КІ́РШЧЫНА Тамара Іосіфаўна (н. 5.1.1950, г. Калінкавічы Гомельскай вобл.),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1980). У 1982—86 гал. мастак Барысаўскага камбіната прыкладнога мастацтва. Працуе ў галіне маст. керамікі. Творы вызначаюцца выразнай пластыкай, высокім майстэрствам выканання: станковыя кампазіцыі «Няўлоўная», «Лявоніха на арбіце» (абедзве 1972), «Балельшчыкі», «Дзівакі» (абедзве 1973), «Пан» (1974); дэкар. афармленне інтэр’ераў кафэ «Арбат» (1979, з А.Кішчанкам), муз. вучылішча (1975), кампазіцыя «Дрэва жыцця» (1980) у сауне і пано (1981, з Кішчанкам) над уваходам у гасцініцы «Кастрычніцкая», пано «Белая Русь» («Песня пра Палессе») і дэкар.скульптура «Па слядах беларускага эпасу» (1986) у гасцініцы «Беларусь» — у Мінску, пано «Песня пра Радзіму» (1991) у Палацы Мазырскага нафтаперапр. з-да і інш.
Т.Кіршчына. Песня пра Радзіму. Керамічнае пано ў Палацы Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. Фрагмент. 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРЭ́НА (грэч. Kyrēnē),
старажытны горад у Паўн. Афрыцы (цяпер г. Шахат, Лівія). Засн. каля 630 да н.э.грэч. каланістамі з в-ва Фера. Да 460 да н.э. правіла царская дынастыя, потым усталявалася рабаўладальніцкая дэмакратыя. Каля 331 да н.э. заваявана Аляксандрам Македонскім, з 322 у складзе дзяржавы Пталамеяў, з 96 да н.э. пад уладай Рыма. Адзін з гандл. і культ. цэнтраў антычнасці. Пасля ліквідацыі паўстання іудзеяў (117 н.э.) заняпала. У 7 ст. зруйнавана арабамі. У выніку археал. раскопак (вядуцца з пач. 20 ст.) адкрыты рэшткі ант. помнікаў: комплексаў акропаля, Капітолія, Цэзарэума і Агары; храмаў Апалона (канец 7 ст. да н.э.), Артэміды (6 ст. да н.э.), вялікіх і малых тэрмаў (1—2 ст.), тэатра, а таксама каменная скульптура, керамічныя вырабы і інш. У К. нарадзіўся стараж.-грэч. філосаф Арыстып.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯЦКО́Ў Міхаіл Нічыпаравіч (н. 25.9.1946, с. Каменскі Хутар Клімаўскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1975). З 1978 на Камбінаце мастацтваў у Гомелі. Працуе ў манум. і дэкар. прыкладным мастацтве, пераважна ў галіне керамікі. Аўтар манум. пано «Вясна» (1984) у цэнтр. паліклініцы, «Праца», «Свята» (абодва 1985) у Палацы культуры «Гомсельмаша», размалёвак у прафес.-тэхн. вучылішчы № 67 (1986; усе ў Гомелі) і інш. Станковыя работы вызначаюцца пластычнай выразнасцю форм, імкненнем да выяўлення натуральнай прыгажосці матэрыялу: дэкар. наборы «Беларусіка» (1977), «Сялянскі» (1978), «Вячэрні» (1981), вазы «Вясенняе абуджэнне» (1975), «Лета» (1982), дэкар. пластыка «Памяць народная» і «Свята на сяле» (1978), «Сельскія эцюды» (1980), «Успаміны пра дзяцінства» (1985), дэкар.скульптура «Маці Палесся» (1980), «Мая Беларусь» (1989), «Францыск Скарына» (1990) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛАДЗІ́МІРСКІ ДЗМІ́ТРЫЕЎСКІ САБО́Р,
помнік рус. архітэктуры Уладзіміра-Суздальскай школы дойлідства ў г. Уладзімір (Расія). Пабудаваны, верагодна, у 1194—97. Напачатку ўваходзіў у комплекс княжацкага палаца. Урачысты і велічны 1-купальны 4-слуповы храм вылучаецца строгімі прапорцыямі, складанай арнаментальнай разьбой на фасадах, калонкамі аркатурнага пояса. Разьба шчыльна пакрывае 8-калонны барабан купала, архівольты, капітэлі перспектыўных парталаў. У інтэр’еры захаваліся фрагменты фрэскавай размалёўкі 12 ст. («Страшны суд», рус. і візант. майстры). Храм пашкоджаны ў 16 і 18 ст., у 1837—39 рэстаўрыраваны, цалкам адноўлены ў 1941—52 (арх. А.Сталетаў). Сабор уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Літ.:
Воронин Н.Н. Зодчество Северо-Восточной Руси XII—XV вв. Т. 1. М., 1961;
Вагнер Г.К. Скульптура Древней Руси, XII в. Владимир. Боголюбово. М., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУ́БЭ Аляксандр Васілевіч (31.8.1894, в. Грыгор’еўка Белябееўскага р-на, Башкортастан — 3.8.1980),
бел. скульптар. Нар. мастак Беларусі (1944). Вучыўся ў Пецярбургскім ун-це (1941—16). З 1918 настаўнічаў у мяст. Краснаполле (Магілёўская вобл.). З 1924 жыў у Мінску, з 1941 у Маскве. Адзін з арганізатараў і старшыня Усебеларускага аб’яднання мастакоў. У творчасці адчувальны ўплыў традыцый бел.нар. драўлянай скульптуры («Лірнік», «Кастусь Каліноўскі», абедзве 1926). Сярод работ з рысамі стылізацыі, але лаканічных па трактоўцы, поўных унутр. напружання: «Раб», «Тачачнік» («Паднявольная праца», абедзве 1928), «Танкіст» (1943), «Першая баразна» (1949) і інш. Працаваў у жанры партрэта (М.Багдановіч, 1927, Л.М.Даватар, 1944), станковай і манум. пластыкі («Трактарыстка», 1935), дэкар. скульптуры («Беларус-касец», 1940) і інш. Творы адметныя арыгінальнасцю і выразнасцю пластычнай формы, эмацыянальнасцю.
Літ.:
Петерсон Э.А. Портретная скульптура Советской Белоруссии. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАДЛЕ́Н,
мадленская культура, найбольш позняя палеалітычная культура (15—8 тыс.г. да н.э.), якая змяніла салютрэйскую і папярэднічала азільскай культуры ранняга мезаліту. Выяўлена франц. археолагам Г. дэ Мартылье ў 1860. Назва ад пячоры Мадлен на беразе р. Везер (дэпартамент Дардонь, Францыя). Пашырана на тэр. Францыі, Іспаніі, Швейцарыі, Германіі і мае шэраг мясц. разнавіднасцей. У М. пераважалі крамянёвыя разцы, праколкі, скрэблы, касцяныя гарпуны, наканечнікі коп’яў, дроцікі, кап’якідальнікі, жэзлы, іголкі, шылы і інш. Характэрны разныя выявы на рогу і косці, скульптура з рогу, косці, іклаў маманта, гравіраваныя, мона- і паліхромныя выявы на скляпеннях і сценах пячор. Насельніцтва займалася паляваннем, жыло ў пячорах і жытлах з касцей і шкур. М. адносіцца да эпохі мацярынскага роду. Тэрміны «М.» і «мадленская эпоха» ўжываюцца і ў шырокім сэнсе для пазначэння заключнага этапу развіцця познапалеалітычнай культуры еўрап. прыледавіковай вобласці ад Францыі да Урала.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ШТРАВІЧ (Meštrović) Іван (15.8.1883, Врполе — 16.1.1962),
харвацкі скульптар і архітэктар; заснавальнік сучаснай харвацкай скульпт. школы. Вучыўся ў Венскай АМ (1901—04). З 1903 удзельнічаў у выстаўках «Венскага сецэсіёну». Заснавальнік творчага аб’яднання «Медуліч» (1908). У 1922—42 выкладаў у АМ у Заграбе. З 1942 у эміграцыі, з 1947 у ЗША. Зазнаў уплыў А.Радэна, Э.А.Бурдэля, стылю мадэрн. Творам уласцівы суровасць і аскетычнасць формы ў спалучэнні з глыбокай героіка-драматычнай напружанасцю, імкненне стварыць нац. стыль. Сярод твораў: «Фантан жыцця» ў Заграбе (1905), «Успамін» (1908), скульптура для непабудаванага храма на Косавым полі (1907—12), «Маці» (1908), «Каралевіч Марко» (1909), «Мадонна з немаўлём» (1917). Захапляўся праблемамі сінтэзу мастацтваў; аўтар арх. аб’ектаў — помніка невядомаму салдату на гары Авала каля Бялграда, Дома мастацтваў у Заграбе (абодва 1934—38). У г. Спліт галерэя М., у Заграбе — дом-музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛІ́ПАЎ Валерый Віктаравіч (н. 26.5.1946, г. Брэст),
бел. фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1991). Скончыў БДУ (1969). З 1969 у Ін-це фізікі Нац.АН (з 1993 гал.навук. супрацоўнік). Навук. працы па оптыцы, акустыцы, фотаакустыцы, гісторыі бел. мастацтва. Устанавіў асаблівасці адбіцця і пераламлення эл.-магн. хваль на межах анізатропных асяроддзяў, новы від канічнай рэфракцыі аптычных і акустычных хваль у асяроддзях з натуральнай ці вымушанай гіратрапіяй. Прапанаваў новыя метады даследавання анізатропных, слаістых і слаіста-анізатропных паглынальных асяроддзяў.
Тв.:
Отражение и преломление света прозрачными кристаллами. Мн., 1976 (разам з Ф.І.Фёдаравым);
Достижения физической оптики в Белоруссии. Мн., 1979 (разам з Б.В.Бокуцем);
Расщепление пучка при полном отражении, обусловленное ограниченностью среды (разам з М.М.Пунько) // Письма в ЖЭТФ. 1984. Т. 39, вып. 1;
Скульптура // Гісторыя беларускага мастацтва. Мн., 1988. Т. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́ШЭР (Vischer),
сям’я нямецкіх майстроў бронз. і латуннага ліцця. Працавалі ў 15—16 ст. у г. Нюрнберг. Майстэрня Ф. засн. ў 1453 Германам Ф. Старэйшым (?—1488); вырабляла пераважна надмагільныя дошкі, саркафагі, панікадзілы, купелі і інш.Петэр Ф. Старэйшы (каля 1460—7.1.1529), сын Германа. Пашырыў майстэрню, зрабіў яе самай буйной у Германіі. Выканаў статуі каралёў Артура і Тэадорыха для кенатафа імператара Максіміляна I (1513, Хофкірхе, г. Інсбрук, Аўстрыя); мадэлі выраблялі з дрэва спец. скульптары-разьбяры. Пашырэнню ў ням. пластыцы рэнесансавых маст. прынцыпаў спрыялі сыны Петэра: Герман Ф. Малодшы (каля 1486—1516), Петэр Ф. Малодшы (1487—1528), Ганс Ф. (каля 1489—1550); таксама скульптары і ліцейшчыкі. Петэр Ф. Малодшы ўпершыню ў Германіі ўвёў італьян. тэхніку ліцця па васковых мадэлях, выканаў фігурныя ўпрыгожанні ракі св. Зебальда (1508—19, Зебальдускірхе).
Літ.:
Либман М.Я. Немецкая скульптура, 1350—1550. М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАСТА́К Фёдар Віктаравіч (н. 4.1.1945, в. Харошча Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1974). З 1974 мастак Івянецкай ф-кі маст. керамікі і вышыўкі, дзе распрацаваў шэраг эталонаў маст. вырабаў, з 1979 заг.Н.-д.маст.-эксперым. лабараторыі ў Мінску, у 1983—2002 на Барысаўскім маст. камбінаце. Сярод твораў: дэкар.скульптура «Певень»; трыпціхі «Край мой родны», «Івянецкія майстры», «Зубр», «Ікар», «Пегас» (усе 1976), «Да зорак» (1978), «Марына» (2002); дэкар. кампазіцыя «Хваля» (1978—79), вазы, талеркі, свяцільні для інтэр’ера рэстарана ў г. Талачын Віцебскай вобл. (1982); пласты «Магілёў», «Гомель» для залы пасяджэнняў рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1999); каміны і печы для музея-сядзібы А.Міцкевіча ў в. Завоссе Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл. (1998). Творы вылучаюцца арганічнасцю спалучэння традыц. і сучасных форм.