ЧЫ́РЫКАЎ Яўген Мікалаевіч (5.8.1864, г. Казань, Расія — 18.1.1932),
рускі пісьменнік. Вучыўся ў Казанскім ун-це (у 1887 выключаны за ўдзел урэв. хваляваннях). Уваходзіў у групу пісьменнікаў, якія аб’ядноўваліся вакол кнігавыдавецкага т-ва «Знание» (Пецярбург). У 1895—1902 жыў і працаваў у Мінску; адзін з заснавальнікаў Мінскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. З 1920 у эміграцыі. Друкаваўся з 1885. Аповесці «Інваліды» (1897), «Чужаземцы» (1899), аўтабіягр. тэтралогія «Жыццё Тарханава» (кн. 1—4, 1911—25), зб-кіапавяд. «Кветкі ўспамінаў» (1912), «Раннія ўсходы» (1913) пра інтэлігенцыю. У п’есах «Яўрэі» (1904), «Іван Міроныч» (1905), «Мужыкі», аповесці «Мяцежнікі» (абедзве 1906) узняты вострыя сац. пытанні. Раман «Звер з бездані» (1926), зб.апавяд. «Чырвоны паяц: Аповесці жахлівых гадоў» (1928) пра грамадз. вайну. П’есы Ч. ў пач. 20 ст. ставіліся на Беларусі. Бел. ўражанні адлюстраваны ў яго творах («Яўрэі», «Правінцыяльныя малюнкі», 1899—1901).
Тв.:
Повести и рассказы. М., 1961;
Зверь из бездны: Роман, повести, рассказы, легенды, сказка. Спб., 2000;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫСЦЯКО́Ў Павел Пятровіч (5.7.1832, с. Пруды Цвярской вобл., Расія — 11.11.1919),
расійскі педагог і жывапісец. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1849—61). Пенсіянер АМу Парыжы і Рыме (1862—70). У 1860—64 выкладаў у Рысавальнай школе Пецярбургскага т-ва заахвочвання мастацтваў, з 1872 у Пецярбургскай АМ (у 1908—10 праф.-кіраўнік майстэрні, у 1890—1912 заг. мазаічнага аддз.). Яго пед. метад, засн. на спалучэнні непасрэднага ўспрыняцця натуры з яе навук. вывучэннем, адыграў вял. ролю ў развіцці рэалізму ў рус. мастацтве 2-й пал. 19 ст. Сярод вучняў В.Васняцоў, В.Паленаў, І.Рэпін, В.Сяроў, В.Сурыкаў, М.Урубель. Угіст. і жанравых партрэтах імкнуўся да драматызацыі гіст. сюжэта і псіхал. насычанасці вобразнага ладу: «Вялікая княгіня Соф’я Вітаўтаўна зрывае пояс з Васіля Касога на вяселлі Васіля Цёмнага» (1861), «Баярын» (1876).
Тв.:
Письма, записные книжки, воспоминания. М., 1953.
Літ.:
Молева Н., Белютин Э. П.П.Чистяков — теоретик и педагог. М., 1953.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́ШКА (ад кабардзіна-чэркескага са’-шхо, літар. — доўгі нож),
1) сякуча-колючая халодная зброя; адналязовы клінок невялікай крывізны (меншай, чым ушаблі) з 2-баковавострым пярэднім канцом, эфесам (без гарды) і ножнамі. Маса Ш. 1200 г, даўж. клінка 700—900 мм, шыр. 40 мм. Знаходзілася на ўзбраенні ў арміях і паліцыі шэрагу краін да сярэдзіны 20 ст.У Расіі — зброя ірэгулярнай (казацкай; у 18 ст.), рэгулярнай (у 19 ст.) кавалерыі, коннай артылерыі, афіцэраў усіх родаў войск (з канца 19 ст.), жандармерыі, коннай і пешай паліцыі. З ліквідацыяй кавалерыі і коннай артылерыі выкарыстоўвалася як парадная зброя. У 1940 уведзена парадная Ш. для агульнавайсковых генералаў і генералаў артылерыі (у 1949 заменена корцікам); з 1968 уСССР — ганаровая ўзнагародная халодная зброя.
2) Дымавая Ш. — сродак для дымапуску; метал. скрынка з адтулінамі ў верхняй частцы, запаламі і дымавой сумессю.
3) Падрыўная Ш. — спец. форма з прэсаванага выбуховага рэчыва. Выкарыстоўваецца для правядзення падрыўных работ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭСКІМО́СКАЯ МО́ВА,
адна з эскімоска-алеуцкіх моў. Пашырана сярод эскімосаў на Чукоцкім п-ве (Расія), на Алясцы (ЗША), у Канадзе, Грэнландыі (Данія, дзе яна служыць мовай астраўной аўтаноміі; у астатніх рэгіёнах — мовай побытавых зносін). Мае 2 групы дыялектаў: юіцкую і інуіцкую. Э.м. — аглюцінатыўна-полісінтэтычная. Ёй уласцівы: у марфалогіі — 7 склонаў, суфіксальнае словаўтварэнне, наяўнасць іменных і дзеяслоўных асноў, якія, далучаючы да сябе серыі розных па семантыцы і функцыях суфіксаў, здольны выражаць значэнне цэлага сказа (т.зв. слова-сказ), лексіка-семантычным цэнтрам якога служыць толькі каранёвая марфема; у сінтаксісе — выразны падзел сказа паводле структуры на абсалютную і эргатыўную канструкцыі. Пісьменства ў Грэнландыі з сярэдзіны 19 ст., уСССР з 1930-х г. (у 1932—37 на лац. графічнай аснове, з 1937 на аснове рус. графікі), у ЗША і Канадзе — з 1970-х г. (на аснове лац. графікі).
Літ.:
Меновщиков Т.А. Грамматика языка азиатских эскимосов. Ч. 1—2. М.; Л., 1962—67.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКУБО́ВІЧ Пётр Піліпавіч (псеўд. Л.Мельшын і інш.; 3.11.1860, с. Ісаева Наўгародскай вобл., Расія — 30.3.1911),
дзеяч рэв. руху ў Расіі, пісьменнік. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1882). З 1878 супрацоўнік дэмакр.час. «Дело», «Слово», «Отечественные записки». З 1882 чл.«Народнай волі», з 1883 адзін з яе кіраўнікоў. У 1884 арыштаваны, у 1887 асуджаны на 18 гадоў катаргі, якую адбываў у Забайкаллі. З 1895 на пасяленні ў г. Курган, у 1899 атрымаў дазвол на вяртанне ў Еўрап. Расію. Супрацоўнічаў учас. «Русское богатство». Аўтар вершаў, у якіх працягваў традыцыі грамадз. лірыкі М.А.Някрасава, аўтабіягр. нарысаў аб Акатуйскай катарзе «У свеце адрынутых» (1895—98), апавяданняў, прац па гісторыі рус. л-ры і рэв. руху.
Тв.:
Шлиссельбургские мученики. СПб., 1906;
Н.А.Некрасов: Его жизнь и лит. деятельность. СПб., 1907;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЛЕ́НСКАЯ (Дмахоўская) Эма
(29.2.1864, в. Камаровічы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. —24.1.1919),
бел. фалькларыстка і этнограф, польская пісьменніца. Пад уплывам Я.Карловіча зацікавілася побытам і духоўнай культурай бел. народа. Запісала 11 сшыткаў нар. песень, склала 2 рукапісныя зборнікі — казак, сабраных у Мазырскім і Навагрудскім пав. (62 творы, выд. 1976 пад назвай «Беларускі казачны эпас»), і «Песні, прыслоўі і загадкі з Камаровіч». Уэтнагр. працы «Вёска Камаровічы ў Мазырскім павеце» (1891) апісала жыццёвы ўклад, прац. дзейнасць і эстэт. погляды палескіх сялян. Учас. «La Tradition» («Традыцыя») у 1894—95 надрукавана яе даследаванне «Палескі фальклор» і 8 бел.нар. песень у перакладзе на франц. мову. Як пісьменніца працягвала традыцыі Б.Пруса і Э.Ажэшкі: раманы і аповесці «Двор у Галінішках», «Ад кахання», «Паненка», «Маці», зб. навел «Буслы», п’есы «Сын», «Крыўда», «Хвіля». Вяла асветніцкую дзейнасць на Віленшчыне, адкрывала перасовачныя бібліятэкі, школы.
Літ.:
Васілевіч У.А. «Паненка» з вёскі Камаровічы // Работніца і сялянка. 1982. №2;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЛУ́ГІН Эрнест Васілевіч (н. 19.11.1936, ст. Асінаўка Дубровенскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1962). З 1954 працаваў у раённых газетах, у 1961—72 угаз. «Знамя юности», «Сельская газета», «Літаратура і мастацтва», у 1976—84 заг. аддзела, адказны сакратар, нам.гал. рэдактара час. «Неман», у 1991—97 гал. рэдактар газ. «Наша слова». Друкуецца з 1955. Піша на бел. і рус. мовах. Аповесці «Мсціслаўцаў посах» (1971), «Апошні князь» (1986) пра аднаго з айч. першадрукароў Пятра Мсціслаўца. Удакумент. аповесці «Без эпітафіі» (1989) творчая і грамадска-паліт. дзейнасць Ц.Гартнага. Аўтар раманаў «Астравы» (1975), «Год-другі ў Алжыры» (1986), аповесці ў дыялогах «Свечкі на Дзяды» (1991), зб-ка нарысаў «Салёная планета» (1973), нарысаў пра дзеячаў бел. л-ры і навукі, сцэнарыяў дакумент. тэлефільмаў «Мсціслаў: звенні часу» (1984), «Без эпітафіі» (1990) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯХТ-КЛУБ,
спартыўная арганізацыя, якая культывуе парусны спорт, радзей вяслярны і інш. віды воднага спорту. Мае пэўнае забеспячэнне і абсталяванне — судны (яхты) розных класаў і комплекс абслуговых збудаванняў (элінгі, прычалы і боксы для швартоўкі і стаянкі яхтаў, механізмы для падымання і спуску суднаў, майстэрні і інш.).
Першыя Я.-к. засн. ў 1720 (г. Корк, Вялікабрытанія); у Расіі — у 1720-я г. на Анежскім воз., у сярэдзіне 19 ст. — у С.-Пецярбургу і Маскве, уінш. краінах.
Першы на Беларусі Я.-к. створаны ў 1969 у Мінску (Заслаўскае вадасх.); яго ўзначальваў засл. трэнер Беларусі М.Ф.Кірык. Найбуйнейшыя сучасныя спарт. арг-цыі Беларусі, якія маюць Я.-к.: Рэсп. цэнтр алімп. падрыхтоўкі па парусным спорце Мін-ва спорту і турызму Беларусі, спец. дзіцяча-юнацкая школа алімп. рэзерву па парусным спорце пры Мінскім гар. упраўленні па фіз. культуры, спорце і турызме, дзіцяча-юнацкая спарт. школа прафсаюзаў уг. Гродна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬМА́НСКІЯ БАЛО́ТЫ,
ландшафтны заказнік рэсп. значэння ў Столінскім р-не Брэсцкай вобласці. Засн. ў 1998 для захавання унікальных ландшафтаў Прыпяцкага Палесся з комплексам рэдкіх і знікаючых відаў жывёл і раслін. Пл. 94 219 га, уключае поймы р. Сцвіга, Льва і найб. буйны ў Еўропе суцэльны балотны комплекс (балоты Чырвонае і Гала). Комплексы Палескай правінцыі алювіяльных тэрасаваных, балотных і другасна-ледавіковых ландшафтаў. Глебы тарфяна-балотныя, дзярнова-падзолістыя глеяватыя і інш. Пад лесам 49,8% тэрыторыі. У флоры 687 відаў сасудзістых раслін, у т. л. 12 уЧырв. кнізе: сон лугавы, гарлачык белы, касач сібірскі, шалфей лугавы, сальвінія плывучая, лілея кучаравая і інш.У фауне 225 відаў насякомых, 12 уЧырв. кнізе; 192 віды наземных пазваночных жывёл, у т. л. 31 — уЧырв. кнізе: рысь, барсук, соня арэшнікавая, няясыць барадатая, вялікі бугай, бусел чорны, змеяед, арлан-белахвост, зімародак звычайны, дзяцел зялёны, чарапаха балотная, мядзянка і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБЕ́НКА Эрнст Міхайлавіч (н. 21.10.1937, г.п. Плешчаніцы Лагойскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хім. тэхналогіі паліва. Д-ртэхн.н. (1989), праф. (1991). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1994). Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхнал.ін-т (1959). У 1962—68 і 1976—85 (дырэктар) ун.-д. і праектна-канструктарскім ін-це электроднай прам-сці (г. Чэлябінск). З 1968 у Наваполацкім філіяле Бел.тэхнал. ін-та (з 1970 дырэктар), у 1974—76 і 1987—93 рэктар Наваполацкага політэхн. ін-та, з 1993 у Полацкім ун-це (у 1993—2003 рэктар). Навук. працы па сувязных матэрыялах і тэхналогіі іх выкарыстання ў электроднай вытв-сці, па навукова-метадычным абгрунтаванні новых канцэпцый у вышэйшай адукацыі. Распрацаваў спец. каменнавугальныя і нафтавыя пекі і тэхналогію іх выкарыстання ў вытв-сці вугляродных матэрыялаў. Даследаваў тарфанафтавыя дысперсныя сістэмы і іх выкарыстанне ў дарожным буд-ве.
Тв.:
Торфонефтяные дисперсные системы (разам з А.А.Ермаком, С.М.Ткачовым) // Наука и технология углеродных дисперсных систем. М., 1997.