скульпту́ра
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
скульпту́ра |
скульпту́ры |
| Р. |
скульпту́ры |
скульпту́р |
| Д. |
скульпту́ры |
скульпту́рам |
| В. |
скульпту́ру |
скульпту́ры |
| Т. |
скульпту́рай скульпту́раю |
скульпту́рамі |
| М. |
скульпту́ры |
скульпту́рах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
скульпту́ра, -ы, мн. -ы, -ту́р, ж.
1. Майстэрства стварэння аб’ёмных мастацкіх твораў шляхам разьбы, высякання, лепкі або адліўкі, коўкі, чаканкі.
2. Твор такога мастацтва, а таксама сукупнасць такіх твораў.
Скульптуры, выкананыя на высокім мастацкім узроўні.
|| прым. скульпту́рны, -ая, -ае.
С. партрэт.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
скульпту́ра скульпту́ра, -ры ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
скульпту́ра ж.
1. скульпту́ра, извая́ние ср., ста́туя;
2. только ед. скульпту́ра, вая́ние ср.;
займа́цца ~рай — занима́ться скульпту́рой (вая́нием);
3. собир. скульпту́ра;
за́ла ~ры — зал скульпту́ры
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
скульпту́ра, ‑ы, ж.
1. Від выяўленчага мастацтва — стварэнне аб’ёмных вобразаў (барэльефаў, статуй і пад.) з гліны, каменя, металу і пад. Займацца скульптурай. □ Праца.. з’яўляецца вядучай тэмай савецкага выяўленчага мастацтва — жывапісу, графікі, скульптуры. «Беларусь». На аддзяленні скульптуры Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута быў аб’яўлены конкурс на лепшы праект мемарыяла. «Помнікі».
2. Твор гэтага віду мастацтва. На кожным кроку кідаліся ў вочы манастыры, кляштары, касцёлы, цэрквы, кірхі і капліцы са своеасаблівымі скульптурамі каталіцкіх святых. Колас. Праходзячы міма скульптуры студэнта, схіленага над разгорнутай кнігай. Максім Сцяпанавіч зноў захваляваўся. Карпаў. // зб. Сукупнасць такіх твораў. Беларуская скульптура.
[Лац. sculptura.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
торс, -а, мн. -ы, -аў, м.
Тулава чалавека, а таксама скульптура тулава.
Т. спартсмена.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сфі́нкс
‘скульптура’
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
сфі́нкс |
сфі́нксы |
| Р. |
сфі́нкса |
сфі́нксаў |
| Д. |
сфі́нксу |
сфі́нксам |
| В. |
сфі́нкс |
сфі́нксы |
| Т. |
сфі́нксам |
сфі́нксамі |
| М. |
сфі́нксе |
сфі́нксах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
станко́вы¹, -ая, -ае.
Які мае адносіны да выяўленчага мастацтва, творы якога створаны на станку (у 5 знач.).
Станковае мастацтва.
Станковая графіка.
Станковая скульптура.
С. жывапіс.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
цэрапла́стыка, ‑і, ДМ ‑тыпы, ж.
Скульптура з воску.
[Ад лац. cera — воск і слова пластыка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
барэлье́фны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да барэльефа; уласцівы барэльефу. Барэльефная скульптура.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)