ШУ́МСКАЯ Лізавета Уладзіміраўна (12.4.1905, г. Іванава, Расія — 1988),
расійская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана), педагог. Нар. арт. Расіі (1951). Скончыла Іванаўскае муз. вучылішча (1934). Займалася ў Д.Бяляўскай у Маскве. З 1928 спявала на оперных сцэнах рас. гарадоў. З 1944 салістка Вял. т-ра ў Маскве. З 1959—75 выкладала ў Маскоўскай кансерваторыі. Адна з выдатных сав. спявачак. Яе выкананне вылучалася тонкасцю фразіроўкі, цеплынёй, задушэўнасцю. Сярод партый: Валхава, Снягурачка («Садко», «Снягурачка» М.Рымскага-Корсакава), Антаніда («Іван Сусанін» М.Глінкі), Джульета («Рамэо і Джульета» Ш.Гуно). Дзярж. прэмія СССР 1950.
т. 17, с. 487
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)