ЧЫСЦЯКО́Ў Павел Пятровіч (5.7.1832, с. Пруды Цвярской вобл., Расія — 11.11.1919),
расійскі педагог і жывапісец. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1849—61). Пенсіянер АМ у Парыжы і Рыме (1862—70). У 1860—64 выкладаў у Рысавальнай школе Пецярбургскага т-ва заахвочвання мастацтваў, з 1872 у Пецярбургскай АМ (у 1908—10 праф.-кіраўнік майстэрні, у 1890—1912 заг. мазаічнага аддз.). Яго пед. метад, засн. на спалучэнні непасрэднага ўспрыняцця натуры з яе навук. вывучэннем, адыграў вял. ролю ў развіцці рэалізму ў рус. мастацтве 2-й пал. 19 ст. Сярод вучняў В.Васняцоў, В.Паленаў, І.Рэпін, В.Сяроў, В.Сурыкаў, М.Урубель. У гіст. і жанравых партрэтах імкнуўся да драматызацыі гіст. сюжэта і псіхал. насычанасці вобразнага ладу: «Вялікая княгіня Соф’я Вітаўтаўна зрывае пояс з Васіля Касога на вяселлі Васіля Цёмнага» (1861), «Баярын» (1876).
Тв.:
Письма, записные книжки, воспоминания. М., 1953.
Літ.:
Молева Н., Белютин Э. П.П.Чистяков — теоретик и педагог. М., 1953.