ТАГАНО́ВІЧ Анатоль Дзмітрыевіч (н. 10.11.1952. Мінск),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Д-рмед.н. (1993), праф. (1995). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1976), дзе і працуе. Навук. працы па пытаннях механізма сурфактантнай сістэмы лёгкіх у норме і паталогіі, функцыян. змен клетак лёгкіх пры ўплыве на арганізм забруджвальнікаў навакольнага асяроддзя і лек. прэпаратаў.
Тв.:
Индуцированное сурфактантом изменение уровня эидогенных регуляторов метаболизма в макрофагах легких (разам з В.К.Кухтой. Н.Дз.Тагановіч) // Докл.АНБССР. 1991. Т. 35. № 4;
Спектральна-флюарэсцэнтнае даследаванне сурфактанту лёгкіх у пацукоў пры блеаміцын-індуцыраваным пнеўмафіброзе (разам з В.К.Кухтой. Я.В.Баркоўскім) // Весці АН Беларусі. Сер. біял.навук. 1992. № 2;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛСТАРО́ЖАЎ Георгій Барысавіч (н. 28.11.1945, г. Ліскі Варонежскай вобл., Расія),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1985), праф. (1993). Скончыў БДУ (1967). З 1967 у Ін-це фізікі, з 1992 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па люмінесцэнцыі складаных малекул у газавай фазе, рэлаксацыйных працэсах у біямалекулах. Даследаваў механізмы дысацыяцыі адзінарных сувязей у малекулах дысульфідаў. Адзін са стваральнікаў фемтасекунднага лазернага спектрометра. Прэмія Ленінскага камсамола 1978.
Тв.:
Пассивная синхронизация мод фемтосекундного титан-сапфирового лазера при импульсной синхронной накачке ограниченным цугом пикосекундных импульсов (у сааўт.) // Квантовая электроника. 1999. Т. 28. № 3;
Спектроскопия и люминесценция (у сааўт.) // Наука Беларуси в XX столетии. Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАНКО́ВІЧ Віктар Сцяпанавіч (н. 16.4.1934, в. Карытніца Вілейскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1963), праф. (1993). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1956). З 1956 у Ін-це эканомікі АН Беларусі, з 1963 у Бел.эканам. ун-це. Навук. працы па праблемах эканам. механізму гаспадарання ў АПК, рэфармавання с.-г. прадпрыемстваў і іх адаптацыі да рынку.
Тв.:
Совершенствование хозрасчета в колхозах и совхозах БССР. Мн., 1974;
Хозяйственный расчет в колхозах и совхозах. Мн., 1982;
Хозяйственный расчет в системе агропромышленного комплекса. Мн., 1989;
Научные основы импортозамещения: На примере импортозамещения продукции АПК. Мн., 1999 (у сааўт.);
Экономика предприятий и отраслей АПК. Мн., 2001 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЎКА́ЧЫКІ, таўкачы,
танцоркі (Empididae),
сямейства насякомых падатр. прамашыўных караткавусых атр. двухкрылых. Больш за 2,8 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, асабліва ў лясной зоне па берагах вадаёмаў; жывуць на раслінах. На Беларусі найб. трапляюцца Т.: вялікі (Empis tesselata) і лінднеры (E. lindneri).
Даўж. да 15 мм. Цела цёмнае, слабаапушанае. Галава невял., круглая з іголкападобным хабатком. Крылы празрыстыя. Ногі доўгія, тонкія. Пераважна драпежнікі, дадатковы корм — нектар кветак. У перыяд размнажэння ў некат. відаў адбываецца раенне, шлюбныя «танцы», насякомыя збіраюцца ў вял. масы — «таўкуць мак» (адсюль назва). Агрэсіўныя самкі пасля капуляцыі нярэдка з’ядаюць самцоў. Развіццё з поўным ператварэннем. Лічынкі жывуць у глебе, лясным подсціле, у некат. відаў — на дне вадаёмаў.
бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Д-рбіял.н. (1985), праф. (2001). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1955). З 1960 у Гродзенскім мед. ін-це, з 1975 у Ін-це біяхіміі Нац.АН Беларусі (у 1987—2002 заг. лабараторыі). Навук. працы па вывучэнні метабалізму водарастваральных вітамінаў пры эксперым. канцэрагенезе, біяхім. рэзістэнтнасці арганізма пры сумесным уздзеянні радыяцыі і тэхнагенных фактараў.
Тв.:
Изменение показателей пентозофосфатного пути у больных туберкулезом в условиях длительного воздействия низких доз радиации (у сааўт.). // Весці АН Беларусі. Сер. біял.навук. 1997. №3;
Обмен витамина B1 у норок в различные биологические периоды и фазы роста щенков (у сааўт.). // Проблемы экологической физиологии пушных зверей. Петрозаводск, 2000. Вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРПА́НЫ (Melanitta),
род вадаплаўных птушак сям. качыных атр. гусепадобных. 5 відаў. Пашыраны на Пн Еўразіі і Паўн. Амерыкі ў тундры, лесатундры, па берагах азёр, у поймах рэк, на марскіх узбярэжжах. На Беларусі на пралётах увосень трапляюцца 2 віды: Т. чорны, або сіньга (M. nigra), і ўласна Т. (M. fusca) — нар. назва нырок-свірок.
Даўж. да 56 см, маса да 2 кг, самкі драбнейшыя. Самцы чорныя. часам з белай плямай на крыле; самкі цёмна-бурыя. Дзюба каля асновы ўздутая, жоўтая ці чырвоная з чорным. Кормяцца дробнай рыбай. воднымі беспазваночнымі, раслінамі. Адкладваюць да 10 яец. Аб’ект палявання.
Э.Р.Самусенка.
Турпаны: 1 — чорны; 2 — уласна турпан (а — самка, б — самец).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫПІЗА́ЦЫЯў тэхніцы і будаўніцтве,
распрацоўка тыпавых чарцяжоў, праектаў (рашэнняў) на аснове агульных для шэрагу вырабаў (канструкцый, збудаванняў, тэхнал. працэсаў або работ) тэхн. характарыстык, адзін з метадаў стандартызацыі і уніфікацыі.
У тэхніцы Т. служыць асновай для групавых метадаў апрацоўкі дэталей і вузлоў, паточна-масавай і серыйнай вытв-сці панайб. дасканалых тэхналогіях. Дазваляе адбіраць узоры з найлепшымі параметрамі і тыпапамерамі, уніфікаваныя элементы, тыпавое абсталяванне і аснастку тэхналагічную. У будаўніцтве Т. ажыццяўляецца на аснове модульнай сістэмы (гл.Модуль у архітэктуры), характарызуецца выкарыстаннем тыпавых секцый і канструкцый, стандартных дэталей. Паскарае праектаванне аб’ектаў, скарачае тэрміны ўзвядзення будынкаў і збудаванняў, садзейнічае ўкараненню прагрэс. метадаў вытв-сці, павышэнню прадукцыйнасці працы, паляпшэнню якасці прадукцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭ́РБІЙ (лац. Terbium),
Tb, хімічны элемент III групы перыяд. сістэмы, ат. н. 65, ат. м. 158,925, адносіцца да лантаноідаў. У прыродзе 1 стабільны нуклід 159Tb. У зямной кары 4,310−4% па масе. Адкрыты ў 1834 швед. хімікам К.Мосандэрам у выглядзе аксіду пры раздзяленні ітрыевых (гл.Ітрый) рэдказямельных элементаў.
Мяккі серабрыста-белы метал. tпл1357 °C, tкіп 3227 °C, шчыльн. 8272 кг/м³. У паветры кампактны Т. павольна акісляецца. Пры пакаёвай т-ры ўзаемадзейнічае з вадой, мінер. к-тамі, пры награванні — з галагенамі, халькагенамі, азотам, вадародам [утварае вытворныя Tb (III)]. Метал. Т. атрымліваюць металатэрмічным аднаўленнем трыхларыду TbCl3 або трыфтарыду TbF3. Выкарыстоўваюць як актыватар крышталефасфораў, а таксама ў вытв-сці спец. шкла, магн. сплаваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛІКО́ВАЯ СТА́ЎКА,
працэнтная стаўка для разліку ўліковага працэнта. Уяўляе сабой плату, што бяруць банкі (у асн. камерцыйныя) за авансаванне грошай у выглядзе куплі аблігацый, вэксаляў, каштоўных папер і інш. пазыковых абавязацельстваў да надыходу тэрмінаў іх аплаты. Камерцыйныя банкі, якія ажыццяўляюць аперацыі з камерцыйнымі вэксалямі прамысл. і гандл. фірм, адначасова ўжываюць некалькі У.с., якія адрозніваюцца ў Залежнасці ад тэрміну, што застаецца да аплаты абавязацельстваў і ступені надзейнасці, забяспечанасці ўліковых вэксаляў. Велічыня прыватнай У.с. мяняецца ў залежнасці ад ліквіднасці банка і агульнага стану ўліковага рынку. Афіцыйная У.с. выкарыстоўваецца цэнтр. банкам у аперацыях з камерцыйнымі банкамі і інш. крэдытна-фінансавымі ін-тамі па ўліку кароткатэрміновых дзярж. абавязацельстваў і перадыскантаванні камерцыйных вэксаляў. Прыватная У.с. звычайна вышэйшая за афіцыйную.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛО́ГАВА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Палата, за 17 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,46 км², даўж. каля 1,5 км, найб.шыр. 390 м, найб.глыб. 3,9 м, даўж. берагавой лініі 3,2 км, пл. вадазбору 7,4 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. 4—5 м, спадзістыя, пясчаныя, укрытыя лесам або пад пашай. На З, Пн і ПнУ тэраса выш. 0,8—1 м. Берагі нізкія, пясчаныя, на ПнЗ і З сплавінныя (шыр. сплавіны 5—10 м). Дно ўздоўж берагоў да глыб. 1—1,5 м пясчанае, ніжэй пясчана-ілістае і сапрапелістае. Зарастае ў прыбярэжнай ч. да глыб. 2,4 м. Упадаюць 3 меліярац. канавы, сцёк па пратоцы ў р. Палата.