радыепратэктары, прыродныя і сінтэтычныя злучэнні, якія памяншаюць шкоднае ўздзеянне іанізавальнага выпрамянення на арганізм чалавека або жывёлы. Выкарыстоўваюцца ў надзвычайных выпадках (радыяцыйныя аварыі, ядз. выбух) і для аховы нармальных тканак пры прамянёвай тэрапіі анкалагічных хворых. Проціпрамянёвы эфект Р.с. можа праяўляцца ў выжыванні пасля апрамянення смяротнай дозай іінш.; ён звязаны са змяншэннем паступлення ў асобныя тканкі і ўзмацненнем выдалення радыенуклідаў, якія трапілі ў арганізм (напр., прэпараты стабільнага ёду для аховы шчытападобнай залозы ад радыеактыўнага ёду), звязваннем утвораных пры апрамяненні свабодных радыкалаў, перакісаў (цыстамін, гамафос іінш.), зніжэннем інтэнсіўнасці абмену рэчываў іінш. Р.с. з’яўляюцца таксама прадукты пчалярства (мёд, пропаліс іінш.), скурны пігмент меланін, вітаміны, адаптагены (прэпараты элеўтэракоку, жэньшэню іінш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁНАВІГА́ЦЫЯ (ад радыё... + навігацыя),
сукупнасць радыётэхнічных метадаў і сродкаў для забеспячэння ваджэння суднаў, самалётаў іінш. рухомых аб’ектаў; раздзел навігацыі. Садзейнічае бяспечнасці і рэгулярнасці палётаў лятальных апаратаў, плавання суднаў у складаных метэаралагічных умовах. Задачы Р. — выбар дакладнага курсу, вызначэнне геагр. каардынат і навігацыйных велічынь (напр., скорасці перамяшчэння) аб’екта — вырашаюцца з дапамогай радыёнавігацыйных прылад (радыёкомпасы, радыёмаякі, радыёдальнамерыіінш.) ірадыёнавігацыйных сістэм.
У залежнасці ад навігацыйных велічынь і становішча рухомага аб’екта адрозніваюць: вугламерныя (ці азімутальныя, гл.Азімут), дальнамерныя (кругавыя), рознасна-дальнамерныя радыётэхн. сродкі, а таксама сродкі для вымярэння вуглавых, лінейных скарасцей і камбінаваныя. У залежнасці ад параметра радыёсігналаў, што выкарыстоўваецца пры Вымярэнні навігацыйных велічынь, радыётэхн. сродкі бываюць амплітудныя, фазавыя, частотныя, часавыя і камбінаваныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІСТЭ́МАў тэхніцы,
сукупнасць узаемазвязаных тэхн. аб’ектаў (прылад, машын, механізмаў), а таксама носьбітаў інфармацыі, працэсаў, элементаў іінш., аб’яднаных адзінай мэтай і агульным алгарытмам функцыянавання.
С. ў кібернетыцы і вылічальнай тэхніцы — сукупнасць апаратных і праграмных сродкаў вылічальных сістэм, у т. л. базавых праграмных сродкаў (напр., аперацыйных сістэм, комплексаў праграм для рашэння канкрэтных прыкладных задач). Адрозніваюць С. аўтаматычныя і аўтаматызаваныя (з удзелам чалавека), адаптыўныя, саманавучальныя, самаарганізавальныя іінш.Найб. пашыраны С. інфармацыйныя, пошукавыя, аўтам. кіравання, аўтаматызацыі навук. даследаванняў, навук.-тэхн. эксперыментаў і выпрабаванняў, аўтаматызаванага праектавання, кіравання прадпрыемствамі ітэхнал. працэсамі, апрацоўкі відарысаў, сігналаў, распазнавання вобразаў, тэхн. зроку і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАРА́НГІЙ (ад споры + грэч. angeion пасудзіна, умяшчальня),
аднаклетачны (у грыбоў і многіх ніжэйшых раслін) ці мнагаклетачны (у вышэйшых) орган, у якім утвараюцца споры. У грыбоў і ніжэйшых раслін С. адрозніваюць па асаблівасцях структуры спор, што ў іх развіваюцца (зоаспарангій), колькасці спор (мона-, тэтраспарангій), знешнім выглядзе (цыстакарпій), спосабе ўтварэння спор (міта-, меяспарангій) іінш. Вышэйшыя расліны маюць толькі меяспарангіі, у мохападобных — каробачка спарагонія. У папараце- і дзеразападобных С. развіваюцца на спарафілах або ў іх пазухах і бываюць адзінкавыя ці групамі (сорусы). У раўнаспоравых папарацепадобных С. аднаго тыпу, і споры іх прарастаюць у двухполыя зарасткі. У разнаспоравых С. двух тыпаў (мікра- і мегаспарангій) прадуцыруюць мікраспорыімегаспоры, з якіх развіваюцца мужчынскія іжан. зарасткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЭ́РВАЧ,
гідралагічны заказнік рэсп. значэння ў Докшыцкім і Глыбоцкім р-нах Віцебскай вобл.Засн. ў 1997 для стабілізацыі гідралаг. рэжыму воз. Сэрвач, р. Сэрвач і яе прытокаў, аховы унікальных прыродна-расл. балотных комплексаў. Пл. 9068 га. У рэльефе гал. месца займае нізіна з марэннымі і камавымі ўзгоркамі, западзінамі, лагчынамі. Глебы ў асн. тарфяна-балотныя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя і дзярновыя, частка іх моцна завалунена. Стракатая расліннасць, у асн. балотныя асокі, брыевыя імхі, ёсць насякомаедныя расліны (расянка круглалістая і адваротнаяйцападобная), шмат лек.ідэкар. відаў. Лясная расліннасць з елкі, хвоі, бярозы павіслай і пушыстай, вольхі чорнай, шэрай іінш. У Чырв. кнізе цынклідыум стыгійскі, ласняк Лёзеля, пустапялёснік зялёны, сон лугавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСЕ́ПТ (позналац. transeptum ад транс... + лац. septum агароджа),
адзін ці некалькі папярочных нефаў у базілікальных і крыжовых у плане храмах, якія перасякаюць падоўжныя нефы; павялічваюць прастору інтэр’ера перад алтаром і апсідай. Узнік у раннехрысц. храмах Зах. Еўропы. На Беларусі найб. пашырыўся ў рэнесансавых і барочных базіліках з канца 16 ст. (Чарнаўчыцкі Троіцкі касцёл, Нясвіжскі касцёл езуітаў); вядомы і ў пабудовах класіцызму (Магілёўскі Іосіфаўскі сабор), несапраўднай готыкі (Гервяцкі Троіцкі касцёл) іінш. Часам на перакрыжаванні гал. нефа і Т. будавалі купал (Гомельскі Петрапаўлаўскі саборіінш.) або невял. вежу-сігнатурку (касцёл Пінскага касцёла і кляштара францысканцаўіінш.). Пераход ад падоўжных нефаў да Т. ў купальных пабудовах афармляўся падпружнымі аркамі сяродкрыжжа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРА́НСПАРТНЫ КАРАБЕ́ЛЬкасмічны,
апарат для дастаўкі экіпажа і грузу на арбітальную станцыюі вяртання іх на Зямлю, вывядзення касмічных апаратаў на каляземныя арбіты. Адрозніваюць Т.к. пілатуемыя («Саюз»і яго мадыфікацыі) і аўтаматычныя («Прагрэс»і яго мадыфікацыі); аднаразовыя («Саюз», «Апалон») і шматразовыя («Спейс шатл»).
Мае рухальную ўстаноўку для манеўраў у космасе, сістэмы і сродкі для збліжэння, стыкоўкі і пераходу касманаўтаў на борт арбітальнай станцыі, У шэрагу выпадкаў — абсталяванне для работы касманаўтаў у адкрытым космасе. Т.к. «Саюз ТМ(А)» выконвае таксама ролю карабля-выратавальніка для экіпажа Міжнар.касм. станцыі. Т.к. з’яўляецца таксама месяцавая кабіна, якая выкарыстоўвалася амер. касманаўтамі для высадкі на Месяц і вяртання экіпажа на касм. карабель «Апалон».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСЦЭНДЭ́НТНАЕ,
тое, што выходзіць за межы пачуццёвага вопыту і эмпірычнага пазнання; прадмет метафізічнага і рэлігійнага пазнання. Тэрмін «Т.» ўведзены ў сярэдневяковай схаластыцы як супрацьлеглы іманентнаму. Гнасеалагічнае значэнне гэтаму паняццю надаў І.Кант, які тлумачыў Т. як тое, што выходзіць па-за межы чалавечага розуму ітэарэт. пазнання і становіцца прадметам веры (напр., Бог, бессмяротнасць душы іінш.), і супрацьпастаўляў Т. ітрансцэндэнтальнае. У крытычнай анталогіі (Н.Гартман), крытычным рэалізме (Дж.Сантаяна), неакантыянстве пад Т. разумеюцца прадметы, незалежныя ад волі і свядомасці суб’екта і недаступныя пазнанню. У рэліг. філасофіі 20 ст. (неатамізм, рэліг. экзістэнцыялізм) да Т. адносіцца ўсё звышнатуральнае, што выходзіць па-за межы пазнавальных магчымасцей чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНІВЕРСА́ЛЬНЫ ІНСТРУМЕ́НТу астраноміі і геадэзіі,
пераносны інструмент для вымярэння вуглоў у верт.ігарыз. плоскасцях.
Мае зрокавую трубу, якая можа круціцца вакол верт.ігарыз. восей, 2 раздзеленыя кругі для адліку вуглоў у верт.ігарыз. плоскасцях. З дапамогай У.і. па назіраннях зорак і Сонца вызначаюць каардынаты (вышыні і азімуты) нябесных цел і зямных арыенціраў, геагр. шыроты, папраўкі гадзіннікаў, вырашаюць многія інш. практычныя задачы астраноміі і геадэзіі. У.і. больш дакладны пры вымярэнні вуглоў, чым тэадаліт.
Універсальны інструмент У-5″: 1 — труба для візіравання; 2 — вертыкальны падзелены круг з алідадой і ўзроўнем; 3 — накладны ўзровень; 4 — акуляр; 5 — алідада гарызантальнага круга; 6 — гарызантальны падзелены круг; 7 — павяральная труба з мікрометрам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАМЯ́КІНА Таццяна Іванаўна (н. 8.10.1948, Мінск),
бел. літаратуразнавец, крытык і перакладчык. Дачка І.П.Шамякіна. Д-рфілал.н. (2001). Скончыла БДУ (1971), з 1974 выкладае ў ім. Даследуе бел. міфалогію ў кантэксце сусветнай, у сувязі з л-рай і фальклорам, праблемы сучаснай бел. прозы, асаблівасці стылю бел. пісьменнікаў (Я.Коласа, А.Васілевіч, І.Пташнікава, А.Карпюка, М.Стральцова, І.Чыгрынава іінш.). Аўтар манаграфій «На лініі перасячэння» (1981), «Беларуская класічная літаратура і міфалогія» (2001). Сааўтар падручнікаў па бел. л-ры для школ з паглыбленым і профільным вывучэннем бел. л-ры, ліцэяў, каледжаў, гімназій іВНУ. На рус. мову пераклала творы Шамякіна «Гандлярка і паэт», «Вазьму твой боль», «Залаты медаль», «Петраград—Брэст».