назва кірыліцкай літары Ѳ. Узнікла на аснове грэка-візант. «Θ» («тэта»). Устараж.-рус. мове абазначала гукі «ф», «ф’» і ўжывалася ў словах грэч. паходжання («антиθона», «θевраль»). У старабел. графіцы ў сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў. Па гукавым значэнні супала з літарай «ф» («ферт») і часта змешвалася з ёю («анаθема» — «анафема», «θилосоθъ» — «философъ»), У 16 ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. У дзелавой пісьменнасці выцесніла літару «ф». Выйшла з ужытку ў 18 ст. ў сувязі з заняпадам стараж.-бел. пісьменнасці. Урус. графіцы ўжывалася да 1918. У сучасных усх.-слав. і паўд.-слав. мовах зычныя гукі «ф», «ф’» абазначаюцца літарай «ф».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРОНТ НАЦЫЯНА́ЛЬНАГА ВЫРАТАВА́ННЯ (ФНВ; Frontul Salvării Naţionale) у Румыніі, масавая грамадска-паліт.арг-цыя ў канцы 1980 — пач. 1990-х г. Узнік у ходзе снежаньскіх падзей 1989, калі была скінута дыктатура Н.Чаўшэску. Створаны 26.12.1989 Савет ФНВ (старшыня І.Іліеску) распусціў усе тагачасныя дзярж. структуры і ўзяў на сябе ўсю паўнату дзярж. улады, абвясціў пераход краіны да дэмакратыі і рыначнай эканомікі, сфарміраваў часовы ўрад на чале з П.Романам. З лют. 1990 ФНВ у складзе Часовага савета нац. згоды. Пасля выбрання 20.5.1990 парламента (70% месцаў у ФНВ) і прэзідэнта Румыніі (Іліеску; ФНВ узначаліў Роман) ФНВ фармальна страціў уладныя функцыі, а з фарміраваннем у краіне ў пач. 1990-х г. шматпарт. сістэмы сышоў з паліт. арэны. Частка яго членаў у 1992 утварыла Дэмакр. ФНВ (з ліп. 1993 Партыя сац. дэмакратыі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ДАСАВІЦКАЕ СВЯЦІ́ЛІШЧА,
язычніцкі культавы помнік 10 — пач. 11 ст. каля в. Ходасавічы Рагачоўскага р-на, на беразе воз. Святое, на ўсх. ускраіне стараж. селішча (гл.Ходасавічы). Цэнтр. частку свяцілішча складала гарыз. круглая ў плане пляцоўка дыям. 7 м, абкружаная канаўкай шыр. 40 см, глыб. 40—50 см, у якой, напэўна, стаяў вастракол. У цэнтры круга выяўлена паглыбленне дыям. 1 м, глыб. 0,15 м, у якім стаяў драўляны слуп-ідал. З 4 бакоў на адлегласці да 2 м ад краю пляцоўкі знаходзіліся серпападобныя ямы даўж. да 6 м, шыр. 1,8 м, глыб. да 1 м, арыентаваныя па старанах свету. У час язычніцкіх рытуалаў у іх запальвалі вогнішчы. Паўзямлянка на селішчы, верагодна, была жытлом жраца. Даследчыкі лічаць, што Х.с. было прысвечана Перуну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІТО́Ў Уладзімір Георгіевіч (н. 1.1.1947, г. Срэценск Чыцінскай вобл., Расія),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1988). Лётчык-касманаўт СССР (1983). Палк. авіяцыі (1983). Скончыў Чарнігаўскае вышэйшае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1970), Ваенна-паветр. акадэмію імя Гагарына (1987). У 1976—98 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Гагарына. З 1998 кіраўнік рас. прадстаўніцтва амер. кампаніі «Боінг» у Маскве. Здзейсніў 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 20—22.4.1983 — на КК «Саюз Т-8», 21.12.1987—21.12.1988 — на КК «Саюз ТМ-4» і арбітальнай станцыі (АС) «Мір» (як камандзір; пасадка на КК «Саюз ТМ-6»), 3—11.2.1995 — на КК «Дыскаверы», 26.9—7.10.1997 — на КК «Атлантыс» і АС «Мір». У космасе правёў 387 сут, у т. л. ў адкрытым космасе 18,8 гадз (4 выхады). 2 медалі НАСА «За касмічны палёт».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫГЕЛЬНІ́ЦКАЯ Фаня Абрамаўна (парт.псеўд.Фейгла, Валя; 22.3.1906, г. Беласток, Польшча —7.11.1988),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. Удзельнік Вял.Айч. вайны. Жонка А.А.Альшэўскага. Скончыла Мінскую школу КПЗБ (1925), Камуніст.ун-т імя Свярдлова ў Маскве (1930). У 1923—25 кіраўнік Цэнтр.парт. сувязі КПЗБ. З 1926 сакратар Пінскага, Баранавіцкага, упач. 1930-х г. — Слонімскага акр. к-таў КПЗБ. У 1927—28 чл. Часовага краявога сакратарыята ЦККПЗБ, у 1932—33 упаўнаважаны ЦККПЗБ па Віленскім краі і чл. Краявога сакратарыята ЦККПЗБ. У 1933 прыгаворана польскімі ўладамі да 7 гадоў турмы. Пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР з 1939 на сав. рабоце ў Беластоку. Дэп.Нар. сходу Зах. Беларусі (28—30.10.1939, Беласток). У 1944—63 на парт. і сав. рабоце ў Гродне і Гродзенскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯКУ́ЧАСЦЬ,
уласцівасць цела пластычна ці вязка дэфармавацца пад уздзеяннем напружанняў механічных. Характарызуецца велічынёй, адваротнай вязкасці. У газападобных і вадкіх цел выяўляецца пры любых напружаннях, у цвёрдых — пры напружаннях, якія перавышаюць ліміт Ц. (гл.Паўзучасць, Пластычнасць). Вывучаецца рэалогіяй.
У газах Ц. звязана з перадачай імпульсу ад слаёў, малекулы якіх маюць пераважны рух у напрамку зададзенага цячэння, да слаёў, дзе такі рух меншы. У вадкасцей Ц. абумоўлена пераважнасцю дыфузіі ў напрамку дзеяння напружанняў. Элементарны акт Ц. пры гэтым — скачкападобнае перамяшчэнне малекул (ці сегмента макрамалекулярнага ланцужка ў высокамалекулярных рэчывах), якое суправаджаецца пераходам праз энергет. бар’ер (гл. таксама Звышцякучасць). У крышталічных цвёрдых цел Ц. звязваюць з рухам розных крышталічных дэфектаў (гл.Дэфекты ў крышталях), а таксама з двайнікаваннем пад уздзеяннем напружанняў.
Літ.:
Работнов Ю.Н. Механика деформируемого твердого тела. 2 изд. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАД (Tchad, Chad),
бяссцёкавае возера ў Цэнтр. Афрыцы (у сумежных раёнах Нігерыі, Нігера, Чада і Камеруна), на выш. 240 м. Даўж. 270 км, шыр. да 150 км. Пл. ад 10 да 26 тыс.км² (у залежнасці ад шматгадовых ваганняў сцёку ў Ч.), глыб. адпаведна 4—11 м. У эпохі павышэння вільготнасці клімату (апошняе 5—6 тыс.г. назад) пл. возера дасягала да 400 тыс.км². Зах. і паўд. берагі нізкія, б.ч. забалочаныя; паўн.-ўсх. і ўсх. моцна парэзаныя, каля іх шматлікія астравы. У Ч. упадаюць рэкі Шары і Камадугу-Іобе. У месцах упадзення рэк вада ў возеры прэсная, на астатняй ч. — слаба саланаватая. У Ч. значны падземны адток, які дае жыўленне грунтавым водам прылеглых раёнаў. Водзяцца ламанціны, бегемоты, кракадзілы; шмат водных і балотных птушак. Рыбалоўства. Суднаходства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЖА́О ЦЗЫЯ́Н (н. 17.10.1919, Пав. Хуа, прав. Хунань, Кітай),
кітайскі паліт. і дзярж. дзеяч. З 1950 па адказных пасадах уПаўд.-кіт. бюро ЦККамуніст. партыі Кітая (КПК).З 1965 1-ы сакратар Гуандунскага правінцыяльнага к-таКПК. У час «культурнай рэвалюцыі» пацярпеў ад парт. чысткі і накіраваны па «перавыхаванне» ў вёску (1967—71); з 1971 зноў на парт. рабоце, у 1975 рэабілітаваны, з 1975 1-ы сакратар Сычуаньскага правінцыяльнага к-таКПК, набыў вядомасць эканам. рэформамі ў сельскай гаспадарцы. Чл. Палітбюро (1979—89), Пастаяннага к-та Палітбюро (1980—89) ЦККПК. У 1980—88 старшыня Дзярж. савета Кітая. З ліст. 1987 ген. сакратар ЦККПК. Садзейнічаў паляпшэнню адносін з СССР. Учэрв. 1989 зняты з усіх пасад за няздольнасць спыніць студэнцкія выступленні ў Пекіне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧХЕІ́ДЗЕ Мікалай (Карла) Сямёнавіч (1864, с. Путы Зестафонскага р-на, Грузія — 1926),
расійскі і груз.паліт. дзеяч, адзін з лідэраў меншавікоў, журналіст. Ус.-д. руху з канца 1890-х г.Дэп. 3-й (1907—12) і 4-й (1912—17) Дзярж. дум, старшыня меншавіцкай фракцыі ў 4-й Думе. У 1-ю сусв. вайну цэнтрыст, прыхільнік удзелу рабочых у ваенна-прамысловых камітэтах. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл.Часовага камітэта Дзяржаўнай думы 1917, старшыня Выканкома Петраградскага Савета і ВЦВК Саветаў 1-га склікання. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 у Грузіі. Улют.—чэрв. 1918 старшыня Закаўказскага сейма з правамі прэзідэнта Закаўк. Дэмакр. Федэратыўнай Рэспублікі (распалася ў чэрв. 1918), з сак. 1919 старшыня Устаноўчага сходу (парламента) Груз.Дэмакр. Рэспублікі. З 1921 у эміграцыі (Францыя). Скончыў самагубствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫ́НШАВЫЯ СЯЛЯ́НЕ,
у перыяд феадалізму сяляне, якія карысталіся спадчыннай зямлёй часова або бестэрмінова, за што плацілі натуральныя і грашовыя плацяжы (чынш). У 15—1-й пал. 19 ст. Ч.с. на Беларусі, Украіне і ў Літве — феад.-залежныя сяляне, гал. формай феад. павіннасцей якіх быў чынш. Ва «Уставе на валокі» 1557 Ч.с. наз. і асаднымі сялянамі. Ч.с. выкопвалі і дадатковыя павіннасці (дзякла, талака, згоны). З развіццём фальваркаў колькасць Ч.с. мянялася: у выпадку патрэбы феадалы пераводзілі іх у катэгорыю цяглых сялян і наадварот; павялічваліся і памеры чыншу. Найб. колькасць Ч.с. была ў 2-й пал. 17—1-й пал. 18 ст.У 1-й пал. 19 ст. Ч.с. наз. аброчнымі сялянамі, большасць іх пераведзена ў разрад паншчынных.
Літ.:
Гісторыя сялянства Беларусі: У 3 т. Т. 1. Мн., 1997.