рака ў Башкортастане, Чэлябінскай і Арэнбургскай абл. Расіі і Зах.-Казахстанскай і Атыраускай абл. Казахстана. Да 1775 наз.Я і к. Даўж. 2428 км, пл.бас. 237 тыс.км². Пачынаецца на схілах хр. Уралтау, да г. Орск цячэ ўздоўж усх. схілаў Паўд. Урала ў вузкай даліне. Ніжэй г. Верхнеўральск набывае рысы раўніннай ракі. Ніжэй г. Магнітагорск цячэ сярод скалістых берагоў, шмат перакатаў. Ад г. Уральск даліна шырокая, шмат прытокаў, старыц і азёр. Упадае ў Каспійскае м. ніжэй г. Атырау, у вусці падзяляецца на 2 рукавы: Яіцкі і Залаты (суднаходны). Гал. прытокі: Ор, Ілек (злева), Сакмара (справа). Ледастаў у вярхоўях з пач.ліст. да пач.крас., у сярэднім і ніжнім цячэнні з канца ліст. да канца сакавіка. Сярэдні гадавы расход. вады каля с. Кушум 322 м³/с, ніжэй памяншаецца (каля г. Атырау 225 м³/с). Каля 80% сцёку прыпадае на веснавое разводдзе, у час якога рака разліваецца ў сярэднім цячэнні больш чым на 10 км, у дэльце на некалькі дзесяткаў кіламетраў. Выкарыстоўваецца на арашэнне ў сярэднім 1 ніжнім цячэнні. Вадасховішчы Верхнеўральскае, Магнітагорскае, Ірыклінскае. Рыбалоўства. Суднаходная ад г. Уральск. На У. — гарады Верхнеўральск, Магнітагорск, Орск, Наватроіцк, Арэнбург (Расія), Уральск, Атырау (Казахстан).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРУБЛЕ́ЎСКІ Тадэвуш (8.11.1858, Вільня — 3.7.1925),
адвакат, публіцыст, грамадскі дзеяч-краёвец. Вучыўся ў Пецярбургскай медыка-хірург. акадэміі, Варшаўскім ун-це, скончыў Пецярбургскі ун-т (1886). За прыналежнасць да польскай рэв. арг-цыі «Пралетарыят» у 1880 арыштаваны і на 2 гады сасланы ў Сібір. З 1886 працаваў адвакатам у Пецярбургу, Вільні, юрысконсультам ва ўправе Палескіх чыгунак. У час рэвалюцыі 1905—07 выступаў абаронцам на судовых працэсах над удзельнікамі рэв. падзей, у т. л. матросамі з браняносца «Пацёмкін», крэйсера «Ачакаў» на чале з лейтэнантам П.П.Шмітам, пазней — прадстаўнікамі бел. інтэлігенцыі: Я.Коласам, А.Пашкевіч (Цёткай), А.Уласавым. У шэрагу публікацый праводзіў ідэі развіцця ў Расіі грамадз. супольнасці, пашырэння правоў мясц. самакіраўніцтва. У 1923 у Беластоку быў абаронцам у судзе над 49 бел. эсэрамі, абвінавачанымі ў падрыхтоўцы антыпольскага паўстання ў Зах. Беларусі. Друкаваўся ў зах.-бел. выданнях (пад псеўд. Т.Вароніч), у т. л. ў газ. «Беларускія ведамасці», рэдактарам якой быў М.Гарэцкі. Пасля арышту і дэпартацыі апошняга з Вільні дамагаўся яго вяртання. Дапамагаў старшыні Бел. пасольскага клуба Б.А.Тарашкевічу ў падрыхтоўцы праекта аўтаноміі Зах. Беларусі. Аўтар працы «Народ і дзяржава» (зб. «Заходняя Беларусь», 1923), дзе навукова абгрунтаваў права кожнага народа на дзярж. існаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСПЕ́НСКІ Эдуард Мікалаевіч (н. 22.12.1937, г. Ягор’еўск Маскоўскай вобл.),
рускі пісьменнік. Скончыў Маскоўскі авіяцыйны ін-т (1961). Друкуецца з 1960. Шырокую вядомасць набылі яго кніжкі для дзяцей: аповесці-казкі «Кракадзіл Гена і яго сябры» (1966), «Уніз па чарадзейнай рацэ» (1972; экранізавана пад назвай «Там, на невядомых сцежках», 1982), «Гарантыйныя чалавечкі» (1975), «Жаб Жабыч Скавародкін» (1999); п’есы «Чабурашка і яго сябры» (1970), «Спадчына Бахрама» (1973), «Адпачынак кракадзіла Гены» (1974, усе разам з Р.Качанавым); зб-кі вершаў «Усё ў парадку» (1976), «Калі быў бы я дзяўчом» (1983) і інш. Творы У. выхоўваюць у дзецях любоў да дабра і прыгажосці, па-даросламу ставяць сур’ёзныя маральныя праблемы. Аўтар гіст. рамана «Лжэдзмітрый Другі сапраўдны» (1999). Па многіх творах У. зняты мультфільмы. У Магілёўскім абл.драм. т-ры ставілася яго п’еса «Дзядзька Фёдар, сабака і кот» (1983).
Тв.:
Дядя Федор, пес и кот: [Пьесы.] М., 1990;
Красная Рука, Черная Простыня, Зеленые Пальцы: Страшная повесть для бесстрашных детей;
Жуткий детский фольклор. М., 1992;
Меховой интернат: Поучительная повесть о девочке-учительнице и ее пушистых друзьях. М., 1993;
Бизнес крокодила Гены. М., 1993;
Лекции профессора Чайникова. М., 1994;
Тетя дяди Федора, или Побег из Простоквашино: Повесть-сказка. М., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСТРА́ЛАЎ Мікалай Васілевіч (псеўд.П.Сурмін; 1890—1938),
расійскі паліт. дзеяч, публіцыст; адзін з ідэолагаў «зменавехаўства». Юрыст. Скончыў Маскоўскі ун-т (1913). З 1916 прыват-дацэнт у Маскоўскім і Пермскім (з 1919 праф.) ун-тах. У грамадз. вайну ў 1918—20 старшыня Усх. аддзела ЦК партыі кадэтаў і «Рускага бюро друку», адначасова з 1919 кіраўнік прапагандысцкага апарата ва ўрадзе А.В.Калчака. З 1920 у эміграцыі. У 1920—34 праф. Харбінскага ун-та (Кітай). У 1935 вярнуўся ў СССР; праф. Маскоўскага ін-та інжынераў транспарту. У 1937 арыштаваны, абвінавачаны ў шпіянажы на карысць Японіі і расстраляны. Рэабілітаваны ў 1989. У 1920-яг. выступіў у друку з праграмай т.зв. змены вех. Лічыў неабходным прымірэнне рас. эміграцыі з сав. уладай, бо, на яго думку, новая эканамічная палітыка непазбежна вяла да рэстаўрацыі капіталізму ў СССР; спадзяваўся, што з крахам надзей на сусв. рэвалюцыю маладое пакаленне камуністаў «загіне ад мікробаў уласнай спустошанасці», а на змену «утапічнаму камунізму прыйдзе буржуазна-індывідуалістычны эмпірызм». Увёў у навук. зварот тэрмін «нацыянал-бальшавізм», бо бальшавікоў лічыў прыхільнікамі рус.нац. інтарэсаў (спалучалі, на яго думку, марксізм са славянафільствам). Лічыў Пятра I і І.В.Сталіна гіст. постацямі, праз якія выяўлялася дзярж. веліч Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЯСЛА́Ў ВАСІ́ЛЬКАВІЧ,
князь полацкі, віцебскі і друцкі ў 2-й пал. 12 ст. Сын полацкага кн.Васількі Святаславіча. У летапісах згадваецца з 1161. На думку В.Я.Данілевіча, да 1162 У.В. княжыў у Віцебску. У гэты год палачане абралі яго на княжацкі сталец у Полацку замест Рагвалода Барысавіча, які мусіў пакінуць сталіцу і пайсці княжыць у Друцк. Пад 1175 летапісы паведамляюць пра У.В. як пра князя віцебскага, з яго дачкой узяў шлюб уладзіміра-суздальскі кн. Яраполк Расціславіч. Пад 1178 і 1180 У.В. зноў згадваецца як князь полацкі. Пад 1186 паведамляецца, што ён зноў княжыць у Друцку. У.В. нейкім чынам быў звязаны са смаленскім кн.Давыдам Расціславічам, бо ў 1168—67 уступіў яму Віцебск. У 1167 У.В. знайшоў часовы прытулак у Віцебску, ратуючыся ад нечаканага нападу на Полацк гарадзецкага кн.Валадара Глебавіча. У барацьбе за суздальскі сталец У.В. падтрымаў свайго зяця Яраполка Расціславіча, у выніку чаго быў парушаны саюз са Смаленскам, які трымаў бок праціўніка Яраполка.
Літ.:
Данилевич В.Е. Очерк истории Полоцкой земли до конца XIV столетия. Киев, 1896;
Рапов О.М. Княжеские владения ва Руси в X — первой половине XIII в. М., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УШАКО́Ў Фёдар Фёдаравіч (1774 або 1745, с. Бурнакова Яраслаўскай вобл., Расія — 14.10.1817),
расійскі флатаводзец. Адмірал (1799). Скончыў Марск. кадэцкі корпус (1766). Служыў на Балт. флоце. З 1769 у Данской (Азоўскай) флатыліі, удзельнік рус.-тур. вайны 1768—74. З 1783 на Чарнаморскім флоце. У рус.-тур. вайну 1787—91 разбіў тур. флот каля в-ва Фіданісі (1788). З 1790 камандуючы Чарнаморскім флотам, кіраваў яго дзеяннямі па разгроме тур. сіл каля Керчы, в-ва Тэндра і мыса Каліякрыя. У час Міжземнаморскага паходу Ушакова 1798—1800 праявіў сябе як палітык і дыпламат. Развіваў манеўраную тактыку ветразевага флоту. З 1800 гал. камандзір Балт. вёславага флоту і нач. флоцкіх каманд у Пецярбургу. З 1807 у адстаўцы. Яго імем названы бухта на ўзбярэжжы Баранцава і мыс на ўзбярэжжы Ахоцкага м.; у Вял.Айч. вайну (3.3.1944) заснаваны ваен. ордэн У. 1-й і 2-й ступеняў і медаль У. У 2001 кананізаваны Рус.правасл. царквой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРС (франц. farce ад лац. farcio начыняю),
камедыйны жанр малой драматургічнай формы. Узнік каля 12 ст. ў Зах. Еўропе ў гарадскім дэмакр. асяроддзі як жартоўныя ўстаўкі (начынкі) у літургічных драмах, містэрыях, плошчавых карнавальных прадстаўленнях.
Росквіту Ф. дасягнуў у франц. л-ры 14—16 ст., дзе акрэсліўся як самаст. жанр нар. паказаў. Яго выяўл. асаблівасці: карыкатурнасць персанажаў (з выкарыстаннем вобразаў-масак), буфанаднасць прыёмаў, эксцэнтрычнасць паказу падзей, схільнасць да фрывольных знешніх эфектаў, вострасюжэтных грубавата-пікантных сітуацый, зніжанай лексікі. У працэсе эвалюцыі часам набліжаецца да сатыр. камедыі, побач з пераважна пацяшальнымі функцыямі, выконвае ролю паліт. сатыры, памфлета. Фарсавасць уласціва многім творам Гальдоні, Лопэ дэ Вэгі, Мальера, М.Сервантэса, У.Шэкспіра, Б.Брэхта і інш.
У бел. драматургіі Ф. як жанр не развіўся, аднак яго выяўл. прыёмы шырока выкарыстоўваліся («Пінская шляхта» В.Дуніна-Марцінкевіча, «Прымакі» Я.Купалы, «Конскі партрэт» Л.Родзевіча, «Ветрагоны» У.Галубка, «Каваль-ваявода» Е.Міровіча, «Трыбунал» А.Макаёнка, «Куды ноч, туды сон» А.Петрашкевіча і інш.). Многія прыёмы Ф. захаваліся ў сучаснай цыркавой клаунадзе, у святочна-карнавальных прадстаўленнях.
Літ.:
История зарубежной литературы. 2 изд. М., 1959;
Волькенштейн В. Драматургия. 5 изд. М., 1969. С. 171—173.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРТЭПІЯ́НА (італьян. fortepiano ад forte гучна + piano ціха),
струнны ўдарна-клавішны муз. інструмент. У пач. 18 ст. з’явілася амаль адначасова ў Італіі, Францыі і Германіі; да 1820-х г. набыло сучасны выгляд. Сучаснае Ф. прадстаўлена ў 2 разнавіднасцях: раяль і піяніна. Мае драўляны корпус з рэзананснай дэкай, чыгунную раму (у раялі размешчана ў гарыз. плоскасці, у піяніна — у верт.), над якой перакрыжавана нацягнуты струны, малаточкавы механізм з двайной рэпетыцыяй, клавіятуру, 2—3 педалі. Храматычны гукарад у дыяпазоне больш за 7 актаў (A2 — a4 або c5). Сіла і паўната гучання, выразныя тэхн., дынамічныя і тэмбравыя магчымасці, зручнасць узнаўлення разнастайнай фактуры абумовілі універсальнае прызначэнне Ф. як сольнага, ансамблевага, акампанавальнага, часам і арк. інструмента. Росквіт фп. выканальніцтва — 19—20 ст. На Беларусі Ф. пашырана з канца 18 ст., паступова выцесніўшы клавесін і клавікорд. У 1840—50-яг. паявіліся першыя фп. творы (А.Абрамовіч). У 1864 у Мінску была адкрыта фп. фабрыка І.Бяляўскага. У наш час вырабляюць на Барысаўскім прадпрыемстве муз. інструментаў.
Літ.:
Алексеев А. История фортепианного искусства. Ч. 1—2. М., 1962—67;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІНА́Лу музыцы,
1) заключная частка цыклічнага муз. твора (санаты, камернага ансамбля, канцэрта, сімфоніі і інш.; гл.Цыклічныя формы). Мае выніковы характар у сэнсавым і функцыян. значэнні. У музыцы бел. кампазітараў побач з традыц. формамі Ф. (санатная, санатная з эпізодам, ронда і інш.) знайшлі ўвасабленне разнастайныя сучасныя структуры (творы В.Войціка, У.Дарохіна, В.Кузняцова, А.Літвіноўскага, А.Мдывані, Дз.Смольскага, А.Хадоскі і інш.).
2) Заключная сцэна оперы, аперэты, балета і інш. ці асобнага іх акта. Звычайна складаецца з эпізодаў: сольных, ансамблевых, харавых. Новыя тыпы опернага Ф. стварылі Дж.Вердзі, Р.Вагнер, М.Глінка, М.Рымскі-Корсакаў, М.Мусаргскі. Сярод яскравых прыкладаў дынамічных Ф. ў бел. музыцы: оперы «Алеся» Цікоцкага, «У пушчах Палесся» Багатырова, «Сівая легенда» Смольскага, «Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана, «Джардана Бруна» С.Картэса, аперэта «Несцерка» Р.Суруса, балеты «Тыль Уленшпігель» Я.Глебава, «Страсці» («Рагнеда») Мдывані.
Літ.:
Асафьев Б.В. Музыкальная форма как процесс. Кн. 1—2. 2 изд. Л., 1971;
Протопопов В.В. Очерки по истории инструментальных форм XVI — начала XIX в. М., 1979;
Дубкова Т.А. Беларуская сімфонія. Мн., 1974;
Музычны тэатр Беларусі, 1960—1990. [Кн. 3—4]. Мн., 1996—97.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАДКЕ́ВІЧ Аляксандр (4.6.1776, г. Чарнобыль, Украіна — 24.1.1838),
палітычны і ваенны дзеяч, хімік, літаратар. Чл. Пецярбургскай АН (з 1818), шматлікіх навук. т-ваў. З роду Хадкевічаў. Вучыўся ў Варшаўскім пансіянаце для магнацкай моладзі М.Нікуты. У час паўстання 1794 прызначаны Т.Касцюшкам маёрам нац. гвардыі, напэўна, браў удзел у Віленскім паўстанні 1794 і баях у ВКЛ. Пасля падаўлення паўстання жыў на Валыні. У вайну 1812 чл. Ваеннага к-таЧасовага ўрада Вялікага княства Літоўскага, камандзір 18-га пях. палка, які выставіў за ўласны кошт. У 1813 трапіў у рас. палон. Пры арганізацыі войска Каралеўства Польскага ў 1815 прызначаны нач. штаба гвардзейскай дывізіі, у 1818 — ген. брыгады. У 1819 сенатар Каралеўства Польскага, з 1820 дэпутат сейма. Належаў да масонскіх лож. У пач. 1824 арганізаваў у Кіеве спатканне дзекабрыстаў М.П.Бястужава-Руміна і С.І.Мураўёва-Апостала з прадстаўніком Патрыятычнага таварыства С.Крыжаноўскім. У 1826 высланы ў Пецярбург, пасля ў Жытомір пад нагляд паліцыі Вызначыўся як хімік-даследчык, тэхнолаг. Гал.навук. праца — «Хімія» (т. 1—7, 1816—18). Займаўся таксама мінералогіяй, фармацэўтыкай. Вядомы як паэт, драматург, тэатр. крытык, калекцыянер. Аўтар нарысаў пра Касцюшку, Я.Г.Дамброўскага, кн. «Партрэты праслаўленых палякаў з іх апісаннем» (1820).