры, адносным дэмакратызмам дзярж. ладу, завяршэннем працэсу фарміравання бел. этнасу і старабел. мовы. Ф.​Скарына паклаў пачатак развіццю ў нац. філас. думцы трывалай гуманіст. традыцыі, асновай якой стала сцвярджэнне ідэі маральна ўзвышальнага значэння культуры, ведаў, розуму, пафасу служэння свабодзе, агульнаму нац. дабрабыту. Гэтыя традыцыі развівалі ў сваіх творах М.​Гусоўскі, С.​Будны, В.​Цяпінскі, А.​Волан, браты Л. і С. Зізаніі і інш., погляды якіх адлюстроўвалі імкненні эпохі Адраджэння. Бел. мысліцелі-гуманісты падзялялі нац.-дзярж. дактрыну новага часу, прызнавалі права кожнага народа на самастойнае паліт. і культ. развіццё. Набылі пашырэнне ідэі і тэорыі грамадскага дагавору і натуральнага права, захавання законнасці і развіцця прававой свядомасці людзей. Пра гэта сведчаць унікальныя помнікі тагачаснага права — Статуты Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566 і 1588, у якіх прапаведавалася ідэя прававой дзяржавы, абвешчаны прынцыпы вяршэнства закона, урадавай абароны правоў і свабод чалавека. З сярэдзіны 16 ст. на Беларусі актывізаваўся рэфармацыйны рух, распаўсюджваўся пратэстантызм, выспявалі матэрыяліст. і атэістычныя ідэі (С.​Лован, К.​Бекеш). Гэты перыяд адметны пашырэннем неакаталіцызму (яго ідэолагі П.​Скарга, І.​Пацей і інш.), узнікненнем шматлікай палемічнай літаратуры (Х.​Філалет, М.​Сматрыцкі, С.​Зізаній, А.​Філіповіч і інш.). Неабходнасць пашырэння ведаў, пазнання ўсей разнастайнасці свету сцвярджаў асветнік 17 ст. Сімяон Полацкі. Супраць пануючых рэліг. уяўленняў з пазіцый адмаўлення бога і рацыяналістычнага пазнання рэчаіснасці выступаў К.​Лышчынскі. Склалася сістэма схаластычнай філасофіі, якая грунтавалася на тэалагічнай інтэрпрэтацыі твораў Арыстоцеля і ўключала шырокі спектр дысцыплін, не пазбаўленых гуманіст. уплываў, асабліва ў галіне эстэтыкі, паэтыкі і рыторыкі (М.​Сарбеўскі, С.​Лаўксмін і інш.). Паступова складвалася эклектычная філасофія — своеасаблівае спалучэнне схаластыкі і новай рацыяналістычнай філасофіі (А.​Скарульскі, Б.​Дабшэвіч, С.​Шадурскі).

У 2-й пал. 18 ст. ўзмацнілася цікавасць да прыродазнаўчых тэорый, на Беларусь пранікалі ідэі філасофіі новага часу. Прадстаўнікі ранняга Асветніцтва (Б.​Дабшэвіч, К.​Нарбут, М.​Пачобут-Адляніцкі і інш.) сцвярджалі гуманіст. ідэі павагі да чалавека, выхавання і адукацыі на аснове свабоды перакананняў, высокай грамадзянскасці і адказнасці. Гісторык-асветнік А.​Нарушэвіч адводзіў розуму гал. ролю ў гіст. працэсе, а прадметам навук. даследавання лічыў не толькі дзеянні кіраўнікоў і военачальнікаў, але і жыццё простага народа. Г. Каніскі прапагандаваў неабходнасць усталявання ў краіне парадку і законнасці, крытыкаваў духоўнае ўбоства тых, хто меў уладу. М.​Матушэвіч у сваіх творах асуджаў самавольства пануючых класаў, абараняў чалавечую годнасць простых людзей. Фізіякраты (Г.​Млоцкі, М.​Страйноўскі, І.​Храптовіч і інш.) разглядалі грамадства як натуральны арганізм, што складае частку прыроды; лічылі, што адыход чалавека ад разумных законаў прыроды непазбежна выкліча няшчасці, бедствы і беспарадкі. На пазіцыях суб’ектыўнага ідэалізму стаяў С.​Майман, які займаўся даследаваннямі ў галіне матэм. логікі, тэорыі і метадалогіі пазнання. Канец 18 — пач. 19 ст. адзначаны фарміраваннем тэндэнцый прыродазнаўчага матэрыялізму, развіццём радыкальных сац. утапічных ідэй антыпрыгонніцкай накіраванасці (П.​Бжастоўскі, М.​Карповіч, І.​Яленскі і інш.). У ідэалогіі тайных рэв. т-ваў 1-й пал. 19 ст. (філаматы, Дэмакратычнае таварыства, Братні саюз літоўскай моладзі і інш.) асветніцкія тэндэнцыі спалучаліся з вызваленчымі памкненнямі. Ішоў працэс радыкалізацыі грамадскай думкі, накіраванай на неабходнасць ліквідацыі прыгонніцкай сістэмы і знішчэння самадзяржаўя. Для пашырэння ідэй Асветніцтва на Беларусі шмат зрабіла Камісія нар. адукацыі Рэчы Паспалітай (Адукацыйная камісія), якая па сутнасці была першым у Еўропе мін-вам асветы, а таксама выкладчыкі Віленскага ун-та, нар. вучылішчаў.

З сярэдзіны 19 ст. вылучаецца рэв.-дэмакр. перыяд у развіцці філас. і грамадска-паліт. думкі Беларусі, звязаны з пошукам шляхоў сац. і нац. вызвалення, стварэння справядлівых і гарманічных асноў жыццядзейнасці бел. грамадства. Тэндэнцыі нар. самавызначэння і развіцця набывалі выразныя формы ў публіцыст. і рэв. дзейнасці К.​Каліноўскага. Выражэнне патрэбнасці самаст. грамадска-паліт. і культ. развіцця Беларусі знайшло адлюстраванне ў творчасці аднаго з ідэолагаў нац.-вызваленчага дэмакр. руху, заснавальніка новай бел. л-ры Ф.​Багушэвіча. У гэтым рэчышчы разгортвалася творчасць Я.​Лучыны, А.​Гурыновіча, бел. народнікаў-гоманаўцаў 1880-х г., якія ўпершыню зрабілі канкрэтны аналіз праблемы нац. самавызначэння бел. народа. Спалучэнне ідэй нац. і сац.-паліт. вызвалення склала аснову праграм і творчасці прадстаўнікоў нац. адраджэння пач. 20 ст. Я.​Купалы, Я.​Коласа, Цёткі, М.​Багдановіча, М.​Гарэцкага, З.​Бядулі, А.​Луцкевіча, В.​Ластоўскага, публікацый штотыднёвікаў «Наша ніва» і інш. легальных бел. выданняў. З канца 19 ст. ў Беларусі пачалі распаўсюджвацца марксісцкія ідэі, а пасля абвяшчэння БССР марксізм ператварыўся ў пануючую грамадскую ідэалогію, стаў афіц. філас. тэорыяй. 1920-я г., якія неслі адбітак папярэдняга нац. гіст. аптымізму, былі адзначаны ўздымам патрыятычнай свядомасці, асэнсаваннем грамадскіх ідэй, спецыфічна-нац. пункту гледжання (І.​Канчэўскі, У.​Самойла, Ф.​Шантыр) і інш. Плённымі былі спробы асобных прадстаўнікоў філас. навукі распрацоўваць тэарэтыка-метадалагічныя праблемы тэорыі пазнання, гісторыі бел. філас. і грамадскай думкі (У.​Пічэта, Б.​Быхоўскі, А.​Цвікевіч і інш.). У наступны перыяд прадметам даследавання бел. вучоных сталі светапоглядныя аспекты арыгінальнай стараж.-бел. л-ры 10—13 ст., рэнесансава-гуманіст. думка Беларусі 14—16 ст. і перыяду рэфармацыйнага руху. Усебакова вывучаліся жыццёвы шлях і творчасць Клімента Смаляціча, Кірылы Тураўскага, М.​Гусоўскага, Ф.​Скарыны, С.​Буднага, В.​Цяпінскага, А.​Волана, К.​Нарбута, А.​Філіповіча, Сімяона Полацкага, К.​Лышчынскага і інш.

Перыяд канца 1950—80-х г. характарызаваўся паглыбленым даследаваннем прыватных праблем жыцця і творчасці асобных персаналій, стварэннем абагульняльных прац па гісторыі рэв.-дэмакр. і вызваленчых ідэй, філас. думкі эпохі Адраджэння і Асветніцтва, перыяду ўвядзення Брэсцкай царк. уніі, сцвярджэння схаластыкі і ўзнікнення эклектычнай філасофіі: «Скарына, яго дзейнасць і светапогляд» М.​А.​Алексютовіча (1958), «Мялецій Сматрыцкі» К.​С.​Пракошынай (1961), «Рэфармацыя і грамадская думка Беларусі і Літвы» С.​А.​Падокшына (1970), «Ад Асветніцтва да рэвалюцыйнага дэмакратызму» Н.​М.​Махнач (1976), «Казімір Нарбут» У.​В.​Дуброўскага (1979) і інш. Узнік новы кірунак у даследчай дзейнасці бел. філосафаў — вывучэнне гісторыі эстэт. думкі (працы Э.​К.​Дарашэвіча, У.​М.​Конана, А.​С.​Майхровіча), рэліг. філасофіі (Т.​П.​Кароткая). Апублікаваны фундаментальныя працы па гісторыка-філас. тэматыцы: «З гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі» (1962), «Нарысы гісторыі марксісцка-ленінскай філасофіі ў Беларусі (1919—68)» (1968), «Нарысы гісторыі філасофскай і сацыялагічнай думкі Беларусі (да 1917)» (1973), «Ідэі матэрыялізму і дыялектыкі ў Беларусі (дакастрычніцкі перыяд)» (1980), «З гісторыі вальнадумства і атэізму ў Беларусі» (1978) і інш. У 1980-я г. распрацоўваліся пытанні фарміравання ў Беларусі этычнай думкі, станаўлення форм маральнай свядомасці ў эпоху сярэдневякоўя, Рэнесансу, Асветніцтва, нац. адраджэння. Новымі падыходамі да раскрыцця нац. светапогляднага зместу філасофіі розных гіст. эпох адрозніваліся працы «Філасофская думка Кіеўскай Русі» У.​Б.​Евароўскага (1996), «Унія. Дзяржаўнасць. Культура» С.​А.​Падокшына (1998), «Нацыя, рэлігія і дзяржаўнасць у палемічнай літаратуры Беларусі канца XVI — першай паловы XVII ст.» (1998) і інш. Тэндэнцыі развіцця сучаснай філас. і грамадскай думкі Беларусі звязаны з пошукам новых падыходаў, светапоглядных арыентацый і праграм у розных сферах жыццядзейнасці людзей, з асэнсаваннем праблем суверэнітэту, пабудовы прававой дзяржавы, шляхоў умацавання ін-таў і механізмаў грамадз. супольнасці, міжнар. і міжнац. адносін, маральнага і эстэт. выхавання людзей.

Літ.:

Лушчыцкі І.М. Нарысы па гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі ў Беларусі ў другой палове XIX ст. Мн., 1958;

Бирало А.А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII — середине XVIII в. Мн., 1971;

Дорошевич Э.К. Философия эпохи Просвещения в Белоруссии. Мн., 1971;

Купчин Н.С. Идеи материализма и диалектики в трудах естествоиспытателей Белоруссии (вторая половина XIX — нач. XX в.). Мн., 1972;

Мохнач Н.Н. От Просвещения к революционному демократизму. Мн., 1976;

Идеи гуманизма в общественно-политической и философской мысли Белоруссии (дооктябрьский период). Мн., 1977;

Памятники философской мысли Белоруссии XVII — первой половины XVIII вв. Мн., 1991;

Майхрович А.С. Поиск истинного бытия и человека: Из истории философии и культуры Беларуси. Мн., 1992;

Падокшын С.А. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мн., 1990;

Яго ж. Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры. Мн., 2003;

Асветнікі зямлі Беларускай. Мн., 2001.

А.​С.​Майхровіч, С.​Ф.​Дубянецкі.

т. 18, кн. 2, с. 458

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УЗБЕКІСТА́Н (Ўзбекистон), Рэспубліка Узбекістан (Ўзбекистон Республикаси),

дзяржава ў Цэнтр. Азіі. Мяжуе на Пн і ПнЗ з Казахстанам, на ПдЗ з Туркменістанам, на ПдУ з Таджыкістанам, на ПнУ з Кыргызстанам, на Пд з Афганістанам; на ПнЗ абмываецца Аральскім м. Пл. 447,4 тыс. км². Нас. 24 755 тыс. чал. (2000). Сталіца — г. Ташкент. У складзе У. 12 вілаетаў (абласцей) і Рэспубліка Каракалпакстан. Дзярж. мова — узбекская. Нац. свята — Дзень незалежнасці (1 вер.).

Дзяржаўны лад. У. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1992 (са зменамі і дапаўненнямі 2002). Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца ўсеагульным, прамым і тайным галасаваннем на 7 гадоў з правам перавыбрання. Прэзідэнт адначасова з’яўляецца старшынёй Кабінета міністраў; ён назначае прэм’ер-міністра і членаў урада. Вышэйшы прадстаўнічы орган, які ажыццяўляе заканад. ўладу, — двухпалатны Олій Мажліс (складаецца з Сената і Заканад. палаты).

Прырода. У. размешчаны ў міжрэччы Амудар’і і Сырдар’і. Большую ч. тэр. займаюць раўніны, пераважна Туранская нізіна, у межах якой вылучаюцца плато Усцюрт (выш. да 292 м), алювіяльная раўніна Амудар’і з астанцовымі ўзв. Кубетау, Мангыр, Тузкыр і ўзвышаная раўніна пустыні Кызылкум з ізаляванымі гарамі Букантау (764 м), Кульджуктау (785 м), Тамдытау (922 м). Горы, перадгор’і і міжгорныя ўпадзіны складаюць каля 20% тэр. На крайнім ПдУ адгор’і Зах. Цянь-Шаня (хр. Пскемскі — выш. да 4299 м, г. Бештор; Каржантау, Угамскі, Чаткальскі, Курамінскі). Ферганская даліна аддзяляе Цянь-Шань ад Гісара-Алая (хр. Алайскі, Туркестанскі, Зераўшанскі). На Пд Кашкадар’інская і Сурхандар’інская ўпадзіны, падзеленыя Гісарскім хр. (выш. да 4643 м, г. Хазрэт Султан). Характэрна высокая сейсмічнасць. Карысныя выкапні: вісмутавыя, медныя, поліметал. руды, вальфрам, золата, прыродны газ, нафта, каменны і буры вугаль, плавікавы і палявы шпат, графіт, сера, кварц, вапнякі, вырабныя і паўкаштоўныя камяні. Крыніцы тэрмальных вод. Клімат рэзка кантынентальны, засушлівы. Сярэдняя т-ра студз. ад -9 °C на плато Усцюрт да 3 °C на ПдУ, ліп. адпаведна 26 °C і 32 °C; у Тэрмезе зарэгістравана т-ра паветра 49,6 °C. Ападкаў ад 80—250 мм на раўнінах да 1000 мм у гарах. Невял. ледавікі ў гарах. Гал. рэкі: Сырдар’я з прытокам Чырчык і Амудар’я з прытокамі Сурхандар’я, Шэрабад, Кашкадар’я, Зераўшан. Найб. возера — Аральскае мора, шмат поймавых і дэльтавых азёр, вадасховішчаў. Каля 171 тыс. км арашальных каналаў. Гая. каналы: Эскіянхорскі, Вялікі Ферганскі канал, Паўн. і Паўд. Ферганскі, Мірзачульскі, Ташкенцкі. Глебы на раўнінах шэра-бурыя пустынныя, пяскі, такыры і саланчакі; у перадгор’ях і міжгорных далінах — шэразёмы; у гарах — карычневыя і бурыя. На раўнінах пераважае расліннасць пустынь (палын, салянкі, чорны саксаул), па далінах рэк — тугайныя лясы. У перадгор’ях — эфемеры, сухі разнатраўны стэп, паўхмызнякі хмызнякі (міндаль, фісташкі, курчаўка, вішарнік). Сярэднягор’і заняты лугава-лясной расліннасцю, дзе сярод разнатраўя і хмызнякоў (бружмель, барбарыс, шыпшына) трапляюцца арча, грэцкі арэх, клён, вішня, алыча, яблыні і інш. Пад лесам каля 2% тэр. У высакагор’ях — ціпчаковыя стэпы. Жывёльны свет пустынь: суслікі, тушканчыкі, заяц-талай, воўк, чарапаха, агамы, вараны, гюрза; характэрны скарпіёны, фалангі, тарантулы, маскіты і інш.; з птушак — саксаульная сойка, буланы казадой, пустынны верабей, валасянкі. У тугайных лясах — дзік, чаротавы кот, шакал; з птушак — чаплі, фазаны, качкі. У гарах — вінтарогі казёл, горны баран, барс; з птушак — кеклік, улар, арлы, грыфы. 9 запаведнікаў, у т. л. Чаткальскі, Гісарскі, Бадай-Тугай; 9 заказнікаў, Заамінскі і Угам-Чаткальскі нац. паркі, 2 дзярж. помнікі прыроды.

Насельніцтва. Асн. насельніцтва — узбекі (80%). Жывуць таксама рускія (5,5%), таджыкі (5%), казахі (3%), каракалпакі (2,5%), татары (1,5%) і інш. Мусульмане-суніты — 88%, праваслаўныя хрысціяне — 9%. Сярэдняя шчыльн. 55,3 чал. на 1 км². Самы густанаселены раён — Ферганская даліна, асабліва Андыжанскі (522 чал. на 1 км²), Ферганскі (340) і Наманганскі (261 чал. на 1 км²) вілаеты. Гар. насельніцтва 37%. Найб. гарады (тыс. чал., 2000): Ташкент (2148), Самарканд (361), Наманган (336), Андыжан (334), Бухара (239), Фергана (185). У эканоміцы занята (1999) 8,9 млн. чал., у т. л. ў прам-сці 19,8%, сельскай і лясной гаспадарцы 35,8%, у абслуговых галінах 44,4%.

Гісторыя. Чалавек на тэр. У. вядомы з эпохі палеаліту (грот Тэшык-Таш з пахаваннем хлопчыка-неандэртальца і інш.). У 4—3-м тыс. да н.э. тут існавала неалітычная кельтэмінарская культура, на позніх этапах якой пачаўся пераход да земляробства і жывёлагадоўлі. У эпоху бронзы ўзнікла штучнае арашэнне. З сярэдзіны 1-га тыс. да н.э. тэр. У. насялялі іранскамоўныя плямёны, якія стварылі шэраг дзярж. утварэнняў — Бактрыю, Согд Харэзм, у стэпах і пустынях жылі качэўнікі-жывёлаводы сакі. У 6 ст. да н.э. тут усталявана ўлада Ахеменідаў дзяржавы. У 329—327 да н.э. ў Согд і Бактрыю ўварваліся войскі Аляксандра Македонскага і заваявалі іх пасля доўгага змагання з мясц. насельніцтвам на чале са Спітаменам. Каля 250 да н.э. намеснік Селеўкідаў у Бактрыі стварыў Грэка-Бактрыйскае царства, якое ў сярэдзіне 2 ст. да н.э. знішчылі тахары. У 1 ст. да н.э. — 3 ст. н.э. тэр. У. ў складзе Кушанскай дзяржавы. У 5 ст. тут усталявана ўлада эфталітаў, у 560-я г. — цюркаў з Заходне-Цюркскага каганата. У пач. 8 ст. пачаліся арабскія заваяванні. У 712 арабы заваявалі Харэзм і раён паміж рэкамі Амудар’я і Сырдар’я, які назвалі Маверанахр. Мясц. насельніцтва супраціўлялася заваёўнікам, найбуйнейшым было Муканы паўстанне ў 770—780-я г. З таго часу ва У. пашырыўся іслам, які хутка выцесніў мясц. рэлігіі (будызм, зараастрызм, маніхейства, хрысціянства). Панаванне арабаў у 9 ст. змянілася ўладай мясц. дынастый, утворана Саманідаў дзяржава са сталіцай у г. Бухара. У 999 яна заваявана аб’яднаннем цюркскіх плямён на чале з дынастыяй Караханідаў, тэр. У. апынулася пад уладай адной з цюркскіх дынастый — Газневідаў. Пачалося фарміраванне цюркскай народнасці, якая пазней атрымала назву узбекаў. У канцы 11 ст. Караханідаў дзяржава трапіла ў залежнасць ад сельджукаў, З 12 ст. — каракітаяў. З канца 12 ст. пачалося ўзвышэнне Харэзмшахаў дзяржавы, правіцелі якой у пач. 13 ст. аб’ядналі пад сваёй уладай Сярэднюю Азію і Іран. У 1219—21 у Сярэднюю Азію ўварваліся манголы (гл. Мангольскія заваяванні), якія спустошылі краіну. Большая ч. тэр. У. ўвайшла ў склад Джагатайскага (Чагатайскага) улуса. які ў пач. 14 ст. распаўся на дробныя ўладанні. У канцы 14 ст. ўтварылася дзяржава Цімура (1336—1405) са сталіцай у г. Самарканд. У 15 ст. дзяржава Цімурыдаў дасягнула росквіту, асабліва Самарканд у час кіравання Улугбека [1409—49]. На мяжы 15—16 ст. уладанні Цімурыдаў заваяваны плямёнамі узбекаў на чале з Шэйбані-ханам, якія далі сваю назву цюркскай народнасці, што ўжо склалася на тэр. У. Паступова ўтварыліся 3 дзяржавы на чале з узб. дынастыямі: Бухарскае ханства (з сярэдзіны 18 ст. Бухарскі эмірат), Хівінскае ханства і Какандскае ханства (з канца 18 ст.). Найб. моцнае з іх Какандскае ханства ў 1-й пал. 19 ст. праводзіла актыўную заваёўніцкую палітыку зямель кіргізаў і казахаў. Рух какандцаў прывёў да сутыкнення на Пн з сустрэчнай рас. экспансіяй у напрамку Сярэдняй Азіі. У 1853 рас. войскі авалодалі какандскай крэпасцю Ак-Мячэць (цяпер Кзыл-Арда), а з 1864 пачалі наступленне на гал. цэнтры Какандскага ханства. У 1864 рас. армія заваявала Ташкент, а ў 1867 прымусіла какандцаў прызнаць вярх. ўладу Расіі. Пасля кароткачасовай вайны рас. пратэктарат у 1868 прызнаў Бухарскі эмірат, а ў 1873 і Хівінскае ханства. У 1866 створана Туркестанскае ген.-губернатарства са сталіцай у Ташкенце. Пасля Какандскага паўстання 1873—76 Какандскае ханства скасавана. Пад прамым рас. кіраваннем ген.-губернатар К.П.Каўфман правёў зямельную рэформу, што спрыяла развіццю рыначных адносін. Будаваліся чыгункі. Неўзабаве У. стаў гал. раёнам вытв-сці бавоўны ў Расіі (потым СССР). Пагаршэнне становішча насельніцтва ў час 1-й сусв. вайны прывяло да Сярэднеазіяцкага паўстання 1916.

Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 на тэр. У. створаны Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Адначасова пачалі фарміравацца нац. узб. арганізацыі «Шура-і-Іслам», «Шура-і-Улема». 14.11.1917 улада ў Ташкенце перайшла да Савета на чале з бальшавікамі. Адначасова ў Какандзе лідэры узб. нац. арг-цый стварылі ўласны ўрад — Какандскую аўтаномію (ліквідавана ў лют. 1918 Чырв. Арміяй) 30.4.1918 абвешчана Туркестанская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. У лют. 1920 Чырв. Армія скінула хівінскага хана, створана Харэзмская Народная Савецкая Рэспубліка; у вер. 1920 скінуты бухарскі эмір і абвешчана Бухарская Народная Савецкая Рэспубліка. Да 1926 працягвалася змаганне з басмацтвам. У 1921—22 і 1926—29 тут праведзена зямельна-водная рэформа. 27.10.1924 рашэннем ЦВК СССР створана Узб. ССР. 1-ы Устаноўчы з’езд Саветаў У. (13 17.2.1925) прыняў Дэкларацыю пра дзярж. суверэнітэт Узб. ССР. У 1929 пачалася прымусовая калектывізацыя, што прывяло да новага ўздыму басмацкага руху. За гады сав. улады ва У. створана буйная прам-сць, узнікла узб. інтэлігенцыя, якая імкнулася пашыраць культуру ў масы. У Вял. Айч. вайну ва У. эвакуіравана больш за 90 прадпрыемстваў і ўстаноў, у т. л. з Беларусі; каля 200 тыс. дзяцей. Больш як 280 воінам з У. прысвоена званне Героя Сав. Саюза, у т. л. 18 чал. за вызваленне Беларусі. Разам з дасягненнямі да 1980-х г. нарасталі негатыўныя тэндэнцыі, звязаныя з монакультурай бавоўны, абмяленнем Арала. 20.6.1990 Вярх. Савет Узб. ССР прыняў Дэкларацыю аб дзярж. суверэнітэце, а 31.8.1991 абвясціў дзярж. незалежнасць У. Урад прэзідэнта І.А.Карымава праводзіць палітыку развіцця рыначных адносін і ўмацавання эканам. сувязей з інш. краінамі, курс на пабудову свецкай дзяржавы. У. — чл. ААН (з 1992), Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Арг-цыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе і інш. міжнар. арг-цый. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены 21.2.1993.

Палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі. Ва У. дзейнічаюць паліт. партыі: Нар.-дэмакр. партыя У., Нац.-дэмакр. партыя У. «Фідакарлар», Дэмакр. партыя нац. адраджэння, Сацыял-дэмакр. партыя У. «Адалат» («Справядлівасць»), Узбекістан «Халк бірлігі» харакаці (Рух «Народнае адзінства»).

Гаспадарка. У. — індустр.-аграрная краіна. Валавы ўнутр. прадукт (ВУП) у 1999 склаў 46,3 млрд. дол. (2,3 тыс. дол. на 1 чал.). Прыярытэтныя галіны эканомікі — нафтавая і газавая, апрацоўчая, сельская гаспадарка, электраэнергетыка, металургія, машынабудаванне, хімічная. На долю прамысловасці і буд-ва прыпадае каля 30% ВУП. У краіне каля 11 тыс. прадпрыемстваў. Паліўна-энергет. комплекс уключае здабычу нафты і прыроднага газу (нафтагазаносныя раёны — Усцюрцкі, Бухара-Хівінскі, Паўд.-Зах.-Гісарскі, Ферганскі, Сурхандар’інскі; газавыя радовішчы — Шуртанская і Мубарэкская групы), бурага вугалю (Ангрэнскае, Шаргунскае і Байсунскае радовішчы, агульныя запасы 2 млрд. т). У 2000 здабыта нафты 8,1 млн. т, газу 55,6 млрд. м³, вугалю 3,8 млн. т. Перапрацоўка нафты на Алтыарыкскім, Бухарскім і Ферганскім з-дах, газу — на Шуртанскім і Мубарэкскім з-дах. Аснову энергетыкі складаюць ЦЭС, якія працуюць пераважна на газе (Ташкенцкая, Сырдар’інская, Тахіяташская ДРЭС) і ГЭС (каскад ГЭС на р. Чырчык, Фархадская на р. Сырдар’я). 37 электрастанцый, вытв-сць электраэнергіі 45,3 млрд. кВт∙гадз (1999). Каляровая металургія грунтуецца на мясц. сыравіне. Здабыча і перапрацоўка медных і поліметал. руд на Ангрэн-Алмалыкскім вузле. Вытв-сць канцэнтрату вальфраму і малібдэну ў Чырчыку, золата і рэдказямельных металаў на Наваійскім горна-металургічным камбінаце. У. займае 5-е месца ў свеце па запасах і 7-е месца па здабычы золата. Чорная металургія прадстаўлена з-дам у г. Бекабад. Гал. спецыялізацыя машынабудавання — с.-г. машынабудаванне: вытв-сць машын для баваўнаводства (трактары, сеялкі, бавоўнаўборачныя машыны) і бавоўнаачышчальнага абсталявання, тэхнікі для шаўкаводства, абсталявання для тэкст., нафтахім. і газавай прам-сці, машын для ірыгацыі (Ташкент, Каканд, Андыжан). Развіта авіяц. прам-сць (вытв-сць грузавых і пасаж. самалётаў маркі «Іл» і на іх базе палівазаправачных, сан. і пажарных мадэлей самалётаў) у Ташкенце. Аўтамабілебудаванне: узб.-кар. прадпрыемства «УзДэу» (г. Асака) і узб.-тур. прадпрыемства па вытв-сці аўтобусаў (г. Самарканд). Хім. прам-сць: вытв-сць азотных і фосфарных угнаенняў (Чырчык, Самарканд, Фергана, Наваі), хім. валакна (Фергана), пластмас (Ташкент, Джызак), гумава-тэхн. вырабаў, быт. хіміі, лакаў і фарбаў (Алмалык, Наманган, Ташкент), медыкаментаў (Ташкент). Гідролізныя з-ды ў Андыжане, Фергане, Янгіюлі. Прам-сць буд. матэрыялаў (вытв-сць цэменту, цэглы, вапны, керамікі, шыферу, жалезабетонных вырабаў) у Бекабадзе, Ангрэне, Наваі, Ташкенце. Важнае месца ў прам-сці займаюць традыц. галіны: лёгкая (каля 40% прамысл. прадукцыі), у т. л. бавоўнаачышчальная (1,3 млн. т. бавоўнавалакна; Андыжан, Бухара, Янгіюль і інш.), баваўняная (Бухара), шаўковая (Маргілан, Наманган і інш.), шарсцяная (Хіва), дывановая (Бухара), гарбарна-абутковая (Каканд, Фергана), швейная; харчасмакавая (алейная, масласыраробная, мясная, мукамольная, крупяная, плодаагароднінакансервавая, вінаробная, тытунёвая, рыбная). Нар. маст. промыслы. Сельская гаспадарка — аснова эканомікі У. (31,7% ВУП), забяспечвае 70% унутр. тавараабароту і 55% валютных паступленняў. Недзярж. сектар дае калі 95% с.-г. прадукцыі. С.-г. ўгоддзі займаюць (млн. га, 2000) 23,5, у т. л. ворныя землі 4,1, сенажаці 0,1, пашы 18,9; арашаецца каля 4,2. Гал. галіна сельскай гаспадаркі — арашальнае земляробства (55,2% с.-г. прадукцыі). Пасяўныя пл. (тыс. га, 2000) 3778, у т. л. пад збожжавымі 1610, тэхн. 1510 (бавоўнік 1440), кармавымі 429 (люцэрна 220), бульбай, агароднінай і бахчавымі 219. Гал. спецыялізацыя сельскай гаспадаркі — баваўнаводства на паліўных землях. Найб. пасевы ў далінах Ферганскай, Сырдар’і і Зераўшана, нізоўях Амудар’і. У паўд. раёнах (Бухарскі, Кашкадар’інскі і Сурхандар’інскі вілаеты) вырошчваюць тонкавалакністыя гатункі бавоўніку. У. займае 1-е месца ў СНД па зборы бавоўны-сырцу (3 млн. т) і 2-е месцаў свеце па экспарце бавоўны. З тэхн. культур вырошчваюць таксама кенаф, тытунь, цукр. трыснёг. У апошнія гады павялічваюцца пасяўныя плошчы і збор збожжавых культур. Рыс, кукурузу, джугару вырошчваюць на паліўных землях; пшаніцу, ячмень і інш. — на багарных. Развіты агародніцтва, бахчаводства, бульбаводства, пладаводства (абрыкосы, персікі, яблыкі, вішні, гранат, інжыр. хурма, міндаль), вінаградарства. Збор (тыс. т, 2000): збожжа 3924, агародніны 2644, бульбы 731, садавіны 204, вінаграду 120, бахчавых 5, тытуню 24. Гал. галіна жывёлагадоўлі — авечкагадоўля. Асн. раён каракулегадоўлі — пустыня Кызылкум, танкарунная і мяса-сальная авечкагадоўля ў перадгорных і горных раёнах. Гадуюць таксама буйн. раг. жывёлу мяснога і мяса-малочнага кірунку, свіней, коз, коней, вярблюдаў. Птушкагадоўля. Гал. раёны вытв-сці прадукцыі жывёлагадоўлі — Бухарскі, Кашкадар’інскі, Сурхандар’інскі, Самаркандскі, Джызакскі вілаеты і Каракалпакстан. Пагалоўе (млн. галоў, 1998): авечак 8,6, буйн. раг. жывёлы 5,2, свіней 0,2, коз 0,7, птушак 12,3. Вытв-сць мяса (у забойнай вазе) 841 тыс. т, малака 3632,5 тыс. т, шкурак каракуля 1,5 млн. штук, грубай авечай воўны 18 тыс. т Шаўкаводства пашырана ў Ферганскай даліне (каля 30 тыс. т коканаў штогод). Рыбалоўства. Зверагадоўля. Асн. від транспарту — чыгуначны (80% грузаабароту). Даўж. чыгунак 3,5 тыс. км, у т. л. электрыфікавана 500 км. Даўж. аўтадарог 43,2 тыс. км, у т. л. з цвёрдым пакрыццём 42 тыс. км. Суднаходства па р. Амудар’я. 13 аэрапортаў. 9 буйных газаправодаў (даўж. больш за 4 тыс. км). Курорты: Ташкенцкія мінер. воды, Чартак, Чыміён, Шахімардан. Замежны турызм (даход 21 млн. дол.). Экспарт (3,8 млрд. дол., 1998): бавоўнавалакно, прыродны газ, электраэнергія, каляровыя металы, харч. прадукты. Імпарт (4,1 млрд. дол., 1998): машыны абсталяванне, лес, спажывецкія тавары Асн. гандл. партнёры: Расія, Паўд. Карэя, Турцыя, Германія, ЗША, Італія, Туркменістан. Рэспубліка Беларусь экспартуе ва У. трактары, шыны, імпартуе бавоўнавалакно. Грашовая адзінка — сум.

Узброеныя сілы налічваюць 58 тыс. чал. (2000). Складаюцца з сухап. войск, ВПС і ППА, спец. войск і нац. гвардыі. Галоўнакамандуючы — прэзідэнт. Камплектаванне паводле прызыву і па кантракце. Тэрмін абавязковай службы 12 месяцаў. У сухап. войсках больш за 35 тыс. чал., у ВПС і ППА каля 9 тыс. чал., у спец. войсках і нац. гвардыі больш за 10 тыс. чал. На ўзбраенні каля 950 танкаў і баявых браніраваных машын, больш за 100 рэактыўных сістэм залпавага агню, каля 500 артыл. гармат, 150 баявых самалётаў, каля 130 верталётаў і інш.

Ахова здароўя. Мед. абслугоўванне дзярж., платнае, прыватнае. Сярэдняя працягласць жыцця мужчын 60, жанчын 67 гадоў (2001). Узровень нараджальнасці — 26 на 1 тыс. чал., смяротнасць — 8 на 1 тыс. чал. Натуральны прырост — 1,8%. Забеспячэнне бальнічнымі ложкамі — 1 на 120 чал., урачамі — 1 на 302 чал. Дзіцячая смяротнасць — 72 на 1 тыс. нованароджаных (2001).

Асвета, навуковыя ўстановы. Сучасная сістэма адукацыі ўключае дашкольныя ўстановы, агульнаадук. школы, прафес.-тэхн., сярэднія спец. і вышэйшыя навуч. ўстановы. Агульная (школьная) адукацыя складаецца з 3 ступеней: пачатковая (1—4 кл.), абавязковая (5—9 кл.) і сярэдняя (10—11 кл.). Выкладанне вядзецца на узб., рус., каз., кірг., каракалпакскай, тадж., карэйскай і інш. мовах. Сярэднюю спец. адукацыю можна атрымаць і ў спецыялізаваных каледжах і акад. ліцэях. Сістэма вышэйшай адукацыі прадугледжвае: няпоўную вышэйшую адукацыю (выдаецца дыплом малодшага спецыяліста пэўнай кваліфікацыі); базавую вышэйшую адукацыю (прысвойваецца ступень бакалаўра); закончаную вышэйшую адукацыю (прысвойваецца ступень магістра). У 2002/03 навуч. г. ва У. 63 ВНУ, у т. л. 20 ун-таў. Буйнейшыя ВНУ: Нац. ун-т У., пед. і аграрны ун-ты, электратэхн. ін-т сувязі, мед. № 1 і № 2 ін-ты — усе ў Ташкенце; ун-ты ў гарадах Нукус і Самарканд. Буйнейшыя б-кі: Каракалпакстанская рэсп. (г. Нукус), абл. навук.-універсальныя ў гарадах Ташкент, Андыжан, Бухара, Наманган, Самарканд, Тэрмез, Фергана, Ургенч і інш.; Рэсп. дзіцячая і Рэсп. цэнтр. для сляпых у Ташкенце. Найб. музеі: Нац. гісторыі У., Літ. імя А.​Наваі, гісторыі Цімурыдаў, алімпійскай славы, мастацтваў, прыкладнога мастацтва, прыроды, Дом-музей У.​Тансыкбаева — усе ў Ташкенце; мастацтваў Рэспублікі Каракалпакстан (г. Нукус), арх.-маст. музей-запаведнік (г. Бухара), археал. (г. Тэрмез), музей-запаведнік «Ічан-Кал’а» (г. Хіва) і інш. Навук. даследаванні вядуцца ў Нац. АН (засн. ў 1943), галіновых НДІ, на кафедрах ун-таў і інш. ВНУ.

Друк, радыё, тэлебачанне. У 1990-я г. ва У. выдавалася каля 460 газет і часопісаў, з іх больш за 200 на узб. мове. Найб. тыраж маюць «Правда Востока» (з 1917, на рус.), «Халк сузи» («Народнае слова», з 1991, на узб. і рус. мовах). Інфарм. агенцтва — Нац. інфарм. агенцтва У. (УзА, з 1992). Дзейнасць радыё і тэлебачання каардынуе Дзярж. к-т па справах радыё і тэлебачання. Радыёвяшчанне з 1927. Перадачы вядуцца па 3 праграмах на узб., рус., тадж., каз., тат., каракалп., уйгурскай мовах, з 1947 і на замежжа. Тэлебачанне з 1956. Перадачы вядуцца па 3 праграмах на узб., рус., каз. мовах, рэтрансліруюцца перадачы з Масквы, Бішкека, Душанбе. Дзейнічае сетка абл. тэлевізійных станцый.

Літаратура. Развіваецца на узбекскай мове. Вытокі яе ў багатым узб. фальклоры (дастаны, казкі, песні, нар. драма і інш.). Найб. пашыраны эпічны жанр — дастан, звязаны з гісторыяй народа. Вядомы літ. апрацоўкі казачных сюжэтаў (запісана каля 300 тэкстаў), складзеных нар. сказіцелямі: гераічныя эпасы «Алпамыш», «Айслу»; героіка-рамант. «Гораглы», «Рустамхан»; раманічныя «Арзігуль», «Тахір і Зухра»; воінскія «Юсуф і Ахмед», «Алібек і Балібек»; гіст. «Талганай», «Тулумбек»; літ. паходжання «Фархад і Шырын», «Лейлі і Меджнун» і інш. Першыя помнікі узб. пісьменнасці (на цюрк. мове) дайшлі з 11 ст.: дыдактычная паэма Ю.​Баласагуні «Веды, што даюць шчасце» (1069), праца М.​Кашгары «Слоўнік цюркскіх гаворак» (1072—74), насычаная фалькл. матэрыялам, кн. А.​Югнакі «Дар ісцін» (канец 12 — пач. 13 ст.). У 14—15 ст. паявіліся творы на стараузб. мове: рамант. паэмы «Юзуф і Зулейха» Дурбека, «Гуль і Наўруз» Лутфі (1411), творы Атаі, Сакакі і інш. Росквіту узб. л-ра дасягнула ў творчасці паэта-гуманіста Наваі. У 16—19 ст. фалькл. і літ. сюжэты апрацоўвалі паэты Меджлісі, Саадзі, Нішаці Харэзмі, Салахі, Сайкалі, Надзіра і інш. Узнікла маст. проза: апавяданні Хаджы (16 ст.), мемуарныя творы Б.​Абу-ль-Газі (17 ст.), алегарычная аповесць «Апавяданні пра Саву, або Прыказкі» М.​Гульхані (канец 18 — пач. 19 ст.); развіваліся лірыка Муніса Харэзмі (канец 18 — пач. 19 ст.), сатыр. паэзія ў творах З.Бабура, Б.​Машраба, Турдзі, М.​Махмура, М.​Агахі. З далучэннем Сярэдняй Азіі да Расіі (2-я пал. 19 ст.) перадавая рус. грамадска-эстэт. думка паўплывала на паэтаў М.Мукімі, Фурката, У.​Заўкі, А.Аваза, у творчасці якіх паглыбіліся рэалізм і народнасць. Пачынальнікі узб. сав. л-ры — Х.Хамза і Айні. У 1920-я г. выступілі маладыя паэты Гафур Гулям, Айбек, Уйгун, А.Кахар, Алімджан Хамід, К.Яшэн. Развіваліся маст. проза (раманы А.Кадыры, аповесці і апавяданні Айдын, Гайраці, Уйгуна), драматургія (п’есы Хамзы, Яшэна). У 1930-я г. з прыходам у паэзію М.Шэйхзадэ, С.Джуры, У.​Насыра, Зульфіі, Міртэміра, Абдулы Сабіра пашырылася яе тэматыка, узбагацілася жанрава-стылявая палітра. У прозе выступалі Кадыры, Кахар, Х.​Шамс, Айбек, Айдын, у драматургіі — Яшэн, Н.Сафараў. У Вял. Айч. вайну пераважала публіцыст. паэзія (Гафур Гулям, Алімджан Хамід, Уйгун, Шэйхзадэ і інш.). Пасляваен. л-ра стала больш разнастайнай па тэматыцы, жанрах і формах. Навелістыка і публіцыстыка ваен. гадоў у пэўнай ступені падрыхтавалі асэнсаванне воінскага подзвігу народа ў эпічных жанрах — аповесці і рамане («Сапраўднае каханне» І.Рахіма, «Сонца не згасне» Айбека, «Гады ў шынялях» Шухрата, «Гарызонт» Саіда Ахмада). У 1950—60-я г. ў л-ры пераважалі тэмы вёскі (раманы Айбека, Кахара, Рахіма), гіст.-рэв. (творы Х.Гуляма, М.​Ісмаілі), пераемнасці рэв.-гіст. і культ. традыцый (А.Мухтар), духоўнага аблічча сучасніка (раманы П.Кадырава, А.Якубава, Мірмухсіна і інш.). У 1960—70-я г. далейшае развіццё атрымалі аповесць (Саід Ахмад, Мухтар, У.​Умарбекаў, Кадыраў, Якубаў, С.​Зунунава, Х.Назір), мемуарная л-ра (Айбек, Кахар, Сафараў), зарадзіўся жанр паэмы (Т.​Тула, Мірмухсін, Х.​Гулям, М.​Бабаеў і інш.). Традыцыі узб. драматургіі прадоўжылі І.​Султан, Сафараў, Кахар, С.​Азімаў і інш. У 1990-я — пач. 2000-х г. у л-ры плённа працавалі празаікі Кадыраў, Якубаў, Мірмухсін, Умарбекаў; паэты Э.​Вахідаў, А.​Арыпаў, Шукруло і інш. У 1934 створаны Саюз пісьменнікаў У.

На бел. мове выдадзены кнігі узб. казак «Узбекскія народныя казкі» (1959), «Дзве сястры» (1966), «Кемлівыя браты» (1981, пер. І.​Сакалоўскі); анталогіі паэзіі «Спявае Узбекістан» (1962) і «Сонца ў арыках» (1966); зб-кі «Узбекскія апавяданні» (1966), «Вясёлка над арыкам» (1986), «Другі перавал» (1990, пер. В.​Іпатава, М.​Філіповіч, У.​Яцко); кнігі паэзіі «Лірыка» (1967) і «Такое сэрца ў мяне» Зульфіі (1985, пер. Э.​Агняцвет), «Яблык на ўсіх» П.​Муміна (1986, пер. Іпатава); раманы і аповесці «Мацней за буру» Ш.Рашыдава (1963, пер. П.​Кавалёў і А.​Кулакоўскі), «Зялёная горка» Умарбекава (1976, пер. М.​Татур), «Чарадзейная шапка» (1976) і «Канец Жоўтага Дзіва» Х.​Тухтабаева (1983, абедзве пер. З.​Петрушэня і Л.​Цяляк), «Кроў на камені» Я.​Шукурава (пер. У.​Шахавец) і «Вогненная рака ў пясках» Назіра (пер. Цяляк, абедзве 1977), «Яго вялікасць Чалавек» Р.Файзі (1978, пер. Кулакоўскі), «Дні праклёну і дні надзеі» Сафарава (1982, пер. А.​Жук), «Пагорак з цюльпанамі» Л.​Махмудава (1985, пер. Петрушэня і Цяляк). У бел. перыёдыцы друкаваліся пераклады твораў М.​Абдукарымава, М.​Алі, Арыпава, Э.​Ахунавай, Гафура Гуляма, Х.​Даўрона, Дж.​Джабарава, Г.​Джураевай, Зульфіі, Т.​Ільхамава, М.​Карыева, А.​Матчана, А.​Мухтарава, Наваі, Назіра, А.​Раджабава, А.​Умары, Р.​Фархадзі, Х.​Шарыпава, Шукруло, Якубава і інш. Сярод перакладчыкаў узб. пісьменнікаў на бел. мову: Р.​Барадулін, С.​Блатун, В.​Вітка, С.​Грахоўскі, А.​Грачанікаў, В.​Жуковіч, П.​Кавалёў, М.​Калачынскі, І.​Калеснік, С.​Ліхадзіеўскі, В.​Лукша, М.​Маляўка, Я.​Міклашэўскі, С.​Міхальчук, А.​Разанаў, Ю.​Свірка, У.​Скарынкін, П.​Стэфановіч, М.​Танк, К.​Цвірка, М.​Чарняўскі і інш.

Архітэктура. Гарады на тэр. У. ўзніклі ў 1-м тыс. да н.э. Многія з іх у 4 ст. да н.э. былі рэгулярна спланаваныя, абкружаныя магутнымі сценамі з вежамі і брамамі (Тэрмез, Тапрак-Кала). Будавалі з сырцу і пахсы, з бэлечнымі перакрыццямі, часам ужывалі скляпенні, на Пд — каменныя абліцовачныя блокі і пліты. У часы Кушанскага царства ўзводзілі будыйскія манастыры (Айртам, Кара-Тэпе), храмы мясц. культаў (Кой-Крылган-Кала). Для 6—8 ст. характэрны масіўныя 2-павярховыя замкі-кёшкі са скошаным цокалем, гладкімі ці «гафрыраванымі» сценамі, палацы з параднымі заламі, дамы і храмы, аздобленыя сценапісамі і скульптурай. Сярэдневяковыя гарады мелі планы няправільных абрысаў і стыхійную забудову, уключалі цытадэль, кёшк, гар. ядро — шахрыстан, часам прадмесце — рабат (Самарканд, Бухара, Варахша). Ва ўжытак уведзены абпаленая, часам і глазураваная цэгла, скляпеніста-купальныя канструкцыі; у дэкоры выкарыстоўвалі традыц. разьбу па стука і дрэве, фігурную цагляную муроўку, абліцовачныя пліткі, у інтэр’еры — арнаментальныя размалёўкі. У 9—12 ст. выпрацавалася тыпалогія мусульм. культавага і грамадз. дойлідства (мячэці, маўзалеі, медрэсэ, мінарэты, караван-сараі, крытыя рынкі). Вар’іраваліся тыпы калоннай купальнай (Чар-Сутун у Тэрмезе) і партальнай (Магакі-Атары ў Бухары) мячэці, загараднай мячэці («намазга»), кругластваловых мінарэтаў з цаглянай узорыстай муроўкай (Джаркурган, Бухара), цэнтральна-купальных маўзалеяў (Араб-ата ў с. Тым), парных купальных пахавальняў (ансамбль Султан-Саадат у Тэрмезе). Пашырана сістэма планіроўкі з вял. унутр. дваром (палац уладароў у Тэрмезе; караван-сарай Рабаці-Малік каля г. Наваі). Архітэктура 14—15 ст. вылучалася маштабнасцю (свецкія, культавыя; мемар. ансамблі Рэгістан у Самаркандзе, Шахі-Зінда, у Шахрысабзе), новымі інж. вырашэннямі, багаццем паліхромнага дэкар. ўбрання (Тур-Эмір, Бібі-Ханым у Самаркандзе). У манум. архітэктуры пашырыўся тып будынка з 2—4-айванным дваром і багата дэкарыраваным парадным уваходам-пештаком (мячэці і медрэсэ ў Бухары, Самаркандзе, палац у Шахрысабзе), комплексы маўзалеяў (Ішрат-хана і Аксарай у Самаркандзе). Фасады будынкаў аздаблялі шматколернай наборнай керамічнай мазаікай, інтэр’еры — размалёўкамі арнаментальнай з пазалотай і рэльефнай («кундаль»). У 16—17 ст. завершаны парадныя арх. ансамблі ў Бухары і Самаркандзе. З канца 18 ст. ўзводзілі традыц. культавыя будынкі і палацы (у Хіве, Бухары, Какандзе) з выкарыстаннем кампазіцыйных прыёмаў нар. жылля і з пышным дэкорам. Паводле рэгулярных планаў будаваліся новыя гарады (Фергана) і развіваліся старыя. Для нар. архітэктуры 18 — пач. 20 ст. характэрны дамы з рассоўнымі сценамі і аканіцамі, дэкар. сценавымі нішамі і разьбой па ганчы, замкнёны дворык з айванамі на драўляных калонах, айваны з фігурнымі калонамі, насценнымі размалёўкамі і разьбой. Вясковыя сядзібы часта імітавалі формы крапасной архітэктуры. У канцы 19 — пач. 20 ст. будавалі ў духу эклектычнай еўрап. архітэктуры. Грамадскія будынкі 1-й пал. 20 ст. ў стылях канструктывізму і неакласіцызму (Дом урада ў Ташкенце, арх. С.​Палупанаў), з элементамі манум. сярэдневяковага дойлідства і нар. жытла. Узорным стаў будынак Вял. т-ра оперы і балета ў Ташкенце (арх. А.​Шчусеў), у якім класічныя формы спалучаны з традыц. сярэднеазіяцкім дэкорам. У 1960—70-я г. асвоена буйнаблочнае шматпавярховае домабудаўніцтва з улікам клімату і сейсмічнасці. Пасля землетрасення 1966 Ташкент адноўлены з улікам прынцыпаў сучаснай планіроўкі, з 1977 дзейнічае метрапалітэн. Архітэктура 1980—90-х г. адметная функцыянальнасцю прасторавых кампазіцый і аб’ёмаў, выкарыстаннем манум. жывапісу, скульптуры, традыц. нар. арх. дэкору: у Ташкенце — Палац мастацтваў (1962—64, арх. У.​Бярэзін і інш.), гасцініцы «Узбекістан» (1974, арх. І.​Мерпарт і інш.), «Масква» (1982, арх. У.​Співак); гасцініца «Самарканд» (1971, арх. А.​Айдынава і інш.), мемар. комплекс Імана Аль-Бухары ў Самаркандзе. у 1934—35 засн. Саюз архітэктараў У.

Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Найстараж. помнікі мастацтва на тэр. У. адносяцца да эпохі мезаліту (наскальныя размалёўкі вохрай у цясніне Зараут-Сай). З часоў неаліту вядомы ляпная кераміка з грубаватым пазногцевым або прамаляваным арнаментам, петрогліфы з выявамі жывёл. У эпоху бронзы развівалася маст. ліццё, у кераміцы земляробчых паселішчаў і стэпавых плямён пашырыўся геам. арнамент. Ахеменідскаму мастацтву блізкія вырабы канца 1-га тыс. да н.э. (мармуровая скульпт. капітэль з Султануіздага, гемы з Афрасіяба); асобныя ўзоры дробнай пластыкі маюць рысы «звярынага стылю». У 4 ст. да н.э. ў выяўл. мастацтве складваліся лакальныя стылі (манум. скульптура і размалёўкі Дальверзін-Тэпе, Айртама, Халчаяна, Тапрак-Калы, Ер-Кургана; карапластыка Бактрыі, Согда, Харэзма). У 6 — пач. 8 ст. ў разьбе па стука і дрэве (Афрасіяб, Джумаляк-Тэпе, Варахша) плоскасны рэльеф змяніўся на аб’ёмныя пластычныя формы. Традыцыі будыйскай пластыкі ўвасобіліся ў скульптуры храма Кувы (Фергана). Манум. размалёўкі вылучаюцца плоскаснасцю і дэкаратыўнасцю, складаным лінеарным малюнкам, багаццем колеравых спалучэнняў (Балалык-Тэпе, Афрасіяб, Варахша). З паяўленнем ісламу змяніўся арнамент. Пашырылася дэкар.-прыкладное мастацтва (шкларобства, кераміка, ткацтва і інш.). У канцы 14—15 ст. інтэр’еры размалёўваліся арнаментальнымі ўзорамі, у т. л. з пазалотай, з 2-й пал. 15 ст. пашырылася рэльефная на глінянай аснове шматколерная з пазалотай размалёўка «кундаль». У 16—17 ст. дасягнулі росквіту сярэднеазіяцкая школа мініяцюры, традыц. віды дэкар.-прыкладнога мастацтва. У 18 — сярэдзіне 19 ст. пашырыліся ткацтва, набіванка, вышыўка, залатое шыццё, дыванаткацтва, выраб насценных пано — сюзанэ, апрацоўка скуры, маст. вырабы з металу. У канцы 19 — пач. 20 ст. з’явіўся станковы жывапіс з рысамі этнаграфізму і пасіўнага бытаапісальніцтва (І.​Казакоў, С.​Юдзін). Станаўленню выяўл. мастацтва У. садзейнічала развіццё ў 1910-я г. агітацыйна-масавых відаў мастацтва, плаката, сатыр. малюнка, кніжнай графікі (У.​Раждзественскі, І.​Ікрамаў, М.​Курзін, А.​Нікалаеў, С.​Мальт, М.​Хакімджанаў і інш.). Сярод жывапісцаў 1920-х г. вылучаліся Л.​Бурэ, П.​Бянькоў, А.​Волкаў, М.​Карахан, Нікалаеў, У.​Тансыкбаеў, А.​Татэвасян, у творчасці якіх па-рознаму выявіліся пошукі нац. самабытнасці, разнастайнасць стылістычных вырашэнняў, святлоценявых і каларыстычных прыёмаў. У 1930-я г. метад сацыяліст. рэалізму распрацоўвалі Н.​Кашына, З.​Кавалеўская, мастакі А.​Абдулаеў, Р.​Цімураў, Б.​Хамдамі. У гады Вял. Айч. вайны працавалі «Окна УзТАГа», ствараліся плакаты, жывапісныя карціны, прысвечаныя гераізму франтавікоў і працаўнікоў тылу. У 1950-я г. пераважалі творы на сучасныя тэмы і пейзажы (Р.​Ахмедаў, Карахан, В.​Уфімцаў, З.​Інагамаў), развіваліся манум. жывапіс (Ч.​Ахмараў), скульптура (П.​Грышчанка, Н.​Крымская, А.​Іваноў), кніжная і станковая графіка. Сучаснае мастацтва У. характарызуецца багаццем выразных сродкаў, вобразным абагульненнем натуры, узбагачэннем пластычнай мовы (жывапісцы Дж.​Умарбекаў, Р.​Чарыеў, С.​Абдулаеў, Ш.​Абдурашыдаў, графікі К.​Башараў, У.​Кайдалаў, М.​Кагараў, А.​Цыглінцаў), імкненнем да глыбокага разумення нац. характараў (скульптары А.​Ахмедаў, М.​Мусабаеў, А.​Байматаў, Х.​Хуснутдзінхаджаеў, графік Т.​Мухамедаў). Развіваюцца традыц. віды дэкар.-прыкладнога мастацтва (М.​Мадаліеў і інш.).

Музыка. Традыц. узб. музыка аднагалосая, элементы двухгалосся сустракаюцца толькі ў інстр. п’есах. У аснове ладавай будовы натуральныя лады. Тонка распрацавана рытміка. Гал. сродак выразнасці — мелодыя. Узб. музыка развівалася як мастацтва вуснай традыцыі ў 3 кірунках: нар. (фалькл.), нар.-прафес. (дастаны — эпічныя паэмы і інш.) і прафес. (макамы і інш.). Фалькл. жанры — ашуля (лірычная песня), яла (песня з запевам саліста і хар. прыпевам), ляпар (муз. дыялог) і інш. Разнастайны інструментарый: струнныя танбур, дутар, домбра, рубаб, гіджак, чанг; духавыя най, буламан, кашнай; ударныя дайра, нагара. Для узб. нар. і прафес. музыкі характэрны 4 асн. лакальныя стылі: фергана-ташкенцкі, харэзмскі, бухарска-самаркандскі, сурхандар’інска-кашкадар’інскі. У 2-й пал. 19 ст. створана т-ва аматараў музыкі, зроблены першыя запісы ўзораў узб. муз. творчасці. З канца 1910-х г. развіваецца прафес. музыка на аснове засваення вопыту сусв. муз. культуры. Уклад у развіццё нац. муз. культуры зрабілі Х.Хамза, А.​Абдуганіеў, Л.​Бабаханаў, Т.​Джалілаў, Д.​Ібадаў, А.​Насыраў, Ю.​Раджабаў, Х.​Расулеў, М.​Ташмухамедаў, а таксама Р.Гліэр, А.​Казлоўскі, Г.​Мушэлб, В.Успенскі і інш. Сярод першых нац. опер «Буран» М.Ашрафі і С.​Васіленкі (1939), «Лейлі і Меджнуи» Гліэра і Т.​Садыкава (1940). Для 2-й пал. 20 ст. характэрна інтэнсіўнае развіццё і засваенне новых муз. жанраў: оперы Ашрафі, С.​Бабаева, балеты У.​Мусаева, Д.​Закірава, хары а капэла М.​Бурханава, сімф. творы І.​Акбарава, Т.​Курбанава, М.​Махмудава, М.​Таджыева, фп. канцэрты Г.​Мушэля, песні А.​Мухамедава, Х.​Ізамава, Х.​Рахімава, Ш.​Рамазанава і інш. У 20 ст. ўклад у нац. муз. мастацтва зрабілі: кампазітары Ашрафі, Бурханаў, М.​Левіеў, Садыкаў, С.​Юдакоў; дырыжоры Д.​Абдурахманава, Ашрафі, З.​Хакназараў; спевакі А.​Азімаў, С.​Беньямінаў, К.​Закіраў, В.​Грынчанка, С.Кабулава, Ф.​Лаўт, Х.Насырава, Ф.​Янаў-Яноўскі, С.​Ярашаў; прапагандыстка нар. песень і танцаў Тамара Ханум; балерыны Г.Ізмайлава, Б.Карыева, М.Тургунбаева. Дзейнічаюць (2002): Узбекскі т-р оперы і балета імя А.​Наваі (Ташкент, з 1939); т-р оперы і балета (Самарканд, з 1964); Узб. муз. т-р (Ташкент, з 1971); т-ры муз. драмы і камедыі (Андыжан, з 1927; Бухара, з 1930; Наманган, з 1931); Дзярж. сімф. аркестр У. і аркестр нар. інструментаў (абодва з 1938); хар. капэла (1952); Ін-т мастацтвазнаўства імя Хамзы (з 1928); кансерваторыя (з 1936); ін-т культуры (з 1973); філармонія (з 1936 — усе ў Ташкенце); муз. вучылішчы і школы. У 1938 створаны Саюз кампазітараў У.

Тэатр. Вытокі узб. т-ра ў вусных паказах традыц. прафес. і нар. т-раў — масхарабозаў і кызыкчы, а таксама т-ра лялек. Для развіцця узб. т-ра вял. значэнне мела дзейнасць рус. прафес. і аматарскіх труп, якія гастралявалі ў Туркестане з 1870-х г. Літ. узб. драма развіваецца з 1910-х г. Пачынальнік прафес. узб. т-ра — драматург, рэжысёр, акцёр Хамза Хакімзадэ Ніязі, арганізатар першай тэатр. трупы ў Фергане (1918, з 1925 Дзярж. краявая перасоўная ўзорная узб. драм. трупа). Па яго ініцыятыве ўзніклі т-ры ў Ташкенце, Самаркандзе (1918—19), Какандзе (1919), Хіве (1922) і інш. У 1919 у Ташкенце рэж., акцёр і драматург М.Уйгур сфарміраваў узб. прафес. трупу імя К.​Маркса, на аснове якой у 1927 створаны Дзярж. узб. т-р (з 1929 імя Хамзы, з 1933 акадэмічны). У канцы 1920-х—30-я г. арганізаваны т-ры ў Фергане, Какандзе, Намангане, Каршы і інш., створана сетка калгасна-саўгасных т-раў. У 1961 шэраг муз.-драм. т-раў рэарганізаваны ў драматычныя. Аснова рэпертуару — пастаноўкі нац. драматургіі: п’есы Хамзы, К.​Яшэна, А.​Кахара, Ш.​Хуршыда, Уйгуна, М.​Шэйхзадэ, Х.​Алімджана, І.​Султанава і інш., класічныя творы. Ставіліся п’есы бел. аўтараў К.​Крапівы, А.​Макаёнка, А.​Маўзона. Уклад у развіццё т-ра У. зрабілі Я.​Абдулаева, Г.​Агзамаў, Т.​Азізаў, І.​Аліева, С.​Ахмедаў, Я.​Бабаджанаў, А.​Бакіраў, Ш.​Бурханаў, А.​Гінзбург, А.​Джалілаў, Г.​Загурская, С.​Ішантураева, М.​Карыева, Ш.​Каюмаў, М.​Кузняцова, М.​Любанскі, З.​Мадаліеў, Э.​Малікбаева, Я.​Маматханаў, М.​Мансураў, М.​Міракілаў, С.​Рахманаў, З.​Садрыева, Т.​Султанава, А.​Турдыеў, А.​Хаджаеў, Р.​Хамраеў, А.​Файзіеў, М.​Юсупаў і інш. У 1945 у Ташкенце створаны Ін-т тэатр. мастацтва.

Кіно. У 1924 арганізавана рус.-бухарскае т-ва «Бухкіно», якое выпускала дакумент. фільмы, у 1925 — трэст «Узбекдзяржкіно» і адкрыта кінафабрыка «Шарк Юлдузі» (з 1958 кінастудыя «Узбекфільм»). Зняты фільмы, прысвечаныя актуальным праблемам У.: «Мусульманка» (1925), «Другая жонка» і «Чадра» (1927), «Крыты фургон» (1928), «Рамазан» (1938), «Джыгіт» («Егіт», 1936) і інш. З 1930-х г. ва узб. кіно працавалі рэжысёры Ю.​Агзамаў, Н.​Ганіеў, М.​Каюмаў, А.​Саідаў, С.​Хаджаеў, З.​Хамраеў, К.​Ярматаў. У 1937 створаны першы гукавы фільм «Клятва». У Вял. Айч. вайну папулярнасцю карысталіся узб. фільмы-канцэрты «Сябрам на фронце» (1942), «Падарунак Радзімы» (1943) і інш. Ва У. эвакуіраваны кінастудыі інш. рэспублік. У пасляваен. гады значным дасягненнем сталі фільмы «Тахір і Зухра» (1945), «Дачка Ферганы» (1948, рэж. абодвух Ганіеў), «Алішэр Наваі» (1948), «Авіцэна» (1957), «Калі квітнеюць ружы» (1959, рэж. усіх Ярматаў), «У імя шчасця» (1957), «Зачараваны табой» (1959, рэж. абодвух Агзамаў). У 1960-я г. творчую дзейнасць пачалі рэжысёры Ш.​Абасаў, Х.​Ахмар, Р.​Батыраў, Э.​Ішмухамедаў, К.​Камалава, У.​Назараў, Д.​Салімаў, А.​Хамраеў, А.​Хачатураў. Для узб. кіно 1960—70-х г. характэрна тэматычная і жанравая разнастайнасць: «Птушка-невялічка» (1961, рэж. Х.​Файзіеў), «Ты не сірата» (1963), «Ташкент — горад хлебны» (1968, рэж. абодвух Абасаў), «Белыя, белыя буслы» (1967, рэж. Хамраеў), «Пяшчота» (1967), «Закаханыя» (1969, рэж. абодвух Ішмухамедаў); гіст. «Зорка Улугбека» (1958, 1961, 1965, рэж. Файзіеў), «Мінулыя дні» (1970, рэж. Агзамаў), «Адна сярод людзей» (1974, рэж. Ярматаў), «Горкая ягада» (1975, рэж. Камалава), «Чалавек сыходзіць за птушкамі» (1976, рэж. Хамраеў), «Чужое шчасце» (1979, рэж. Камалава), «Юнацтва генія» (1983, рэж. Ішмухамедаў); дзіцячыя «Ластаўкі прылятаюць вясной» (1975, рэж. Ахмар), «Гарэза» (1977, рэж. Салімаў), «Ясныя Ключы» (1979, рэж. А.​Акбархаджаеў) і інш. З 1980-х г. ва узб. кіно працуюць рэжысёры М.​Абзалаў, З.​Ройзман, аператары А.​Ісмаілаў, Д.​Абдулаеў, Т.​Каюмаў, рэжысёры-дакументалісты Н.​Атаўлаева, А.​Карымаў, Каюмаў, Т.​Надыраў, Т.​Рузіеў і інш. Сярод фільмаў 1980—90-х г. «Тайнае падарожжа Эміра» (1986), «Апошняе падарожжа Каіпа» (1989, рэж. абодвух Ф.​Даўлетшын), «Кілер» (1998, рэж. Д.​Амірбаеў), «Мама» (2001, рэж. Б.​Адылаў, З.​Мусакаў). Творчым пошукам вызначаюцца фільмы Ю.​Разыкава «Аратар» (1998), «Жаночае царства» (2000), «Танец мужчын» (2002). У 1958 заснаваны Саюз кінематаграфістаў У.

Беларусы ва Узбекістане. Выхадцы з Беларусі з’явіліся ва У. ў часы Рас. імперыі і СССР. Летам 1941 сюды эвакуіравана ч. насельніцтва БССР, у т. л. ў Ташкент — акадэмікі і інш. высокакваліфікаваныя вучоныя, сярод іх і Я.Колас, якія знаходзіліся тут да 1943—44. Паводле перапісу 1989 ва У. жыло 29 427 беларусаў. У 1993 у Ташкенце засн. беларускі культ. цэнтр «Світанак».

Літ.:

Вопросы социально-экономической жизни Узбекистана в XVI — начале XX вв.: Сб. науч. тр. Самарканд, 1988;

Узбекистан: страницы истории. Ташкент, 1991;

Березиков Е.Е. Легенды и тайны Узбекистана. Ташкент, 1991;

Республика Узбекистан: рождение независимого государства. Ташкент, 1992;

Гафарлы М.С., Касаев А.Ч. Узбекская модель развития: Мир и стабильность — основа прогресса. М., 2000;

Левитин Л.И. Узбекистан на историческом повороте. М., 2001;

Узбекистан: Десять лет по пути формирования рыночной экономики. Ташкент, 2001;

История узбекской советской литературы М., 1967;

Кор-Оглы Х. Узбекская литература. 2 изд. М., 1976;

Пугаченкова Г.А., Ремпель Л.И. История искусства Узбекистана. М., 1965;

Искусство Советского Узбекистана, 1917—1972. М., 1976;

Терлина М.Д. Узбекское золотое шитье. Л., 1982;

Махмудов Т. Эстетика живописи Узбекистана. Ташкент, 1983;

История и современность: Пробл. муз. культуры народов Узбекистана, Туркмении и Таджикистана. М., 1972;

История узбекской музыки. М., 1979;

Иосько М.И. Белоруссия и Узбекистан. Мн., 1970.

В.​М.​Корзун (прырода, насельніцтва, гаспадарка), В.​У.​Адзярыха (гісторыя), І.​І.​Герус (узброеныя сілы), Я.​Ф.​Шунейка (архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва), А.​П.​Бабкова (кіно).

Герб і сцяг Узбекістана.
Краявід у гарах Узбекістана.
Да арт. Узбекістан. Ландшафт Ферганскай даліны.
Да арт. Узбекістан. Прадукцыя завода грузавых аўтамабіляў.
Да арт. Узбекістан. Збор бавоўны.
Да арт. Узбекістан. Пустыня Кызылкум.
Да арт. Узбекістан. Будынак парламента ў Ташкенце.
Да арт. Узбекістан. Горад Бухара.
Да арт. Узбекістан. Медрэсэ Чар Мінар у Бухары.
Да арт. Узбекістан. Мемарыяльны комплекс Імана Аль-Бухары ў Самаркандзе.
Да арт. Узбекістан. Мінарэт і медрэсэ Іслам-Хаджы ў Хіве.
Да арт. Узбекістан. М.​Карахан. Сейбітка. 1946.
Да арт. Узбекістан. А.​Волкаў. Дзяўчаты з бавоўнай. 1932.
Да арт. Узбекістан. А.​Татэвасян. Дарога ў сады. 1928.
Да арт. Узбекістан. А.​Байматаў. Партрэт Авіцэны. 1967.
Да арт. Узбекістан. Кадр з кінафільма «Чужое шчасце». 1979.
Да арт. Узбекістан. Кадр з кінафільма «Алішэр Наваі». 1948.
Да арт. Узбекістан. М.​Мадаліеў. Гарлачык, блюда. піялы 1976—77.

т. 16, с. 169

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛЯНДА́Р,

выданне ў выглядзе табліцы або кніжкі, у якім змешчаны пералік месяцаў года, дзён тыдня, святы, астранамічныя, гіст., статыстычныя і інш. звесткі. Пашыраны К. перакідныя, адрыўныя, настольныя, насценныя, ілюстраваныя агульнай тэматыкі або спецыяльныя (жаночыя, юбілейныя і Г.Д.).

Найб. стараж. К., што захаваўся, — рымскі К. 354 н.э. У Кіеўскай Русі пасля прыняцця хрысціянства рукапісныя каляндарныя звесткі (святцы для вызначэння пераходных свят, Вялікадня) складалі духоўныя асобы. Першыя ўказанні, што рабіць або не рабіць у пэўныя дні змешчаны ў «Ізборніку Святаслава» 1075. Пазней такія звесткі збіраліся ў «отреченных книгах», грамоўніках і інш. У 1493 у Парыжы выйшаў першы нар. К. У Польшчы з 15 ст. складаліся астранамічныя К., у 16 ст. з’явіліся К. з прадказаннямі. У Расіі сістэматычны выпуск К. пачаўся пры Пятру I (першы рус. друкаваны К. выдаў у Амстэрдаме ў 1702 беларус І.Ф.Капіевіч).

Вытокі бел. друкаванага К. ў «Пасхаліі» — заключнай частцы «Малой падарожнай кніжкі» Ф.​Скарыны (каля 1522). Гэта першы ўсх.-слав. друкаваны царк.-астранамічны К. на 1523—43. Пасля Брэсцкай уніі 1596 К. ў ВКЛ выдаваліся на польск. мове. У Любчанскай друкарні ў 1650-я г. выходзіў «Каляндар штогодніх свят і рухаў нябесных цел» С.​Фурмана (не выяўлены). У архіве Радзівілаў збярогся рахунак Слуцкай друкарні за 1673—79, у якім значацца «календары ў чацвёрку фармату — 1000 экзэмпляраў, календары меншыя — 200 экзэмпляраў» (не выяўлены). У канцы 17—1-й пал. 18 ст. на Беларусі пашыраліся К., што друкаваліся ў Кракаве. Яны змяшчалі звесткі і пра Беларусь. З 1713 у Супрасльскай друкарні выдаваўся «Каляндар польскі і рускі», у якім змяшчаліся і матэрыялы пра ВКЛ. Надворны тэолаг кн. Радзівіла Я.​Пашакоўскі першы пачаў выдаваць паліт. К. са звесткамі па ўсеагульнай і царк. гісторыі, гісторыі і культуры ВКЛ: «Каляндар палітычны і гістарычны» на 1737—39, «Каляндар езуіцкі большы Літоўскай правінцыі», «Каляндар езуіцкі меншы Літоўскай правінцыі», «Францысканскі каляндар» (усе на 1740). З 1730-х г. на Беларусі пашыраліся К., выдадзеныя ў Варшаве на ўзор віленскіх езуіцкіх. З 1760 выходзіў «Каляндар віленскі» са спісамі ўлад, гіст. і геагр. звесткамі пра Карону і ВКЛ. На Беларусі распаўсюджваліся «Каляндар палітычны для Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага» (1774—94), «Каляндарык, цікавы для Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага» (на 1776), «Новы эканамічны каляндар для гаспадароў у Кароне і Вялікім княстве Літоўскім» (на 1776), «Каляндар краёвы і замежны для Кароны Польскай і Вялікага княства Літоўскага» (на 1793).

У канцы 18—пач. 19 ст. ў Гродне і Вільні Т.​Дубіткоўскі выдаваў на польск. мове «Каляндар гаспадарчы» (1776—1800) і «Каляндар гродзенскі» (1801—07). У Магілёве на польск. мове выходзілі «Каляндар беларускіх намесніцтваў на 1783», «Каляндар беларускі» (на 1784—95). У канцы 18 ст. ў Вільні на польск. мове выходзіла 5 К. Указам ад 10.12.1800 яны забаронены, але праз год іх дазволілі друкаваць. З 1840 у Вільні выдаваўся К. на рус. мове «Гаспадарчы месяцаслоў». Пасля паўстання 1863—64 па просьбе асобага к-та забаронены ўвоз на тэр. Рас. імперыі К. з Польшчы. 3.10.1864 выйшла 1-я кн. «Заходнярускага месяцаслова» (выдаваўся да 1917, у 1868—76 пад назвай «Літоўска-рускі месяцаслоў»). З 1883 выходзіў «Віленскі каляндар».

У 1889—90 у Маскве пад рэд. М.​В.​Доўнар-Запольскага выдаваўся «Каляндар Паўночна-Заходняга краю» з мэтаю пашырэння ведаў пра Беларусь. «Паўночна-заходні каляндар» на 1892 і 1893 (пад рэд. А.​І.​Слупскага; Мінск) змясціў нар. К., спіс чыгунак, параходстваў на рэках Беларусі, артыкулы па гісторыі Мінска і Магілёва, вершы Я.​Лучыны. У 1895—1918 у многіх гарадах Беларусі друкаваліся выданні з каляндарнымі звесткамі. У 1907—20 на польск. мове выходзіў «Мінскі каляндар». У Вільні на польск. мове У.​Дважачак выдаў кішэнны К. «Над Свіслаччу» (на 1913 і 1914) з інфармацыяй пра Мінск. У 1920 у Мінску на польск. і рус. мовах выйшаў «Каляндар-даведнік «Увесь Мінск». У Маладзечне выдадзены «Маладзечанскі каляндар на 1928 год».

У 1910—13 газ. «Наша ніва», а з 1914 Бел. выдавецкае т-ва ў Вільні выдавалі «Беларускі каляндар» (на бел. мове, кірыліцай і лацінкай), які публікаваў бел. фальклор, творы бел. пісьменнікаў, розныя парады. Пры садзеянні газ. «Гоман» выйшаў К. на 1917 і 1918. Бел. К. «Сваяк» на 1919 (выдавец В.​Ластоўскі, Вільня) змясціў артыкул пра развіццё дзяржаўнасці і асветы ва ўсх. Беларусі. Бел. К. «Крыніца» на 1920 (Вільня, скл.

А.​Станкевіч) і на 1921 змясціў артыкулы пра бел. мову, неабходнасць стварэння бел. школ. Бел. выд-ва ў Вільні выпусціла «Беларускі каляндар» на 1921 і на 1922 (скл. П.​Станкевіч) з інфармацыяй пра розныя партыі Зах. Беларусі, выд-вы, газеты, з парадамі па стварэнні бел. школ, матэрыяламі пра Т-ва бел. школы. «Беларускі каляндар» на 1923 змяшчаў біягр. звесткі пра бел. паслоў у польскі сейм і сенат; на 1924 — пра гісторыю Беларусі ад часоў Полацкага княства, К. на 1925 — законы польск. ўрада аб правах нац. меншасцей, іх мовах; на 1927 — пра арганізацыю гурткоў ТБШ, Бел. сял.-работніцкай грамады, рэпрэсіі польскіх улад да яе гурткоў; на 1928 — пра мэты і задачы ТБШ, бел. гімназіі ў Зах. Беларусі і інш. У 1925—39 у Вільні выдаваўся бел. адрыўны К. У 1928 паралельна выдадзены бел. адрыўны, нар. і «Каляндарык «Хрысціянскай думкі» на 1929. На 1931 выйшлі кішэнны каляндарык «Шляху моладзі», адрыўныя К. т-ва «Культура» і бел. выд-ва, гасп. «Рольнік» і гумарыстычны. «Беларускі сялянскі каляндар» на 1937—39, задуманы як «Сялянская энцыклапедыя», змясціў багаты гіст. матэрыял. Бел. К. выдаваліся ў Латвіі.

У Мінску першы К. на бел. мове «Заранка» выйшаў у 1919 (правасл. і каталіцкі). Першы бел. насценны К. у Мінску выйшаў у 1926. Выходзілі і адрыўныя К. «Беларускі сялянскі настольны каляндар» на 1928—30 (скл. А.​Матусевіч, выд. газ. «Беларуская вёска») змяшчаў багаты гіст., юрыд., літ. матэрыял. У Вял. Айч. вайну пад кантролем герм. улад у 1942—44 у Мінску выходзіў «Беларускі народны каляндар». У 1943—44 у Беластоку выдаваўся К. «Гаспадар». У 1947 выйшаў арыгінальны штомесячны адрыўны К. школьніка «Дванаццаць месяцаў» (скл. В.​Няміра). З 1971 выходзяць настольныя перакідныя К. на бел. мове. З 1990 выд-ва «Беларусь» выдае адрыўны К. «Родны край». Выдаюцца плакаты-К. З 1995 выходзіць «Беларускі праваслаўны каляндар» на бел. мове. З 1996 у Мінску выходзіць «Каляндар татар-мусульман Беларусі».

З 1957 Бел. грамадска-культ. т-ва ў Польшчы (Беласток) выдае «Беларускі каляндар». Выдаваліся бел. К. і на эміграцыі (у Аргенціне, Францыі, ЗША, Канадзе і інш.).

Літ.:

Мальдзіс А. Першыя календары Беларусі // ЛіМ. 1970. 7 жн.;

Яго ж. Календары, выдадзеныя ў Беларусі ў XVIII ст. // Книговедение в Белоруссии. Мн., 1977;

Миловидов А.И. Русский календарь в Северо-Западном крае, его историческое значение. Вильна, 1908.

І.​У.​Саламевіч.

т. 7, с. 497

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)