ХО́Р АКАДЭМІ́ЧНЫ БЕЛАРУ́СКАГА ТЭЛЕБА́ЧАННЯ І РА́ДЫЁ, Заслужаны акадэмічны хор Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Створаны ў 1931 пры Бел. радыёцэнтры з б. удзельнікаў Беларускай дзяржаўнай капэлы, Бел.нар. хору і выпускнікоў Бел.муз. тэхнікума. У 1940 аб’яднаны з Харавой капэлай Беларускай філармоніі. З 1990 акадэмічны. З 2001 заслужаны. У даваен. час прапагандаваў бел.нар. песенную творчасць, творы бел. кампазітараў, садзейнічаў стварэнню нац.хар. рэпертуару. У розны час хорам кіравалі М.Маслаў (1940—41), Л.Бен (з 1944), Р.Пукст (з 1949), І.Кліёнскі (хормайстар, 1949—79), А.Зелянкова (1950—63), з 1965 маст. кіраўнік і гал. дырыжор В.Роўда. Выканальніцкая манера калектыву адметная спалучэннем народнасці і акадэмізму, уменнем дасягаць яркай вобразнасці, захоўваць стыль і эпоху муз. твора. У рэпертуары творы сусв.хар. музыкі, у т. л. беларускай. Ажыццявіў фондавы запіс многіх (больш за 2000) сцэн., кантатна-аратарыяльных і хар. твораў бел. кампазітараў, апрацовак бел.нар. песень, у т. л. змешчаных у анталогіі «Беларускія народныя песні (для хору)» Р.Шырмы (т. 1—2, 1971—73) і інш. Сярод салістаў: Л.Каспорская, В.Прышчапёнак, Л.Кудзеля, Я.Кідуль, А.Лапіцкая, Р.Шытава, Н.Ясева і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
Літ.:
Романовская Л.А. Хор Белорусского телевидения и радио. Мн., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЦУ́РКА»,
бел. народная гульня Існуе ў 2 варыянтах: Ц. за горадам і Ц. трайная. Для Ц. за горадам бяруць 2 палкі і цурку — драўляную палачку даўж. 20—25 см (адсюль назва). Гульцы (2—6 чал.) чэрцяць на зямлі квадрат — «горад» і па жараб’ёўцы выбіраюць вядучага. Калі ён зловіць цурку, то мяняецца месцамі з гульцом, які яе адбіў; калі не, то з таго месца, дзе цурка ўпала, кідае яе ўгору і адбівае ў «горад». Калі пападзе, вядучы мяняецца месцамі з гульцом, які выбіў цурку. Калі ж не пападзе, то з таго месца, дзе цурка ўпала, ёю ж адмяраецца адлегласць да бліжэйшай «мяжы горада», а вынік залічваецца гульцу, што выбіў з «горада». Гульня працягваецца да таго часу, пакуль хто-небудзь з гульцоў не набярэ раней дамоўленую колькасць цурак. Для Ц. трайной бяруць 1 палку і 1 цурку. Гульцы (6 чал.) праводзяць лінію і пасярэдзіне яе выкопваюць ямку. Затым дзеляцца на 2 каманды па 3 чал. Цурку кладуць упоперак ямкі, і кожны гулец каманды 3 спосабамі па чарзе кідае яе ў «поле» (за лінію). Калі гульцы ў «полі» зловяць цурку на ляту, то ім залічваюцца ачкі, калі не, то яе кідаюць у палку. Патрапіўшы ў яе 3 разы, гульцы набіраюць свае ачкі і мяняюцца месцамі з камандай праціўніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАМЯРЫ́ЦКІ Вячаслаў Антонавіч (н. 22.7.1936, в. Рабкі Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. літаратуразнавец, крытык, тэкстолаг, перакладчык. Канд.філал.н. (1967). Скончыў БДУ (1958). З 1958 настаўнік, інспектар Маладзечанскага райаддзела нар. адукацыі, з 1965 у Ін-це л-ры Нац.АН Беларусі (з 1991 заг. аддзела). Даследуе гісторыю бел. летапісання, творчасць і культ.-гіст. ролю пісьменнікаў і дзеячаў бел. культуры эпохі феадалізму. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» на бел. (т. 1, 1968) і рус. (1977) мовах, кн. «Францыск Скарына» (з Г.Я.Галенчанкам, В.Ф.Шматавым; на франц. 1979; англ. 1980), «Гісторыі сусветнай літаратуры» (т. 3—4, 1985—87), «Нарысаў па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей» (кн. 1, 1993), падручнікаў і дапаможнікаў для ВНУ і інш. Прымаў удзел у выданні «Поўнага збору рускіх летапісаў» (т. 32, 1975; т. 35, 1980), дзе ўпершыню апублікаваў Магілёўскую хроніку, навук.-папулярнага зб. «Беларускія летапісы і хронікі» (1997), складальнік, аўтар прадмовы і каментарыяў да зб. «Слова пра паход Ігаравы» (1986). Дзярж. прэмія Беларусі 1994 за ўдзел у стварэнні цыкла прац «Скарына і беларуская культура».
Тв.:
Беларускія летапісы як помнікі літаратуры: Узнікненне і літ. гісторыя першых зводаў. Мн., 1969;
Традыцыі літаратуры старажытнай Русі ў беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд.Мн., 1982 (разам з А.Ф.Коршунавым, А.А.Лойкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЕ́ННЕ, ніела (італьян. niello ад лац. niger чорны),
1) утварэнне на паверхні метал. вырабаў тонкай аксіднай (вырабы са сталі, чыгуну) або сульфіднай (сярэбраныя вырабы) плёнкі. Робіцца для павышэння каразійнай устойлівасці або ў дэкаратыўных мэтах.
Найб. пашырана Ч. сталі апусканнем у канцэнтраваныя растворы шчолачы, якія ў якасці акісляльніку маюць нітрат або нітрыт натрыю. Аптымальная таўшчыня плёнкі 0,6—0,8 мкм. Ч. сталі — разнавіднасць варанення. Гл. таксама Аксідаванне.
2) Тэхніка аздаблення метал. вырабаў, пераважна сярэбраных; вырабы ў гэтай тэхніцы. Гравіраваны малюнак або фон запаўняюць тоўчаным чэрневым сплавам (серабро, медзь, сера і інш.), абпальваюць, потым шліфуюць. Вядома з ант. часоў. Шырока ўжывалася ў рас. ювелірным мастацтве: вялікаўсцюгскае Ч. на серабры (Валагодская вобл.), у маст. промысле апрацоўкі металу (у Дагестане кубачынскае Ч.). На Беларусі вядома з 11—13 ст., выкарыстоўвалася для аздаблення ювелірных вырабаў, звычайна спалучалася з ліццём, чаканкай, гравіраваннем, зярненнем, штампоўкай і інш. відамі маст. апрацоўкі металаў. У 14—18 ст. Ч. аздаблялі посуд, зброю, абклады кніг і абразоў. Бел. майстры «чэрневай справы» М.Сямёнаў, Ф.Мікулаеў і інш. працавалі ў Аружэйнай, Сярэбранай і Залатой палатах Маскоўскага Крамля. У наш час Ч. выкарыстоўваюць для аздаблення некат. ювелірных вырабаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЫШО́Ў Уладзімір Фёдаравіч (н. 15.12.1939, с. Чардым Лапацінскага р-на Пензенскай вобл., Расія),
бел. мастак тэатра і кіно. Скончыў Усесаюзны ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1968). З 1969 працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», у 1995—2001 гал. мастак Нац.акад.драм.т-ра імя М.Горкага. З 1996 выкладае ў Бел. ун-це культуры, з 1997 у Бел.АМ. Мастак-пастаноўшчык тэлевізійных маст. фільмаў «Чырвоны агітатар Трафім Глушкоў», «Бераг прынцэсы Люські» (абодва 1969), «Спяшайся будаваць дом» (1970), «Побач з камісарам» (1978), «Купалава ноч», «Зацюканы апостал» (абодва 1982), «Астравы на далёкіх азёрах» (1984), «Халады ў пачатку вясны» (1985), «Выклік» (1986), «Пушча» (1988), «Свечка» (1990), «Інтэрпол» (1991); маст. кінафільмаў «Вялікі трамплін» (1974), «Сямейныя абставіны» (1977), «Дачка камандзіра» (1981, з У.Белавусавым), «Запіскі юнага ўрача» (1991) і інш. Аформіў спектаклі ў т-ры імя М.Горкага: «У прыцемках» А.Дударава (1996), «Браты Моар» Ф.Шылера, «Раскіданае гняздо» Я.Купалы, «На залатым возеры» Э.Томпсана (усе 1997), «Перпетуум мобіле, альбо Вечар яўрэйскага анекдота» Б.Луцэнкі (1998), «Калігула» А.Камю (2002). Сярод жывапісных работ «Двор. Вільня» (1966), «На цімкавіцкай мяжы» (1981), «Святы дуб» (1988). Аўтар партрэтаў, графічнай серыі «Па святых месцах» (1991) і інш. Творы вылучаюцца эмацыянальнасцю, рытмічнасцю кампазіцыйнай пабудовы, колеравай насычанасцю, глыбінёй прасторавага асяроддзя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАСО́ВАЕ БЕЛАРУ́СКАЕ БЮРО́ ЦК РКП(б),
часовы кіруючы орган Кампартыі Беларусі. Створана паводле рашэння Прэзідыума ЦК РКП(б) ад 4.2.1924 для правядзення арганізац. і паліт. мерапрыемстваў, звязаных з вяртаннем у склад БССРусх.-бел. тэрыторый. Выконвала функцыі Цэнтральнага Бюро КП(б)Б [ЦБКП(б)Б]. Дзейнічала да 12.5.1924. Яго паўнамоцтвы распаўсюджваліся на тэр. пашыранай БССР, і гал. задачай было прадухіленне канфліктаў, якія ўзнікалі ў ходзе ўзбуйнення БССР паміж кіраўніцтвам рэспублікі і парт. арг-цыямі губерняў. У склад Ч.Б.Б. ўвайшлі прадстаўнік ЦК РКП(б) і сакратар Ч.Б.Б. А.М.Асаткін-Уладзімірскі, 5 прадстаўнікоў ад ЦБКП(б)Б (Я.А.Адамовіч, В.А.Багуцкі, В.А.Нодэль, Ш.Ш.Ходаш, А.Р.Чарвякоў), 4 — ад Віцебскай губ. (В.У.Дзякаў, Э.М.Мендэ, Дз.Ф.Прышчэпаў, В.П.Трунтаеў), 2 — ад Гомельскай губ. (Ф.А.Браўковіч, А.Б.Рыскін), 1 — ад Смаленскай губ. (Г.Л.Брандбург, з 4.5.1924 М.М.Галадзед). Для аператыўнага кіраўніцтва справамі быў створаны і дзейнічаў Прэзідыум Ч.Б.Б. ЦК РКП (б). Структурна Ч.Б.Б. ўключала аддзелы: арганізац.-інструктарскі, агітац.-прапагандысцкі, Польскае Бюро, Гал. Бюро яўр. секцый, аддзел работніц і сялянак.
Кр.:
Отчет Временного Белорусского Бюро ЦК РКП(б): (за время февраль—май 1924 г.). Мн., 1924.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАПАВА́ЛЬСТВА, шапавальнае рамяство,
выраб з воўны (валенне, качанне) галаўных убораў, валёнак, лямцу. На Беларусі развіта з сярэдневякоўя. У 16—17 ст. у гарадах існавалі рамесныя прафесіі магерачніка, шапавала. Валеныя магеркі і брылі былі пашыраным галаўным уборам бел. сялян. У 19 ст. шапавалы пачалі валяць і зімовы абутак — валёнкі, а таксама лямец для конскай вупражы. Асабліва пашырылася Ш. на У Беларусі. На Магілёўшчыне ў 1880-яг. гэтым саматужным промыслам займаліся сяляне Чавускага, Мсціслаўскага, Рагачоўскага, Магілёўскага, а таксама Рэчыцкага (в. Кабылеў) і інш. паветаў. Найб. развіццё промысел атрымаў у Дрыбінскай вол. Чавускага пав. (мястэчка Дрыбін і 12 навакольных вёсак). Пераважала Ш. ў форме адыходнага промыслу. Майстры працавалі ў дамах заказчыкаў, пераходзячы з вёскі ў вёску са сваімі прыладамі працы (брында для рыхлення воўны, драўляныя і жал. качалкі для раскочвання лямцу, правідлы для надання вырабу патрэбнай формы, жал. шчоткі для расчэсвання ворсу). Дрыбінскія шапавалы ў час адыходніцтва карысталіся ўмоўнай мовай — т.зв. катрушніцкі лемезень. У пач. 20 ст. лямцавыя магеркі і брылі выйшлі з ужытку, таму змяніліся маштабы шапавальнага рамяства і тыпалогія валеных вырабаў. Пашырыўся выраб валёнак, асабліва дзіцячых; бытуе і ў наш час.Мясц. майстры вырабляюць валёнкі на свае патрэбы і на заказ, выкарыстоўваюць традыц. тэхналогію і прылады працы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРАШО́ВА,
гарадскі пасёлак у Пружанскім р-не Брэсцкай вобл., на р. Левая Лясная (бас.р.Зах. Буг). За 20 км на З ад г. Пружаны, 32 км ад чыг. ст. Аранчыцы на лініі Брэст—Баранавічы, 97 км ад Брэста. 2,2 тыс.ж. (2002). Прадпрыемствы дрэваапр., харч. прам-сці. Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, паліклініка, аптэка, аддз. сувязі. Брацкія магілы: сав. воінаў і партызан, партызан і ахвяр фашызму. Помнікі архітэктуры: званіца (1799), Шарашоўская Петрапаўлаўская царква, Свята-Мікалаеўская царква (1872), касцёл Прасвятой Тройцы (1830—40-яг.).
У пісьмовых крыніцах вядома з 1380 як вёска. У пач. 16 ст. ўладанне берасцейскага старосты Ю.Іллініча. У 1536 Ш. купіла каралева Бона і дала яму гар. правы (пазбаўлена ў 1776). Было ў складзе Камянецкага, з 1566 Берасцейскага пав. Цэнтр нягродавага староства. У 16 ст. тут створана Шарашоўскае евангелле. З 1795 у складзе Рас. імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Пружанскага пав. Гродзенскай губ. У 1824 пабудавана Петрапаўлаўская царква. З 1921 у складзе Польшчы, горад, цэнтр гміны Пружанскага пав. Палескага ваяв. З вер. 1939 у складзе БССР, з 15.1.1940 гар. пасёлак, цэнтр Шарашоўскага раёна Брэсцкай вобл. У Вял.Айч. вайну з 23.6.1941 да 17.7.1944 акупіравана ням. фашыстамі, якія загубілі ў Ш. і раёне 1992 чал. З 17.12.1956 у Пружанскім р-не.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРСЦЯНА́Я ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
галіна тэкстыльнай прамысловасці па перапрацоўцы шэрсці — натуральнай і ў спалучэнні з сінт. валокнамі. Асн. прадукцыя: камвольная, тонка- і грубасуконная тканіна, шарсцяная і паўшарсцяная пража, дываны, дывановыя вырабы, коўдры, шалі, хусткі і інш.Найб. развіта Ш.п. у Расіі, Вялікабрытаніі, Італіі, Японіі, Кітаі і інш.
На Беларусі першая суконная мануфактура працавала ў Нясвіжы з 1752. У 1760—80 пабудаваны суконныя мануфактуры ў вёсках (маёнтках) Паласна (Стаўбцоўскі р-н), Бабоўня (Капыльскі р-н), Гродзенскія каралеўскія мануфактуры. У канцы 18—пач. 19 ст. працавалі Слонімская суконная мануфактура (гл.Слонімскія мануфактуры), суконныя прадпрыемствы ў Ваўкавыску, Віцебску, Дуброўне. У сярэдзіне 19—пач. 20 ст. дзейнічалі Парэцкая суконная фабрыка і Ружанскія суконныя прадпрыемствы. У 1913 выраблена 37 тыс. пагонных метраў тканін. У 1920—30-яг. Ш.п. значна развілася. У 1940 вытв-сць шарсцяных тканін павялічылася ў параўнанні з 1913 у 7,2 раза. Найбольшая была Якаўлевіцкая суконная фабрыка. Пасля Вял.Айч. вайны аднаўляліся разбураныя, будаваліся новыя прадпрыемствы. Найбольшыя прадпрыемствы Ш.п. (2003): Брэсцкі дывановы камбінат (гл.«Дываны Брэста»), Віцебскі дывановы камбінат (гл.«Дываны Віцебска»), Мінскі тонкасуконны камбінат, Мінскі камвольны камбінат, Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка і інш. Выраблена шарсцяных тканін у 1999—46 млн.м², у 2000—9 млн.м², у 2001—6 млн.м², у 2002—5 млн.м².
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУКА́ЙЛА Паўлюк (Павел Захаравіч; 1904, в. Лапенеўцы Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл. — 14.4.1939),
бел. пісьменнік. Праф. (1933). З 1926 вучыўся ў БДУ, скончыў Камуніст. акадэмію ў Маскве (1930). У пач. 1920-х г. удзельнік нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі, чл.КПЗБ. З 1924 у БССР. Быў сакратаром Расонскага райкома КП(б)Б, удзельнічаў у рабоце полацкай філіі «Маладняка». У 1925 у Слуцку, рэдактар акр. газеты, арганізатар філіі «Маладняка». З 1926 у Мінску, ініцыятар стварэння «Беларускай літаратурна-мастацкай камуны», рэдактар час. «Росквіт». З 1928 у Маскве. У 1930—31 палітрэдактар у Галоўліце СССР, заг. кафедры метадалогіі мастацтва Ін-та кінематаграфіі. Да 1931 кіраўнік бел. секцыі Маскоўскай асацыяцыі пралет. пісьменнікаў. У вер. 1930 арыштаваны, праз месяц вызвалены. З 1932 у Ленінградзе, віцэ-прэзідэнт Дзярж. акадэміі мастацтваў. З 1936 у Маскве. У 1938 рэпрэсіраваны. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1959. Друкаваўся з 1925. Першая і адзіная кніга паэзіі — «Акрываўленая зямля» (1930), у якую ўвайшлі вершы, паэмы «Акорды дзён» і «Партызанка Люба». У крытычных артыкулах арыентаваўся на ідэйна-эстэт. платформу час. «Новый ЛЕФ», займаў ваяўнічую і непрымірымую бальшавіцкую пазіцыю, зыходзячы з якой крытыкаваў паэзію А.Вольнага, А.Дудара, У.Жылкі, Т.Кляшторнага, В.Маракова, Я.Пушчы, П.Труса і інш.