ШУ́МСКАЯ Лізавета Уладзіміраўна (12.4.1905, г. Іванава, Расія — 1988),
расійская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана), педагог. Нар.арт. Расіі (1951). Скончыла Іванаўскае муз. вучылішча (1934). Займалася ў Д.Бяляўскай у Маскве. З 1928 спявала на оперных сцэнах рас. гарадоў. З 1944 салісткаВял.т-ра ў Маскве. З 1959—75 выкладала ў Маскоўскай кансерваторыі. Адна з выдатных сав. спявачак. Яе выкананне вылучалася тонкасцю фразіроўкі, цеплынёй, задушэўнасцю. Сярод партый: Валхава, Снягурачка («Садко», «Снягурачка» М.Рымскага-Корсакава), Антаніда («Іван Сусанін» М.Глінкі), Джульета («Рамэо і Джульета» Ш.Гуно). Дзярж. прэмія СССР 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЕ́ШУ Марыя Лук’янаўна (н. 5.5.1934, с. Валанціраўка Сувораўскага р-на, Малдова),
малдаўская спявачка (лірыка-драм. сапрана). Нар.арт.СССР (1970). Герой Сац. Працы (1990). Скончыла Кішынёўскую кансерваторыю (1961), з 1980 выкладае ў ёй. З 1961 салісткаМалд.т-ра оперы і балета. Сярод партый: Таццяна, Ліза («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Тоска, Чыо-Чыо-сан (аднайм. оперы Дж.Пучыні), Аіда, Леанора («Аіда», «Трубадур» Дж.Вердзі). Лаўрэат Міжнар. конкурсаў імя П.І.Чайкоўскага (Масква, 1966), імя Муіры Тамакі (Токіо, 1967). Дзярж. прэмія Малдовы 1968, Дзярж. прэмія СССР 1974, Ленінская прэмія 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛЦЫНЬ, Вілцыня (Vilciņa) Велта (Аўсма) Эйнаўна (н. 13.12.1928, Упесгрыва Талсінскага р-на, Латвія), латышская артыстка балета. Нар.арт.СССР (1965). Скончыла балетную студыю пры Рыжскім т-ры оперы і балета (1948). У 1949—73 салістка, з 1968 педагог-рэпетытар Рыжскага т-ра. Сярод партый: Баранеса («Сакта свабоды» А.Скултэ), Скайдрытэ («Стабурадзе» А.Калніньша, Дзярж. прэмія Латвіі 1958), Адэта—Адылія, Аўрора («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Джульета («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Кармэн («Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ—Р.Шчадрына) і інш. У 1956 і 1958 выступала ў Вял. т-ры.
расійская віяланчэлістка. Нар.арт. Расіі (1989), нар.арт.СССР (1991). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1964), у 1967—77 выкладала ў ёй. З 1964 салістка Масканцэрта, з 1976 — Маскоўскай філармоніі. Адна з буйнейшых рас. выканальніц віяланчэльнай класікі і сучаснай музыкі. Выступае і як ансамблістка (у т. л. з С.Рыхтэрам, да 1990 з мужам А.Каганам). З 1992 праф. Вышэйшай школы музыкі ў г. Штутгарт (Германія). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў (1961), міжнар. конкурсаў віяланчэлістаў імя А.Дворжака (Прага, 1961), імя П.І.Чайкоўскага (Масква, 1962), камерных ансамбляў (Мюнхен, 1967; разам з А.Наседкіным).
грузінская і армянская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Нар.арт.СССР (1939). Скончыла Петраградскую кансерваторыю (1920). З 1922 салістка Грузінскага, у 1933—48 Армянскага т-раў оперы і балета. У 1943—51 выкладала ў Ерэванскай кансерваторыі (праф. з 1949). У рэпертуары вылучаліся партыі з опер арм. кампазітараў — Ануш («Ануш» А.Тыграняна), Алімпія («Аршак II» Т.Чухаджана), а таксама класічных — Марфа («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Антаніда («Іван Сусанін» М.Глінкі), Маргарыта Валуа («Гугеноты» Дж.Меербера), Джыльда, Віялета, Дэздэмона («Рыгалета», «Травіята», «Атэла» Дж.Вердзі). Дзярж. прэмія СССР 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЙДА́Й Зоя Міхайлаўна (1.6.1902, г. Тамбоў, Расія — 21.4.1965),
украінская спявачка (сапрана). Нар.арт.СССР (1944). Скончыла Кіеўскі муз.-драм.ін-т імя М.Лысенкі (1927). У 1928—55 салістка Кіеўскага, у 1930—34 — Харкаўскага т-раў оперы і балета. У 1947 — 65 выкладала ў Кіеўскай кансерваторыі (з 1963 праф.). Сярод партый: Наталка («Наталка Палтаўка» Лысенкі), Аксана («Запарожац за Дунаем» С.Гулак-Арцямоўскага), Ганна («Наймічка» М.Верыкоўскага), Таццяна («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Маргарыта («Фауст» Ш.Гуно), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні). Выступала як камерная спявачка. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў (1933, 1-я прэмія). Дзярж. прэмія СССР 1941.
расійская спявачка (сапрана). Нар.арт.СССР (1937). Спевам вучылася ў Пецярбургу і Берліне ў М.Малінгер. У 1915—48 салісткаВял.т-ра ў Маскве. Адна з буйнейшых рас. спявачак, валодала моцным, сакавітым, выразным голасам, роўным ва ўсіх рэгістрах, артыстычнай культурай. Сярод лепшых партый: Ліза, Кума Настасся («Пікавая дама», «Чарадзейка» П.Чайкоўскага), Фяўроння («Паданне пра нябачны горад Кіцеж...» М.Рымскага-Корсакава), Артруда («Лаэнгрын» Р.Вагнера). Першая выканала на сцэне т-ра партыю Турандот («Турандот» Дж.Пучыні). Вядома як выканальніца вак. лірыкі Чайкоўскага, С.Рахманінава. З 1947 праф. Маскоўскай кансерваторыі. Дзярж. прэмія СССР 1943.
руская балерына. Скончыла Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1815, педагог Ш.Дзідло і інш.). Вучаніцай дэбютавала ў партыі Галатэі («Ацыс і Галатэя» К.Каваса). У 1816—36 салістка (да 1829 вядучая танцоўшчыца) пецярбургскага Вял.т-ра. Валодала моцным тэмпераментам, віртуознай тэхнікай, бездакорным пачуццём стылю, сцэн. абаяльнасцю. Стварыла яркія разнапланавыя вобразы (ад камічных да глыбока трагічных). Сярод лепшых партый: Флора, Чаркешанка («Зефір і Флора», «Каўказскі нявольнік, або Цень нявесты» Каваса), княжна Людміла («Руслан і Людміла» Ф.Шольца; паст. ўсіх Дзідло), царыца Сумбека («Сумбека, або Заваяванне Казанскага царства» Л.Санэ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРНІ́ЦКАЯ (па мужу Дырэнталь) Магдалена
(каля 1764, г. Паставы Віцебскай вобл. — ?),
танцоўшчыца. Прыгонная падскарбія надворнага літ. А.Тызенгаўза. Вучылася ў яго балетнай школе ў Паставах. У 1785—94 (з перапынкам) у складзе трупы «Т-ва танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці» ў Варшаве. Выступала (з 1790 як Дырэнталь) на каралеўскай сцэне і ў Нац. т-ры, другая салістка (сярод партый Пастушка ў балеце «Лукас і Калінета»). Пасля 1794, відаць, працавала ў Варшаве ў трупе «Нацыянальныя танцоры» і антрэпрызе С.Гальніцкага і К.Аўсінскага, у 1795 выступала ў Гродне і Львове, з 1797 — у Варшаве ў антрэпрызе Т.Трускаляскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРОЗ Дора Захараўна (12.11.1909, г. Сянно Віцебскай вобл. — 8.12.1997),
бел. спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Скончыла Бел. студыю оперы і балета (1933), Бел. кансерваторыю (1937, клас В.Несцярэнка). У 1933—49 салісткаДзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Валодала голасам прыгожага серабрыстага тэмбру, тонкім муз. густам. Сярод лепшых партый: Марфачка («Алеся» Я.Цікоцкага), Марфа («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Мікаэла («Кармэн» Ж.Бізэ), Джыльда, Віялета («Рыгалета», «Травіята» Дж.Вердзі). З інш. партый: Караліна («У пушчах Палесся» А.Багатырова), Русалка («Кветка шчасця» А.Туранкова), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Алімпія («Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха).