грамадска-паліт. газета акцябрысцкага кірунку. Выдавалася з 10(23).11.1915 да 30.4(13.5).1916 у Мінску на рус. мове штодзённа. Падтрымлівала палітыку ўрада, асвятляла дзейнасць цэнтр. і мясц. органаў улады. Друкавала паведамленні праваен. дзеянні ў Расіі і яе саюзнікаў у час 1-й сусв. вайны. Прапагандавала ідэю сац. і нац. міру, адзінага патрыят. фронту для перамогі ў вайне.
Адмаўляла нац. і культ. самастойнасць беларусаў. Інфармавала пратэатр. і муз. жыццё ў Мінску. Друкавала вершы і нарысы мясц. аўтараў, якія з рэліг. і патрыят. пазіцый сцвярджалі ўпэўненасць у ваен. перамозе Расіі. Спрабавала выкарыстаць класічную л-ру з кансерватыўна-ахоўніцкімі мэтамі, І.Тургенева і інш.рус. пісьменнікаў называла «вялікімі нацыяналістамі зямлі рускай». Вяла палеміку з газ. «Минский голос», «Минская газета-копейка» і «Варшавское утро» па ідэалаг. матывах і з-за канкурэнтных меркаванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛЯПЦО́Ў Васіль Аляксеевіч (31.7.1836, г. Варонеж, Расія — 4.4.1878),
рускі пісьменнік. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1854—55). Ў 1857—62 быў чыноўнікам. Супрацоўнічаў у час.«Современник». Заснавальнік час. «Женский вестник» (1866—68). Стваральнік першай камуны (1863—64), дзе спрабаваў на практыцы ажыццявіць сац. ідэі (усеагульная праца, раўнапраўе жанчын). У 1866 прыцягваўся па справе Дз.Каракозава; да канца жыцця знаходзіўся пад наглядам паліцыі. Друкаваўся з 1861 (цыкл нарысаў «Уладзімірка і Клязьма»). «Лісты пра Асташкава» (1862—63) — падарожныя нататкі, якія паказвалі неадпаведнасць паміж абліччам і рэальным становішчам павятовага горада. Аповесць «Цяжкі час» (1865) пра лёс разначынца. Аўтар рамана «Добры чалавек» (1871, не завершаны), апавяданняў, фельетонаў, літ.-крытычных артыкулаў.
Тв.:
Соч.Т. 1—2. М., 1957;
Неизвестные страницы // Литературное наследство. М., 1963. Т. 71;
Избр. произв.Л., 1970;
Проза. М., 1986;
Трудное время: Рассказы и очерки, повесть. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СОЦИАЛИ́СТ-РЕВОЛЮЦИОНЕ́Р»,
газета Мінскага абл.к-та партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). Выходзіла з 23.10 да 19.12.1917 у Мінску на рус. мове штодзённа. Прытрымлівалася правай плыні партыі эсэраў. Змяшчала звароты ЦК, артыкулы парт. дзеячаў, перадрукоўкі з газ. «Дело народа», паведамляла прапарт. рух сярод вайскоўцаў. Друкавала адозвы А.Ф.Керанскага, ЦК і фракцыі эсэраў, 2-га Усерас. з’езда Саветаў, К-та выратавання рэвалюцыі Зах. фронту і інш. Выступала ў абарону дэмакр. свабод, за наданне паўнамоцтваў Устаноўчаму сходу ў вырашэнні праблем рас. грамадства, у падтрымку дзяржаўнасці Беларусі, земскага і гар. самакіравання, салдацкіх, сял. і рабочых арг-цый. Змяшчала матэрыялы пра дзейнасць у Мінску 2-га франтавога, 3-га сял., Усебел. і інш. з’ездаў, справаздачы аб пасяджэннях Аблвыкамзаха, паведамленні на тэмы агульнарас. і бел. жыцця, нарысы, вершы. Закрыта 19 снеж. загадам СНКЗах. вобласці і фронту. Выйшла 48 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАНКЕ́ВІЧ Уладзімір Дзмітрыевіч (н. 22.8.1923, Мінск),
бел. рэжысёр. Засл. дз. маст. Беларусі (1964). Скончыў Бел.тэатр.ін-т (1949). З 1950 у Рэсп. Доме нар. творчасці, у 1956—87 рэжысёр на Рэсп. студыі тэлебачання (у 1959—81 гал. рэжысёр). Сярод работ: тэлеспектаклі «Свой хлеб» Л.Арцішчава (1959), «Слова пра паэта» (1960) і «Ля сіняй бухты» (1976) Б.Бур’яна, «У хоры» Г.Леберэхта (1960), «Выпадковыя сустрэчы» Р.Назарава (1961), «4-1 = 4» А.Браілоўскага і Бур’яна (1963), «Толькі б кахаць» Р.Раманава (1966), «Машэка» Е.Міровіча (1984), «На вастрыі» К.Крапівы (1986); тэлефільмы: дакумент. «Знаёмцеся, Беларусь» (1967), «Біяграфія маёй рэспублікі» (1968, 5-я серыя), маст. «Мы — хлопцы жывучыя» (1974). Стварыў шэраг тэлеперадач з цыкла «Творчыя партрэты» пра дзеячаў тэатр. і выяўл. мастацтва Беларусі, муз. перадач «Блакітны агеньчык», рэпартажаў, трансляцый грамадска-паліт. падзей у краіне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУПРУНЧУ́К Віктар Пятровіч (н. 7.12.1949, в. Сялец Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1976). З 1977 працаваў у «Сельской газете», з 1981 на Бел. тэлебачанні, з 1983 у час. «Полымя». У 1990—98 нам. старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі. З 1998 нам.гал. рэдактара час. «Всемирная литература», з 1999 гал. рэдактар час. «Корвет». З 2001 нач. упраўлення інфармацыі Беларусбанка. Друкуецца з 1977. Аўтар апавяданняў, аповесцей «Трэці сын» (1983), «Сяргей Сяргеевіч» (1985) на тэмы сучаснага жыцця. Раман «Жывеш толькі раз» (1988) пра вясковыя праблемы. Аповесць «Банальны дэтэктыў» (1989), раман «З крыві і плоці» (1990) пра няпростую працу міліцыі. Распрацоўвае маральна-этычныя і сац. праблемы.
Тв.:
Страсці. Мн., 1983;
Недзе баліць ля сэрца. Мн., 1986;
З плоці і крыві: Аповесць, раман, апавяданні. Мн., 1991;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРА́САЎ Вячаслаў Аляксеевіч (17.10.1938, г. Растоў Яраслаўскай вобл., Расія — 20.1.1997),
бел. мастак. Скончыў Маскоўскі тэкстыльны ін-т (1962). Працаваў у Рэсп. доме мадэлей у Мінску (1963—70), Бел.рэсп. т-ры юнага гледача (1971—75), з 1976 на кінастудыі «Беларусьфільм». Аформіў спектаклі «Пэпі — доўгая панчоха» (1970) і «Новыя прыгоды Карлсана» (1973) паводле А.Ліндгрэн, «Зялёная птушка» К.Гоцы, «Авадзень» Э.Л.Войніч (абодва 1972), «Дзяўчына і красавік» Т.Ян (1971) і інш. Мастак мультфільмаў «Папяровая казка» (1976), «Светлячок і расінка» (1978), «Казка пра вясёлага клоуна» (1980), «Песня пра зубра» (1982), «Каўбойскія гульні» (1986) і інш. Працаваў таксама ў кніжнай графіцы (ілюстрацыі да твораў В.Вольскага, К.Кірэенкі, Лопэ дэ Вэгі, Ю.Свіркі, А.Твардоўскага, А.Сімурава і інш.), станковым жывапісе («Салдаты», «Юнацтва», «Зялёны луг», «Акно», «Дзяцінства» і інш.).
В.Тарасаў. Ілюстрацыя да кнігі «П’есы» Лопэ дэ Вэгі. 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗЕ́МБЛА Люцыян (11.2.1864, Вільня — 12.12.1942),
гісторык культуры, краязнавец, калекцыянер. Адзін з ініцыятараў стварэння ў Вільні т-ва аматараў старажытнасцей і народазнаўства (1899), т-ва музея навукі і мастацтва (1906), прымаў актыўны ўдзел у віленскім т-ве сяброў навукі. Сабраў каштоўную б-ку і калекцыю рукапісаў (часткова зберагаецца ў рукапісным аддзеле Цэнтр. б-кі АН Літвы). Апублікаваў у польскай прэсе (Варшава, Вільня) шмат артыкулаў на гіст.-культ. і гіст.-літ. тэмы, у т. л.пра жыццё і творчасць У.Сыракомлі. Перапісваўся з Э.Ажэшка. Ініцыятар ушанавання памяці А.Міцкевіча ў 1897 у Вільні, членам юбілейнага к-та быў і Ф.Багушэвіч. Аўтар некралогаў пра Багушэвіча «Паэт-юрыст», «Францішак Бенедыкт Багушэвіч» (1900).
Тв.:
Бел.пер. — Паэт-юрыст // Пачынальнікі. Мн., 1977;
Францішак Бенедыкт Багушэвіч // Александровіч С.Х., Александровіч В.С. Беларуская літаратура XIX — пачатку XX ст.: Хрэстаматыя крытыч. матэрыялаў. Мн., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УХСА́Й Якаў Гаўрылавіч (26.11.1911, с. Слакбаш, Башкортастан — 6.7.1986),
чувашскі паэт.Нар. паэт Чувашыі (1950). Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1930—33). Друкаваўся з 1928. Аўтар зб-каў «Вершы» (1934), «Кніга радасці» (1936), «Сельская хроніка» (1937), «Навіна» (1963), паэм «Залатая кніга народаў» (1937), «Казка пра шчасце» (1940), «Слова пра адзін полк» (1943—47), «Ў рускім полі» (1944—46), «На беразе Влтавы» (1945—47), «Дзед Кельбук» (1951), «Перавал» (1952), «Зямля» (1957—60); рамана ў вершах «Лебядзінае возера» (1950—54) і інш. У зб. «Салдацкія паэмы» (1982), паэме «Зорка майго дзяцінства» (1967) працягваў традыцыі нац. фальклору. Дзярж. прэмія Расіі імя М.Горкага 1972. На бел. мову асобныя яго творы пераклалі Р.Барадулін, Ю.Свірка, М.Чарняўскі.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Песні волжскага краю. Мн., 1988;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЦКЕ́ВІЧ Віктар Сцяпанавіч (н. 16.9.1943, г. Томск, Расія),
бел. мастак. Сын С.Ф.Хацкевіча. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1975). Працуе ў манументальна-дэкар. і станковым жывапісе. Асн. прыёмы пабудовы кампазіцыі — сумяшчэнне розначасовых і разнапланавых з’яў. Аўтар манум. размалёвак «У краіне блакітных азёр» (1985) і «Рэха зямлі» (1986) для дзіцячага санаторыя «Баравое» на воз. Нарач, «Балада пра Бацькаўшчыну» для аўтавакзала «Маскоўскі» ў Мінску (4 часткі, 1999); вітражоў для банка ў г. Баранавічы Брэсцкай вобл. (1988), «Мой горад» у гасцініцы «Юбілейная» (1992), трыпціха «Стварэнне» ў зале вучонага савета Бел.пед. ун-та (1994; абодва ў Мінску). Выканаў станковыя кампазіцыі «Янка Купала. 1941» (1983), «Браслаўшчына» (1988), «Узыходжанне» (1997), «Рагнеда», «Залаты век» (абедзве 1998), «Карона» (1999), «Ікар» (2001), «Паляванне» (2002). Творы вылучаюцца кампазіцыйнай завершанасцю, гарманічнымі суадносінамі элементаў пластычнай формы.
Л.Ф.Салавей.
В.Хацкевіч. Фрагмент размалёўкі «Балада пра Бацькаўшчыну» ў Мінскім аўтавакзале «Маскоўскі». 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ДЗЬКА Дамінік Цэзары (1800, б. маёнтак Яварова Віленскага пав. — 1863),
бел. фалькларыст, этнограф, літаратар. Вучыўся ў Віленскім ун-це. Чл.т-вафіларэтаў. Зблізіўся з Я.Чачотам, Т.Занам. Чл.Віленскай археалагічнай камісіі. Настаўнічаў у Вільні, на Случчыне. Апублікаваў успаміны і нататкі пра жыццё і дзейнасць К.Брадзінскага (1845), Я.Ходзьку (1858), Л.Бароўскага, Ю.Крашэўскага і інш., урывак са «Збору некаторых успамінаў... да гісторыі Віленскага ун-та. I. Віленская акадэмія ў часы езуітаў» (1862). Збіраў і апрацоўваў бел. вусную нар. творчасць. Аўтар працы пра рэкі Беларусі і Літвы (рукапіс перадаў Віленскай археал. камісіі). Супрацоўнічаў з А.Кіркорам, Я. і К. Тышкевічамі. Распрацаваў біяграфію З.Даленгі-Хадакоўскага і надрукаваў яе ў польскай энцыклапедыі Я.Глюксберга, потым у час. «Athenaeum» («Атэнэум», 1842, т. 1, 4) і «Teka Wileńska» («Віленскі зборнік», 1857, № 2).