сям’я моў, якая ўтварае самую заходнюю частку больш буйнога генетычнага аб’яднання — уральскіх моў. Ф.-у.м. складаюцца з 5 груп: прыбалтыйска-фінскай (фінская мова, эстонская мова, іжорская, карэльская, вепская, водская і ліўская мовы), волжскай (мардоўскія мовы — эрзянская і макшанская мовы і марыйская мова), пермскай (удмурцкая мова, комі-зыранская мова, комі-пярмяцкая мова), угорскай (хантыйская і мансійская мовы, якія ўтвараюць обска-угорскае адгалінаванне, венгерская мова), саамскай мовы. Мовы комі-пярмяцкая, эрзянская, макшанская, іжорская, карэльская і некат. іншыя пэўнай часткай спецыялістаў кваліфікуюцца як фіна-угорскія дыялекты. Асаблівасці Ф.-у.м.: у фанетыцы — вял. колькасць галосных і дыфтонгаў, бедная сістэма зычных, сінгарманізм (характэрны большасці Ф.-у.м.); у марфалогіі — аглюцінатыўны грамат. склад, ужыванне паслялогаў замест прыназоўнікаў, адсутнасць прэфіксаў (апрача венг. мовы), прыметнік не дапасуецца да назоўніка (апрача прыбалтыйска-фінскай падгрупы). На лексіку Ф.-у.м. зрабілі ўплыў мовы суседніх народаў (слав., герм., цюркскія, іранскія). Венгерская, фінская і эстонская мовы маюць шматвекавую пісьменнасць.
Літ.:
Языки народов СССР. Т. 3. М., 1966;
Хайду П. Уральские языки и народы: Пер. с венг.М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛАТЫ́ЛІЯ (франц. flottille, італьян. flottiglia),
1) аператыўнае аб’яднанне ў ВМФ (ВМС) шэрагу дзяржаў для выканання задач (самастойна ці ў складзе флоту, а ў прыбярэжных раёнах і ва ўзаемадзеянні з сухап. войскамі) у адпаведным раёне мора, на рацэ, возеры. Складаецца са злучэнняў ваен. караблёў, марской авіяцыі, часцей марской пяхоты і інш. На тэр. Беларусі ў 1-й пал. 20 ст. дзейнічалі рас. Пінская флатылія (1916), флатылія возера Мястра (1916—17), падраздзяленні дазорных катэраў з базамі ў Дзвінску (б. Віцебская губ.) і Віцебску (1916—17); сав.Дняпроўская ваенная флатылія, Заходнядзвінская ваенная флатылія, Пінская ваенная флатылія, Прыпяцкая ваенная флатылія; польская Пінская флатылія (Зах. Беларусь).
2) Тактычнае злучэнне ў ВМС некат. дзяржаў (ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і інш.), у склад якога ўваходзяць некалькі эскадраў (дывізіёнаў) падводных лодак, эскадраных мінаносцаў, інш. караблёў і суднаў.
3) Злучэнне прамысл., рыбалоўных, экспедыцыйных, спарт. і інш. неваен. суднаў.
Літ.:
Черников И.И. Русские речные флотилии за 1000 лет (907—1917). СПб., 1999;
Павлович Р.К. Речные военные флотилии в Беларуси (1940—1951 гг.). Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРА́НКІ (лац. Franci, ням. Franken),
група зах.-герм. плямён (хамавы, брукгеры, сугамбры, усібеты і інш.), аб’яднаных у племянны саюз, які ўпершыню згадваецца ў сярэдзіне 3 ст. Падзяляліся на 2 групы. Ядро адной з іх — салічаскія (прыморскія) Ф., якія спачатку жылі на р. Эйсел, а да сярэдзіны 4 ст. рассяліліся ў нізоўях Рэйна да Шэльды (вобл. Таксандрыя). 2-я група — рыпуарскія (берагавыя) Ф., што жылі на берагах Рэйна да Майна. Салічаскія Ф. ў сярэдзіне 4 ст. разбіты рымлянамі, але пакінуты ў Таксандрыі на правах федэратаў; у 451 удзельнічалі ў Каталаунскай бітве супраць гунаў (гл.Каталаунскія палі). Да пач. 5 ст. салічаскія Ф. авалодалі Галіяй да Сомы і ўтварылі Франкскую дзяржаву (канец 5 — сярэдзіна 9 ст.). Ф. з міжрэчча Мааса і Луары сталі адным з кампанентаў паўн.-франц. і валонскай народнасцей, а Ф. на Пд ад Луары — паўд.-франц. (правансальскай) народнасці. Ф., што жылі па сярэднім цячэнні Рэйна і ў бас. Мааса, склалі аснову абл. групы франконцаў (гл.Франконія), а Ф. з бас. ніжняга Рэйна адыгралі значную ролю ў этнагенезе галандцаў, фламандцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУНКЦЫЯНА́ЛЬНАЯ ШКО́ЛА,
кірунак у этнаграфіі і фалькларыстыцы, што разглядаў культуру кожнага народа як сістэму інстытутаў (норм, звычаяў, вераванняў), іх функцыянальнасць у грамадстве (адсюль назва). Склалася ў пач. 20 ст. ў Вялікабрытаніі і ЗША. Заснавальнікі і гал. тэарэтыкі Б.К.Маліноўскі (кн. «Арганаўты Заходняй часткі Ціхага акіяна», 1922) і А.Р.Радкліф-Браўн. Ігнараванне праблем марфалогіі, прамалінейнасць функцыянальнага падыходу крытыкавалі К.Леві-Строс, А.М.Хокарт. Функцыяналізмам нярэдка наз. першапачатковую форму структуралізму. У этнаграфіі акцэнтавала ўвагу на даследаванні пэўных этнасаў і этнічных груп, суадносін з імі абрадаў, звычаяў, вераванняў, матэрыяльнай культуры, узаемаадносін індывідуума з групай і ўнутры яе. У фалькларыстыцы грунтавалася на вывучэнні залежнасці персанажаў нар. твораў ад уласцівых ім функцый, аналізе функцыянальнасці паэзіі, яе сувязі з вераваннямі. Паняцце функцыі ў фалькларыстыцы ўвёў У.Я.Проп, які ў кн. «Марфалогія казкі» (1928) адкрыў у чарадзейных казках аднатыпнасць іх будовы, заканамернасці паўтораў функцый, іх абмежаваную колькасць пры шматлікасці форм і аднолькавую паслядоўнасць. Сучасныя этнографы і фалькларысты разам з распрацоўкай праблем нар. культуры даследуюць функцыянальнасць абрадаў і паэт. твораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАНО́К Эдуард Сямёнавіч (н. 18.4.1940, зернесаўгас у Фёдараўскім р-не Кустанайскай вобл., Казахстан),
беларускі кампазітар. Засл. дз. маст. Беларусі (1982). Нар.арт. Беларусі (1996). Скончыў Мінскае муз. вучылішча імя М.Глінкі (1962, кл. Я.Глебава), Маскоўскую кансерваторыю (1969, кл. Дз.Кабалеўскага, А.Пірумава). У 1969—72 выкладаў у Крыварожскім пед. ін-це. На Беларусі ў 1946—62 і з 1974. Найб. плённа працуе ў песенным жанры. Яго музыцы ўласцівы вобразнасць, меладычнасць, запамінальнасць з характэрнымі інтанацыяй, гармоніяй і рытмікай. Сярод песень «Зіма», «Давай пагаворым», «Ці. тое яшчэ будзе», «Малінаўка», «Я ў бабулі жыву», «Завіруха», «Вы шуміце, бярозы», «Ты вазьмі мяне з сабой» і інш., многія з якіх напісаны на вершы сучасных бел. паэтаў. Напісаў музыку да драм. спектакляў: «Маладая гвардыя» паводле А.Фадзеева, «Кот у ботах» С.Пракоф’ева і Г.Сапгіра (Бел.рэсп.т-р юнага гледача), «Брэсцкая Крэпасць» К.Губарэвіча (Брэсцкі абл.драм.т-р), «Амаральная гісторыя» Э.Брагінскага і Э.Разанава, «Канёк-Гарбунок» паводле казкі П.Яршова (Дзярж.рус.драм.т-р Беларусі). Аўтар музыкі да бел. анімацыйных фільмаў, мюзікла «Маленькая краіна» (у сааўт., 2000. Масква) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРА́КТАРНЫ ТА́НЕЦ,
разнавіднасць сцэнічнага танца; адзін з выразных сродкаў балетнага спектакля.
У пач. 19 ст. ўвасабляў танец з характэрнымі нац. рысамі, адметнымі асаблівасцямі вобраза пэўнага персанажа; пазней — нар. танец, пабудаваны на аснове школы класічнага танца, і выконваўся ў балетных спектаклях. Узоры Х.т. стварылі рас. балетмайстры А.Горскі, Л.Іваноў, М.Петыпа, М.Фокін, сав. балетмайстры В.Вайнонен. К.Галяйзоўскі, Р.Захараў, Ф.Лапухоў. В.Чабукіяні і інш. Для сучасных балетаў характэрны сінтэз з класічным танцам і інш. формамі пластыкі. што ўзбагачаюць лексіку балета.
На бел. сцэне Х.т. як важны сродак выразнасці з вызначэннем нац. своеасаблівасці харэаграфічнай мовы спектакляў і састаўная частка ў іх драматургіі прадстаўлены ў нац. балетах «Салавей» М.Крошнера (балетмайстры А.Ермалаеў, Лапухоў), «Князь-возера» В.Залатарова і «Падстаўная нявеста» Г.Вагнера (балетмайстар К.Мулер), «Мара» Я.Глебава і «Святло і цені» Вагнера (балетмайстар А.Андрэеў) і інш.
Літ.:
Лопухов А.В., Ширяев А.В., Бочаров А.И. Основы характерного танца. Л.;
М., 1939;
Добровольская Г. Танец. Пантомима. Балет. Л., 1975;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́РЫК Ізі (Ісак Давыдавіч; 17.3.1898, в. Зембін Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 29.10.1937),
яўрэйскі паэт.Чл.-кар.АН Беларусі (1936). Вучыўся ў Вышэйшым літ.-маст. ін-це імя В.Брусава (1922—26), скончыў Маскоўскі ун-т (1927). У 1928—37 працаваў у час. «Штэрн» («Зорка», Мінск). Рэпрэсіраваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956. Літ. дзейнасць пачаў у 1920. Пісаў на яўр. (ідыш), бел. і рус. мовах. Тэматыка і пафас яго вершаў і паэм звязаны з рэчаіснасцю 1920—30-х г. Аўтар кн. вершаў «Трапятанне» (1922), паэм «Мінскія балоты» (1924), «Катрынка», «Хлеб» (абедзве 1925), «Адданасць» (1927), «Круглыя тыдні» (1932) і інш.Гіст. паэма «На чужым балі» (1936) пра нар. музыку. У творах выкарыстоўваў бел. фальклор. Перакладаў на яўр. мову з бел. творы Я.Коласа, М.Чарота. На бел. мову яго асобныя творы пераклалі А.Александровіч, П.Броўка, З.Бядуля, А.Дудар, А.Куляшоў, І.Плаўнік, М.Танк, М.Хведаровіч і інш. Некат. яго вершы пакладзены на музыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІРУРГІ́Я (ад грэч. cheir рука + ergon дзеянне, работа),
галіна медыцыны і ветэрынарыі па вывучэнні хвароб і пашкоджанняў, асн. метад лячэння якіх — аперацыя хірургічная. Методыка аперацый пастаянна ўдасканальваецца, выкарыстоўваецца тэлескапічная тэхніка, эндаскапія і інш. Адрозніваюць Х. грудную, сардэчна-сасудзістую, мікрасасудзістую (гл.Мікрахірургія), брушную, пластычную хірургію, транспланталогію і інш. З Х. вылучыліся анкалогія, артапедыя, нейрахірургія, траўматалогія, уралогія.
На Беларусі Х. як форма арганізаванай мед. дапамогі вядома з канца 18 ст., навук. характар набыла ў 1920-яг. (У.В.Бабук, Я.В.Корчыц, У.В.Марзон, С.М.Рубашоў, М.П.Сакалоўскі). Навук. даследаванні па Х. праводзяцца ў мед. ун-тах, Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Распрацаваны асн. прынцыпы хірург. службы на Беларусі. Укараненне новых метадаў лячэння ў Х. ажыццяўляецца ў асацыяцыі хірургаў (прэзідэнт С.Л.Леановіч), Бел. акадэміі мед.навук. Уклад у развіццё Х. зрабілі П.М.Маслаў, А.М.Саўчанка, А.У.Шот і інш. (кардыяхірургія), Ц.Е.Гніларыбаў, С.І.Траццяк і інш. (транспланталогія), К.С.Мішараў (дзіцячая Х.), М.М.Уур (хірург. інфекцыя), Л.В.Аўдзей, М.Е.Батвінкоў, П.В.Гарэлік, І.М.Грышын, І.Я.Макшанаў, Р.П.Рычагоў, Р.П.Шорах і інш. (Х. стрававода, страўніка, біліярнай сістэмы; колапракталогія, эндахірургія), В.Р.Астапенка, І.М.Грышын, А.А.Грэйман, Я.П.Дзямідчык (эндакрыналогія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ДЗЬКА Ігнат (29.9.1794, в. Заблошчына Вілейскага р-на Мінскай вобл. — 1.8.1861),
пісьменнік, мемуарыст. Канд. філасофіі (1814). Вучыўся ў Віленскім ун-це (1810—14). Чл.т-вашубраўцаў і масонскай ложы ў Мінску. Чл.Віленскай археалагічнай камісіі (з 1855). Большую частку жыцця правёў у маёнтку Дзевятня (Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл.). Пісаў на польскай мове. У ранніх апавяданнях («Прыгонны», 1829, і інш.) крытычна ставіўся да існуючых парадкаў, пазней перайшоў на кансерватыўныя пазіцыі Пісаў вершы («Дамок майго дзядулькі», «Баруны»). Аўтар «Літоўскіх малюнкаў» (1840—62), «Мемуараў скарбніка» (1844), «Літоўскіх паданняў» (1852—60), у якіх апісаў бел. мясціны, жыццё і побыт насельніцтва Беларусі. У сваёй творчасці выкарыстоўваў бел. паданні, песні, жарты, анекдоты. Напісаў псіхал. навелу «Двор на Антокалі» (1850), «Новыя дзённікі скарбніка» (1862, пра старажытнасці краю). Падтрымліваў сувязі з Я.Тышкевічам, У.Сыракомлем, Ю.Крашэўскім, А.Кіркорам і інш. Пакінуў запіс у «Альбоме» А.Вярыгі-Дарэўскага. У 1862 У.Сыракомля выдаў нарыс «Жыццё і творы Ігната Ходзькі».
Тв.:
Бел.пер. — Успаміны квестара: (фрагменты з аповесці) // Край=Kraj: Дыялог на сумежжы культур. Магілёў, 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́КІНГ (Hawking) Стывен Уільям (н. 8.1.1942, г. Оксфард, Вялікабрытанія),
англійскі фізік-тэарэтык. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1974), Нац.АН ЗША (1992). Скончыў Оксфардскі (1962) і Кембрыджскі (1966) ун-ты. З 1965 у Кембрыджскім ун-це (з 1977 праф.). Навук. працы па агульнай тэорыі адноснасці, тэарэт. астрафізіцы і касмалогіі. Даказаў тэарэму аб сінгулярнасці прасторы-часу (тэарэма Х.—Пенроўза, 1960-яг.). Паказаў, што на пач. этапах эвалюцыі Сусвету маглі ўтварацца чорныя міні-дзіры (памерам з элементарную часціцу). У сярэдзіне 1970-х г. распрацаваў тэорыю «выпарэння» чорных дзір за кошт квантавых эфектаў і нараджэння пар часціц і антычасціц (выпрамяненне Х.). Аўтар шэрагу навук.-папулярных кніг. З 1962 паралізаваны, з 1985 страціў магчымасць маўлення, выкарыстоўвае камп’ютэрны галасавы сінтэзатар. Прэміі А.Эйнштэйна 1978, Вольфа 1988.
Тв.:
Рус.пер. — Крупномасштабная структура пространства-времени. Новокузнецк, 1998 (разам з Дж.Элісам);
Природа пространства и времени. Ижевск, 2000 (разам з Р.Пенроўзам);
Краткая история времени: От большого взрыва до черных дыр. СПб., 2001;