СМУШКЕ́ВІЧ Якаў Уладзіміравіч (14.4.1902, г. Рокішкіс, Літва —28.10.1941),
савецкі военачальнік. Двойчы Герой Сав. Саюза (1937, 1939). Ген.-лейт. авіяцыі (1940). Вучыўся ў БДУ (1923—25), скончыў Качынскую школу ваен. лётчыкаў (1932), курсы ўдасканалення камсаставу пры Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1937). З 1918 у Чырв. Арміі. З 1919 на Зах. фронце, удзельнік сав.-польскай вайны 1920, баёў пад Баранавічамі, узяцця Смаргонскага ўмацаванага раёна. З 1922 у авіяцыі: камісар эскадрыллі (Мінск), камісар, нач. палітаддзела, камандзір авіябрыгады ў Віцебску (1926—36). Удзельнік баёў у Іспаніі 1936—37 на баку рэспубліканцаў. Зчэрв. 1937 нам.нач.ВПСРСЧА. У 1939 камандаваў авіягрупай у час баёў на р. Халхін-Гол. Удзельнік паходу Чырв. Арміі ў Зах. Беларусь у 1939, сав.-фінл. вайны 1939—40. Зліст. 1939 нач.ВПСРСЧА, са жн. 1940 ген. інспектар ВПСРСЧА, са снеж. 1940 пам.нач.Ген. штаба па авіяцыі. Канд. у чл.ЦКВКП(б) у 1939—41. чл.ЦККП(б)Б у 1932—34. Чл.ЦВКБССР у 1935—36. Дэп. Вярх. СаветаСССРз 1937. У чэрв. 1941 арыштаваны. 28.10.1941 пакараны смерцю. Рэабілітаваны ў 1954.
Літ.:
Люди бессмертного подвига. Кн. 2. 4 изд. М., 1975;
Зильманович Д.Я. На орбите большой жизни. Вильнюс, 1971;
Водопьянов М.В., Григорьев Г.К. Летать рожденный. М., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРО́Ў Іван Ягоравіч (23.2.1745, С.-Пецярбург — 17.4.1808),
рускі архітэктар; адзін з заснавальнікаў рус.класіцызму. Акад. Пецярбургскай АМ (з 1769). Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1758—62), выкладаў у ёй (1769—72, з 1785 праф.). Як пенсіянер АМ у 1762—68 працаваў у Парыжы і Рыме. У 1772—74 гал. архітэктар Камісіі па мураванай будоўлі Пецярбурга і Масквы. Аўтар сядзібных ансамбляў у Багародзіцку каля Тулы, Нікольскім-Гагарыне каля Масквы (абодва 1773—76), Тайцах (з 1774) і Сіворыцах (1775—76) пад Пецярбургам. З 1774 працаваў над рэканструкцыяй Аляксандра-Неўскай лаўры, пабудаваў там Троіцкі сабор. Найб. значная яго пабудова — Таўрычаскі палац. У пач. 1790-х г. працаваў на Украіне (сабор у Мікалаеве і інш.). З 1800 узначальваў буд. кантроль пры ўзвядзенні Казанскага сабора ў Пецярбургу. Сярод работ на Беларусі: тыпавы праект мураванага і драўлянага паштовага дома (1772; мураваныя дамы пабудаваны ў Віцебску, Магілёве, Полацку); праекты планіроўкі гасцінага двара, сядзібнага дома для рэзідэнцыі графа Р.А.Пацёмкіна і перабудовы Спаскай царквы (1784) у г. Дуброўна (Віцебская вобл.), праект палаца Пацёмкіна (канец 1780-х г.) і суднабуд. верфі (1785) у г. Крычаў (Магілёўская вобл.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУЛЬФА́ТЫ,
солі і эфіры сернай к-ты H2SO4.
С. неарганічныя — сярэднія (з аніёнамі ) і кіслыя, ці гідрасульфаты (з аніёнамі ), солі. Існуюць таксама двайныя С. — солі з 2 рознымі катыёнамі (гл.Галын). Сярэднія С. — крышт. рэчывы, пашыраны ў прыродзе, складаюць клас мінералаў, найважн.з іх — алуніт, ангідрыт, барыт, гіпс, мірабіліт, цэлесцін, галыны. Добра раствараюцца ў вадзе (выключэнне С. барыю BaSO4). З водных раствораў крышталізуюцца ў выглядзе крышталегідратаў. Крышталегідраты некат. цяжкіх металаў (медзь, жалеза, цынк) наз.купарвасамі. Прыродныя С. выкарыстоўваюць як сыравіну для прамысл. атрымання злучэнняў розных металаў, буд. матэрыялаў і інш., сінт. — у розных галінах прам-сці (гл.Алюмінію злучэнні, Амонію злучэнні, Барыю злучэнні, Жалеза злучэнні, Калію злучэнні, Кальцыю злучэнні, Натрыю злучэнні). С. арганічныя — эфіры сернай к-ты: алкілсульфаты — кіслыя эфіры, ці алкілсерныя к-ты (агульная ф-ла ROSO3H), і іх солі (ROSO3M, дзе R — першасны або другасны алкіл, М — натрый, амоній, трыэтыламоній); дыалкілсульфаты — поўныя эфіры (RO2)2SO2. Высокакіпячыя вадкасці [напр., дыэтылсульфат (C2H5O)2SO2 кіпіць пры 208 °Cз раскладаннем] або цвёрдыя рэчывы. Алкілсульфаты добра раствараюцца ў вадзе. Дыалкілсульфаты выкарыстоўваюць для алкіліравання, солі вышэйшых алкілсульфатаў (R мае 10—18 атамаў вугляроду) — як паверхнева-актыўныя рэчывы рознага прызначэння (аснова сінт.мыйных сродкаў, эмульгатары, стабілізатары і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯНКО́ЎСКІ Восіп (Юльян) Іванавіч (літ.псеўд.Барон Брамбеус; 31.3.1800, маёнтак Антокаль, каля Вільні — 16.3.1858),
расійскі вучоны-ўсходазнавец, дыпламат, журналіст і пісьменнік, адзін з заснавальнікаў жанру навук.-фантаст. аповесці ў рас. л-ры. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1828). Скончыў Мінскую гімназію, Віленскі ун-т (1819) і ў складзе рас. місіі накіраваны ў Канстанцінопаль (Стамбул). Да 1821 падарожнічаў па Пярэдняй Азіі і Паўн.-Усх. Афрыцы. Авалодаў усімі мовамі араб. Усходу, асн. еўрапейскімі, кіт., тыбецкай, маньчжурскай і мангольскай. У 1822—47 праф. заснаванай ім кафедры ўсх. моў і арабістыкі Пецярбургскага ун-та (першы рас. прафесар-арабіст); адзін з заснавальнікаў рас.ўсходазнаўства. Заснавальнік і рэд. (1834—47, намінальна да 1856) час. «Библиотека для чтения», з 1840 рэд.час. «Сын Отечества». Супрацоўнічаў зчас. «Северный архив», «Северная пчела» і інш. Падтрымліваў дзелавыя сувязі з М.І.Грэчам, Ф.В.Булгарыным, сяброўскія — з А.С.Пушкіным і А.Міцкевічам. Даследаваў гісторыю стараж. Усходу, у т. л. даісламскай Аравіі, вывучаў араб., перс., тур. філалогію; перакладаў на рус. мову і выдаваў творы класічнай араб. л-ры. Аўтар апісанняў сучасных яму краін Усходу, «усходніх», быт.навук.-філас. аповесцей.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—9. СПб., 1858—59;
Сочинения Барона Брамбеуса. М., 1989.
Літ.:
Каверин В.А. Барон Брамбеус: История О.Сенковского... М., 1966;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСЛЯ́ТАР (ад лац. translator пераносчык) у інфарматыцы, праграма ЭВМ для перакладу (трансляцыі) праграм з зыходнай мовы праграмавання ў інш. (аб’ектную), напр., машынную мову. Бываюць 1-, 2- і шматпраходныя (праз трансліраваную праграму).
Трансляцыя праграм з дапамогай Т.-інтэрпрэтатара суправаджаецца выкананнем зыходнага алгарытму. Т.-кампілятар ажыццяўляе трансляцыю з машынна-незалежнай мовы праграмавання высокага ўзроўню на машынную мову (ці мову асэмблера); Т.-канвертар — з зыходнай мовы высокага ўзроўню. на аб’ектыўную мову высокага ўзроўню. Асн. функцыі Т. — аналіз (лексічны, сінтаксічны і семантычны) з кантролем тэксту зыходнай праграмы і сінтэз (генерацыя) аб’ектнай праграмы. У 1-праходных Т. яго функцыі выконваюцца за 1 прагляд тэксту праграмы. У 2-праходных — сінтаксічны аналізатар распазнае канструкцыі мовы і будуе адпаведныя элементы ўнутр. прадстаўлення, пасля чаго будуецца аб’ектная праграма. Шматпраходныя Т. будуюць больш эфектыўныя (па памерах, скорасці выканання ці па аб’ёме выкарыстанай памяці) аб’ектныя праграмы, а таксама выкарыстоўваюцца для аптымізацыі праграм для розных тыпаў ЭВМ. Такія Т. патрабуюцца і для некаторых моў праграмавання з-за складанасці сінтаксічнага і семантычнага аналізаў.
Літ.:
Грис Д. Конструирование компиляторов для цифровых вычислительных машин: Пер. с англ.М., 1975;
Касьянов В.Н., Поттосин И.В. Методы построения трансляторов. Новосибирск, 1986;
Ахо А., Сети Р., Ульман Дж. Компиляторы: Пер. с англ. М. и др., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРА́ЎГУТ Рамуальд Людвікавіч (16.1.1826, в. Шастакова Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. — 5.8.1864),
адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 на Беларусі і ў Польшчы. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. З 1845 у арміі. Удзельнічаў у падаўленні рэвалюцыі 1848—49 у Венгрыі, Крымскай вайне 1853—56 (у т. л. ў Севастопальскай абароне 1854—55). У 1862 падпалкоўнік у адстаўцы, жыў у маёнтку Востраў Кобрынскага пав. У крас. 1863 узначаліў Кобрынскі паўстанцкі атрад, які ў баях з урадавымі войскамі каля в. Горкі тройчы нанёс ім значныя страты. У чэрв. 1863 разам з Брэсцкім атрадам Я.Ваньковіча зрабіў рэйд на Піншчыну і паўн. Валынь. У ліп. 1863 з дапамогай Э.Ажэшкі выехаў у Варшаву. У чыне генерала быў прадстаўніком паўстанцкіх улад за мяжой. Зкастр. 1863 кіраўнік Нац. ўрада ў Варшаве, фактычна дыктатар паўстання. Шмат зрабіў, каб надаць паўстанню новы размах, пашырыць яго сац. базу, рэарганізаваць паўстанцкія ўзбр. сілы. 30.3.1864 арыштаваны і паводле прыгавору ваен. суда павешаны ў Варшаўскай цытадэлі. У Вял.Айч. вайну ў СССР была створана польская дывізія імя Т. У г. Свіслач Гродзенскай вобл. яму пастаўлены помнік.
Літ.:
Миллер И.С. Ромуальд Траугут // За нашу и вашу свободу: Герои 1863 г.М., 1964;
Бандарэнка М Пра Рамуальда Траўгута // Полымя. 1999. №8;
Dunin-Wąsowicz K. Romuald Traugutt. Warszawa, 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУБЯЦКО́Й Сяргей Мікалаевіч (4.8.1862, маёнтак Ахтырка пад Масквой — 12.10.1905),
расійскі філосаф і грамадскі дзеяч. Брат Я.М.Трубяцкога, бацька М.С.Трубяцкога. Д-р філасофіі (1900). Скончыў Маскоўскі ун-т (1885), дзе з 1900 працаваў праф., з 1905 рэктарам. У 1900—05 супрацоўнічаў у час. «Вопросы философии и психологии». Адстойваў ідэю універсітэцкай аўтаноміі, актыўна ўдзельнічаў у земскім руху. Для яго філас. поглядаў характэрна спалучэнне ідэй платанізму і хрысціянства, асновай якіх ён лічыў вучэнне пра Логас. Філас. вучэнне Т. — ’«канкрэтны ідэалізм» — выкладзена ў яго працы «Асновы ідэалізму» (1896), дзе ў якасці зыходнага пункта выступае не абстрактная ідэя «чыстага быцця», а канкрэтнае існае. Прызнаваў духоўную прыроду рэальнасці; лічыў, што існае грунтуецца на разумных законах касмічнага Логаса, які ўпарадкоўвае развіццё прыроды і чалавечага грамадства; што існае папярэднічае мысленню, таму што вечная актуальная свядомасць (свядомасць Бога) папярэднічае канечнай свядомасці чалавека, якая знаходзіцца ў працэсе станаўлення. Сродкамі пазнання побач з розумам абвяшчаў вопыт і веру, якую трактаваў у адпаведнасці зправасл. традыцыяй: лічыў, што яна не супрацьстаіць розуму, а ўтварае з ім пэўнае адзінства. Аб’ектыўнасць свядомасці звязваў з ідэяй саборнасці. Саборнасць у разуменні Т. — пэўны агульначалавечы ідэал дасканалага грамадства, дзе пануе любоў як агульны найвышэйшы сінтэз сац., маральных і рэліг. прынцыпаў праваслаўя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫР (Trier),
горад на ПдЗ Германіі, на р. Мозель, зямля Рэйнланд-Пфальц. Каля 150 тыс.ж.з прыгарадамі (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: вінаробчая, тытунёвая, металаапр., эл.-тэхн., тэкст., абутковая. Цэнтр раёна вінаградарства і вінаробства. Ун-т. Музеі: зямлі Рэйнланд, Епіскапскі. Арх. помнікі: рым. — амфітэатр (каля 100), імператарскія тэрмы (каля 300), гар. вароты (пач. 4 ст., уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны), базіліка (1-я пал. 4 ст.); раманскія — сабор (4—18 ст.), дамы «Франкентурм» (11 ст.) і «Драйкёнігенгаўз» (пач. 13 ст.); гатычная царква (каля 1250), рэнесансавыя і барочныя будынкі.
Засн. рымлянамі ў 16 да н.э. як ваен. лагер на тэр. гальскага племя трэвераў (наз. Аўгуста Трэверорум, з 7 ст. Трэверыс, пазней Т.). Быў гал. населеным пунктам стараж.-рым.прав. Галія Белгіка, потым усёй прэфектуры Галія. З 475 пад уладай франкаў. З 9 ст. цэнтр архібіскупства. Паміж 1160 і 1190 атрымаў гар. права. У 15 ст. вольны імперскі горад. У 1473—1797 тут існаваў ун-т. З 1794 уладанне Францыі, гал. горад (да 1814) франц. дэпартамента Саар. У 1815 далучаны да Прусіі (Германія). Радзіма К.Маркса. У 2-ю сусв. вайну значна разбураны. Пасля вайны ў складзе франц. зоны акупацыі Германіі, з 1949 у ФРГ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́ПАЛЕЎ Андрэй Мікалаевіч (10.11.1888, с. Пустамазава Цвярской вобл., Расія — 23.12.1972),
савецкі вучоны і авіяканструктар, заснавальнік школы праектавання самалётаў. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар.з 1933). Ген.-палк.-інж. (1968). Тройчы Герой Сац. Працы (1945, 1957, 1972). Герой Працы РСФСР (1926). Засл. дз. нав. і тэхнікі Расіі (1933). Бацька А.А.Тупалева. Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1918). Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Цэнтр. аэрагідрадынамічнага ін-та (ЦАГІ), з 1922 нач. доследнага КБ. У 1937—41 рэпрэсіраваны. З 1941 гал. канструктар авіяц.з-даў, з 1956 Ген. канструктар авіяц. прам-сці СССР. Стварыў больш як 100 тыпаў ваен. і грамадз. самалётаў, у т. л. рэкордны АНТ-25 (1933), найбуйнейшы пасажырскі «Максім Горкі» (1934), бамбардзіроўшчык Ту-2 (1941), першы сав. рэактыўны бамбардзіроўшчык Ту-12 (1947), рэактыўны пасажырскі ТУ-104 (1954), міжкантынентальны турбавінтавы аэробус Ту-114 (1957), рэактыўныя Ту-124, Ту-134, Ту-154 (1960—68), звышгукавы пасажырскі лайнер Ту-144. Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэмія СССР 1943, 1948, 1949, 1952, 1972. Залаты медаль Міжнар.авіяц. федэрацыі (1958).
Літ.:
Кербер Л.Л. Ту — человек и самолет. М., 1973;
А.Н.Туполев: Грани дерзновенного творчества. М., 1988;
Даффи П., Кандалов А.И. А.Н.Туполев: Человек и его самолеты. М., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭХНАЛО́ГІЯ МЕТА́ЛАЎ,
сукупнасць спосабаў атрымання і апрацоўкі металаў навуковая дысцыпліна, якая распрацоўвае гэтыя спосабы. Ахоплівае ўсе асн. працэсы металургіі: падрыхтоўку метал. руд, здабыванне з іх металаў, вытв-сцьметал.сплаваў, атрыманне з іх загатовак і дэталей. Як навук. дысцыпліна Т.м. звязана зметалазнаўствам, фізічнай хіміяй і інш., яе асновай былі металаграфія, металургічная хімія і асновы тэорыі рэзання металаў. З пашырэннем выкарыстання канструкцыйных матэрыялаў на неметал. аснове (пластмасы, шкло, кераміка, гума і інш.) паняцце «Т.м.» паступова замяняецца паняццем «тэхналогія матэрыялаў» (матэрыялазнаўства).
З металургічных працэсаў Т.м. уключае таксама апрацоўку металаў ціскам, тэрмічную апрацоўку, тэрмамеханічную апрацоўку, хіміка-тэрмічную апрацоўку; з неметалургічных — тэхналогію ліцейнай вытворчасці, зварку і пайку металаў, апрацоўку металаў рэзаннем, электрафізічную апрацоўку, электрахімічную апрацоўку, нанясенне на метал ахоўных пакрыццяў. У Расіі навук. асновы Т.м. заклалі П.П.Аносаў і Дз.К.Чарноў. Значны ўклад у развіццё Т.м. зрабілі рас. і ўкр. вучоныя А.А.Байкоў, А.А.Бочвар, Я.А.Патон, Б.Я.Патон, В.М.Свечнікаў, К.Ф.Старадубаў і інш.
На Беларусі праблемы Т.м. даследуюцца ў Бел.нац.тэхн. ун-це, Фізікатэхн. ін-це, Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нац.АН, БДУ, галіновых НДІ.
Літ.:
Технология металлов. М., 1974;
Венецкий С.И. Рассказы о металлах. 4 изд. М., 1985;
Никифоров В.М. Технология металлов и конструкционные материалы. 7 изд. Л., 1986.