геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1978), жалезістая мінеральная лінза. Размешчана за 2 км на ПнЗ ад в. Астравы Вілейскага р-на Мінскай вобл., на аднайм. балоце, у пойме р. Зуйка Даўж. да 100 м, шыр. 50—60 м, магутнасць тоўшчы да 20 см, глыб. залягання 1,1 м. Характарызуецца жалезістай мінералізацыяй у тарфяным пакладзе, якая прадстаўлена калоідным протамагнетытам, гнёздамі гематыту і магнетыту, а таксама калоідным і зярністым сцяжэннямі сідэрыту і вівіяніту. Канцэнтрацыя мінералаў жалеза да 40%. С. — адзінае ва Усх. Еўропе месцазнаходжанне жалезістай мінералізацыі, якая ўтварылася ва ўмовах павышаных гідрадынамічных уласцівасцей адкладаў. Пры змене фізіка-хім. умоў асяроддзя мінералізацыя пераўтворыцца ў балотную руду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКО́БРАЕ,
возера ў Полацкім р-не, у бас.р. Палата, за 20 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,54 км², даўж. 1,7 км, найб.шыр. 450 м, найб.глыб. 4,3 м, даўж. берагавой лініі 4,3 км. Пл. вадазбору 5,4 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. 2—5 м, разараныя, на Пнвыш. 6—10 м, у ніжняй ч. стромкія, пад хмызняком. Пойма шыр. да 8 м, увільготнена, пад хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі забалочаныя. Дно плоскае, у паўн.-ўсх.ч. пясчаная мель, прыбярэжная ч. да глыб. 2 м выслана пяском і апясчаненым ілам, глыбей сапрапелістае. Зарастае. Злучана пратокай з р. Палата.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛА́ЎНАЕ,
пасёлак у Талачынскім р-не Віцебскай вобл.; чыг. ст. на лініі Мінск—Орша. Цэнтр сельсавета. За 22 км на ПдЗ ад г. Талачын, 129 км ад Віцебска. 419 ж., 197 двароў (2001).
Вядома як вёска Паўлавіцкай вол. Магілёўскага пав., якая ў 2-й пал. 19 ст. з пабудовай чыг. Орша—Барысаў стала чыг. станцыяй. З 1924 у Талачынскім р-не Аршанскай акр. (да 1930), з 1938 Віцебскай вобл. З ліп. 1941 да 28.6.1944 акупіравана ням. фашыстамі. 28.8.1942 на чыг. ст. С партызаны правялі Слаўненскую аперацыю 1942. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік ахвярам фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛЯПНЁЎ Маўрыкій Трафімавіч (27.6.1896, в. Ямскавічы Кінгісепскага р-на Ленінградскай вобл., Расія — 19.12.1965),
лётчык. Герой Сав. Саюза (1934). Скончыў школы прапаршчыкаў (1915), Гатчынскую лётную (1917) і 1-ю Вышэйшую ваен. лётчыкаў (1923), Ваен.-паветр. акадэмію імя М.Я.Жукоўскага (1936). Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. З 1925 лётчык грамадз. авіяцыі. За ўдзел у выратаванні людзей з парахода «Чэлюскін», які затануў у Чукоцкім м. (крас. 1934), стаў адным з першых Герояў Сав. Саюза. З 1939 нач. Акадэміі Грамадз.паветр. флоту. У Вял.Айч. вайну нам. камандзіра авіябрыгады ВПС Чарнаморскага флоту (1941—42), потым у ВПСВМФ і Гал. штабе ВМФ. Чл.ЦВКСССР 1935—37.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІРНО́Ў Дзмітрый Іванавіч (26.7.1901, в. Клімава Кастрамской вобл., Расія — 17.3.1975),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944), ген.-лейт. (1945). Скончыў курсы «Выстрал» (1929), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Вызначыўся ў 1944 у баях на Магілёўшчыне: стралк. корпус на чале з ген.-маёрам С. 24 чэрв. фарсіраваў р. Проня, вызваліў г. Чавусы, з баямі прайшоў 50 км на З, фарсіраваў Дняпро, прычыніў праціўніку значныя страты ў тэхніцы і жывой сіле. 28 чэрв. ўдзельнічаў у вызваленні Магілёва, захапіў у палон больш за 3 тыс. салдат і афіцэраў праціўніка. Да 1960 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́КАЛАЎ-ВО́ЮШ Сяржук (сапр.Сокалаў Сяргей Анатолевіч; н. 16.10.1957, в. Астроўшчына Полацкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. паэт і бард. Скончыў БДУ (1985). Настаўнічаў, працаваў на з-дзе, навук. супрацоўнікам філіяла Літ. музея Я.Коласа ў в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага р-на (1984—85), заг.літ. часткі лялечнай трупы Бел.т-ра імя Я.Коласа (1988—90). З 1991 за мяжою. Друкуецца з 1973. У кн. «Кроў на сумётах» (1989) публіцыст. і грамадзянская лірыка. Піша музыку да сваіх вершаў. Аўтар казкі «Свецяць, свецяць зорачкі...» (паст. 1989). На бел. мову пераклаў п’есы Л.Андрэева «Манумент», «Любоў да бліжняга», вершы рус., укр., польскіх паэтаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СОМзвычайны
(Silurus glanis),
рыба сям. сомавых атр. карпападобных. Пашыраны ў Еўропе на У ад р. Рэйн (акрамя бас.Паўн. Ледавітага ак. і Балканскага п-ва) і ў Азіі ў бас. Аральскага м., р. Амур. Аселы, жыве ў глыбокіх месцах. На Беларусі рэдкі.
Даўж. да 5 м, маса да 300 кг. Цела верацёнападобнае, без лускі. Спіна чорная, бакі жоўта-зялёныя, бруха амаль белае. Скура мяккая, слізкая. Галава вял., пляскатая. Рот шырокі, ніжняя сківіца даўжэйшая за верхнюю. На верхняй сківіцы пара доўгіх вусікаў, на ніжняй — 2 пары кароткіх. Вочы невялікія. Анальны плаўнік доўгі, зліваецца з закругленым хваставым. Драпежнік. Аб’ект промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́НЕЧНІКІ (Heliozoa),
клас (раней падкл.) прасцейшых падтыпу саркодавых. Некалькі дзесяткаў прэснаводных і марскіх відаў. На Беларусі найб. пашыраны ў сажалках і канавах: Actinosphaerium eichhorni, Actinophrys sol, клатруліна зграбная (Clathrulina elegans).
Цела дыям. да 1 мм, шарападобнае з ніткападобнымі радыяльнымі адросткамі — аксаподыямі. Па восі кожнай аксаподыі праходзіць пучок мікратрубачак. Частка С. пазбаўлена мінер. шкілета, у некат. ён з крэменязёму. У вегетатыўных форм адно ці некалькі ядраў, бывае больш за 200. Маюць пульсуючую і стрававальную вакуолі. Размнажэнне бясполае (дзяленне папалам, пачкаванне) і палавое (з утварэннем амёбападобных, радзей жгуцікавых гамет). Кормяцца водарасцямі, дробнымі прасцейшымі, калаўроткамі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́СЕНКА,
археалагічныя помнікі каля в. Сосенка Вілейскага р-на Мінскай вобл.: 3 паселішчы і курганны могільнік. Паселішчы адносяцца да эпохі мезаліту і ранняга неаліту (першае, 7—5-е тыс. да н.э.), неаліту (другое і трэцяе, 4-е — канец 3-га тыс. да н.э.). Знойдзены крамянёвыя мікралітычныя ўкладышы, наканечнікі стрэл, скрабкі, разцы, праколкі, нажы, сякеры, абломкі глінянага ляпнога посуду. Курганны могільнік налічваў 23 насыпы (17 круглых і 6 прадаўгаватых), датуецца 8 — пач. 10 ст. Пахавальны абрад — трупаспаленне па-за межамі могільніка (1—3 спаленні ў кожным кургане). Знойдзены бронзавыя ўпрыгожанні, жал. нажы, рыбалоўныя кручкі, матыка, крэсіва, гліняныя прасліцы, шкляныя пацеркі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́СНА,
возера ў Сенненскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Бярозка, за 18 км на Пн ад г. Сянно. Пл. 0,54 км², даўж. 2,7 км, найб.шыр. 340 м, найб.глыб. 8,2 м, даўж. берагавой лініі 6,3 км. Пл. вадазбору 7,21 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы на ПнУвыш. да 20 м (на ПдЗ 2—5 м), пераважна пад хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя, на ПнУ зліваюцца са схіламі. Уздоўж паўд.-зах. берага забалочаная пойма шыр. 150—250 м, парослая хмызняком. Дно да глыб. 2—3 м пясчанае, глыбей ілістае. Зарастае да глыб. 3 м, шыр. паласы расліннасці 15—75 м.