гідралагічны заказнік рэсп. значэння ў Докшыцкім і Глыбоцкім р-нах Віцебскай вобл.Засн. ў 1997 для стабілізацыі гідралаг. рэжыму воз. Сэрвач, р. Сэрвач і яе прытокаў, аховы унікальных прыродна-расл. балотных комплексаў. Пл. 9068 га. У рэльефе гал. месца займае нізіна з марэннымі і камавымі ўзгоркамі, западзінамі, лагчынамі. Глебы ў асн. тарфяна-балотныя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя і дзярновыя, частка іх моцна завалунена. Стракатая расліннасць, у асн. балотныя асокі, брыевыя імхі, ёсць насякомаедныя расліны (расянка круглалістая і адваротнаяйцападобная), шмат лек. і дэкар. відаў. Лясная расліннасць з елкі, хвоі, бярозы павіслай і пушыстай, вольхі чорнай, шэрай і інш. У Чырв. кнізе цынклідыум стыгійскі, ласняк Лёзеля, пустапялёснік зялёны, сон лугавы.