ШАСТА́К Фёдар Віктаравіч (н. 4.1.1945, в. Харошча Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1974). З 1974 мастак Івянецкай ф-кі маст. керамікі і вышыўкі, дзе распрацаваў шэраг эталонаў маст. вырабаў, з 1979 заг. Н.-д. маст.-эксперым. лабараторыі ў Мінску, у 1983—2002 на Барысаўскім маст. камбінаце. Сярод твораў: дэкар. скульптура «Певень»; трыпціхі «Край мой родны», «Івянецкія майстры», «Зубр», «Ікар», «Пегас» (усе 1976), «Да зорак» (1978), «Марына» (2002); дэкар. кампазіцыя «Хваля» (1978—79), вазы, талеркі, свяцільні для інтэр’ера рэстарана ў г. Талачын Віцебскай вобл. (1982); пласты «Магілёў», «Гомель» для залы пасяджэнняў рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1999); каміны і печы для музея-сядзібы А.Міцкевіча ў в. Завоссе Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл. (1998). Творы вылучаюцца арганічнасцю спалучэння традыц. і сучасных форм.
Л.Ф.Салавей.
т. 17, с. 385
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)